tgindex
Мова Нанова Уроцлаў

Мова Нанова Уроцлаў

Статистика
@movananovauroбелорусский
Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
390
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
254
21 постов
Вовлечённость
65,1%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
112
1/48двое суток
128
1/72трое суток
138

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Хлопцы-дзяўчаты, вітаю! У нас ёсць каманда Мова Нанова Спорт. А яшчэ Мова Нанова Культура:) Мы плануем пайсці разам у Оперу ✨ Я сёння набываю пэўную колькасць квіточкаў, іх не так шмат. Дата і твор ужо абраныя. Яны 👌🏼 Каму цікава далучыцца, напішыце, калі ласка, раскажу дэталі 🤍

  • ✨ Беларускія музыканты запрашаюць на Элегантны вечар «Classics of Pop». Легендарныя хіты Sting, Robbie Williams, Joe Cocker, The Beatles прагучаць па-новаму, эмацыйна і захапляльна, ў выкананні голаса, віяланчэлі і фартэпіяна. Харызматычны вакаліст і піяніст Ян Яраш @yanyaroshmusic, вядомы сваімі выступамі ў шоў The Voice і The X Factor, аб’яднае свой талент з сусветна прызнаным віяланчэлістам Міхаілам Радунскім – лаўрэатам міжнародных конкурсаў @mikhail.radunski. Разам яны прадставяць унікальную інтэрпрэтацыю сусветных хітоў, дзе магутны вакал і глыбокае гучанне віяланчэлі раскрыюць новыя грані вядомых кампазіцый. У праграме Shape of My Heart, Fragile , Englishman in New York, Supreme, You Are So Beautiful, Imagine і інш. Канцэрт стане асалодай для меламанаў💫 YouTube https://youtu.be/qL5LMZ9vvLE?is=x-jKczoZfQKYbo5b 📅 22 жніўня 2026 г. 🕗 Пачатак а 20:00 📍 Pub Salonik Braniborska 2/10, 53-680 Wrocław 🔖Квіткі па спасылцы https://fienta.com/ru/classics-of-pop-193471

  • 6 авг.16772из kalasyai

    🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн! Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella. А яшчэ ў выпуску: галасавы асістэнт ад Джоні Айва і Сэма Альтмана, мяккая рыбка-робат, беспілотныя электрагрузавікі ў Беларусі і гісторыя пра тое, як Claude напісаў код для кіравання роба-сабакам. У фінале гаворым пра тое, як ШІ ўплывае на працаўладкаванне моладзі і старэйшых супрацоўнікаў, выпраўляем памылачкі ў беларускай мове і слухаем кранальны фінальны верш Уладзіміра Някляева ў выкананні Эміліі. Прыемнага праслухоўвання, даражэнькія! 👉 YouTube: https://youtu.be/XPVZ4jEtams 👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/27

  • 5 авг.17854из belwro

    ПАЭТЫЧНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА Польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм ✍️ Мы аб'яўляем прыём заявак! Пішаш па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску? Маеш штосьці важнае сказаць? Табе 15 гадоў або больш? Прымі ўдзел у паэтычным конкурсе Адама Міцкевіча — паэта трох народаў — у рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве. 📅 Тэрмін падачы заявак: да 31 жніўня 2026 📩 slam@zawolnosc.eu Тэма: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім) 🏆 Фінальны слэм паэзіі — 24 кастрычніка 2026, Уроцлаў Журы: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска Узнагароды: 💰 Прызавы фонд, 📖 Публікацыя на партале taubinpoetry.com, ✏️ Запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка

  • Прыём! Сёлета таксама ва Ўроцлаве! Пачынаем прыём заявак на PRADMOVA-2026! Фестываль інтэлектуальнай кнігі завітае ва Уроцлаў, Вільню, Прагу і Варшаву. Тэма сезона – «Чужая Бацькаўшчына». PRADMOVA – гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Таму мы зноў запрашаем аўтараў і аўтарак, даследчыкаў і даследчыц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, рэдактараў і рэдактарак, мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да стварэння фестывальнай праграмы. Сёлета сустракаемся: 📍 Уроцлаў – 2-4 кастрычніка 📍 Вільня – 16-18 кастрычніка 📍 Прага – 30 кастрычніка - 1 лістапада 📍 Варшава – 13-15 лістапада Падавайце дыскусіі, прэзентацыі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы. Прыём заявак да 17 жніўня, 23:59 CEST. Перад падачай уважліва азнаёмцеся з правіламі. Форма і ўся неабходная інфармацыя – па спасылцы. https://pradmova.github.io/apply/

  • У Беларусі на 90-м годзе жыцця памерла грамадская дзяячка, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў Мая Кляшторная, паведамляе Белсат. Грамадскасць яе ведае як дачку расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Яна зʼяўлялася навуковым кіраўніком народнага мемарыяла «Курапаты». Сама Мая Кляшторная з 1937 да сярэдзіны 1950-х гадоў правяла ў сталінскіх лагерах. Яе ўтрымлівалі да 10 гадоў у дзіцячым спецпаселішчы НКУС №9 у Акмалінскім раёне Карагандзінскай вобласці. Кляшторнай удалося перабрацца ў Маскву. Тамака яна скончыла спачатку архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а потым інжынерна-будаўнічы інстытут. Мая Кляшторная была адным з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» і ўваходзіла ў Савет Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Маі Кляшторнай 31 траўня споўнілася 89 гадоў.

  • 4 авг.13242из akhadanovich

    «Камяні мусілі паляцець» Што не так з нашай памяццю, якая робіць з забойцаў герояў? Што старанна сціралася з гісторыі польска-беларускіх стасункаў на Падляшшы? Як гэта - пазнаць сярод злачынцаў брата школьнай сяброўкі? Чаму пакаленні беларусаў дзесяцігоддзямі маўчалі пра гэтыя злачынствы? 6 жніўня ў межах цыклу сустрэч "Доўгая дарога дадому" Андрэй Хадановіч паразмаўляе з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу «Камяні мусілі паляцець», якую цяпер можна прачытаць і ў беларускім перакладзе. Пачатак а 19.00. Клуб Proza. Для тых, хто па-за Ўроцлавам, будзе трансляцыя. «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» — гэта дакументальная кніга-рэпартаж, якая апавядае пра трагічны лёс праваслаўных беларусаў у Польшчы ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды. Пра перасяленні, польска-беларускія канфлікты, гвалт і маўчанне пра здзейсненыя злачынствы. Аўтарка адштурхоўваецца ад уласнай сямейнай гісторыі — яе дзед загінуў ад рук польскага падполля як нібыта «камуніст». Беларускі пераклад - Наталля Русецкая.

  • 26 июл.245113из ciomnylos

    без подписи

  • Уладзімір Караткевіч Радок бяззбройны і бясспрэчны Слабым — адзіна верны шчыт. І не зьнікаць Паэтам вечна, У вечнай Песьні жывучы. Калі пайду зь юдолі гора, Ня скончыўшы найлепшы сказ, То божы сьвет мяне паўторыць, Як паўтараў ужо ня раз. Як моры, зоры і азёры, Якія ў вечнасьць забяру. Сьвет шчодры. Сьвет мяне паўторыць... Ну, а ня сьвет, дык Беларусь.— Мне — досыць... 24.09.1979 ____ Сёньня дзень памяці Уладзіміра Караткевіча, Натальлі Арсеньневай і Янкі Брыля. Дзякуй, што былі... ёсьць і будуць!

  • 28 ліпеня адбудзецца прэзентацыя кнігі "Вуліца Шарлатанаў". Аўтар Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі ў перакладах Андрэя Хадановіча. У любімым клубе PROZA. Абавязкова завітайце 🤍 19:00

  • Атулі рукою залатыя скроні… За ракою звоніць асака, Чэзьне ночка за ракою,- Пачакай!   За ракою вецер ціхі дол сьвідруе, Гасьне зорка белаю сьвячой… Абдыму і пацалую У плячо.   Маладосьці зоры, маладосьці чары! Распуцсьціла любая касу. Ты ня бойся: праз імшары Пранясу!..   Прытулю да сэрца, прытулю да вуснаў… Глянь у вочы… любая мая!.. Мы жыцьцё квітнець прымусім – Ты і я.   Атулі ж рукою залатыя скроні… Перастане шастаць асака; Згасьне ночка за ракою… Пачакай!.. Алесь Дудар

  • 21 июл.196103из dzie_i_szto

    Клуб "РазМова" ўжо трэці год стварае спрыяльнае асяроддзе, каб размаўляць па-беларуску незалежна ад ўзроўню валодання мовай. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі аднадумцамі і добра правесці час. Сустрэчы клуба бясплатныя і адбываюцца 1-2 разы на месяц у розных фарматах: - размовы па падгрупах на розныя тэмы; - настольныя гульні; - гульнявыя дэбаты; - прагляд фільмаў на беларускай мове з абмеркаваннем. Уваход вольны, але каб патрапіць на сустрэчы, трэба стаць сябрам клуба. Хто можа быць сябрам клуба? Любы жадаючы, хто мае не меней за 18 год і зарэгіструецца праз гугл-форму: https://forms.gle/XAmJnVXSCA1YpiZx8 Пасля рэгістрацыі вы зможаце далучыцца да чата клуба і атрымліваць усю інфармацыю пра сустрэчы клуба.

  • Памерла Святлана Курс. Светлая памяць.

  • 20 июл.27853из Budzma_razam_bot

    🙋‍♂️ Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве У наступны аўторак, 28 ліпеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам “Перакладчык у чужой кватэры”. Спадар Андрэй паразважае пра досвед перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, пакажа некалькі спробаў перастварыць вершы Міцкевіча і Норвіда, Леца і Свіршчыньскай, Мілаша і Шымборскай, а таксама Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Крыстыны Дамброўскай, Агі Зана. У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дзвюхмоўнай кнігі выбраных вершаў і паэмаў Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца шарлатанаў”. Уваход, выглядае, вольны. 📆 Дата: 28 ліпеня ⏰ Час: 19.00 (час мясцовы) 📍Месца: Klub Proza, Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў

  • Зрабіце свае летнія дні сапраўды непаўтаральнымі! ☀️ ⠀ Арганізатары ХІV Фестывалю Незалежнай Беларускай  Культуры запрашаюць далучыцца да творчых майстар-класаў "Адкрытыя формы" і сваімі рукамі стварыць уласныя шэдэўры беларускай вышыўкі і графікі. ⠀ З 20 па 24 ліпеня 2026 года ў Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta паралельна будуць праходзіць майстар-класы  пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў: 🎨 Рышарда Паёнчка — графіка; 🪡 Роберта Вячорка — беларуская вышыўка. ⠀ 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA вул. Руская, 46C ⠀ ⏰ 16:30–19:00 ⠀ ✨ Удзел бясплатны. ⠀ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс. ⠀ У ТГ пісаць да @NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка Больш падрабязна - у акаўнце Фестывалю https://t.me/belwro

  • 14 июл.29172из sufladka_wro

    🗄 Анонс! Шуфлядка #4 Вітаначкі! «Шуфлядка» зноў кліча — прыходзьце думаць, смяяцца і лавіць інтэлектуальны кайф. Акрамя іншых, у гульні будуць такія тэмы: 🥘 гастраномія 📚 літаратура 🎹 музыка ⭐️ тур з зорачкай (!) 🌱 традыцыі 🌍 вакол свету Як і заўсёды: ▫️7 тураў па 8 пытанняў ▫️розныя фарматы ▫️утульная атмасфера Сустракаемся: 🗓 Калі: 15 ліпеня (серада), 19:00 📍 Дзе: Pierre Dollé, ul. Wąska 5/LU1 🧑‍🎓 Гульцоў у камандзе: 2-10 💰 Кошт: 45 зл з гульца 🖋Рэгістрацыя ўжо адкрытая! Запісвай каманду па спасылцы. P.S. Пасля гэтай гульні сыходзім на невялікія канікулы і ўжо ў верасні вернемся з новымі сіламі. Таму вельмі чакаем усіх-усіх на ліпеньскай гульні! ❤️

  • Першы камандны GARMIN TRIATHLON TOUR 1/4💪🏼

  • https://hrodna.life/articles/mova-nanova-uroclau/

  • 6 июл.407261

    Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі. “Каб тыя ў нас, хто займаецца беларускай палітыкай, мелі рэцэптары, якімі б адчувалі беларускую паэзію, мы б мелі беларускую, а не нямаведама якую краіну". Менавіта ён прыйшоў у групу стварэння праекта закона "Аб мовах" з гатовым тэкстам. Закон быў прыняты, і беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай — шкада, што толькі на 6 гадоў, але ж... Дзякуй за ўсё, дарагі спадару Пётра! Лёгкіх нябёсаў.

  • 6 июл.3316из budzmaorg

    🎙 Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучыла паэму Мойшэ Кульбака Паэма «Райсн» Мойшэ Кульбака з’явіліся на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка». «Райсн» — так на ідыш называлі Беларусь тутэйшыя габрэі. Калі б для Райсн існавала геаграфічная мапа, яна б з большага супадала з мапай Беларусі. Райсн — гэта зямля, на якой гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знайшоў супакой, дабрабыт і пэўную будучыню. Ад таго Райсн так нагадвае ідылічную краіну, вырай, у якім здзяйсняюцца самыя смелыя, і адначасова самыя звычайныя мары і летуценні простага чалавека. Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі толькі гэтая зямля — Беларусь-Райсн. 📹 Паслухаць паэму «Райсн» Мойшэ Кульбака можна на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка»: https://youtu.be/2vY9FotmktE