- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 120
- 1/48двое суток
- 137
- 1/72трое суток
- 148
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
#якпабавіцьчас Вітаем, даражэнькія! 🤍 Жнівень працягваецца, а значыць, нагодаў выбрацца з дому і паспрабаваць нешта новае ўсё яшчэ шмат. Сабралі для вас падзеі на бліжэйшыя дні — ад творчых майстар-класаў і японскага фестывалю да музыкі, кіно і рэтрааўтамабіляў. Вось што можна дадаць у свой каляндар з 14 па 23 жніўня 👇 🎨🌿 Natura w abstrakcji — warsztaty malarskie 📅 14.08 | 16:00–19:00 📍 Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta, ul. Ruska 46 C 🎟 50 zł 👤 Для ўдзельнікаў 16+ Што, калі паглядзець на прыроду па-новаму? На гэтых майстар-класах лісце, кара дрэва, галіны і святло стануць натхненнем для стварэння ўласнай абстрактнай карціны. Будзе магчымасць эксперыментаваць з колерам, фактурамі і формамі, а напрыканцы кожны ўдзельнік створыць уласную працу. Досвед у жывапісе не патрабуецца — галоўнае, цікаўнасць і жаданне ствараць. 📩 Запіс: zapisy@otwartepracownie.pl У тэме ліста напішыце „Natura w abstrakcji”. 👉 https://www.facebook.com/events/1188901166774788 🎶☕ h e c A | w parku — warsztaty, jam, kawa i wspólne tkanie 📅 15.08 | 14:30–20:30 📍 Otwarta Przestrzeń Kultury, Park Szczytnicki 🎟 Уваход вольны, на майстар-класы патрэбная рэгістрацыя Цёплая летняя сустрэча ў парку, дзе можна будзе ствараць музыку, спяваць, танцаваць, ткаць і проста правесці час разам. У праграме — майстар-клас па стварэнні музычных інструментаў з матэрыялаў для перапрацоўкі, супольнае спяванне, рухавы воркшоп і музычна-рухавы jam. Таксама на працягу дня можна будзе разам стварыць вялікую тканую працу, а побач будзе працаваць кававая зона. 🕝 14:30–16:00 — стварэнне інструментаў з перапрацоўных матэрыялаў 🎤 16:30 — майстар-клас па спевах 💃 17:30 — рухавы воркшоп 🎶 18:00–20:30 — музычна-рухавы jam 📩 Рэгістрацыя: https://forms.gle/8AvovxgsXpwmAr787 👉 https://www.facebook.com/events/1757720012110853/ 🚗🏁 MotoClassic Wrocław — XIII edycja 📅 22–23.08 📍 Zamek Topacz 🎟 29–189 zł Вялікі фестываль для аматараў класічнай і калекцыйнай аўтамабільнай тэхнікі. Тут можна будзе ўбачыць машыны і матацыклы розных эпох — ад больш чым стогадовых аўтамабіляў да легендарных мадэляў 50–80-х гадоў і сучасных эксклюзіўных аўтамабіляў. Акрамя выставы аўтамабіляў, будуць мода, культура, food truck-зона і шмат актыўнасцяў для ўсёй сям’і. 👉 https://motoclassicwroclaw.pl/ 👗♻️ LOOP x HUTA — wrocławska wyprzedaż szaf 📅 22.08 | 12:00–17:00 📍 HUTA, ul. Grabiszyńska 241 🎟 Уваход вольны Гаражны распродаж у незвычайным фармаце — на гэты раз проста неба і індустрыяльная прастора HUTY. Тут можна будзе купіць і прадаць адзенне, знайсці цікавыя рэчы з мясцовых гардэробаў і даць непатрэбным рэчам другое жыццё. 👉 https://www.instagram.com/loop.wro/ 🇯🇵🌸 Nami Airando — японскі фестываль 📅 22.08 | 15:00–20:00 📍 Wyspa Słodowa 🎟 Уваход бясплатны На адзін дзень Wyspa Słodowa ператворыцца ў маленькае японскае matsuri. На сцэне будуць японскія танцы, музыка, тэатр і баявыя мастацтвы, а на тэматычных зонах — каліграфія, арыгамі, настольныя гульні, манга і анімэ, японская мода і, вядома, ежа. Мерапрыемства падыдзе і дарослым, і дзецям — можна будзе не толькі паглядзець выступленні, але і паспрабаваць розныя актыўнасці. 👉 https://namiairando.fundacja-nami.pl/ 🛍️♻️ Wrocławska Wyprzedaż Garażowa 📅 23.08 | 10:00–15:00 📍 Centrum Handlowe Borek, ul. Hallera 52 🎟 Уваход вольны Рэгулярны гаражны распродаж, які праходзіць у першую і трэцюю нядзелю месяца. Больш за 100 мясцовых прадаўцоў прывозяць сюды рэчы са сваіх дамоў, кватэр і гаражоў: ад кніг, цацак і адзення да вінтажных прадметаў, інструментаў, шкла і фарфору. Выдатнае месца, каб пашукаць нешта незвычайнае і даць рэчам другое жыццё. 👉 https://www.wroclawskawyprzedazgarazowa.pl/ ✨ Вось такі жнівеньскі спіс у нас атрымаўся! Спадзяёмся, што сярод гэтых падзей вы знойдзеце нешта, што захочацца наведаць — ці то творчы майстар-клас, музычны вечар, фестываль ці маленькае летняе прыгода. Жадаем вам добрага жніўня, цікавых сустрэч і новых уражанняў! 🤍
#якпабавіцьчас Прывітанне, сябры! 🤍 Калі яшчэ не вырашылі, як правесці бліжэйшыя дні, — мы ўжо сабралі для вас некалькі цікавых ідэй. У падборцы ёсць і гастранамічныя фестывалі, і спорт, і музыка, і вечары, якія дакладна запомняцца. Вось што варта дадаць у свой каляндар с 7 па 14 жніўня👇 🍷🧀 Wrocławska Feta — Festiwal Piwa, Wina i Sera 📅 07–09.08 📍 Rynek we Wrocławiu 🎟 Уваход вольны На тры дні Рынак ва Уроцлаве ператворыцца ў месца для ўсіх аматараў добрых густаў. Тут можна будзе пакаштаваць незвычайныя сыры, віно, крафтавае піва, рэгіянальныя прадукты і вулічную ежу. Акрамя дэгустацый, у праграме — кулінарныя паказы, музыка і сапраўдная летняя атмасфера. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1392319-wroclawska-feta-festiwal-piwa-wina-i-sera 🎨🌿 Art Trop — натхненне на прыродзе 📅 08.08 | 14:00 📍 Lasek Sołtysowicki 🎟 Удзел бясплатны, але абавязковая рэгістрацыя: https://forms.gle/PrSZXRikqvUhumNx8 Серыя бясплатных творчых сустрэч на свежым паветры, дзе прырода становіцца крыніцай натхнення. У гэты раз удзельнікаў чакаюць пленэрныя майстар-класы па жывапісе, натхнёныя творчасцю Jerzego Rosołowicza. Можна будзе маляваць, эксперыментаваць і проста прыемна правесці час сярод зеляніны. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1414027-art-trop-tropimy-inspiracje-w-naturze-cykl-bezplatnych-warsztatow 💃🎥 Ciało LIVE#2 📅 08.08 | 23:00 📍 ul. Joannitów 13 🎟 Уваход вольны да 23:30 Ciało — адзін з самых вядомых клубаў электроннай музыкі ва Уроцлаве. У гэты раз ён ладзіць другую вечарыну ў фармаце LIVE: DJ будзе граць проста ў цэнтры танцпляцоўкі, а камеры будуць здымаць атмасферу і эмоцыі гасцей на працягу ўсяго вечара. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1414015-cialo-live-2-impreza 🎾🍪 PADEL, CIASTKI & DJ 📅 09.08 | 12:00–15:30 📍 Padel PL 🎟 160 zł (патрабуецца рэгістрацыя) 📩 Запіс — у асабістыя паведамленні @potem_club (засталіся апошнія месцы) Хочаце паспрабаваць нешта новае? На гэтым мерапрыемстве можна пазнаёміцца з падэл-тэнісам нават без вопыту і ўласнага абсталявання. Спачатку трэнеры пакажуць асновы гульні, пасля чаго ўдзельнікі змогуць паспрабаваць свае сілы на корце. А завяршыцца дзень DJ-сэтам ад DJ Karli і салодкім пачастункам. 👉 https://www.instagram.com/p/DbYcN3Ljl7H/ 🧩🌍 Quizgard — «Падарожжы» ад Detectit Wrocław 📅 10.08 | 19:00 📍 Pierre Dollé 🎟 45 zł (аплата на месцы) Detectit Wrocław, які ўжо два гады праводзіць у горадзе дэтэктыўныя гульні, упершыню запрашае на свой новы праект — Quizgard. Першая тэма — «Падарожжы»: за адзін вечар удзельнікі здзейсняць кругасветнае падарожжа без валізак, правераць свае веды пра краіны, славутасці, музыку, фільмы і незвычайныя традыцыі. Збірайце каманду да 10 чалавек і прыходзьце спаборнічаць за званне галоўных travel-экспертаў. 👉 https://www.instagram.com/detectit_wroclaw/ 🎬🎹 Kino organowe NFM 2026 📅 14.08 | 19:00 📍 Narodowe Forum Muzyki (NFM) 🎟 Засталося яшчэ крыху квіткоў — ад 65 zł Ужо пяты раз ва Уроцлаве праходзіць унікальны праект, дзе нямое кіно сустракаецца з жывой арганнай музыкай. У гэты вечар гледачоў чакаюць тры класічныя фільмы 1920-х гадоў, а іх музычнае суправаджэнне будзе створана ўжывую вядомымі арганістамі. Добрая магчымасць убачыць легенды сусветнага кінематографа ў зусім незвычайным фармаце. 👉 https://www.nfm.wroclaw.pl/kino-organowe Жадаем вам сонечных дзён, добрай кампаніі і новых уражанняў! 🤍
#якпабавіцьчас Даражэнькія 🤍 Сабралі для вас падзеі ва Уроцлаве, на якія варта звярнуць увагу. Лета пралятае вельмі хутка, але наперадзе яшчэ шмат цёплых дзён і нагодаў цікава правесці час. ☀️ Вось што можна дадаць у свой каляндар з 31 ліпеня па 9 жніўня 👇 🎬🌟 26. Międzynarodowy Festiwal Filmowy Nowe Horyzonty 📅 да 02.08 📍 Kino Nowe Horyzonty, Dolnośląskie Centrum Filmowe, Rynek, OPT Zamek w Leśnicy, Studio BWA Wrocław, Arsenal Адзін з найважнейшых кінафестываляў у Польшчы, які штогод збірае больш за 200 аўтарскіх фільмаў з усяго свету. Акрамя кінапаказаў, у праграме — сустрэчы з рэжысёрамі, дыскусіі, выставы, канцэрты і асаблівая фестывальная атмасфера. 👉 https://www.nowehoryzonty.pl/ 🎹🌳 Letnie Koncerty Chopinowskie 📅 02.08 | 17:00 📍 Park Południowy 🎟️ Квіткі — ад 137 zł Летнія канцэрты музыкі Фрыдэрыка Шапэна пад адкрытым небам. Гледачоў чакаюць выступленні вядомых піяністаў, а канцэрт можна слухаць, размясціўшыся на шэзлонгу проста ў парку. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/muzyka/1413636-letnie-koncerty-chopinowskie 🎙️ Monday Open Mic 📅 кожны панядзелак (03.08) 🕒 20:00 (дзверы адкрываюцца ў 19:30) 📍 Mleczarnia, ul. Pawła Włodkowica 5 Вечар англамоўнага стэндапу, дзе можа выступіць кожны ахвотны. Для гледачоў уваход вольны. 👉 https://www.instagram.com/worldwidecomed/ 🎧🍹 DJ-сэты ў рэстаране odre.wroclaw 📅 кожную пятніцу і суботу | 18:00–22:00 📍 ul. Księcia Witolda 17 Летнія вечары з DJ-сэтамі ў рэстаране odre.wroclaw. Добрая магчымасць правесці вечар у прыемнай атмасферы, атрымаць асалоду ад вячэры, кактэйляў і музыкі. 👉 https://www.instagram.com/odre.wroclaw?igsh=MXNuY2dhaDIxNWR4dQ== 🍵🎨 Moya Matcha × The Bridge Wrocław 📅 08.08 | 10:00 📍 The Bridge Wrocław Поп-ап ад Moya Matcha ў гатэлі The Bridge Wrocław. У праграме — камерны майстар-клас па прыгатаванні матчы на даху гатэля (для 10 удзельнікаў), дзе раскажуць пра гісторыю, уласцівасці і сакрэты ідэальнай матчы. У The Bridge Summer Bar таксама можна будзе паспрабаваць Classic, Vanilla або Strawberry Iced Matcha Latte — на месцы або навынос (12:00–17:00). 👉 https://app.evenea.pl/event/moyamatchathebridge/ 🍴🎨 Piknik Smaku i Sztuki 📅 07.08–09.08 📍 Plac Nowy Targ Трохдзённы гарадскі пікнік, дзе сустракаюцца гастраномія, мастацтва і рамёствы. Тут можна пакаштаваць стравы ад мясцовых вытворцаў, завітаць на кірмаш хэндмэйду, паслухаць жывую музыку, адпачыць у зоне фудтракаў і правесці час усёй сям'ёй. Уваход вольны. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1412476-piknik-smaku-i-sztuki Спадзяёмся, што гэтая падборка дапаможа знайсці ідэю для прыемнага летняга дня. 🤍 Жадаем вам добрых выходных, цёплых сустрэч і новых уражанняў! ✨
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
#koudra_анонс Проста невялікі атмасферны пост заахвоціць вас прыйсці на наш майстар-клас па ўпрыгожванням 2.08 🧡
#якпабавіцьчас Прывітанне, сябры 💛 У гэты раз хочам параіць вам адну асаблівую падзею, дзеля якой, як нам здаецца, сапраўды варта спланаваць паездку ў Кракаў. 🌼 1 жніўня там адбудзецца Letucień — вялікі беларускі летні пікнік, які ўжо сёмы год збірае тысячы людзей з розных гарадоў і краін. Тое, што калісьці пачыналася як невялікая сустрэча беларускай супольнасці ў парку, сёння ператварылася ў адно з самых вялікіх беларускіх летніх мерапрыемстваў у Польшчы. Але галоўнае ў ім па-ранейшаму не маштаб, а атмасфера. На працягу ўсяго дня будуць працаваць: • галоўная, этна- і электронная сцэны • кірмаш беларускіх творцаў і майстроў • фудкорт • дзіцячая прастора • лекцыі • псіхалагічная пляцоўка • DJ-зона • шмат іншых актыўнасцяў Гэта месца, дзе можна сустрэцца са старымі сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, паслухаць беларускую музыку, пакаштаваць дранікі і проста добра правесці летні дзень. За гісторыю фестывалю яго ўжо наведалі больш за 5000 гасцей, а на сцэне выступілі дзясяткі беларускіх музыкаў. І кожны год Letucień яшчэ раз нагадвае, што супольнасць — гэта не межы на мапе, а людзі, якія збіраюцца разам. Фестываль арганізуюць больш за 100 валанцёраў, а ўваход для ўсіх застаецца бясплатным. Калі хочаце падтрымаць гэтую ініцыятыву, інфармацыю пра тое, як гэта зрабіць, можна знайсці на афіцыйным сайце мерапрыемства. 💛 Калі: 1 жніўня 2026 📍 Дзе: Park Jordana, Кракаў 🎟 Уваход: бясплатны 👉 https://ltcn.pl/ 👉 https://www.instagram.com/picnic.letucien/
#koudra_анонс Трэндавае ўпрыгожванне сваімі рукамі. Творчы майстар-клас з @acanos_design ✨ ⠀ 2 жніўня сустракаемся з Настай @acanos_design — дызайнеркай сучасных упрыгожванняў з Вільнюса, якая ўжо другі раз прыязджае да нас ва Уроцлаў. ⠀ За дзве гадзіны вы створыце ўпрыгожванне з нуля — выбераце пацеркі, колеры і спалучэнні, а потым крок за крокам ператворыце сваю ідэю ў гатовы выраб. Наста навучыць вас працаваць з ювелірнымі інструментамі і фурнітурай, раскажа пра прынцыпы спалучэння формаў і адценняў, падзеліцца дызайнерскімі сакрэтамі. ⠀ Усё атрымаецца, нават калі вы ніколі раней гэтага не рабілі. ⠀ Мы падрыхтавалі дзве розныя групы: ⠀ 🤍 Першая група — упрыгожванні з жэмчугам, металам і іншымі дэкаратыўнымі элементамі. 12:00–14:00 💰 Кошт: 320 zł 🍓 Другая група — яркія, дафамінавыя ўпрыгожванні са шкляных пацерак у форме садавіны, гародніны, жывёлак і іншых незвычайных дэталяў. 15:30–17:30 💰 Кошт: 280 zł ⠀ 📍 Дзе? Студыя KOLO Ceramic, ul. Oławska 4 💌 Рэгістрацыя: https://tally.so/r/44yeak ⠀ У кошт уваходзяць усе матэрыялы, пачастункі, кактэйлі і напоі, а таксама прафесійныя фатаграфіі на памяць. ⠀ Групы невялікія, каб кожнаму хапіла ўвагі і часу на творчасць. ⠀ Выбірайце групу, якая вам бліжэй па настроі, і далучайцеся да нас ❤️
без подписи
без подписи
#koudra_анонс Каляндар падзей на жнівень 🌿 ⠀ Пасля невялікай паўзы вяртаемся да вас з новымі аўтарскімі сустрэчамі. ⠀ Лета працягваецца, і ў жніўні мы рыхтуем дзве класныя падзеі — для аматараў арыгінальных рэчаў, віна і маленькіх падарожжаў 🥰 ⠀ 🔍 Што гэта будзе? ⠀ ❣️ 02.08. Майстар-клас па стварэнні сучасных упрыгожванняў з @acanos_design. ⠀ Наста прыедзе да нас з Вільнюса — і гэта рэдкая магчымасць сустрэцца з ёй ва Уроцлаве, каб сабраць уласны непаўторны аксэсуар. ⠀ Будуць дзве групы: ⠀ 🤍 Першая — робім упрыгожванні з жэмчугам, металам і іншымі элементамі. 🍓 Другая — ствараем яркія, незвычайныя аксэсуары са шкляных каралікаў у выглядзе садавіны, гародніны, жывёл і іншых вясёлых формаў. Кошты: 320zl і 280zl адпаведна. Форма для рэгістрацыі: https://tally.so/r/44yeak ⠀ ❣️ 15.08. Паездка на вінаробню Adoria @adoriavineyards 🍷 ⠀ Тут ужо больш за 25 год вырабляюць віно сусветнага ўзроўню. ⠀ Вас чакае экскурсія па вінаробні з уладальнікамі, знаёмства з працэсам нараджэння віна, дэгустацыя розных гатункаў, а пасля — утульны пікнік з хатнім хлебам і фермерскімі сырамі. Кошт: 360zl. Трансфер уключаны. Форма для рэгістрацыі: https://tally.so/r/EkE9Rl Будзем рады правесці гэты жнівень разам ❤️
Ну што даражэнькія, гатовыя? 😉
#якпабавіцьчас Даражэнькія 🤍 Спадзяемся, вы ўжо паспелі атрымаць асалоду ад летніх дзён ☀️ А калі яшчэ шукаеце ідэі, чым заняцца на гэтым тыдні, — мы зноў сабралі для вас некалькі цікавых падзей ва Уроцлаве. Вось што варта дадаць у свой каляндар з 10 да 15 ліпеня 👇 🎨🎶 ODNOVA 📅 10.07 | 18:00 📍 Gniazdo, ul. Świdnicka 36 Першае мерапрыемства новага крэатыўнага праекта, які аб'ядноўвае мастацтва, моду і музыку. У праграме — поп-ап мясцовых брэндаў, вернісаж, канцэрт, DJ-сэты і аўтарскія напоі. Уваход вольны. 👉 https://www.instagram.com/kawagniazdo/ 🍴🌿 Gastro Miasto 2026 📅 10–12.07 📍 Bulwar Dunikowskiego Адзін з галоўных гастрафестываляў ва Уроцлаве. Рэстараны, вулічная ежа, жывыя канцэрты і летняя атмасфера на беразе Одры. Уваход вольны. 👉 https://gastromiasto.pl/ 🎬🌿 Kino letnie w Helen Cafe 📅 11.07 | 21:00 (наступны паказ — 17.07) 📍 Helen Cafe, ul. Januszowicka 5 Летні кінацыкл ва ўтульным дворыку Helen Cafe. У праграме — не толькі вядомыя фільмы, але і стужкі, якія кранаюць, натхняюць і пакідаюць пасля сябе эмоцыі. Падчас сеансаў можна будзе паспрабаваць аўтарскія напоі, закускі і безалкагольныя віны. У выпадку дажджу паказ перанясуць у будынак triQube. Уваход вольны. 👉 https://www.instagram.com/helencafe.pl/ 🐶🐱 Targi dla Zwierzaków 📅 11.07 | 12:00–18:00 📍 Hala Świebodzki Летні кірмаш для ўсіх, хто любіць жывёл. Тут можна знайсці незвычайныя тавары для сабак і катоў, пазнаёміцца з мясцовымі брэндамі і прыйсці разам са сваім гадаванцам. Уваход вольны. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/wydarzenia-handlowe/1412837-targi-dla-zwierzakow-1 💃🪩 Wrocławska Potańcówka 📅 11.07 | 18:00 📍 Plac Wolności Адкрыты танцавальны вечар для ўсіх ахвотных. Спачатку — майстар-клас па West Coast Swing, пасля — агульныя танцы пад музыку розных жанраў. Уваход вольны. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1412818-wroclawska-potancowka-2026-na-pl-wolnosci 🎂🎶 B-DAY Retro Party — 1-годдзе HUTY 📅 11–12.07 📍 HUTA Новае гастранамічнае сэрца Уроцлава — індустрыяльная прастора, дзе сустракаюцца стрытфуд, музыка і мастацтва. У гонар свайго першага дня нараджэння HUTA ладзіць двухдзённае свята: у суботу — кветкавы поп-ап, электронная музыка і канцэрты, у нядзелю — сямейныя майстар-класы, Baby Rave і DJ-сэты. Уваход вольны. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1412853-b-day-retro-party-1-urodziny-huty 🧠✨ Квіз «Шуфлядка» #4 📅 15.07 | 19:00 📍 Pierre Dollé, ul. Wąska 5/LU1 Беларускі квіз для тых, хто любіць цікавыя пытанні і добрую кампанію. У праграме — 7 тураў у розных фарматах на тэмы гастраноміі, літаратуры, музыкі, традыцый і не толькі. Каманды ад 2 да 10 чалавек. 🎟 Кошт удзелу — 45 zł з чалавека. Рэгістрацыя адкрытая праз Instagram. 👉 https://www.instagram.com/sufladka_wro 🎬🌃 Kino plenerowe na dACHu! «Mamma Mia!» 📅 15.07 | 21:30 📍 dACH! Dominikańska Легендарны музычны фільм з песнямі ABBA, сонечнай атмасферай грэцкага вострава і гісторыяй пра каханне, сям'ю і пошукі сябе. Выдатная ідэя для летняга кінавечара пад адкрытым небам. Уваход вольны. 👉 https://pik.wroclaw.pl/kino-plenerowe-dach-dominikanska/ Як шмат цікавых падзей гэтым разам! Спадзяемся, сярод іх знойдзецца тая, якую вам захочацца наведаць. Няхай гэтае лета дорыць як мага больш прыемных момантаў ✨
#якпабавіцьчас Вітаначкі, даражэнькія 🩵 Мы рады зноў сабраць для вас невялікую падборку 🐝 Лета пралятае хутка, спраў заўсёды шмат, але важна час ад часу выбірацца з руціны і пакідаць месца для маленькіх гарадскіх радасцяў. Сабралі для вас ідэі, чым заняцца з 3 па 12 ліпеня ва Уроцлаве 👇 ˖ ݁♬⋆🌇.˚𝄞 Jam session на даху 📅 03.07 | 20:00–22:00 📍 dACH! Dominikańska Вечар жывой імправізацыі з удзелам квартэта (саксафон, бас, ударныя і электрагітара), дзе джаз, ф’южн і groove ствараюцца прама тут і цяпер. Можна проста прыйсці паслухаць або далучыцца як музыкант — дастаткова ўзяць свой інструмент. Удзел бясплатны ✨ 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/muzyka/1412122-jam-session-na-dachu ✧˖🌿🎶 Garden Beats by HINT (PURO Hotel) 📅 з 03.07 | кожную пятніцу, 18:00 📍 PURO Hotel Кожную летнюю пятніцу сад PURO Hotel ператвараецца ў прастору з жывой электроннай музыкай, аўтарскімі кактэйлямі і спецыяльным меню ад HINT. Добрая нагода сустрэцца з сябрамі і правесці цёплы вечар у самым цэнтры Уроцлава. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/muzyka/1397310-garden-beats-by-hint-wieczory-z-muzyka-elektroniczna-w-ogrodzie-puro-hotel ˙✧˖°☕ ༘ ⋆。˚ Pop-up w Znikającej Kawiarni palm.flows 📅 04.07 📍 Grabiszyńska 279 Асаблівы поп-ап у месцы, якое знікае ў канцы ліпеня. Падчас гэтага мерапрыемства можна будзе набыць лімітаваныя галаўныя ўборы ад Hlebava Project і нататнікі ручной працы ад The Journal Studio. Да гэтага дадаецца атмасферная кавярня з напоямі і дэсертамі. 👉 https://www.instagram.com/palm.flows/ ⋆。⛩️࿔*:・ Targ Japoński NiuCon 📅 04.07 📍 Wrocławska Czasoprzestrzeńс На два дні прастора Czasoprzestrzeń ва Уроцлаве ператворыцца ў маленькую Японію з элементамі традыцыйнай культуры, анімэ і сучаснай поп-культуры. Тут будуць стэнды з японскай і азіяцкай тэматыкай, алея мастакоў, японская гастраномія, выступы, косплей і тэматычныя актыўнасці для аматараў азіяцкай культуры. 🎟 Уваход платны — квіток дае магчымасць свабодна заходзіць і выходзіць на працягу мерапрыемства. Кошт: 20 zł. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1398518-targ-japonski-niucon ˚˖𓍢ִ໋ 🧺˚˖𓍢ִ˚. Пікнік “Wakacje z Wroclaw.pl” 📅 05.07 📍 Maślice, каля купальні Staw Królewiecki Бясплатны летні пікнік з зонамі адпачынку, актыўнасцямі і расслабленай атмасферай ля вады. У праграме — майстар-класы, анімацыі, конкурсы з падарункамі і невялікія сюрпрызы. 👉 https://www.wroclaw.pl/dla-mieszkanca/mnostwo-darmowych-atrakcji-i-relaks-nad-woda-piknik-wakacje-z-wroclawpl-na-maslicach-juz-w-niedziele ⊹ ࣪ ˖ 🎯˖⊹ Turniej darta на Hali 📅 з 07.07 | кожны аўторак, 18:30 📍 Hala Świebodzki Штотыднёвы турнір па дартсе разам са Steel Dart Wrocław для ўсіх узроўняў гульцоў. Нефармальная спартыўная атмасфера, дзе можна далучыцца да спаборніцтваў або проста прыйсці паглядзець. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1397920-turniej-darta-na-hali ‧₊˚ ⋅ 🍴‧₊˚ ⋅ Gastro Miasto 2026 📅 10–12.07 📍 Bulwary Dunikowskiego Адзін з самых папулярных гастрафестываляў горада: вулічная ежа, рэстараны, аўтарскія напоі і летняя атмасфера на беразе Одры. 👉 https://gastromiasto.pl ✧˖° 🖼·˳˖ Выстава «Gra / Play» (Galeria Geppart ASP Wrocław) 📅 10.07–15.08 (вернісаж — 10.07, 18:00) 📍 ul. Księcia Witolda 68/2 Выстава сучаснага мастацтва, якая даследуе тэму гульні — як спосабу пазнання свету, узаемадзеяння з іншымі і асэнсавання сучаснай рэчаіснасці. Частка работ інтэрактыўная, таму наведвальнікі змогуць не толькі паглядзець экспазіцыю, але і стаць яе ўдзельнікамі. 👉 https://www.asp.wroc.pl/pl/wydarzenia/graplay 𝄞⋆🎙️ ݁♪ . Duch Muzyki ў парку Szczytnicki 📅 12.07 | 16:00 📍 Park Szczytnicki Камерны канцэрт класічнай музыкі сярод дрэў у парку Szczytnickim. У праграме — жывая музыка, кароткія гісторыі пра кампазітараў і атмасфера, якая запрашае запаволіцца і проста атрымаць асалоду ад летняга дня. Уваход вольны, можна ўзяць з сабой плед. 👉https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/muzyka/1411644-duch-muzyki-wsrod-drzew-koncerty-muzyki-klasycznej-w-parku-szczytnickim Можа, менавіта адна з гэтых падзей стане вашым самым цёплым успамінам гэтага лета 🎞️
#якпабавіцьчас Дарагія сябры, прывітанне! 💛 Ва Уроцлаве ніколі не сумна — асабліва ўлетку. Вось некалькі ідэй для вашых бліжэйшых планаў🌿 🍔🎶 Festiwal PasiBrzucha 2026 📅 26–28.06 📍 Partynice Бясплатны сямейны фестываль, які аб’ядноўвае вулічную ежу, канцэрты і забавы для дзяцей і дарослых. Добры варыянт для летняга дня на свежым паветры. 👉 https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/rozrywka/1406060-festiwal-pasibrzucha-2026 🎧 Wroclove Deep House Festival 2026 📅 27.06, 15:00 📍 Pergola Новы фестываль электроннай музыкі ў адной з самых прыгожых адкрытых прастор ва Уроцлаве. Арганізатары абяцаюць якасны гук, мінімалістычную візуальную сцэнаграфію і атмасферу для аматараў deep house. 👉https://www.wroclaw.pl/go/wydarzenia/muzyka/1408901-wroclove-deep-house-festival-2026 🎉 Święto Wrocławia 📅 21.06–30.06 Штогадовае гарадское свята ва Уроцлаве, падчас якога горад напаўняецца канцэртамі, культурнымі падзеямі, адкрытымі прасторамі і спецыяльнымі мерапрыемствамі ў розных лакацыях. У праграме — бясплатныя канцэрты, выставы, экскурсіі і падзеі гарадскіх культурных інстытуцый. 👉 https://www.wroclaw.pl/kultura/swieto-wroclawia 🎤 Краўдворк-шоу: The Machine 📅 04.07, 19:00 📍 Kultowy Klub Wędrówki, Podwale 37 Беларускае імправізацыйнае стэндап-шоу з Дзімам Нарышкіным. Вечар гумару, нечаканых паваротаў і жывога ўзаемадзеяння з публікай. 👉 dimanaryshkin.com 🥐 Park Śniadaniowy у Parku Generała Andersa 📅 28.06, 9:00–15:00 📍 Park Generała Andersa, ul. Kamienna 75, побач з ForestBar Нядзельныя сняданкі ў парку: кава, бейглы, вафлі, выпечка, марозіва і іншыя пачастункі ад мясцовых праектаў. Звычайна таксама ёсць ёга, актыўнасці для дзяцей і невялікія майстар-класы. За актуальнымі датамі і праграмай можна сачыць на Facebook-старонцы. 👉 https://www.facebook.com/parksniadaniowywroclaw 🔥🌿 Купалле ва Уроцлаве 📅27.06, пачатак у 13:30 📍Strachocin — https://maps.app.goo.gl/NE119JFmkeZwCEai8 Адно з галоўных беларускіх летніх святаў ва Уроцлаве, дзе супольнасць збіраецца разам, каб адзначыць Купалле: спяваць, танчыць, плесці вянкі і правесці вечар у цёплай атмасферы. У праграме — майстар-класы, кірмаш, абрады, а ўвечары — вогнішча з карагодамі і традыцыйнымі дзеяннямі. 💡Падрабязнасці і спасылку на данаты можна знайсці ў Telegram-канале «Беларусы Вроцлава» 🕯️🎶 Candle Live Music 📅 03.07 📍 Prosto z Mostu Beach Bar Летавая музыка, свечкі і канцэрты пад адкрытым небам. Да канца ліпеня ў розных гарадах Польшчы праходзяць адкрытыя канцэрты Candle Live Music — у тым ліку ва Уроцлаве. Свечкі, незвычайныя лакацыі, летні настрой і музыка, якая гучыць зусім па-іншаму, чым у класічнай канцэртнай зале. 🔹 18:30 — Ed Sheeran & The Weeknd 🔹 20:45 — Tribute to Bad Bunny і іншыя 👉https://www.candlelivemusic.pl/koncerty/koncert-plenerowy-wsrod-kwiatow-i-swiec-ed-sheeran-the-weeknd/ Цёплых летніх вечароў і добрага настрою 💛