tgindex
Священный Белавуд

Священный Белавуд

Статистика
@holybelawoodВидеобелорусский

Вся (не)правда о белорусском кино. Блог с новостями и личными взглядами киножурналиста Тараса Тарналицкого. Возможности (на долгой паўзе): @makethebelawood Общение: @belawoodspeech Быстрая связь: @tarnalit_sky Сотрудничество: holybelawood@gmail.com

Последний пост
17 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
6
Всего постов
25
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Видео
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
1 281
+3 за 5 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
320
25 постов
Вовлечённость
25,0%
к подписчикам
Постов в день
0,9
всего 25
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
216
1/48двое суток
247
1/72трое суток
266

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Сёлета ў праграму ідэалагічнага фестываля "Еўразія.Док" патрапіла 7 беларускіх прац Большасць з іх — тэлевізійныя праекты пра Другую сусветную, адзін — зняты на студыі "Летапіс" "Беларусьфільма". 🔸«Полесский заповедник. Жизнь после Чернобыля», реж. Игорь Бышнев 🔹«Главный Человек», реж. Оксана Лашкевич 🔸 «Родина-мать. Фильм памяти матери-героине А. Ф. Куприяновой», автор Полина Лущик 🔹 «Лето 1941-го. На рассвете войны», реж. Екатерина Пелениченко 🔸 «Нерассказанная война. Женская доля», реж. Виктория Альшевская 🔹«Место на карте. Вьетнам», реж. Ольга Осадчая 🔸 «Химия НЕсчастья», реж. Александр Шурмелёв Фестываль узнік у 2016 годзе і праводзіцца ў Мінску і Смаленску. Яго падтрымліваюць Мінкульт Расіі і Беларусі, Фонд дзяржаў-удзельніц СНД, Мініфарм Беларусі, Мінгарвыканкам і кіраўніцтва Смаленскай вобласці.

  • У пачатку верасня ў анлайне з'явіцца хорар мінчука Андрэя Ягорава "Эха" Пра гэта сведчыць цізер, які кінематаграфіст выклаў на сваім канале — публікацыя адбудзецца 3 верасня. "Эха" — аматарскі фільм жахаў, зняты Андрэем Ягоравым за ўласныя сродкі (1 тысяча долараў) ў лютым 2026 года. Кінематаграфіст не толькі зняў фільм, але займаўся яго рэкламным прасоўваннем і пракатам ў мінскіх кінатэатрах.

  • Яшчэ адзін аглядны артыкул пра стан беларускага кіно "Образы супраціву: Беларускае кіно паміж рэпресіямі і свабодай" ў чэшскім часопісе Cinepur У ім беларускі драматург і кінакрытык Сяргей Самусевіч аб агульных трэндах і апошніх стужках, такіх як "Не створаныя для палітыкі", "Уліс", "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" і іншых працах. Сам матэрыял платны і апублікаваны на чэшскай мове. https://www.cinepur.cz/rubriky/5998-obrazy-odporu-belorusky-film-mezi-represi-a-svobodou

  • Председатель провластного союза журналистов Андрей Кривошеев не видит разрыва поколений в отечественной школы документалистики Так чиновник прокомментировал попадание семи телефильмов, сделанных на белорусских госканалах, в программу пропагандистского фестиваля "Евразия.Док", финансируемого российскими властями. Сравнивая ленты основного и молодёжного конкурсов, можно сделать главный вывод – в современной документалистике преодолён так называемый разрыв поколений, когда условные «отцы» и «дети», мэтры и начинающие авторы не только расходятся в способах визуализации своих историй и героев, но и живут в параллельных, не пересекающихся информационных вселенных. Молодые авторы – участники Х Международного фестиваля «Евразия.DOC», не сговариваясь, выбрали те же актуальные темы, что и старшее поколение документалистов: историческая правда и память, преодоление военных конфликтов, возвращение к духовности и традиционным ценностям, тяга на малую родину, экология и ответственность человека за природу, одиночество в мире цифровых коммуникаций, — отметил глава БСЖ. Про чистку "Беларусьфильма" от нелояльных кадров, десятилетия невостребованности и эмиграцию кинематографистов в Россию и страны Евросоюза Кривошеев, конечно же, ничего не знает. Так бывает, когда сидишь в кресле чиновника и получаешь зарплату из госбюджета.

  • Вялікі нідэрландскі анлайн-часопіс Filmkrant надрукаваў артыкул рэжысёра і кінакрытыка Мікіты Лаўрэцкага Матэрыял мае назву "Кінатэатр пад агнём: Беларусь. Аб стане беларускага кінамастацтва" і з'яўляецца аглядам стану беларускага кіно ва ўмовах аўтарытарнай палітыкі і недахопу фінансавання. Лаўрэцкі піша пра тое, што дзяржаўная кінаіндустрыя фактычна працуе як інструмент прапаганды, а незалежныя рэжысёры сутыкаюцца з цэнзурай, адсутнасцю падтрымкі і эміграцыяй. Пры гэтым менавіта незалежнае кіно і асабліва дакументалістыка дасягнулі міжнародных поспехаў — на фестывалях у Варшаве, IDFA, CPH:DOX, Шэфілдзе, Берліне і іншых. Асобнае месца ў тэксце адведзена феномену Кірыла Халецкага — маладому рэжысёру "Беларусьфільма", кар'ера якога пайшла ў гору пасля 2020 года. На студыі Халецкі за гэты час паспеў зняць некалькі ігравых, дакументальных і гібрыдных стужак, а зараз здымае прыгодніцкі фільм "19.91" паводле кніг Андрэя Федарэнкі. Артыкул апублікаваны на нідэрландскай мове, але яго можна пачытаць браз аўтыматычны пераклад Google Translate

  • Мінскі фестываль інды-фільмаў (MIFF) апублікаваў спіс стужак-удзельнікаў У яго ўвайшлі: Праграма ігравых фільмаў 🔸Ромео и Мармеладка (2026) / Лана Белік 🔹Kawalerka (2025) / Андрэй Корзан 🔸Храбрость (2023) / Андрэй Ягораў 🔹Няхай яны загавораць (2024) / Рына Зялёная 🔸Арэлі (2025) / Ян Вераб’ёў 🔹БАЦЯ (2024) / Максім Брагінец 🔸Потерянный фильм (2026) / Міхаіл Захарэвіч 🔹Ритуалы (2025) / Дар’я 🔸The Past Will Last Forever (2026) / Ілля Папкоў 🔹Цугцванг (2024) / Іван Пракаповіч 🔸Называться детективом (2026) / Аляксей Мусловец Праграма дакументальных фільмаў 🔹Великая Раёвка (2026) / Захар Шымчонак 🔸Нагой (2026) / Кацярына Ксёнц 🔹Snow Fairy. From egg to sky (2026) / Сяргей Вольны 🔸Ещё один кадр (2026) / Мікіта Лахматаў 🔹Вверх тормашками (2024) / Кацярына Ксёнц 🔸Культура (2026) / Віталь Мартынюк, Іван Турко Праграма анімацыйных фільмаў 🔹Сацыяльная брама (2026) / Антон Барысаў 🔸Пустырь (2025) / Ульяна Лавор 🔹Прощай, балкон! (2025) / Ульяна Лавор 🔸Доходное место (2025) / Аляксандр Максімаў 🔹Office (2025) / Лена Ле 🔸Чалавечнае (2026) / Лена Ле 🔹Dracula Halloween (2024) / Аляксандр Казлоўскі 🔸Сабачае жыццё (2023) / Аляксандр Казлоўскі Спецыяльная праграма фільмаў пра Мінск 🔹Сацыяльная брама (2026) / Антон Барысаў 🔸The 25th frame of sadness (2026) / Анастасія Ратамская 🔹Берлога (2022) / Мікіта Лаўрэцкі 🔸Шэры (2026) / Антаніна Бабіна 🔹Hauntology (2025) / Уладзіслаў Падойніцын 🔸Прощай, балкон! (2025) / Ульяна Лавор Сам фестываль павінен прайсці ў Мінску (і магчыма іншых гарадах Беларусі) з 17 па 23 жніўня

  • На мінулым тыдні ў Брэсце прайшоў оўпэн-эйр-праект "Кінемо" Гэта вядомы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, які з 2010-х праходзіць у Беларусі. Падзея абылася сёлета ў абласной філармоніі Брэста з 7 па 9 жніўня. На наступным тыдні фестывальную эстафету прыме Мінск. Асноўная задача праекта "Кінемо" - папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі.

  • Блакбастар "Адысея" Крыстафера Нолана рве пракат не толькі па ўсім свеце, але і ў Беларусі Агульныя зборы стужкі, якая абапіраецца на гераічную эпапею Гамэра пра вяртанне дадому вэтерана Траянскай вайны цара Адысея, склалі больш за адзін мільярд долараў па ўсім свеце. Не адстае па актынаўсці і беларускі глядач, які глядзіць стужку пірацкім чынам, хоць і ў добрай якасці. Узгадаў у размове з "Радыё Свабода" як і чаму склалаася такая сітуацыя.

  • У фільма "Лісты" ("Лісты з маўклівай краіны") Андрэя Куцілы ўжо з'явілася кампанія-дыстрыбьютар Правы на стужку, прэм'ера якой адбудзецца на Венецыянскім кінафестывалі, набыла кампанія Filmotor. Яна будзе займацца правамі на сусветныя прадажы, піша Variety. Фільм "ператварае асабістыя гісторыі ў кінематаграфічную прастору годнасці, блізкасці і рэфлексіі, раскрываючы чалавечы кошт супраціву і даследуючы тэмы ахвярнасці, салідарнасці і выжывання ў краіне, дзе галасы іншадумцаў былі прымушаныя замаўчаць", гаворыцца ў заяве. Стужка складзена з некалькі гісторыяў, якія раскрываюць розны бакі рэпрэсій. Бацька жыве ў падполлі, хаваючыся ад сачэння, каб пазбегнуць арышту і разлукі з дачкой. Былы следчы па крымінальных справах разрывае з сістэмай, уцякае з Беларусі і, знаходзячыся ў выгнанні ў Польшчы, сутыкаецца з неаднаразовымі допытамі і ўсё большым пачуццём ізаляцыі і бяссілля. Кася, маладая студэнтка, зняволеная за ўдзел у пратэстах, звяртаецца да малявання як да сродку выжывання — захоўваючы сваю ідэнтычнасць і выказваючы тое, пра што нельга адкрыта гаварыць. Гісторыя пяцідзесяцігадовага Вітольда разгортваецца праз фатаграфіі, дасланыя сябрам з дому: старанна выбраныя фрагменты жыцця па-за турэмнымі сценамі, якія даюць імгненні свабоды, адначасова паказваючы як тое, што бачна, так і тое, што застаецца схаваным. Міхэла Чайкова, заснавальніца Filmotor і кіраўніца аддзела продажаў і фестываляў, сказала: «Выкарыстоўваючы інавацыйнае спалучэнне анімацыі, архіўных матэрыялаў і асабістай перапіскі, Куціла стварае істотны, незабыўны партрэт чалавечай годнасці перад аўтакратычнымі рэпрэсіямі». Прадзюсар Міраслаў Дэмбіньскі, прэзідэнт DocEdu Foundation, сказаў: «Дваццаць гадоў таму я зняў фільм “Урок беларускай мовы”, які распавядаў пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі: вулічную жорсткасць з боку паліцыі, масавыя арышты і працяглыя тэрміны зняволення. З таго часу ўсё было гэтак жа: тыя ж дубінкі, тыя ж турмы, той жа Лукашэнка. З 2020 года стала яшчэ горш, таму што маштаб рэпрэсій стаў больш шырокім. Андрэй Куціла ўзяў на сябе выклік стварыць дакументальны фільм пра палітычных зняволеных у Беларусі. Гэта таксама мастацкі выклік: як зрабіць фільм пра чалавека, якога немагчыма здымаць? Думаю, ён знайшоў спосаб». "Лісты" ("Лісты з маўклівай краіны") створаны польскім DocEdu Foundation у супрадукцыі з Moonmakers у Літве і Inselfilm Produktion у Германіі. Фільм атрымаў падтрымку Польскага інстытута кіно, Літоўскага кінацэнтра і Connected Foundation, а яго супрадзюсарамі сталі TVP, EC1 — Łódź City of Culture і ZDF, у супрацоўніцтве з ARTE і Deutsche Welle.

  • Пачаліся здымкі ідэалагічнага серыяла "Слова афіцэра" Праект пра тры пакаленні беларускіх сілавікоў пачалі здымаць на мінулым тыдні ў вёсці Вялікі Навасёлкі Дзяржынскага раёна. Рэжысёрам праекта выступіла Агата Мацко. Сцэнарыст — Валянцін Залужны. Праект ствараецца ў супрацы Міністэрства культуры і Міністэрства ўнутраных спраў. Серыял раскажа пра дынастыю беларускіх міліцыянераў Уладзіміровых. Клятва аднаго пакалення становіцца часткай лёсу наступнага. Сын, унук, праўнук — яны не толькі пераймаюць прафесію, але і нясуць у сабе тую ж вернасць слову, што і іх продкі. Клятва становіцца чымсьці накшталт "сямейнага кодэкса гонару". Прэм'ера "Слова афіцэра" запланаваная на 4 сакавіка 2027 года — у дзень 110‑годдзя беларускай міліцыі.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Беларускія спевакі зняліся ў папулярным польскім серыяле "1670" Удзельнікі мужчынскага хору "Касары" зняліся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла Netflix "1670". У серыяле яны сыгралі ўкраінскіх казакаў — спявалі і білі ў велізазны бубен. "Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета", — расказаў у сацсетках удзельнік хору Саша Драгавоз. Праўда, дзеля ролі яму давялося пайсці на ахвяру: Саша згаліў вусы і бараду, якія, паводле яго слоў, "насіў літаральна палову жыцця". "Касары" — мужчынскі вакальны ансамбль з шасці беларусаў, створаны ў 2023 годзе ў Варшаве. Музыкі рэканструююць старажытныя формы шматгалоснага мужчынскага спеву Усходняй Еўропы на аснове архіўных запісаў. А "1670" — сатырычны польскі серыял Netflix пра жыццё дробнага шляхціца, які праз сучасны і часта непаліткарэктны гумар парадыруе шляхецкі побыт, сацыяльныя праблемы і гістарычныя рэаліі.

  • На ўдзел ў новым мінскім кінафестывалі было пададзена 103 фільмы ад 74 рэжысёраў Гаворка пра Мінскі фестываль інды-фільмаў (MIFF), які праводзіцца ўпершыню. Падзея пройдзе з 17 па 23 жніўня ў сталіцы. Стваральнікі абяцаюць тыдзень кінапаказаў па Мінску і іншым гарадах краіны. Праграма будзе складзена са стужак беларускіх аўтараў 2023 — 2026 гадоў і пройдзе на 10+ пляцоўках. Акрамя паглядаў запланаваныя яшчэ дыскусіі і нэтворкінг. Хто выступае ў якасці арганізатараў гэтай падзеі — невядома. З пачатку 2020-х у Беларусі зачыніліся самі альбо прымусова былі закрытыя ўсе незалежныя кінафестывалі. А тыя, што ёсць, зараз праходзяць пад пільным кантролем дзяржаўных інстытуцыяў.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи