tgindex
Тадэвуш Падкасцюшка

Тадэвуш Падкасцюшка

Статистика
@tadevushInstagramбелорусский

Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт. Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush

Последний пост
30 сент. 2025 г.
Последнее чтение
14 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Instagram
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
645
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
929
20 постов
Вовлечённость
144,0%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 30 сент. 2025 г.7721821из chilikto

    ⬆️КНІГА⬆️

  • 30 сент. 2025 г.770286из chilikto

    ААААААААААА Вось і кніга. Электронная. БЯСПЛАТНАЯ. Ілюстраваны зборнік фантастычных апавяданняў. Ад вас патрабуецца толькі прачытаць яе і распаўсюдзіць паўсюль-паўсюль. Файл для спампавання ніжэй⬇️

  • Чылік Круцейшыя коміксы, з нядаўняга часу па-беларуску. Далучаю пару прыкладаў, рэшту глядзіце па спасылках ніжэй! 📸 Instagram 📩 Telegram

  • видео или голосовое, без подписи

  • Тэхнабеларус • Іван Клімчук • Айцікаст Тэлеграм-, Youtube-каналы і падкаст пра тэхналогіі. Аўтар - Іван Клімчук - дасведчаны распрацоўшчык з болей чым 15 гадамі вопыту ў сферы IT і праграмавання. У тэлеграм- і youtube-каналах вы знойдзеце цікавыя факты пра тэхналогіі, мовы праграмавання, айцішныя прафесіі і іх адметнасці, а таксама прафесійныя парады для новых і сталых айцішнікаў. А ў падкасце Іван у зручным кароткім аўдыя-фармаце распавядае найцікавейшыя навіны, якія адбыліся ў сусвеце тэхналогій за апошнія тыдні. Ён выходзіць як на аўдыяплатформах, так і на Youtube. 📩 Telegram 🎧 Падкаст 🎥 Youtube

  • На пачатку было слова. Ільля Сіўцоў, верагодна вядомы вам па TikTok, стварыў YouTube-канал, дзе расказвае цікавыя факты пра беларускую мову, культуру і гісторыю. Я паглядзеў, і мне вельмі спадабалася. Відэа знятыя якасна, тэмы небанальныя, і нават людзі, якія даўно карыстаюцца беларускай мовай, могуць даведацца шмат новага. Вось спасылкі на відэа, якія дакладна варта паглядзець: 1. Ян Станкевіч: Рэфарматар беларускай мовы, пра якога вы ня чулі 2. Любіць vs Кахаць. Беларуская — мова каханьня 3. Як адрадзіць беларускую мову? А ў тыктоку Ільля, часта з гумарам, распавядае цікавінкі пра беларускую мову і гісторыю. Зацаніце: 1. Як Бог ствараў беларускую мову 2. Усебеларускі Кангрэс Катоў 3. Карты па-беларуску 🎥 Youtube 🕺 Tiktok

  • Tales of Meadows Гэта action-adventure камп'ютарная гульня, дзеянне якой разгортваецца ў Тураўскім Княстве 13го стагоддзя. Вы гуляеце за Філіпа, маладога воіна, які вяртаецца ў родны горад Тураў пасля многіх гадоў трэніровак пад кіраўніцтвам свайго настаўніка. Княства знаходзіцца ў заняпадзе, людзі жывуць у страху. Да таго ж на гарызонце з'яўляецца паганскі ордэн, выкрадаючы і забіваючы жыхароў княства. Гульня ствараецца беларусамі і для беларусаў, у гульні таксама будзе поўная беларуская лакалізацыя. Распрацоўшчык - студыя Qualestory Games. Зацаніце трэйлер ніжэй, і падпісвайцеся на сацсеткі, каб не прапусціць выйсце гульні. 🎥 Трэйлер 📩 Тэлеграм-канал 🌐 Іншыя сацсеткі студыі

  • Праграмісцкі Кут Youtube-канал і падкаст пра праграмаванне і іншыя каля-айцішныя тэмы. Аўтар youtube-канала — Аляксей Гомза (таксама вядомы як Гомзік), а падкаст ён вядзе з сувядоўцам Аляксандрам. Абодва яны вопытныя бэкэнд-праграмісты, аматары open source і лінукса. На сваім канале Гомзік стварае вельмі крутыя і ўнікальныя для беларускага юцьюба відэа. У іх укладзена шмат сіл, таму абавязкова паглядзіце: 1. Усё, што вы (не) хацелі ведаць пра клавіятуры 2. Падсветка манітора (Ambilight) сваімі рукамі 3. Як напісаць уласную гульню з дапамогай PICO-8? У падкасце ж хлопцы абмяркоўваюць праграмаванне, Linux, Open-Source, гаджэты, рынак IT і іншае. Проста пераходзьце па спасылцы ніжэй і ўключайце апошні выпуск. Акрамя таго, у Гомзіка ёсць Youtube-канал пра VR гульні і Twitch. Яны зараз менш актыўныя, але можна зацаніць старыя відэа і падпісацца, каб не прапусціць нічога новага. 🎥 Youtube-канал 🎧 Падкаст 📩 Тэлеграм-канал з навінамі пра падкаст

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • БелМемМаш | Мемны Машнінскі Новы тэлеграм-канал з беларускамоўнымі мемамі, які адразу стаў адным з маіх улюбёных. Мемаў шмат, мемы якасныя, раю! 📩 Тэлеграм

  • lokal | Гутаркі Юцьюб канал ад аднайменнага варшаўскага стэндап-клуба. На канале выходзіць забаўляльна-інтэрактыўнае шоў Гутаркі, у якім комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін гутараць на розныя тэмы. Паміж сабой і з глядачамі ў залі. Ужо выйшла 2 выпускі: 1. Пра мову 2. Пра грошы (з Сашам Філіпенкам) Я паглядзеў абодва, і мне спадабалася. Зацаніце і вы! Запрашаю таксама падпісацца на instagram стэндап-клуба і завітваць на іх выступы, калі вы ў Варшаве. 🎥 Youtube-канал 📸 Instagram

  • Умоўныя Адкрыў для сябе новы круты падкаст пра беларускую літаратуру і літаратараў. Класна, цікава, з гумарам. Пра класікаў і сучаснікаў. Зацаніце! Калі не ведаеце з чаго пачаць, прапаноўваю наступныя выпускі: 1. IELTS па-беларуску | Людміла Рублеўская 2. Смерць і далей | Уладзімір Караткевіч 3. Паспяховы поспех | Зоська Верас А яшчэ прапаноўваю зацаніць іх інстаграм і тыкток, там таксама цікава 🎧 Падкаст і сацсеткі

  • Vozhyk Беларуская агучка гумарыстычных відэа. Вельмі смешна і таленавіта зроблена, і падборка відэа топавая. Мне асабліва спадабаліся: 1. Гульня ў віну 2. Голас з бункера 3. Маёр Пэйн Акрамя камедыйных відэа, Вожык пачаў агучваць фільмы, серыялы, стэндап…

Тадэвуш Падкасцюшка — tgindex