WeAreMova
СтатистикаТабліца «Лягульнёвае» — летапіс беларускага геймдэву і беларусізацый відэагульняў.
- Последний пост
- 19 июн. 2025 г.
- Последнее чтение
- 13 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
Проект закрыт. Расходимся.
Белорусы против Демонов / Demons Must Die У гэтай шалёнай гульні ў стылі Survivor-like, легендарныя блогеры Віталік і Міша (IXBT Games) кідаюць выклік ордам дэманаў! Замест стрымаў і аглядаў — бясконцая бітва за выжыванне ў пекле, дзе кожны ўзровень становіцца ўсё больш шалёным і складаным. Іншай сувязі з Беларуссю няма. Ну, акрамя моманту, што ў гульні ION Shift асвятленнем займаўся фрылансер з Беларусі. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Teardown (Карта - Польская граница) Выдуманы ўчастак польска-беларускай мяжы з грунтавымі дарогамі і сумна вядомай памежнай сцяной. Teardown ([j1] MAZ 6317 [TABS]) Мод з'яўляецца наборам савецка-беларускіх грузавікоў аўтазавода МАЗ, а менавіта мадэлі 6317. Колькасць розных мадэляў: 23 5 ваенных; 6 прамысловых; 3 самазвала; 3 грамадзянскія; 3 лесавозы ; 2 фуры; 1 пажарна-выратавальная. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Cities: Skylines (Минск) Мінск — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, у склад якіх не ўваходзіць, з'яўляецца самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асаблівым (сталічным) статусам, Горад-герой. Найбуйнейшы транспартны вузел, палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны. З'яўляецца ядром Мінскай агламерацыі. У Мiнску знаходзіцца штаб-кватэра СНД. Дзесяты па колькасці насельніцтва горад у Еўропе, чацвёрты на тэрыторыі былога СССР і трэці ў ЕАЭС. Горад размешчаны недалёка ад геаграфічнага цэнтра краіны і стаіць на рацэ Свіслачы. Плошча складае 348,84 км², насельніцтва —1992685 чалавек без уліку прыгарадаў. Cities: Skylines (Minsk) Мiнск. Cities: Skylines (Minsk / Минск / МКАД) Загатоўка горада Мінск. МКАД і дэталёва прапрацаваны ландшафт. Ёсць маршуты для цягнікоў, аўтамабіляў і самалётаў. Ёсць усе віды прамысловасці. Рэалістычныя вадаёмы і развязкі. Старт пачынаецца ў сярэдзіне горада. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Learn Japanese Kana & Vocab with Sushi Гульня, у якой вывучаеце японскую мову з дапамогай тэматычных міні-гульняў. Практыкуйце катакану, хірагану і кандзі — супастаўляйце і сартуйце сусi. Адкрывайце новыя словы праз гасяпон, наладжвайце ўзроўні JLPT (N5-N3) і атрымлівайце асалоду ў піксельным бары. У аўтарах лакалiзацыi Аляксей Кротаў. Трэба праверыць поўную версію, бо ў пробнiчку беларуская ёсць. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
https://gamejolt.com/games/belarusdeltarune/991672 ПЕРАКЛАД ДЭЛЬТАРУНЫ З РАСЕЙСКАЙ НА БЕЛАРУСКУЮ НЯПОЎНЫ І ЗРОБЛЕНЫ ПРАЗ ПЕРАКЛАДЧЫК
Supermarket Simulator Аматарская беларуская лакалізацыя SUPERMARKET SIMULATOR — беларусізатар для SUPERMARKET SIMULATOR. 1.00 - Першая альфа-версія (v0.9.1). Лакалізацыя змяшчае тэкставы пераклад SUPERMARKET SIMULATOR. Гульня ў раннім доступе, таму падчас выкарыстання беларусізатара, можна сустрэць некарэктнае адбіццё тэксту і гд. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Calradia Rising Armory) Аматарскі пераклад мода Calradia Rising Armory 1.2.11 на беларускую мову. Мод дадае новую браню: - 77+ шаломаў - 34+ наплечнікаў - 32+ дасьпехаў - 14+ наручаў - 7+ паножаў Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Start As Anyone) Аматарскі пераклад мода Start As Anyone 1.0.1 на беларускую мову. - Дазваляе пачаць гульню за ўсякага існага пана/паненку. - Успадкоўвае клан, адносіны зь іншымі персанажамі і феоды - Сумяшчальны з ванільнай гульнёй і глабальнымі модамі, напрыклад, Anno Domini 1259, Realm Of Thrones, Victorian Era: 1860 - Цалкам інтэграваны з усімі існымі гульнявымі сістэмамі 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Minecraft (Belarusian district 90x [1.16.5]) Для аматараў савецкай атмасферы! Тры невялічкія хаткi, ІАЭС, адзін вялікі чатырохпавярховы дом і прыгожыя дарогі. Вы можаце пасядзець, палётаць і паплаваць у акіяне. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
без подписи
✔️ Галасаванне за наступную лакалізацыю закончана! Самы час падсумаваць вынікі. Барабанны дробат... і перамагла Don't Starve Together. Яна засталася лідарам галасавання, таму за яе мы і возьмемся ў першую чаргу. Дзякуем усім за актыўнасць! 🕷 ❤️ 📚 Дапамога з перакладам Далучэнне да каманды ❤️ Падзякаваць нам Patreon Boosty 📣 Нашыя сацсеткі Twitter (X) Telegram Discord
Трэба праверыць наяўнасць беларускай мовы ў гэтых гульнях. Elemental colossus Абараніце свой замак! Выбірайце вежы так, каб узвесці непрабіўную барыкаду. Ваюйце з нястомнымі големамi, якія сабраліся знішчыць каралеўства! Пабудуйце прадуманую абарону, каб стрымаць іх полчышчы! Long Live Caesar 44 год да нашай эры. Цэзар даведваецца аб пагрозе змовы з боку самых блізкіх яму людзей. Ці зможаце вы выстаяць перад навіслай небяспекай і перапісаць гісторыю? Mist 🧬 Раскрый таямніцы загінулага свету Mist — змрочнай RPG з idle-механікамі, эвалюцыяй і хорар-атмасферай. ⚔️ Змагайся з монстрамі, шукай зніклую дачку і вырашай, кім ты станеш — героем або пачварай. У мабільнай версіі беларуская мова ёсць. Амаль ва ўсіх гульнях студыі ёсць лакалізацыя. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
без подписи
без подписи
без подписи
Кампанію «Леста Игры», распрацоўшчыкаў «Мира танков», прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Wargaming. Таганскі суд Масквы ўнёс кампанію-распрацоўшчыка «Леста Игры» у рэестр экстрэмістаў Расфінманіторынгу, паведамляюць СМІ. Аб тым, як гэта паўплывае на праекты кампаніі — «Мир танков», «Мир кораблей» і Tanks Blitz — невядома. Аднак можа адбыцца забарона гэтых гульняў на тэрыторыі РФ. Кампанію падазравалі ў сувязях з Wargaming, якая ў 2022 годзе адкрыта выступіла на баку Украіны і праводзіла зборы для УСУ. У «лесце» абвінавачанні называлі беспадстаўнымі і паабяцалі супрацоўнічаць са следствам. Па словах кіраўнікоў, іх справаздачнасць цалкам празрыстая, а з ранейшымі калегамі іх нічога не звязвае. Верагодна гульні перастануць існаваць. Як мінімум страцім лакалізацыю ў гульні «Мир танков». З кампаніяй павінны былі супрацоўнічаць вядомыя лакалізатары беларускай, але зараз гэты момант пад пытаннем. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Garry's Mod (Белорусские автономера) Замяняе стандартныя нумары на беларускія нумары Гродна і Гродзенскай вобласці (і іншых абласцей ды гарадоў Беларусі), а таксама замяняе тэкстуры маршрутапаказальнікаў аўтобусаў. Garry's Mod (WT: BMP-2) Камплект War Thunder з БМП-2 і дэкалямі для машыны. Для дэкаляў патрабуецца выкарыстанне Easy Bonemerge Tool. Таксама можна прычапіць адзін з сямі флагаў (ёсць флаг Беларусі). Garry's Mod (Brest Fortress) Брэсцкая крэпасць — комплекс абарончых збудаванняў XIX — пачатку XX стагоддзяў у Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаванa як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К. І. Опермана, палкоўніка А. І. Фельдмана. У 1832 годзе найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам крэпасці быў ускладзены на генерал-фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча. 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
Вось перазаліў. https://youtu.be/9YVCppeOm6Y?si=d-DjG3R1VPpCu8rY
DUSK Гульня знаёміць вас са светам, у якім неабходна асвоіць уменне разні і кровапраліцця… калі вы хочаце дажыць да світання. Натхнёная Doom, Quake, Blood, Heretic, Hexen, Half-Life, Redneck Rampage і ўсімі вашымі любімымі хітамі 90-х. Музыка ад генія метал-музыкі Эндру Халшалта. Мод перакладае увесь (большую частку) тэкста гульні і замяняе тэкстуры з тэкстам на беларускамоўныя. УВАГА — мод ЦАЛКАМ замяняе файлы гульні, таму каб зноў гуляць з ангельскамоўнымі тэкстурамі ці на рускай мове, трэба будзе ці захоўваць дзе-небудзь арыгінальныя файлы, ці рабіць аднаўленне файлаў праз Steam! 👾Таблiца «Лягульнёвае»👾