tgindex
Беларускі піонэр

Беларускі піонэр

Статистика

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel

Последний пост
15:23
Последнее чтение
14 авг.
Постов за неделю
10
Всего постов
128
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
2 837
+1 за 6 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
894
40 постов
Вовлечённость
31,5%
к подписчикам
Постов в день
1,4
всего 128
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
455
1/48двое суток
521
1/72трое суток
562

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 15:234471314

    Некаторы час таму ў сацсетках былі папулярныя сюжэты, дзе блогеры захапляліся тым, як мянялася якасць аўтамабільных дарог у лепшы бок, калі ўязжаць у Беларусь з Расіі (асабліва па другарадных дарогах). Аказваецца гэтай з'яве ўжо 90 гадоў, як мінімум. Падобным чынам апісвалі свае ўражанні ад перасячэння мяжы РСФСР і БССР удзельнікі аўтапрабега Масква-Кіеў на старонках часопіса "Дорога и автомобиль" №10 1935 года.

  • 14:232813

    без подписи

  • 14:232823

    без подписи

  • 14:232823

    без подписи

  • 14:23286114

    #архітэктурабсср Прылажэнне №71 да "Архитектурной газеты" ад 18 кастрычніка 1937 года цалкам прысвечанае архітэктуры Дома Чырвонай арміі ў Менску архітэктара Іосіфа Лангбарда са здымкамі экстэр'ераў і інтэр'ераў (на фота можна пабачыць два страчаных пано савецкага мастака Аляксандра Дэйнэкі).

  • #кнігібсср Вокладка кнігі "Сучаснае беларускае мастацтва" ад Беларускага дзяржаўнага музея, Менск, 1929 год.

  • без подписи

  • без подписи

  • #архітэктурабсср #піонэрархнагляд #публікуеццаўпершыню Эвалюцыя знешняга выгляду павільёна механізацыі і электрыфікацыі - адзінага будынка, які захаваўся ад Усебеларускай сельскагаспадарчай выставы 1930 года ў Менску (сучасны адрас вул.Кнорына 1А): 1. Павільён падчас выставы ў 1930 годзе (мастацкае афармленне будынка і экспазіцыі рабіў маскоўскі мастак Аляксандр Лабас). Фота з канала "Батискаф историка". 2. Павільён напрыканцы 1930-х, мастацае афармленны было дэмантавана, а сам будынак быў пераўладкаваны пад гаспадарчыя патрэбы. Фота з БДАКФФД, знайшоў адмін канала "Красивое из Минска" (публікуецца ўпершыню). 3. Павільён ў 2000-я гады, зараз там размяшчаецца навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук. Фота Яўгена Марозава.

  • #плуг Вокладка часопіса "Плуг" (№9 1926), які выдаваўся Наркаматам земляробства БССР у часы калі наркамам быў Дзмітрый Прышчэпаў.

  • без подписи

  • без подписи

  • 11 авг.4992611

    #архітэктурабсср Жылыя дамы ў Гомелі, пабудаваныя паводле праектаў Станіслава Шабунеўскага, на фота 1940 года з партыйнага архіва: 1. Так званы "дом рыбы" на пр.Леніна 31; 2. "Шэры дом" на вул.Пушкіна 26; 3. Дом-камуна на пр. Леніна 51.

  • #палескаяпраўда Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська знайшоў у газеце "Палеская праўда" №34 ад 9 лютага 1931 заметку, якая можа праліць святло на прычыны арышту вядомага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага (1868-1937). У газеце было напісана, што гомельская райпракуратура завяршыла справу па "злачыннай пабудове" маста праз Сож у Хальчы, па якой праходзіў у тым ліку і былы акружны інжынер Шабунеўскі. Згодна з біяграфіяй, Шабунеўскі быў першы раз арыштаваны органамі АДПУ 21 лютага 1931 года і абвінавачаны ў прыналежнасці да трацкістскай контрэвалюцыйнай групы. Такая невялікая разбежка па датах паміж завяршэннем справы райпракуратуры і арыштам АДПУ хутчэй за ўсё сведчыць пра тое, што гаспадарчая справа аб халатнай пабудове маста, якая магла завяршыцца звычайным штрафам і адхіленнем ад службы (такія прысуды характэрныя для народных судоў, куды была першапачаткова накіравана справа), была перакваліфікаваная ў палітычную, у адмысловае шкодніцтва па палітычных матывах. Паводле гэтай справы Шабунеўскі атрымаў 10 гадоў лагераў і быў адпраўлены на будоўлю Беламорканала. У 1934 выйшаў па амністыі, у 1937 арыштаваны паўторна і хутчэй за ўсё растраляны (па іншых сведчаннях памёр у лагеры).

  • 7 авг.651176

    #архітэктурабсср Візуалізацыя праектаў дзяржтэатра і будынка ЦК КПБ(б) у Магілёве, зробленых архітэктарам Іосіфам Лангбардам у другой палове 1930-х гадоў. У той час уладамі БССР здзяйсняўся план пераноса сталіцы рэспублікі з Менска ў Магілёў. Лічылася, што Менск занадта блізка да мяжы з буржуазнай Польшчай і можа стаць хуткай ахвярай капіталістычных інтэрвентаў. Пасля падзей 17 верасня 1939 года і далучэння Заходняй Беларусі да БССР, мяжа рэспублікі адсунулася на захад і план пераносу сталіцы стаў неактуальны. Тым не менш, ужо была зроблена вялікая праца па ўладкаванню новай сталіцы. Некаторыя са "сталічных" праектаў для Магілёва былі рэалізаваныя, напрыклад, будынак Магілёўскага аблвыканкама, ад таго ж Лангбарда, архітэктура якога ў пэўнай ступені з'яўляецца адсылкай да менскага Дома Урада. Будынкі ж з ілюстрацыі пабудаваць не паспелі (у іх таксама назіраецца пэўная пераклічка з менскім Купалаўскім тэатрам і будынкам ЦК КПБ(б) ад архітэктара Воінава, пра каторы нядаўна ўзгадвалася на канале). Крыніца ілюстрацыі: часопіс "Архитектра Ленинграда" №1 1940 года (дзякуй каналу "Советский Ленинград" за знаходку).

  • 4 авг.723151

    #беларускіпіонэр Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №15 1927 года.

  • 31 июл.1 0841413

    #звзязда Нядаўна пісаў пра рэвалюцыйныя імёны для дзетак 1920-х і вось яшчэ прыклад: пяцігадовы Маркс і Леніна ўзростам 1,5 года з заметкі ў "Звяздзе" 1926 года (знайшоў Вадзім Зелянкоў).

  • 29 июл.2 01112

    без подписи

  • 29 июл.1 9362012

    #архітэктурабсср Толькі зараз заўважыў, што да нашага часу на будынку гасцініцы БВА Якушкі не захаваліся не толькі ліхтары і ўрны, але і каланада на першым паверсе і балюстрада на даху.

  • 29 июл.1 4306

    без подписи