- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 115
- 1/48двое суток
- 131
- 1/72трое суток
- 142
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
20 жніўня ў Вільні сустрэча з паэтам 👁️📖👁️ Да нас прыязджае Славамір Адамовіч — паэт і першы ў Беларусі палітвязень (1996–1997). Аўтар пачытае свае вершы са зборніка "Адрэналін". Тэксты, сабраныя ў кнізе "Адрэналін", канкрэтныя і часам нават жорсткія, — як і час, у якім тут і цяпер мы жывём. З сабой Славамір прывязе ўсяго некалькі асобнікаў. Замовіць зборнік можна тут: https://czabor.sumupstore.com/produkt/adrenalin На сустрэчы шмат пра што зможам пагаварыць. Як пішуцца вершы, якім было палітычнае зняволенне ў 1996 і чым адрозніваецца ад цяпер, пра перформанс, які Славамір зладзіў у жніўні 1997, пра сяброўства з Алесям Пушкіным. Усё будзе можна 🔅 📍 Zolak Micro Art Residence 🗺️Vytenio g. 50D 🕖 20 жніўня | 19:00 🎟 Уваход вольны Чакаем 🤍
📕 Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? Падрабязней 👈
видео или голосовое, без подписи
Удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году прынёс Мілінкевічу агульнанацыянальную і міжнародную вядомасьць. Але найбольш значны ўклад у гісторыю Беларусі Мілінкевіч зрабіў па-за палітыкай: https://smarturl.click/B9vbn У 1987 годзе Мілінкевіч правёў раскопкі каралеўскай капліцы ў воўчынскім касьцёле і выявіў парэшткі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён вяртаў спрадвечныя назвы гарадзкім вуліцам і займаўся аднаўленьнем Каложы. Менавіта пры Мілінкевічу ў Горадні адкрылі першую ў Беларусі каталіцкую сэмінарыю. Аляксандар Мілінкевіч асабіста хадзіў па школах і садках, каб пераконваць бацькоў пераводзіць дзяцей на беларускую мову навучаньня.
Вітаем! Нагадваем, што ў нас ва ўсю ідзе збор на 2 дубляжы: Рапунцэль і праект Авэ Марыя! Падтрымаць можна тут: https://ko-fi.com/mrh_trip Альбо любым іншым спосабам (напішыце нам у паведамленні суполкі). Кожны данат ад 10$ дасць вам магчымасць паглядзець гэтыя дубляжы самымі першымі! Спяшаемся парадаваць вас, што гук для Рапунцэль актыўна зводзіцца і хутка мы проста завалім вас кантэнтам па ім! Сачыце ў нашым інстаграме Ну і ў канцы лета чакаем нарэшце выхад апошняй часткі Валадара Пярсцёнкаў! Гук там гатовы, робім праўкі)
Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна → https://smarturl.click/J963L 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр». З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда». Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
🌾 Хто працуе, той святкуе 🌾 Сябры! Новы трэк, запісаны разам з этнацэнтрам "Світанак" ужо на ўсіх пляцоўках! 🟢 Spotify ➡️ Soundcloud 🎞 Youtube Music 🎧 Apple Music Песня "Пойдзем, жонка" запісаная ў Лельчыцкім раёне вёска Жмурнае, спявала Паўліна Сініцкая 1887 г.н. У другой частцы - песня "Ганно". Гэта традыцыйны беларускі народны танец, таксама мае карані з Палесся, а менавіта з вёскі Глушкавічы (Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць).
Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus. ◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля» Музычны альбом створаны на вершы былых беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Песні ўпершыню прагучалі ў спектаклі «Зэкамерон» тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», пастаўленым пры падтрымцы ArtPower Belarus. Альбом не толькі захоўвае мастацкія галасы людзей, якія прайшлі праз зняволенне, але і нагадвае пра становішча палітвязняў у Беларусі. 🎧 Паслухаць альбом ◾️ Irdorath — Bestiarium Новы альбом беларускага фольк-фэнтэзі гурта Irdorath, цалкам створаны на беларускай мове. Ён аб'ядноўвае сучасную музыку, беларускую міфалогію і разважанні пра чалавечнасць, страту, вытрымку і вяртанне да сябе. Разам з альбомам выйшла арт-кніга з тэкстамі песень, ілюстрацыямі, легендамі і каментарамі, якая дапамагае глыбей пагрузіцца ў свет Bestiarium. 🎧 Слухаць альбом ◾️ «Моўныя партызаны» Дакументальны фільм пра актывістаў Аліну і Ігара, якія больш за дзесяць гадоў адстойваюць права беларускай мовы быць бачнай у публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць стала небяспечнай, але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу. Праз асабістую гісторыю герояў фільм паказвае, што мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і форма грамадзянскай адказнасці і супраціву. 🎬 Глядзець бясплатна на VODBLISK Усе гэтыя праекты рэалізаваныя пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
видео или голосовое, без подписи
⚡️⚡️⚡️ Афіцыйная беларуская мова ў постапакаліптычным вэстарне Guns of Eschaton Сёння адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton у постапакаліптычнай атмасферы. Адметная рыса гульні - беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу (на жаль не поўная лакалізацыя, аб якой пішуць у іншых крыніцах), якую праспансавалі два беларусы-распрацоўшчыкі. Дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment (распрацоўшчыкі гульні), якому і належала ідэя дадаць нашу родную мову ў гульню, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc. Са словаў распрацоўшчыкаў да лакалізацыі была прыцягнута група прафесіяналаў, якая забяспечыла высокую літаратурную якасць тэкстаў. Сама гульня будзе ўяўляць сабой шутар ад першай асобы з элементамі соўлс-лайк механік. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на базе рэальных узораў 19ст. У гульні будзе як адзіночнае праходжанне, так і кааператыўны і PvP рэжымы. Выйдзе гульня на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, але дата рэлізу пакуль невядомая. Падтрымлівайце сваю родную мову!
Гэта і ёсць тая глеба, а мэта расійскай агрэсіі — выбіць з-пад нас і нашых дзяцей гэтую глебу, вынішчаючы нашу мову і культуру. Таму што з людзей без каранёў можна зрабіць каго заўгодна — рускіх, палякаў, яшчэ кагось. Мы геаграфічна жывём у вельмі небяспечным месцы, і нам нават для нашай бяспекі і будучыні важна мець гэты грунт пад нагамі, каб нас не знішчылі. https://budzma.org/news/alina-nagornaya-pra-belaruskasts.html
Мова бывае кансерватыўнай, але час ад часу паўсядзённыя размовы напаўняюцца новымі словамі, выразамі і тэрмінамі. А што з тымі словамі, якія замяняюцца новаўтворанымі словамі? PALATNO вяртае ў паўсядзённы ўжытак словы, якія неўзабаве могуць знікнуць. ⬇️ https://palatno.media/belaruskija-slovy-jakija-varta-vykarystouvac/
Памёр беларускі мовазнаўца, палітык і дыплямат Пётра Садоўскі: https://smarturl.click/xybXO Пётра Садоўскі — выбітны беларускі мовазнаўца, які ў 1990‑я быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі, першым амбасадарам Беларусі — у Нямеччыне. Садоўскі быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, перамог на выбарах у Вярхоўны Савет у 1990 годзе. Пётра Садоўскі быў аўтарам, героем інтэрвію і іншых шматлікіх публікацый на Свабодзе.
🎮 Ад S.T.A.L.K.E.R. і Resident Evil да маленькіх індзі-праектаў. Як знайсьці гульні па-беларуску https://smarturl.click/ymZvL Расказваем пра партал, дзе адмыслоўцы сабралі пад дзьве сотні гульняў розных жанраў і стылістыкі, ад сусьветна вядомых бэстсэлераў і вечнай клясыкі да нішавых праектаў. Пераклады гульняў — як аматарскія, так і афіцыйныя.
🌿⚡️ ПАСЛЯКУПАЛЛЕ Для тых, хто пасля Купалля яшчэ не гатовы ісці спаць. Для тых, хто не трапіў на Купалле ўвогуле. Для тых, хто ўсё яшчэ носіць у сабе трохі агню, дыму і жадання патанчыць. 21 чэрвеня на прасторы ZOLAK адбудзецца невялікая паслякупальская вечарына, дзе DJ Abibok (aka Jahorgasali aka DJ Sapieha) будзе спалучаць электронную музыку розных жанраў з беларускім фолкам. Тут не будзе спробы «асучасніць традыцыю» або ператварыць яе ў музейны экспанат. Хутчэй гэта сустрэча двух станаў: старадаўніх спеваў і сучаснай клубнай энергетыкі. Калі папараць-кветка вам так і не трапілася — прыходзьце хаця б патанчыць. 📍 micro art residence ZOLAK, Вільня 📅 21 чэрвеня (нядзеля) 🕘 20:00 🔥 Уваход: donation ПАСЛЯКУПАЛЛЕ — таму што адна ноч на святкаванне сонцастаяння — гэта крыху замала.
«Узровень А2+». Чаму штучны інтэлект кепска гаворыць па-беларуску: https://smarturl.click/m4xgn Штучны інтэлект ужо добра піша па-беларуску. Але ўсё яшчэ часта гаворыць так, быццам беларуская — гэта сумесь украінскай, расейскай і польскай. Каб ШІ добра валодаў мовай, яму патрэбныя тысячы гадзін якаснага беларускамоўнага аўдыё. І пакуль гэтым займаюцца не карпарацыі, а некалькі дзясяткаў энтузіястаў і валянтэраў. Фактычна будучыню беларускай мовы ў сьвеце штучнага інтэлекту цяпер ствараюць некалькі чалавек, якія зьбіраюць грошы на студыю, дыктароў і запісы. Калі беларуская будзе гучаць у навігатарах, аўдыёкнігах, разумных калёнках і чат-ботах — то дзякуючы ім.
видео или голосовое, без подписи
🇺🇳 Выйшаў даклад “Становішча ў галіне правоў чалавека в Беларусі”, які будзе разглядацца на 62-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. У дакладзе разглядаюцца ключавыя тэндэнцыі і праблемы ў галіне правоў чалавека, а таксама парушэнне культурных правоў. 2 з 22 старонак дакладу прысвечаныя дыскрымінацыі беларускай мовы 💡
IT-барада: Штучны інтэлект можа дапамагчы пашырэньню беларускай мовы і культуры → https://smarturl.click/JWo7g Беларускі блогер і папулярызатар тэхналёгій Аляксей Картыньнік (IT-барада) лічыць, што штучны інтэлект можа стаць важным інструмэнтам для разьвіцьця беларускай мовы і культуры, але для гэтага неабходна ствараць больш беларускамоўнага лічбавага кантэнту. Пра гэта Картыньнік сказаў падчас інтэрвію праекту «Канапа». «Нам трэба рабіць беларускі лічбавы кантэнт, каб штучны інтэлект лепей разьбіраўся ў тым, што ў нас адбываецца, і ў тым ліку ў мове», — сказаў Картыньнік. Цалкам размову зь ім глядзіце на YouTube
Беларуская мова ўпершыню прагучала ў літургіі з удзелам Канстантынопальскага патрыярха. Ціханоўская перадала ліст Варфаламею 7 чэрвеня ў Вільні адбылася Боская літургія, якую ўзначаліў Варфаламей І. Асобным сымбалічным момантам стала тое, што, паводле ўдзельнікаў, бадай упершыню ў Патрыяршай літургіі гучала беларуская мова, што набыло асаблівае значэньне для беларускай праваслаўнай супольнасьці ў выгнаньні. Пасьля набажэнства дыпляматычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі перадаў патрыярху ад беларускай дэмакратычнай лідэркі ліст і падарунак. https://smarturl.click/LEqVX