Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
СтатистикаМэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. ▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact ▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org ▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 11
- Всего постов
- 23
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 86
- 1/48двое суток
- 98
- 1/72трое суток
- 106
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
На жаль, трагічная гісторыя гібелі ў няволі палітзняволенага Вадзіма Храсько не адзіная. Праваабаронцы працягваюць фіксаваць выпадкі смерцяў зняволеных у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі. Гэта адбываецца на фоне пагаршэння ўмоў утрымання і адсутнасці доступу да медыцынскай дапамогі. Пра гэта падрабязна гаворыцца ў другой частцы інфармацыйна-аналітычнага агляду «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму», падрыхтаванага «Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі».
«Международный Комитет по расследованию пыток в Беларуси» продолжает свою работу для будущего правосудия в Беларуси, ведь преступления против человечности не имеют сроков давности. 🔸 Для документирования фактов пыток обращайтесь на почту — contact@torturesbelarus2020.org или в Telegram — @ICITB2020_contact
🚑 Параўнальны аналіз узроўню аказання медыцынскай дапамогі ў пенітэнцыярных установах Беларусі правяла грамадская ініцыятыва «Лекары за праўду і справядлівасць». У публікацыі прадстаўлены вынікі маніторынгу якасці, даступнасці і эфектыўнасці медыцынскай дапамогі ў турмах і калоніях з 2020 па 2026 год. Для аналізу ў тым ліку выкарыстоўваліся дадзеныя, сабраныя нашым «Міжнародным камітэтам». 🚩 Напрыклад, узровень меддапамогі ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове, дзе загінуў Вітольд Ашурак, ацэньваецца як крытычны — 2,19 бала з 5 магчымых. Асаблівую турботу выклікаюць якасць дыягностыкі, стаматалагічная дапамога, абарона правоў пацыентаў і спецыялізаваная медыцынская дапамога. Сукупнасць розных фактараў разам з цяжкімі ўмовамі ўтрымання вельмі моцна адбіваецца на стане здароўя зняволеных.
Палітзняволены актывіст прафсаюза РЭП, 71-гадовы Вячаслаў Арэшка, ужо больш за чатыры гады знаходзіцца ў няволі. За час зняволення мужчына амаль аслеп, але інваліднасць яму не афармляюць і працягваюць утрымліваць пенсіянера за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» паразмаўлялі з чалавекам, які адбываў пакаранне разам з Вячаславам, і даведаліся, што па атрадзе ён перасоўваецца навобмацак. Нягледзячы на гэта, перыядычна атрымлівае рапарты. «Праз тое, што ён нічога не бачыць, яму дужа цяжка хадзіць у сталоўку ці ў медчастку, заўсёды з ім ідзе чалавек, які яго суправаджае! Гэты чалавек, у асноўным, не адзін і той самы, а розныя». 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
«Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси» подготовил новый информационно-аналитический обзор «Политические убийства и смерти по вине режима. (Часть 2)» 👉 Агляд па-беларуску глядзіце тут. В обзоре собраны и проанализированы случаи смертей, произошедших после 2020 года в местах лишения свободы, сам0u*ийства, связанные с политическим преследованием, а также предполагаемые политические убийства. В документе разбираются обстоятельства каждого случая, официальные версии и доказательства ответственности государственных органов. ❗️ Особое внимание уделено феномену «отложенной смертности» — случаям, когда бывшие политзаключенные умирали спустя несколько месяцев после освобождения из-за последствий условий содержания. 🔸 Первую часть аналитического обзора по политическим убийствам можно увидеть по ссылке.
У месцах зняволення ў Беларусі выносяць смяротныя прысуды без суддзяў і пратаколаў: адабраныя лекі, ледзяныя камеры і «затрымкі» ў аказанні медыцынскай дапамогі часам становяцца фатальнымі. 🎬 У новым відэа на YouTube-канале «Прававая ініцыятыва» гаворка ідзе пра трагічныя гісторыі Дзяніса Кузняцова, Аляксандра Кулініча, Вадзіма Храсько і Ігара Ледніка. Усе яны апынуліся за кратамі ў выніку палітычнага пераследу і памерлі ў зняволенні. 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
Былы палітзняволены Дзмітрый Семчанка апублікаваў у сваім Instagram відэа, у якім чытае верш «Светлыя людзі», напісаны падчас зняволення. Паслухайце, гэта вельмі кранальна. 🥹 «Калі мяне прывезлі на Валадарку, я быў уражаны тым, што ў адным месцы сабралася столькі выдатных людзей. Нібыта міліцыя праводзіла нейкі кастынг, каб знайсці такіх годных і светлых беларусаў», — так апісаў свой верш аўтар. 🔸 А мы нагадваем, што стварылі зборнік вершаў палітвязняў у выглядзе самвыдату. Вы можаце прачытаць яго ці спампаваць, самастойна раздрукаваць і атрымаць цудоўную стылізаваную кнігу з вершамі. 📕 Журналіст і тэлевядоўца дзяржаўнага тэлеканала АНТ Дзмітрый Семчанка ў знак пратэсту ў жніўні 2020 года звольніўся з працы. Пазней яго затрымалі і асудзілі нібыта за «распальванне варожасці». Цяпер Дзмітрый разам з сям’ёй жыве за межамі Беларусі.
Злачынствы супраць чалавечнасці не маюць тэрміну даўнасці. Мінула шэсць гадоў з моманту трагічных падзей жніўня 2020 года, а ў Беларусі працягваюцца пераслед і катаванні грамадзян паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» працягвае дакументаваць сведчанні жорсткага абыходжання з боку сілавікоў дзеля будучага правасуддзя. ⚖️ 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
Адзін з удзельнікаў «Беларускай вясёлкі», на якіх сілавікі зрабілі аблаву ў лесе на Расоншчыне, распавёў, як праходзіла затрыманне. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна». Мужчына сцвярджае, што міліцыя апублікавала непраўдзівыя звесткі пра іх мерапрыемства: ніякага «адмысловага абраду» не павінна было адбыцца, а галышом ніхто не хадзіў — толькі ў лазні або падчас купання. Людзі проста супольна бавілі час. Мужчына мяркуе, што за імі назіралі з дрона, які некалькі разоў пралятаў над намётамі. Падчас затрымання сілавікі зладзілі «шмон» у намётах — шукалі алкаголь і наркотыкі. Пасля гэтага ў людзей зніклі некаторыя асабістыя рэчы. Людзям не далі сабрацца, таму ў многіх у лесе засталіся тэлефоны, аўтамабілі і іншая маёмасць. Сілавікі зняважліва ставіліся да ўдзельнікаў злёту, называлі іх «петушарамі», адмаўляліся выдаваць копіі пратаколаў. Чалавека, які выказваў заўвагі падчас допыту, збілі нагамі ў прыбіральні.
🚑 😱 «Меддапамогу аказваюць несвоечасова, што справакавала тэрміновую аперацыю. Пры гэтым мне не казалі, што менавіта са мной зрабілі, мне забаранялі размаўляць з лекарамі», — распавядае экс-палітзняволеная Юлія Лаптановіч. Ініцыятыва «Лекары за праўду і справядлівасць» публікуе на YouTube падкаст «Крытычны стан», у якім размаўляюць з былымі палітвязнямі пра ацэнку ўзроўню медычнай дапамогі ў зняволенні. У апошнім выпуску пра свой досвед атрымання медыцынскай дапамогі за кратамі расказала Юлія Лаптановіч. 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы. 🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
Гісторыя Яўгена Гурыновіча — толькі адна з сотняў жахлівых гісторый беларускіх палітвязняў. 😣
Палітвязня Яўгена Гурыновіча падчас затрымання жорстка збілі сілавікі. Яму пашкодзілі пазваночнік, і цяпер ён не можа нармальна хадзіць. Зараз яго рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар.🤬😱 Вядома, што Яўген Гурыновіч раней працаваў на мытні і знаходзіцца пад вартай з вясны 2022 года. У 2024 годзе яго асудзілі да 13,5 гадоў няволі паводле шасці крымінальных артыкулаў(!). Праз траўмы, атрыманыя падчас затрымання, спачатку ён перасоўваўся на інвалідным вазку, а цяпер — на мыліцах. Гурыновіч адбывае пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёве, дзе яго ўтрымліваюць асобна ад іншых зняволеных у гаспадарчым атрадзе і прымушаюць на мыліцах выходзіць на працу ў прамысловую зону. Да мужчыны пастаянна ўжываюць дысцыплінарныя спагнанні і змяшчаюць у ШІЗА. 📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
❗️«Адлігі» няма, нават калі пра рэпрэсіі кажуць менш! За апошнія гады беларускі рэжым прыкладае шмат намаганняў, каб пра рэпрэсіі ў Беларусі казалі менш, каб яны былі менш заўважнымі для шырокага грамадства. Шмат людзей, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, не спяшаюцца паведамляць пра гэта. 🔸 «Белсат» паразмаўляў на гэту тэму з дырэктаркай «Прававой ініцыятывы» Вікторыяй Фёдаравай і праваабаронцамі іншых арганізацый. У размове з выданнем Вікторыя заўважыла, што часта не хапае інфармацыі менавіта пра тых людзей, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды; пра тых, каго пасля асуджэння паводле арт. 411 КК паўторна накіроўваюць адбываць пакаранне; пра людзей, якія застаюцца ў Беларусі, бо магчымасці бяспечнай камунікацыі з імі вельмі абмежаваныя.