tgindex
Чартоўскі добрая кава

Чартоўскі добрая кава

Статистика
@kinakavaбелорусский

Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy

Последний пост
26 дек.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
51
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
588
−2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
611
40 постов
Вовлечённость
103,9%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 51
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🔥 Пачынаем пераднавагодні цыкл постаў з рэкамендацыямі найлепшых фільмаў 2025 года ад нашых добрых знаёмых і калег! 💖 Першы на чарзе – ад цудоўнага канала «Чартоўскі добрая кава»!

  • Дзякуй калегам-кінаблогерам, што памятаюць і запрашаюць падвесці вынікі года — канал апошнім часам быў у гібернацыі, але спадзяёмся некалі з яе выплыць. А пакуль віншую шаноўных падпісчыкаў са святамі, усім добрага кіно ў 2026-м!

  • Пайшоў з жыцця Озі Озбарн — у свеце кіно яго будуць памятаць па вясёлых бязглуздых фільмах, дзіцячых агучках, рэаліці-шоу з удзелам усёй яго сям'і і па апошняму падарунку, фільму-канцэрту з апошняга вялікага шоу Black Sabbath і сяброў у Бірмінгеме, што адбылося ўсяго пару тыдняў таму. Дзякуй за музыку, сапраўдная рок-зорка. #навіны

  • #кінакава з прысвячэннем: учора зорцы "Летуценнікаў", "Казіно Раяля" і "Страшных казак" Эве Грын споўнілася 45 гадоў. А ў вас з якімі фільмамі яна асацыюецца? #кінакава

  • Пайшоў з жыцця Майкл Мэдсан, найбольш вядомы па сваіх малых і вялікіх ролях у фільмах Таранціна. Акцёру было ўсяго 67 гадоў. #навіны

  • Глядзім першы трэйлер фільма "Сентыментальная каштоўнасць", які атрымаў гран-пры на Канскім кінафестывалі гэтага года. Стужка распавядае пра адносіны рэжысёра з дачкамі, адной з якіх ён прапаноўвае ролю ў сваім новым фільме. Галоўныя ролі граюць Стэлан Скарсгард і Рэната Рэінсвэ, прэм'ера адбудзецца некалі ў лістападзе. #трэйлер

  • У фільма Project Hail Mary, можа, залішне падрабязны трэйлер, затое цікавая з лінгвістычнага пункту гледжання назва: Hail Mary ў ангельскай — пачатак малітвы да Дзевы Марыі (на латыні гэта будзе Ave Maria, а ў кананічным перакладзе на беларускую — "Вітай, Марыя"). Але ж важнейшы тут падтэкст, у якім гэтую фразу выкарыстоўваюць сёння: так, у амерыканскім футболе яна азначае далёкі ўдар амаль без шансаў на поспех (падчас такіх удараў, маўляў, застаецца толькі маліцца) — і з гэтым падтэкстам адразу зразумела, чаму місію з мінімальнымі шансамі на выратаванне Зямлі таксама назвалі Hail Mary. Усё гэта ўжо робіць задачу перакладчыка немагчымай, бо ну няма ў беларускай малітвы ніякага сэнсу апошняй надзеі — але аўтар кнігі-крыніцы да фільма на гэтым не спыняецца і дае галоўнаму герою прозвішча Грэйс (Grace) — каб яно было сугучным з другім радком малітвы на англійскай (Hail Mary, full of Grace...). І як гэта ўсё перакладаць? Сітуацыю з Грэйс можна адразу прызнаць безнадзейнай і дужа не старацца, але ж з Hail Mary нешта зрабіць трэба. Узяць "Авэ Марыя", як зрабілі ў рускай лакалізацыі? Але ўжо на этапе трэйлера становіцца зразумела, што гэта не пракаціць ("Hail Mary. I get it", кажа герой Гослінга, разумеючы па назве, што місія ўяўляе сабой апошні адчайны крок чалавецтва — а як гэта можна зразумець са слоў "Авэ Марыя"?). "Апошняя надзея" (але ж Обі-Вана тут не будзе)? "Апошняя малітва"? Я, шчыра кажучы, нічога лепшага пакуль не вынайшла, але буду чакаць вашыя варыянты ў каментах, мо разам нешта добрае прыдумаем. Upd. Мне тут прапанавалі "Ці пан, ці прапаў", як вам? #перакладчыцкікамент

  • Мэры Джэйн ужо выпіла свой эспрэса макіята, пакуль чакала Пітэра — яна рада яго бачыць і дужа хвалюецца, бо ёй трэба сказаць яму нешта вельмі важнае. Але як гэта рабіць, калі пасярод рамантычнай размовы табе ў галаву прылятае аўто? Цяжка паверыць (ці не?), але сёння "Чалавеку-павуку 2" Сэма Рэймі спаўняецца 21 год. #кінакава #у_гэты_дзень

  • Лінчаўскія героі сыходзяць за сваім галоўным рэжысёрам — 25-ага чэрвеня не стала спявачкі Рэбэкі дэль Рыа, якую кожны, хто глядзеў "Малхоланд Драйв", дакладна запомніў па сэрцаразрыўнай песні Llorando, праспяванай у клубе Silencio. Але для мяне асабіста Рэбэка заўсёды застанецца аўтаркай музыкі і слоў вялікай кампазіцыі No Stars, якая прагучала ў трэцім сезоне "Твін Пікса" і не раз і не два лекавала мае самыя складаныя душэўныя раны — шчыра раю паслухаць яе нейкім лагодным летнім вечарам. We'll see you in the trees. #навіны

  • видео или голосовое, без подписи

  • Надыходзяць выхадныя, трэба на нешта вырашацца — лайк, калі будзеце глядзець новы сезон "Мядзведзя", сэрца, калі зоймецеся апошнімі серыямі "Гульні ў кальмара", усё астатняе, калі ў вас лета і не да новых серыялаў. #навінка

  • The New York Times нарэшце абвесціў апошнюю дваццатку са 100 лепшых фільмаў 21-ага стагоддзя, выяўленых на падставе меркаванняў 500 заўважных кінематаграфістаў — атрымаўся топ на розны густ: 1. Паразіты (Parasite) 2. Малхоланд Драйв (Mulholland Drive) 3. І пральецца кроў (There Will Be Blood) 4. Настрой кахаць (In The Mood For Love) 5. Месячны свет (Moonlight) 6. Старым тут не месца (No Country For Old Men) 7. Вечнае ззянне чыстага розуму (The Eternal Sunshine of Spotless Mind) 8. Прэч (Get Out) 9. Скрадзеныя прывідамі (Spirited Away) 10. Сацыяльная сетка (The Social Network) 11. Шалёны Макс: дарога гневу (Mad Max: Fury Road) 12. Зона цікавасці (The Zone of Interest) 13. Дзіця чалавечае (Children of Men) 14. Бясслаўныя вырадкі (Inglorious Basterds) 15. Горад Бога (City of God) 16. Тыгр, што крадзецца, цмок, што схаваўся (Crouching Tiger, Hidden Dragon) 17. Гарбатая гара (Brokeback Mountain) 18. І тваю маму таксама (Y Tu Mamá Tambien) 19. Задыяк (Zodiac) 20. Воўк з Ўол-стрыт (The Wolf of Wall Street) Поўны спіс са 100 фільмаў можна знайсці тут (у меня толькі 55 прагледжана, пайду даганяць Куарона з Міядзакі). #навіны

  • Глядзім трэйлер новага фільма Ёргаса Ланцімаса "Бугонія" (Bugonia) — зноў з Эмай Стоўн, Джэсі Племансам, а яшчэ з пчоламі. Прэм'ера — на Венецыянскім фестывалі, на нашых экранах — толькі ў кастрычніку. #трэйлер

  • Роўна сто гадоў таму, 26-ага чэрвеня 1925-ага года, адбылася прэм'ера фільма "Залатая ліхаманка" (The Gold Rush), які стаў адной з самых вядомых камедый знакамітага коміка Чарлі Чапліна. Некалькі цікавостак: 💫 "Залатая ліхаманка" — твор выключна чаплінаўскі: ён напісаў сцэнар, выканаў галоўную ролю і быў рэжысёрам фільма. Акрамя таго, у 1942-ім годзе Чаплін выпусціў другую версію стужкі, з новым саўндтрэкам (таксама напісаным Чаплінам) і гукамі. Гэта прынесла яму намінацыі на "Оскар" за найлепшы саўндтрэк і найлепшы гук (што вельмі іранічна, бо Чаплін не вельмі ўхваляў гукавое кіно). 💫 Фільм распавядае гісторыю Валацугі (самага знакамітага персанажа Чапліна), які едзе на Аляску па золата і там змагаецца за сэрца дзяўчыны па імені Джорджыя. З актрысай, што грала Джорджыю, у Чапліна тады сапраўды былі адносіны, таму эмоцыі на экране непрытворныя. 💫 У "Залатой ліхаманцы" ёсць дзве класічныя сцэны, якія ўвайшлі ў гісторыю кіно: тая, дзе Валацуга есць свой бот, і тая, дзе Валацуга танцуе булачкамі (на гіфцы). Бот, калі што, быў зроблены з лакрыцы, і ёсць легенда, што Чапліна пасля здымак вазілі ў шпіталь з інсулінавым шокам. Што да танца булачак, то ён стаў такім папулярным, што падчас паказаў у кіно сцэну маглі паказваць па некалькі разоў запар. Яе і цяпер час ад часу цытуюць — напрыклад, у "Сімпсанах". 💫 "Залатая ліхаманка" — адзін з улюбёных фільмаў Гільерма дель Тора і Акіры Курасавы. 💫 Чарлі Чаплін казаў, што хацеў бы, каб яго запомнілі менавіта за "Залатую ліхаманку" — і ў нейкім сэнсе так яно і атрымалася. #у_гэты_дзень #кінагісторыя

  • Новага Бонда ўсё ж такі будзе здымаць Дэні Вільнёў! Чакаем ці не чакаем? #навіны

  • багі сіквелаў, хопіць, малю, мы ўжо ўсё зразумелі #навіны

  • На NYTimes можна скласці свой спіс найлепшых фільмаў ХХ стагоддзя. Вось мой, шліце свае: https://www.nytimes.com/interactive/2025/movies/reader-ballot-movies-21st-century.html

  • Над двума першымі (яны ж апошнія ў спісе) думала 0 секунд, над астатнім давялося пасядзець трохі даўжэй — бывае цяжка адрозніць тое, што застанецца праз гады, ад таго, што падабаецца асабіста табе (так бы я і "Вялікага Гэтсбі" з "Горадам грахоў" сюды ўпіхнула).

  • Майкл Кітан, Джэк Нікалсан і Цім Бёртан (злева направа) п'юць каву і абмяркоўваюць здымкі "Бэтмэна", які выйдзе на экраны 23-яга чэрвеня 1989-ага года (роўна 36 гадоў таму). Можа, гэта яны якраз гавораць пра прыдумку Кітана адмыслова паніжаць голас, калі Брус Уэйн носіць касцюм Бэтмэна — гэтую ідэю пасля падхапіў і Крысціан Бэйл у "Цёмным рыцары". #кінакава #у_гэты_дзень

  • видео или голосовое, без подписи

Чартоўскі добрая кава — tgindex