Штодзень Гомель
СтатистикаБудзь беларусам, чытай на роднай мове! Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску. Сайт "Штодня": homeldays.org
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 11
- Всего постов
- 33
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Видео (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 72
- 1/48двое суток
- 82
- 1/72трое суток
- 88
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
"Прыпяць нейкая абмялелая", — заўважыў жыхар Гомельшчыны і паказаў, як цяпер выглядае рака 😢 Гэта пацвярджаюць і лічбы: у Мазыры ўзровень вады апусціўся да -4 см адносна нуля гідралагічнага паста і наблізіўся да мінімальных значэнняў. Прыпяць працягвае губляць па 1–3 см вады за суткі. 📌 Падрабязнасці: Прыпяць імкліва мялее ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
Шэсць гадоў таму тысячы жлобінцаў выйшлі на вуліцы горада 💪🏻 Паводле розных ацэнак, найбуйнейшы мітынг 2020 года ў Жлобіне сабраў ад трох да шасці тысяч чалавек. Людзі скандавалі "Сыходзь!" і патрабавалі справядлівасці. Неўзабаве пратэсты перакінуліся і на БМЗ, а сам Жлобін стаў адным з гарадоў Гомельшчыны, якія найбольш моцна закранулі рэпрэсіі. 📌 Падрабязнасці: Пратэсты ў Жлобіне ў 2020 годз ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
"Пра Расію амаль не гавораць. Галоўнае — каб нас не ўцягнулі ў вайну" 💔 Гамяльчанін, які фактычна сышоў ва ўнутраную эміграцыю, расказвае, чым сёння жыве горад: што падаражэла, чаму людзі не могуць дазволіць сабе беларускія санаторыі, як ставяцца да тых, хто з'ехаў, і як змяняецца стаўленне да Расіі. 📌 Падрабязнасці: Чым жыве Гомель у 2026: кошты, Расія і страх вайны ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
У Гомельскай вобласці налічваецца мінімум дзве тысячы невыкарыстаных аб'ектаў нерухомасці. 🏚 Прычым 80% новых аб'ектаў, выяўленых за апошні год, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Улады збіраюцца вяртаць такую маёмасць у абарот, а калі гэта немагчыма — зносіць. 📌 Падрабязнасці: На Гомельшчыне налічылі 2 тысячы невыкарыстаных аб'ектаў ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
У Гомелі зноў пашыраюць Савецкую: на скрыжаванні з Кожара змяншаюць зялёную зону 🤬 Нагадаем, што ў 2025 годзе Савецкую пашыралі ў раёне перакрыжавання з вуліцай Рагачоўскай/Тэльмана. Цэнтральная вуліца Гомеля – адна з самых перагружаных трафікам і яе ўжо неаднойчы павялічвалі, каб было больш месца для аўтамабіляў. 🤷🏻♀️ 📌 Падрабязнасці: У Гомелі пашыраюць Савецкую за кошт зялёнай зоны ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
Расійскі турыст падзяліўся ў сацсетках "самым вялікім фэйлам" свайго падарожжа па Беларусі. Пасля наведвання Мірскага замка кампанія вырашыла паехаць у Нясвіж. Навігатар паказаў маршрут — і нікога не збянтэжыла, што ехаць трэба ажно 300 км. 🤣 📌 Падрабязнасці: Навігатар завёў расійскага турыста замест Нясвіжа ў Гомель... ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
Пасля палітычнага пераследу, трох гадоў за кратамі і вымушанага выезду з Беларусі гамяльчанін Андрусь Асмалоўскі спрабуе пачаць жыццё нанова. 🙏🏻 Цяпер ён вучыцца на інжынера па штучным інтэлекце, працуе начамі і збірае 2700 еўра, каб скончыць навучанне. 📌 Падрабязнасці: Былы палітвязень Андрусь Асмалоўскі просіць дапамогі ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
без подписи
Пяць гадоў таму беларуская платформа на Маршы роўнасці ва Уроцлаве пачыналася фактычна з двух чалавек і некалькіх бел-чырвона-белых сцягоў. Потым былі хейт, пагрозы і спрэчкі ў беларускай супольнасці.💔 Цяпер да арганізатараў самі прыходзяць валанцёры і беларусы са словамі падтрымкі. "Для нас гэта не карнавал, для нас гэта палітычная акцыя", — кажа арганізатарка платформы, гамяльчанка Наста Сасыкбаева. 📌 Падрабязнасці: Беларуская платформа на Маршы роўнасці ва Уроцлаве ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
"Праект закрыты да лепшых часоў у Беларусі". 💔 Блогер Андрэй Павук абвясціў пра закрыццё "Рудабельскай паказухі" — аднаго з найстарэйшых рэгіянальных беларускіх YouTube-праектаў. На канале засталіся амаль 4 тысячы відэа і больш за 43,8 млн праглядаў. 📌 Падрабязнасці: Андрэй Павук закрыў "Рудабельскую паказуху" — "Мы ўсё" ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
Аляксандр Мілінкевіч і Гомель: выбары 2006 года і 6 тысяч прыхільнікаў на стадыёне ✌🏻 💔 На 79-м годзе жыцця памёр беларускі палітык, грамадскі дзеяч, навуковец, былы віцэ-мэр Гродна і кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Падчас выбараў 2006 года ўлады зрывалі сустрэчы з апазіцыянерам, ладзілі правакацыі. 🤦🏼 Паказальная гісторыя адбылася і падчас сустрэчы Мілінкевіча з выбарцамі ў Рэчыцы. Міліцыянты спрабавалі спыніць мерапрыемства і патрабавалі, каб людзі разышліся. Мілінкевіч не пагадзіўся і звярнуўся проста да грамады: ці згодныя прысутныя выканаць патрабаванне міліцыі і разысціся? Людзі дружна адказалі: “Не!” Тады адзін з прысутных звярнуўся да міліцыянта: “А вы найдите хоть одного человека, который против того, что мы здесь собрались”. Міліцыянт адказаў: “Я против…” 🙈 📌 Падрабязнасці: Аляксандр Мілінкевіч у Гомелі ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
🕯 6 гадоў без адказнасці. 11 жніўня — гадавіна смерці гомельца Аляксандра Віхора пасля затрымання ў 2020 годзе Крымінальную справу так і не распачалі, а службовыя асобы, якія праводзілі праверку, працягнулі кар'еру. Успамінаем адну з самых трагічных старонак гісторыі Гомеля. 💔 📌 Падрабязнасці: 6 гадоў без пакарання: гадавіна смерці Аляксандра Віхора ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
"Зранку не даедзеш у Мінск". Жыхары Гомеля, Мазыра, Брэста і іншых гарадоў масава скардзяцца на хранічны недахоп месцаў у цягніках 🤷🏻♀️ Пасажыры сцвярджаюць, што сітуацыя паўтараецца з году ў год, а замест вялікіх саставаў ходзяць "Штадлеры", дзе проста не хапае месцаў... 📌 Падрабязнасці: Зранку не даедзеш у Мінск ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
На Гомельшчыне новае папаўненне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў”: пад удар трапіў Instagram Леаніда Судаленкі 🤬 Гэта стала вядома з абнаўлення спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм. Туды таксама патрапіў цік-ток акаўнт “Жыве Беларусь Гомель 222334455”, а некалькі дзён таму краязнаўчы праект “Пошукі старога Гомеля”. 📌 Падрабязнасці: Instagram Леаніда Судаленкі прызналі экстрэмісцкім у Беларусі ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
🐝 Выглядае страшнавата, але баяцца не варта На Гомельшчыне навукоўцы сустрэлі сколію-гіганта — самую вялікую асу Беларусі. Яна можа дасягаць амаль 4 сантыметраў у даўжыню, але для чалавека практычна не ўяўляе небяспекі. 📌 Падрабязнасці: У Гомельскай вобласці сустрэлі сколію-гіганта ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
Спёка ў Еўропе, мялеюць рэкі. Вада ў Сажы апусцілася ніжэй за суднаходную адзнаку 😢 Спёка, якая накрыла значную частку Еўропы, прыводзіць да буйнога абмялення рэк і ўжо адбіваецца не толькі на суднаходстве, але і на энергетыцы. У Венгрыі праз нізкі ўзровень Дуная ўпершыню за 44 гады працы спынялі адзін з энергаблокаў АЭС “Пакш”, якая выкарыстоўвае рачную ваду для астуджання. ☀️ Беларусь таксама сутыкнулася з наступствамі працяглай гарачыні. Белгідрамет фіксуе спад узроўняў вады практычна на ўсіх буйных рэках краіны ў тым ліку Сажа. 📌 Падрабязнасці: Сож у Гомелі абмялеў ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
"Ніколі не думала, што ў нас такі добры народ”. ❤️ Дзяўчына страціла ад гарачыні прытомнасць у гомельскім аўтобусе і дзякуе за дапамогу іншым пасажырам “Я страціла прытомнасць, нават не зразумела, як гэта адбылося: проста стала дрэнна ў аўтобусе, і вось я ўжо расплюшчваю вочы, лежачы на падлозе. Дзякуй усім мінакам, якія дапамаглі, спыніліся і проста не засталіся абыякавымі”, – напісала ў сацсетках А. 📌 Падрабязнасці: Гамяльчанка страціла прытомнасць у аўтобусе праз гарачыню ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
☢️ "Законы фізікі адмененыя пастановай Савета Міністраў" 👏🏻 У сацсетках актыўна абмяркоўваюць выключэнне Гомеля з забруджаных тэрыторыяў. Гомель і яшчэ 176 населеных пунктаў адным подпісам кіраўніка Ураду выключылі са спісу забруджаных радыяцыяй. “Штодзень” сабраў рэакцыю на гэтую навіну жыхароў рэгіёна, чыноўнікам яны не спадабаюцца. “П**дзец… Радыяцыі не відаць, значыць, яе няма???”, – пытаецца А.Т. “Маўляў, у нас усё нармальна, толькі вось анкалогія перапоўненая, а так…”, – кажа Д.Г. “Засталося хваробы адмяніць — і ўсё будзе добра”, – піша Дз.Г. А. дадае: “Самая здаровая нацыя”. 📌 Падрабязнасці: Гомель выключылі з чарнобыльскай зоны: рэакцыя жыхароў ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
🍚 Мука, у якой ужо "зараджалася" жыццё 🪱 Гамяльчанка набыла ў "Еўраопце" пачку рысавой мукі Belalea. Праз дзень адкрыла — і знайшла ўнутры маленькія "коканы" па ўсёй упакоўцы. "Гэта што, даруйце? Пытанне рытарычнае". Тэрмін прыдатнасці быў у норме, пачка — без бачных пашкоджанняў. Але чэк не захаваўся, таму муку давялося проста выкінуць. 📌 Падрабязнасці: Гамяльчанка знайшла «коканы» ў рысавой муцэ з «Еўраопта» ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень
☢️ Калі ў Гомелі больш няма радыяцыі, аўтару рашэння прапануюць праверыць гэта асабіста Пасля выключэння горада з чарнобыльскай зоны ў сацсетках загаварылі пра незвычайны флэшмоб: сабраць грошы на 30-дзённую пуцёўку ў гомельскі санаторый для таго, хто прыняў гэтае рашэнне. 👏🏻 «Радыяцыя не знікае праз подпіс пад дакументам». 📌 Падрабязнасці: Гомель выключылі з чарнобыльскай зоны ❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут 🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон 👉 Дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee Штодзень