Відзік
СтатистикаYouTube-канал Відзіка: https://www.youtube.com/@VidzikBY Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game Падтрымаць Віталя: https://www.patreon.com/aliakhnovich
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 19
- Всего постов
- 28
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Видео
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 197
- 1/48двое суток
- 225
- 1/72трое суток
- 243
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Keychron прадставіла камічна гіганцкі макрапад на 100 клавіш C100 — макрапад з сеткай 10x10. Кошт прылады складае $65, што танней за большасць клавіятур падобнага памеру. Прадугледжана RGB-падсветка для кожнай клавішы. @vidzikBY
Disney+ адмовіўся ад ідэі серыяла па "Магутных рэйнджараў" Праца над новым серыялам па Power Rangers вялася з 2025 года, але калі падлічылі, колькі гэта можа каштаваць, і ўзялі да разліку, што брэнд агулам належыць Hasbro, то прыйшлі да высновы, што высокія выдаткі і фінансавыя рызыкі таго не вартыя. @vidzikBY
GeForce Now для Linux афіцыйна выйшаў з бэты Поўны рэліз прыносіць больш дапрацаваны досвед і аптымізацыю гульняў з палепшанай DLSS Frame Generation. Праграма першапачаткова стартавала ў бэта-версіі на Ubuntu раней у гэтым годзе. Плануюць дадаць падтрымку іншых дыстрыбутываў Linux у будучыні. @vidzikBY
Instagram абнавіў лагатып упершыню за 10 гадоў Новы варыянт спалучае рукапісныя і друкаваныя літары і выклікаў неадназначную рэакцыю карыстальнікаў. Новы напіс нагадвае ім слова Instagzam. Кіраўнік Instagram Адам Масеры назваў новы надпіс "больш чыстым і сучасным" з адсылкамі да арыгінальнага дызайну. @vidzikBY
Цікавае і спрэчнае меркаванне Рэндзі Сміта, стваральніка Thief: жанру immersive sim не месца сярод ААА-праектаў, ён не можа стаць паспяховым у гэтым сегменце праз адсутнасць дастаткова вялікай аўдыторыі. Сміт лічыць, што распрацоўшчыкам у гэтым жанры варта выйсці з ААА-гонкі і засяродзіцца на мадэлях triple-indie ці AA — з бюджэтам каля $3-10 млн і невялікімі камандамі сапраўдных фанатаў кірунку. На яго думку, толькі Rocksteady здолела зрабіць паспяховую ААА-гульню ў жанры дзякуючы серыі Batman: Arkham, хоць нават яна ў асноўным ёсць экшнам па знанай IP. Прыкладна тое самае, як на маю думку, можна было казаць да выхаду Baldur's Gate 3 пра жанр ізаметрычных RPG з пакрокавай баёўкай. Ці пра пакрокавыя баёўкі ў RPG ад трэцяй асобы ў выпадку з Expedition 33. Фіналкі ў апошніх рымэйках сыходзілі з гэтага напрамку, бо палічылі, што аўдыторыя такое ўжо не любіць. А вунь паглядзі ты. Дастаткова зрабіць нармалёва, каб прадасцца на зайдрасць AAA-баявікам. Ці не? Наканавана лёсам іммёрсів сімам заўсёды быць неда-хітамі, шырока вядомымі ў вузкіх колах? Што агулам за жанр такі? Можа проста такім жанрам прынята называць добрыя, але фінансава расчаравальныя гульні?) @vidzikBY
Рэмейк Gothic амаль акупіў выдаткі, новыя Kingdom Come і Darksiders 4 чакаюць да 2028 года, згодна з фінсправаздачай Embracer Group. Рэмейк Gothic у першыя сем дзён купілі 500 тысяч разоў. Metro 2039 усяго за два тыдні з моманту анонсу дасягнуў мільёна вішлістаў — рэкордна хуткі паказчык для Embracer. Ролевы экшн Fatekeeper (той самы, якому мы двойчы дзівіліся ў Відзіку) пераўзышоў чаканні і мае "вельмі станоўчыя" водгукі ў Steam. @vidzikBY
"Калі б мы пыталі дазволу, ніхто б яго не даў": Amazon уціхую пачала вучыць AI на кантэнце стрымераў з Twitch: стрымах, VOD і нават чатах Функцыя ўключана па змаўчанні, а магчымасць адмовіцца схаваная ў наладах бяспекі акаўнта. Кампанія не адправіла карыстальнікам афіцыйнага папярэджання або якіх лістоў. Chief product officer Mike Minton прызнаў, што функцыя зроблена opt-out, бо «калі б яна была opt-in, ніхто б не пагадзіўся». @vidzikBY
Сіквел Hogwarts Legacy афіцыйна ў распрацоўцы (гэта як бы не сюрпрыз) паводле інфы ад Warner Bros. Згадку знайшлі ў лісце да акцыянераў. Першая частка стала найбуйнейшым рэлізам 2022 года: за першы год у ЗША яна разышлася тыражом больш за 22 мільёны копій, апярэдзіўшы нават Call of Duty: Modern Warfare 3. Усяго прадалі ўжо больш за 40 мільёнаў копій. 🤑 Раней прадстаўнікі WB паведамлялі, што сюжэт працягу каардынуецца з гісторыямі будучага серыяла "Гары Потэр" ад HBO. Анонс магчыма пабачым на Gamescom Opening Night Live у канцы жніўня, але хутчэй на The Game Awards. @vidzikBY
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Крыс Картэр, стваральнік арыгінальнага серыяла X-Files, у інтэрв'ю выказаў упэўненасць, што агенты Малдэр і Скалі ў выкананні Дэвіда Духоўны і Джыліян Андэрсан будуць прысутнічаць у новай версіі серыяла, якую рыхтуе рэжысёр Райан Куглер. Сам Картэр яшчэ не бачыў перазапуску і не ведае, ці будзе ён канкураваць з магчымым працягам арыгінала. Пілот перазапуска ўжо знялі. Адну з галоўных роляў там выконвае Хімэш Патэль, які зняўся ў Ноланаўскай Адысеі ў ролі Еўрылоха (Eurylochus, не абраза, калі што). Другую — Даніэль Дэдвайлер з розных серыялаў. @vidzikBY
Праходжанне Resonance: A Plague Tale Legacy зойме каля 20 гадзін Гэта вынікае з FAQ, апублікаванага студыяй Asobo. Гульня патрабуе 76 ГБ вольнага месца на ПК, 58 ГБ на PS5 і 66 ГБ на Xbox. Рэліз прыгодніцкага экшэну адбудзецца 27 жніўня. @vidzikBY
18 жніўня пройдзе State of Play, прысвечаны Phantom Blade Zero. На гульню ўжо адкрылі перадзаказы і выпусцілі гульнявы трэйлер на 11 хвілін. Базавае выданне каштуе $50 для СНД-рэгіёна альбо 300 злотых для Польшчы (нават у Швейцарыі танней). Рэліз 29 кастрычніка. @vidzikBY
Дэмадж-кантрол з боку Microsoft прымае нейкі парадыйны выгляд: Аша Ш***а напісала ў твітары, што пагуляла ў анансаваны ў мінулым дзесяцігоддзі The Elder Scrolls VI: ********. Кажа, што в**** і г***********ь гэтай гульні проста а******я. Ну а пра с***т агулам слоў б***** цалкам. Што хаваецца за васьмю зорачкамі? Невядома. Відавочна, не скайрым, а нейкая іншая мясціна з сусвету. З вялікім з*********м будзем чакаць новых я*****ых а*****ў пра г**** ****. P.S. telegram скарачае 8 зорачак да чатырох. @vidzikBY
Геймеры перадзаказваюць дарагую версію GTA VI за $100 Гендырэктар Take-Two Штраус Зельнік распавёў у інтэрв'ю пра першыя вынікі перадзаказаў GTA VI, адзначыўшы значную перавагу дарагога пашыраннага выдання. Большасць перадзаказаў прыпадае на пашыранае выданне Ultimate за $100, тады як стандартнае каштуе $80. Ultimate уключае шмат эксклюзіўнага кантэнту: унікальныя аўтамайстэрні, крамы адзення, цырульню і тату-салон. Перавагу дарагога выдання Зельнік звязвае з тым, што перадзаказы цяпер афармляюць пераважна самыя адданыя фанаты франшызы. @vidzikBY
No Man's Sky святкуе 10-годдзе. Стваральнік Шон Мюрэй расказаў крыху пра гульню: гульцы даследавалі "менш за 1% планет" Ëн узгадаў, што пачыналі яны ўчатырох у маленькай студыі з амаль абсурдна амбіцыйнай задумай і маштаб гульні цалкам засланіў тыя першыя нясмелыя крокі. Аўтары натхняліся навуковай фантастыкай і яркімі вокладкамі кніг свайго дзяцінства. Хацелі вярнуць у відэагульнявую фантастыку колер, уяўленне і здзіўленне. У той час, калі жанр зрабіўся шэрым і мілітарысцкім. Для іх sci-fi — гэта не войны фракцый у космасе, а разнастайнасць, дзівацтва і адчуванне ўласнай мізэрнасці перад сусветам. За 10 год для гульні выйшла каля 40 буйных бясплатных абнаўленняў: гадаванцы, мехі, жывыя караблі, экспедыцыі, паселішчы, экзатранспарт, будаўніцтва баз і некалькі перапрацовак генерацыі светаў. Мюрэй кажа: пакуль камандзе весела прыдумляць новыя вар'яцтвы, а супольнасць застаецца ўдзячнай, то падарожжа будзе працягвацца. @vidzikBY
Воблачную версію гульні Aliens: Fireteam Elite за $30-60 адключылі без вяртання грошай 🤑 Распрацоўшчык Cold Iron Studios спыніў працу сервераў Aliens: Fireteam Elite для Nintendo Switch, пазбавіўшы гульцоў доступу да прадукту, за які яны заплацілі. Пасля адключэння сервераў гульцы не могуць гуляць увогуле: ні анлайн з іншымі, ні ў адзіночку афлайн. Пацярпелым прапануюць толькі зніжку на версію для Nintendo Switch 2, што фактычна азначае паўторную аплату ўжо купленай гульні. Закрыццё адбылося за некалькі тыдняў да выхаду працягу Aliens: Fireteam Elite 2 (25 жніўня), што можа падштурхнуць гульцоў да куплі сіквела. На Switch гульня была даступная толькі праз стрымінг, тады як на PlayStation і Xbox застаюцца фізічныя і спампоўныя копіі. @vidzikBY
Microsoft значна павысіла плату за ліцэнзіі Windows для вытворцаў абсталявання (OEM), што на фоне росту коштаў на аператыўную памяць яшчэ мацней падштурхне цэны на камп'ютары ўгору. Звычайна павышэнне складала толькі адзінкі працэнтаў штогод. Але гэтым разам для некаторых OEM кошт ліцэнзіі Windows вырас на 7–10%. З кожнай машыны гэта шмат. Microsoft вельмі патрэбныя грошы. 🤨 @vidzikBY
Steam-карыстальнікаў скампрамітавалі Steam разаслала лісты карыстальнікам з Еўропы, што апошнім часам куплялі жалеза на платформе. Кажуць, што іх лагістычнага партнёра ў Еўропе ўзламалі. Паміж 29 ліпеня і 1 жніўня хтосьці трапіў у сістэмы CEVA Logistics, кампаніі, якая развозіць па Еўропе жалеза Valve. Пароляў, кодаў Steam Guard і плацёжных даных там няма. Затое ёсць імя, адрас, тэлефон, пошта, мадэль прылады і кошт заказу. Пасылка едзе да цябе тыдзень. Даныя пра гэтую дастаўку ляжаць у лагіста да 90 дзён. Небяспека тут не тэхнічная, а псіхалагічная. P дапамогай гэтых данных хацкеры змогуць прыдумаць, як цябе развесці. Прыйдзе які-небудзь ліст, які назаве твой сапраўдны адрас і сапраўдную мадэль прылады і папросіць даплаціць за мытню, ці залагініцца на сайце мытні праз пашпартныя данныя. Трэба быць асцярожным, карацей. @vidzikBY
Усім пэўна пофіг, але фінальны 5-ы сезон "Ведзьмара" на Netflix перанеслі на 2027 год, хоць раней планавалі на 2026-ы. Здымкі завяршыліся яшчэ ў верасні 2025 года. Чацвёрты і пяты сезоны здымаліся запар: паводле шоураннеркі Лорэн Шміт Хісрыч, сцэнарысты разглядалі іх як адну вялікую гісторыю з 16 эпізодаў. Чацвёрты сезон атрымаў адныя з найгоршых водгукаў крытыкаў у гісторыі серыяла, а частка гледачоў засталася незадаволенай пасля замены выканаўцы ролі Геральта. Генры Кавіл, які граў Геральта з 2019 года, пакінуў праект яшчэ ў 2022-м, яго замяніў Ліям Хемсварт. Чаму Кавіл сышоў? Па чутках, праз канфлікт са сцэнарыстамі, якія лепш ведалі, як трэба пісаць серыял, а Кавіл быў супраць таго, каб аповед значна адрозніваўся ад кніжнага арыгінала. А на якім сезоне вы спыніліся глядзець гэтае шапіто? @vidzikBY