łokar - беларуская лакалізацыя
СтатистикаЛакалізацыя гульняў на беларускую Ueschar & dymniška Patreon https://www.patreon.com/c/lokar_lak Boosty https://boosty.to/lokar_lak Twitter https://x.com/lokar_lak Discord https://discord.com/invite/wCPEK5kFUj
- Последний пост
- 23 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 36
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 217
- 1/48двое суток
- 248
- 1/72трое суток
- 268
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння выпусціў беларусізатар для гульні Crysis, тры месяца працы. Спасылка https://mega.nz/file/5yBwXYAK#iFDPfnAFExk9OZdu642OXzDkPgfaKQJIYRpqM33F0d4 Nexusmod https://www.nexusmods.com/crysis/mods/179 На Anibel пазней Беларусізатар працуе з рэлізамі са Steam, GOG і EA store; для пірацкіх сумяшчальнасць залежыць ад канкрэтнага рэпака Дзякуй Tower of Angels за дапамогу з перакладам Crysis Пішыце ў каментарыях, калі заўважылі памылкі. Гуляйце па-беларуску!
❗️ Вітаем аматараў беларушчыны! łokar — гэта каманда, якая займаецца лакалізацыяй гульняў на беларускую мову. Мы пераклалі Stardew Valley, Mouthwashing, Valheim, Don't Starve Together, Slay the Spire 2 і прынялі ўдзел у перакладзе Heroes of Might and Magic III разам з калегамі з праекту RэЗервацыЯ. 🔎 Дзе можна знайсці нашыя пераклады: Наш сайт з усімі перакладамі Сайт беларускіх лакалізацый belarusian.games 🐓 Stardew Valley - ПК, мадыфікацыя Nexusmods | Mega | Curseforge - Android, мадыфікацыя Nexusmods | Mega - Калекцыя перакладу модаў «Беларуская даліна Стардзю» 🤩 Mouthwashing - ПК, замена файлаў Nexusmods | Google Drive | Mega 🎉 Heroes of Might and Magic III - ПК, мадыфікацыя Беларускія героі мяча і магіі 🛡️ Valheim - ПК, мадыфікацыя Nexus | Thunderstore | Mega | Дапаможнік у Steam 🧐 Don't Starve Together - ПК, мадыфікацыя Steam Workshop | Дапаможнік у Steam 🔥 Slay the Spire 2 - ПК, мадыфікацыя NexusMods | Mega | Steam Workshop | Дапаможнік у Steam 📚 Дапамога з перакладам Далучэнне да каманды ❤️ Падзякаваць нам Patreon Boosty 📣 Нашыя сацсеткі Twitter (X) Telegram Discord
🎉 Усім вітанкі! Сёння ў нас добрыя навіны для перакладчыкаў, бо цяпер на сайце BELARUSIAN.GAMES можна стварыць уласны профіль. 🤔Навошта гэта патрэбна, запытаеце вы? Тут усё проста: 1️⃣ Вы зможаце рэдагаваць свае ўжо дададзеныя лакалізацыі і дадаваць новыя 2️⃣ У сваім профілі можна ўказаць усю патрэбную кантактную інфармацыю, а таксама спосабы вас падтрымаць 3️⃣ Калі вы абнавілі свой пераклад, то можна зрабіць анонс на галоўнай старонцы, так, як гэта цяпер са Slay the Spire 2 🎮Няхай беларускія геймеры ведаюць сваіх герояў! 📣 Нашыя сацсеткі Сайт Twitter (X) Telegram Discord
🤍 Спадарства! Наш пераклад для Slay the Spire 2 з'явіўся ў Steam Workshop! Цяпер вы можаце ўсталяваць мод найпрасцейшым спосабам - трэба толькі падпісацца на наш беларусізатар і выбраць беларускую мову ў наладах гульні. Таксама нагадваем пра іншыя спосабы ўсталявання: NexusMods Mega Дапаможнік у Steam Прыемнай гульні! 💚 Гэтую ды іншыя лакалізацыі нашай каманды можна знайсці на сайце belarusian.games. Ну а падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon. 📣 Нашыя сацсеткі Сайт Twitter (X) Telegram Discord
На Slay the Spire 2 выйшла новае абнаўленне! Чаму мы ўсе, безумоўна, рады (хаця і дзвератворцу шкада...) У кожным разе, наша лакалізацыя таксама абнавілася, і вы можаце знайсці яе на: NexusMods Mega Дапаможнік у Steam Таксама не забываем, што іншыя нашы лаклізацыі (ды і не толькі нашы) можна знайсці на сайце belarusian.games. 📣 Нашыя сацсеткі Сайт Twitter (X) Telegram Discord
⚡️ Resident Evil 2 Remake атрымала аматарскі беларускі пераклад Рэліз Resident Evil 2 адбыўся ў 1998 году, і зараз адна з самых знакамітых гульняў усіх часоў вяртаецца на сучасныя прылады ў зусім новым абліччы. У Resident Evil 2 вас чакае ўсё лепшае з гульняў серыі: клясычны экшэн, дасьледаваньне гульнявога сьвету, небясьпекі якога трымаюць гульца ў напрузе, а таксама складаныя галаваломкі. Далучайцеся да паліцэйскага-навабранца Леона С. Кэнэдзі й студэнткі каледжа Клэр Рэдфілд, чые шляхі перасекліся ў выніку фатальнай ўспышкі эпідэміі ў Раккун-Сіці, якая ператварыла мясцовае насельніцтва ў крыважэрных зомбі. Спампаваць пераклад можна з Nexus, або Google Дыск. Дарэчы, да 18 чэрвеня, саму гульню можна набыць у Steam са зьніжкай ў 8️⃣0️⃣ (прпанова недаступна для акаўнтаў Steam зь Беларусі).
🎉 Сябры, гэты дзень настаў! Даўгачаканая (спадзяёмся) лакалізацыя для Slay the Spire 2 выходзіць у свет. Каментуйце, абмяркоўвайце, рэпосціце, дзяліцеся з сябрамі – нам будзе вельмі прыемна. Далей – болей! 🚀 Спасылка на мадыфікацыю на NexusMods Спасылка на дапаможнік у Steam Mega 🌐 Вядома ж, яна адразу ж ёсць на belarusian.games, разам з больш чым сотняй іншых перакладаў. Падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon. 📣 Нашыя сацсеткі Twitter (X) Telegram Discord Сайт
без подписи
без подписи
🎮 Сябры і сяброўкі! Пакуль мы рыхтуем рэліз перакладу Slay The Spire 2, хочам расказаць вам пра каталог беларускіх лакалізацый belarusian.games! Памятаеце, была такая таблічка «Лягульнёвае», дзе былі сабраныя ледзь не ўсе беларускія лакалізацыі. Дык вось, цяпер усё гэта можна зручна паглядзець на адным сайце! belarusian.games змяшчае ўсе лакалізацыі гульняў розных платформ і жанраў на беларускую мову. Старонка кожнай гульні мае асноўную інфармацыю, водгукі, сістэмныя патрабаванні і нават магчымасць купіць гульню проста на сайце. Ну і, анягож, спасылку на ўсталяванне перакладу! Стваральнікі сайта таксама маюць суполку ў Telegram, дзе вы можаце прапанаваць паляпшэнні каталога, ці прэзентаваць уласную лакалізацыю.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Усім добры дзень (ці вечар) 🌞🌙. Прыносім добрыя навіны . 🎮 Пераклад Slay the Spire 2 ідзе больш-менш паводле плану , і мы цешымся паказаць вам некаторыя вынікі нашай працы. Чакаць засталося нядоўга. Як заўсёды, будзем рады вашым водгукам і крытыцы. P.S. Так, глыбей азнаёміўшыся з лорам гульні, мы пастанавілі ўсё ж вярнуцца да варыянту «Рэгент» замест «Спадчыннік» .
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5. Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0. @kambeg, вы прасілі беларусізаваць лісток персанажа для D&D2024 — мы зрабілі. @trtrtrky, дадалі крыху пра пачвар — быў пільны запыт на тое, як па-беларуску будуць звацца undead. Пра колюча-рэжучыя прадметы будзе ў наступным абнаўленні «Дапаможніка». Чытайце, абмяркоўвайце, выкарыстоўвайце, падтрымлівайце нашу працу, расказвайце пра яе тым, каму гэта можа быць цікава!
łokar - беларуская лакалізацыя pinned a photo
Паны ды паненкі, рэкамендуем вам папку «Кантэнт 3.0»! Гэта дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ. Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт! https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy Калі нехта жадае далучыцца да падборкі - звяртайцеся ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot