tgindex
Спадчына

Спадчына

Статистика

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Последний пост
21:49
Последнее чтение
10:34
Постов за неделю
56
Всего постов
266
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
3 145
+2 за 3 дн.
Сутки
+4
+0,13%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
468
40 постов
Вовлечённость
14,9%
к подписчикам
Постов в день
8,0
всего 266
Упоминаний
7
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
486
1/48двое суток
556
1/72трое суток
600

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • У Магілёве правядуць капітальны рамонт дома акурат за гарадской ратушай. «Пагоню» зашыюць уцяпляльнікам. Гістарычны будынак па вуліцы Ленінскай, 5а належыць Музею гісторыі Магілёва, які размяшчаецца ў адноўленай ратушы, і яшчэ з 2018 года быў адведзены пад…

  • У Магілёве правядуць капітальны рамонт дома акурат за гарадской ратушай. «Пагоню» зашыюць уцяпляльнікам. Гістарычны будынак па вуліцы Ленінскай, 5а належыць Музею гісторыі Магілёва, які размяшчаецца ў адноўленай ратушы, і яшчэ з 2018 года быў адведзены пад размяшчэнне экспазіцыі і фондаў установы. Цяпер, згодна з зацверджанай праектнай дакументацыяй, улетку 2026 года яго чакае маштабная мадэрнізацыя коштам каля 613 тысяч рублёў з гарадскога бюджэту. Хоць першапачатковае абследаванне ў 2023 годзе заказваў Музей гісторыі Магілёва, у цяперашніх праектных дакументах за 2026 год канкрэтнае прызначэнне (напрыклад, «музей», «выставачная зала» ці «сховішча фондаў») нідзе не прапісана. Цікава, што падчас тэхнічнага абследавання эксперты па памеры цэглы вызначылі, што дом пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Але ў заданні на праектаванне фігуруе ўжо пачатак XIX стагоддзя. Паводле праект зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, перазацверджанага ў 2023 годзе, будынак знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра (тэрыторыі ГКК), у ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра і ў зоне рэгулявання забудовы - на тэрыторыі кварталаў (тып I - сетачка на схеме). То бок прынамсі трох ахоўных зонах са сваімі рэгламентамі і абмежаваннямі. Але каб пазбегнуць узгадненняў з Мінкультуры, гарадское УКБ яшчэ ў заданні на праектаванне прапісала, што дазвол міністэрства «не патрабуецца». Праектоўцы пайшлі далей і ўвогуле пазначылі ў дакументах, што аб'ект «знаходзіцца па-за зонамі аховы». Дзяржэкспертыза гэтую відавочную хлусню заўважыла і прымусіла выправіць. На ўсе працы адводзіцца тэрмін усяго 2,5 месяца. Што прадугледжвае зацверджаны праект: - Вонкавыя сцены будуць уцеплены мінералаватнымі плітамі, што непазбежна зменіць аўтэнтычныя габарыты і пластыку гістарычнага фасада. - Аўтэнтычныя драўляныя аконныя перамычкі ў склепе заменяць на металічныя. - Старыя драўляныя вокны і дзверы пойдуць пад дэмантаж — замест іх усталююць сучасныя блокі з двухкамернымі шклопакетамі. - Існуючы дах заменяць на на вальмавы з фальцавым пакрыццём з палімерных матэрыялаў. Разам з фасадам будзе знішчаны мурал з гербам і гравюрай 1702 года, які ў 2017 годзе, да 750-годдзя Магілёва, мастак Рыгор Шараеў стварыў на тарцы будынка за спонсарскія сродкі. Нагадаем, што герб Магілёва змяшчае такі элемент, як дзяржаўны герб Пагоня ўверсе брамы. Крыніца Крыніца #Магілёў #рэканструкцыя #непомнік #гістарычнаязабудова

  • Заўтра да 260-годдзя з дня народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага ў сядзібы Агінскіх «Ганута» ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна адкрыецца адна з адноўленых капліц. Капліцу, размешчаную пры ўездзе ў сядзібу на дабрачыннай аснове аднаўляла Рэспубліканскае грамадскае…

  • Мусіць усе суседзі па доме чулі, як рагатнуў ва ўсё горла ад гэтай калабы ксяндза з Жупранаў і манашак з Навагрудка. 😂 https://www.instagram.com/p/DcDeP_uCLBF/ #Навагрудак #Жупраны #касцёлы

  • Абвал сцяны паўночнай сакрыстыі былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску адбыўся яшчэ вясной 2025 года. Чыноўнікі збіраюцца скінуць аб’ект на інвестара. Нашы чытачы ўдакладнілі храналогію разбурэння найстарэйшага будынка Бабруйска. Гэта адбылося яшчэ ў сярэдзіне…

  • Спадчына pinned a photo

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Гістарычную сядзібу Плятэраў у Опсе ўжо пачалі спешна рэканструяваць, хоць праект, відаць, яшчэ не ўзгоднены Міністэрствам культуры. Нагадаем, што фермерская гаспадарка «Краіна скарбаў» (уласнікі парку ў Суле) планавала дзеля гасцінічнага комплексу закатаць фасады гістарычнай сядзібы ва ўцяпляльнік. У сярэдзіне ліпеня падчас грамадскага абмеркавання архітэктурнай канцэпцыі мы накіравалі падрабязныя заўвагі па прадстаўленым праекце ў Браслаўскі райвыканкам і Міністэрства культуры. У зваротах было даведзена, што рэалізацыя праекта ў такім выглядзе груба парушае заканадаўства аб ахове спадчыны і прынцыпы навуковай рэстаўрацыі . У прыватнасці, мы ўказалі на незаконнасць уцяплення гістарычных фасадаў мінеральнай ватай, скажэнне аўтэнтычнай сталяркі (устаноўка нераўнапольных дзвярэй і вокнаў з няправільнай разбіўкай рам), а таксама на знішчэнне гістарычнай паркавай планіроўкі — замену традыцыйнага круглага «кола гонару» перад палацам на пяцівугольны праезд з паркоўкай. Браслаўскі райвыканкам у сваім пратаколе ад 31 ліпеня наўпрост адхіліў усе заўвагі, заявіўшы, што «прапановы не адпавядаюць патрабаванням НПА і ТНПА». Ніякіх тлумачэнняў, якім менавіта дакументам не адпавядаюць прапановы, не прыведзена. У адказах паспрабавалі патлумачыць, быццам бы ўсе рашэнні будуць удакладненыя на стадыі праекта. Але навошта тады ўвогуле выносіць на абмеркаванне тое, што вы не збіраецеся рабіць? Звычайна ўсеагульная згода на грамадскім абмеркаванні, нават калі парушана заканадаўства, з’яўляецца спосабам легітымізацыі незаконных рашэнняў. Міністэрства культуры 22 ліпеня адказала, што прадстаўленая на абмеркаванне канцэпцыя «не з'яўляецца навукова-праектнай дакументацыяй», а сама дакументацыя на ўзгадненне ў міністэрства «не прадстаўлялася». Маўляў, ацэньваць пакуль няма чаго, а заўвагі будуць улічаныя потым, пры разглядзе рэальнага праекта. Што ж, грамадскае абмеркаванне было завершана ў апошні дзень ліпеня, а сёння толькі скончыўся другі тыдзень жніўня. Ведаючы, што працэдура разгляду і ўзгаднення Міністэрствам культуры займае каля месяца, пакуль яна, з вялікай верагоднасцю, не магла быць завершана. Але на сядзібе ўжо ідуць работы. На свежых фотаздымках ад 14 жніўня бачна, што будынак ужо часткова абстаўлены рыштаваннямі, а ў нядаўна пустыя праёмы ўстаўлены новыя ПВХ-вокны і металічныя ўваходныя дзверы. Часовыя дзверы звычайная практыка на будоўлях. Але вось вокны - ніхто б не стаў рабіць у паўкруглых завяршэннях часовых аконных блокаў раскладку а-ля сонейка. Відаць, гэтыя вокны плануюць і пакінуць. Яшчэ адна вельмі падазроная дэталь: 13 жніўня на аб'екце з'явіўся сам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, які ўхваліў «маштабныя рэстаўрацыйныя працы» прыватнага інвестара. На фота бачны і сам уласнік Уладзімір Адуцкевіч, які паказвае высокаму госцю альбом з рэндарамі. Выглядае, як быццам нешта зноў муцяць і яўна не на карысць аб’екту. Уладзімір Адуцкевіч — беларускі бізнесмен і кіраўнік у сферы камерцыйнай нерухомасці (дырэктар ТАА «Лагістычны цэнтр „Еўразія“»), былы дэпутат Заслаўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, які раней непасрэдна кіраваў аднаўленнем шляхецкай сядзібы Ленскіх пад стварэнне Парку гісторыі «Сула», а таксама выступае адным з заснавальнікаў прыватнага праекта Мемарыяльнага музея Халакосту і яўрэйскага супраціву ў Навагрудку, навуковым кансультантам якога выступае галоўны спецыяліст па перыядзе Другой сусветнай вайны (сарказм) Ігар Марзалюк. #Опса #сядзібы #рэканструкцыя

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Спадчына — tgindex