Інфапункт Беларусы Уроцлава
СтатистикаМы – ініцыятыўная група Беларусаў Уроцлава. Для вас - анонсы падзей, карысныя абвесткі, навіны супольнасці і незалежных беларускіх ініцыятыў ва Уроцлаве — для беларусаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай і жыццём горада.
- Последний пост
- 4 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 22
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 154
- 1/48двое суток
- 176
- 1/72трое суток
- 190
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
ПАЭТЫЧНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА Польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм ✍️ Мы аб'яўляем прыём заявак! Пішаш па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску? Маеш штосьці важнае сказаць? Табе 15 гадоў або больш? Прымі ўдзел у паэтычным конкурсе Адама Міцкевіча — паэта трох народаў — у рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве. 📅 Тэрмін падачы заявак: да 31 жніўня 2026 📩 slam@zawolnosc.eu Тэма: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім) 🏆 Фінальны слэм паэзіі — 24 кастрычніка 2026, Уроцлаў Журы: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска Узнагароды: 💰 Прызавы фонд, 📖 Публікацыя на партале taubinpoetry.com, ✏️ Запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка
Вяртаюся зь лекцыямі "Доўгая дарога дадому" - ва Ўроцлаве і ў сеціве. Першая 28 ліпеня. Пра эміграцыю, літаратуру і пераклад. Пра тое, ці патрэбная польская літаратура па-беларуску беларусам, якія апынуліся ў Польшчы? А ў іншых краінах? А ў самой Беларусі? Пакажу некалькі перакладаў, ад Міцкевіча, Мілаша і Шымборскай да сучасных паэтак і паэтаў. Прэзэнтую новую кнігу любімага аўтара - "Вуліцу шарлатанаў" Галчыньскага, якая якраз зьявіцца. Пачатак а 19.00. Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2. Для тых, хто далёка ад Уроцлава, будзе трансьляцыя. Для тых, хто ня ведае беларускай, будзе польскі пераклад ад Жанны Нагіной. https://www.facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/
Пачынаю свае ўроцлаўскія лекцыі ўжо сёньня а 19, у клубе Proza. Гэтым разам пакажу трохі перакладаў любімых польскіх паэтаў і паэтак, а таксама раскажу пра іх. Прадстаўлю навінку - кнігу "Вуліца шарлатанаў" К.І.Галчыньскага. Хто далёка ад Уроцлава, можа глядзець трансьляцыю. https://facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/ Фота зрабіў Rafał Komorowski падчас леташніх лекцыяў ва Ўроцлаўскім Доме Літаратуры.
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКІЯ МАТЫВЫ Ў ЛІНАГРАВЮРЫ» ⠀ 🗓 20–24 ліпеня 2026 года 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta ⠀ Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй! ⠀ Запрашаем на творчы майстар-клас, прысвечаны мастацкай графіцы. Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю і перанясеце яе не толькі на паперу, але і на тэкстыль. ⠀ Падчас майстар-класа вы: ⠀ 🖨 пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі; ⠀ 🖨 створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме; ⠀ 🖨 надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы; ⠀ 🖨 перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення; ⠀ 🖨 створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай традыцыяй. ⠀ Гэтыя заняткі дапамогуць вам авалодаць адной з класічных графічных тэхнік, адкрыць новыя магчымасці творчага самавыяўлення і стварыць унікальныя мастацкія працы. ⠀ Вядучы майстар-класа — Рышард Паёнчак ⠀ Рышард Паёнчак — польскі мастак, графік і педагог. У 1982–1984 гадах вывучаў скульптуру на факультэце скульптуры Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску, пасля працягнуў навучанне на факультэце жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў ва Уроцлаве. У 1987 годзе атрымаў дыплом у майстэрні прафесара Станіслава Картыкі. ⠀ З 2002 года працуе ў Адкрытых мастацкіх майстэрнях імя Яўгена Геперта ва Уроцлаве, дзе кіруе майстэрнямі скульптуры і друкаванай графікі. ⠀ Ён арганізоўваў і праводзіў жывапісна-скульптурныя пленэры ў Левіне-Клодзкім, Ельчы-Лясковіцах і Баровіках, а таксама з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў. ⠀ 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA вул. Руская, 46C ⠀ 🗓️ 20–24 ліпеня 2026 ⏰ 16:30–19:00 ⠀ ✨ Удзел бясплатны. ⠀ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс. ⠀ 📩 Запіс праз Telegram: @NatalliaKh і пазначайце, калі ласка, назву - вышыўка ці графіка
без подписи
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКАЯ ВЫШЫЎКА» ⠀ 🗓 20–24 ліпеня 2026 года 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta ⠀ Адкрыйце для сябе таямніцы беларускай вышыўкі і стварыце ўласную інтэрпрэтацыю традыцыйных арнаментаў! ⠀ Запрашаем на ўнікальны майстар-клас, прысвечаны сучаснаму асэнсаванню беларускай вышыўкі. Гэта магчымасць не толькі авалодаць мастацкімі прыёмамі, але і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў кожным арнаменце і кожнай нітцы. ⠀ Падчас майстар-класа вы: ⠀ 🪡 пазнаёміцеся з традыцыямі беларускай вышыўкі, яе колеравай сімволікай і асаблівасцямі матэрыялаў; ⠀ 🪡 адкрыеце для сябе значэнне асноўных арнаментаў і сімвалаў — ахоўных, жыццёвых і звязаных з прыродай; ⠀ 🪡 даведаецеся пра ролю вышыўкі ў беларускай культуры, яе сувязь з сямейнымі і народнымі традыцыямі; ⠀ 🪡 створыце ўласную мастацкую працу, пераасэнсоўваючы традыцыйныя ўзоры мовай сучаснага мастацтва. ⠀ Гэтыя заняткі дапамогуць вам па-новаму паглядзець на беларускую вышыўку, навучыцца творча працаваць з яе матывамі і стварыць уласны твор, натхнёны народнай спадчынай. ⠀ Вядучы майстар-класа — Роберт Вячорак ⠀ Роберт Вячорак — польскі мастак тэкстылю, педагог, член Саюза польскіх мастакоў (ZPAP) з 2016 года, старшыня секцыі мастацкага тэкстылю Уроцлаўскага аддзялення ZPAP і ўдзельнік творчай групы Wątek. ⠀ Тэхнікі мастацкага ткацтва вывучаў пад кіраўніцтвам прафесаркі Эвы Марыі Парадоўскай-Вершлер у Ткацкай галерэі «Яткі» ва Уроцлаве. За сваю кар’еру арганізаваў 25 персанальных і прыняў удзел у 65 калектыўных выставах у Польшчы, Францыі, ЗША, Канадзе, Уругваі, Венгрыі і Славакіі. ⠀ Ён — лаўрэат і намінант шматлікіх міжнародных конкурсаў мастацкага тэкстылю, у тым ліку біенале «Ад кроснаў да Кросна» і Міжнароднага фестывалю мастацтва валакна Kowary. ⠀ Пра творчасць ⠀ У сваёй творчасці Роберт Вячорак даследуе магчымасці мастацкага тэкстылю, працуе з фактурай, структурай і формай, эксперыментуе з асновай і ўтком, адкрываючы новыя спосабы стварэння тэкстыльных аб’ектаў. ⠀ Яго творы — гэта разважанне пра чалавека, адносіны, памяць і сучасны свет. Кожная праца становіцца прасторай для дыялогу, асабістых перажыванняў і новых інтэрпрэтацый. ⠀ «Мастацтва нараджаецца тады, калі патаемнае бачанне мастака сустракаецца з праяўленнем прыроды ў пошуку новых форм». ⠀ Халіль Джыбран ⠀ 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA вул. Руская, 46C ⠀ 🗓️20-24 ліпеня 2026 ⏰ 16:30–19:00 ⠀ ✨ Удзел бясплатны. ⠀ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс. ⠀ У ТГ пісаць да @NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка
без подписи
без подписи
Зрабіце свае летнія дні сапраўды непаўтаральнымі! ☀️ ⠀ Арганізатары ХІV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры запрашаюць далучыцца да творчых майстар-класаў "Адкрытыя формы" і сваімі рукамі стварыць уласныя шэдэўры беларускай вышыўкі і графікі. ⠀ З 20 па 24 ліпеня 2026 года ў Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta паралельна будуць праходзіць майстар-класы пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў: 🎨 Рышарда Паёнчка — графіка; 🪡 Роберта Вячорка — беларуская вышыўка. ⠀ 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA вул. Руская, 46C ⠀ ⏰ 16:30–19:00 ⠀ ✨ Удзел бясплатны. ⠀ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс. ⠀ У ТГ пісаць да @NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка
без подписи
📚 Аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым — да 80-годдзя паэта ⠀ Запрашаем на асаблівую сустрэчу з Уладзімірам Някляевым — адным з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў, празаікаў і грамадскіх дзеячаў. ⠀ Гэты вечар стане магчымасцю пачуць аўтара, пагаварыць пра літаратуру, гісторыю, творчасць і шлях чалавека, чыё слова ўжо шмат гадоў гучыць далёка за межамі Беларусі. Творы Някляева перакладзены на розныя мовы, а яго імя добра вядомае аматарам беларускай літаратуры ў Польшчы і іншых краінах. ⠀ У праграме: ✨ размова з аўтарам; 🎶 песні, створаныя на яго вершы; 📖 прэзентацыя новых выданняў — кнігі «Святая крыніца» і драматычных паэм «Літвіны»; 📚 знаёмства з новым польскім выданнем рамана «Гэй Бэн Гіном». ⠀ Сёлета Уладзімір Някляеў адзначае свой 80-гадовы юбілей, таму гэтая сустрэча стане яшчэ і цудоўнай нагодай павіншаваць яго асабіста. ⠀ 📅 11 ліпеня 🕕 18:00 📍 Dziedziniec Ossolineum, ul. Szewska 37, Wrocław Уааход вольны. ⠀ Арганізатар — Фундацыя «За вольнасць Вашу і Нашу», Zakład Narodowy im. Ossolińskich ⠀ Будзем рады бачыць усіх, хто любіць беларускую літаратуру, паэзію і жывыя сустрэчы з выбітнымі творцамі.
без подписи
Channel photo updated
Хутка пачынаем! ХІV Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве! 15-24 кастрычніка 2026 года
25 сакавіка сустрэнемся ў Інстытуце Гратаўскага на польска-беларускім вечары з нагоды Дня Волі / Dnia Wolności — дня, асабліва важнага для беларускай гісторыі, памяці і супольнасці. Хочам пабыць разам з гісторыямі, якія гавораць пра волю, гвалт, эміграцыю, жалобу і досвед жыцця ў цені дыктатуры. Wydarzenie rozpocznie się po zakończeniu marszu z okazji Dnia Woli. У праграме — тры перфарматыўныя чытанні: 18:30 – «Бо гэта ёсць маё цела» Ганны Комар у рэжысуры Андрэя Новіка 19:30 – «200» Святланы Дзядовай у рэжысуры Кшыштафа Копкі 20:00 – «Слон» паводле рамана Сашы Філіпенкі, сцэнар і рэжысура Яны Аляксіенкі Пасля чытанняў запрашаем на адкрытую размову з удзелам публікі, якую правядзе Генрык Мазуркевіч. Падчас падзеі таксама будзе раздавацца кніга «Бясконцы жнівень». 📍 Sala Teatru Laboratorium Instytutu Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27, Wrocław 📅 ср. 25.03.2026, з 18:00 🎟 Уваход вольны, просім зарэзерваваць бясплатную ўваходную картку https://www.bilety.grotowski-institute.pl/ Будзьце з намі ў гэты вечар.
Форум ВБЎ працягваецца! Запрашаем на новую анлайн-сустрэчу — “Кантрабанда надзеі”, творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам — чалавекам, які ўмее гаварыць пра складанае лёгка і трапна, а пра балючае — без роспачы. Андрэй Хадановіч — лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клубу і прэміі імя Карласа Шэрмана, аўтар 12 кніг “дарослай” паэзіі і адной для дзяцей, выкладчык, літаратуразнавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. Гэта будзе сустрэча пра моц слова і крыніцы нашай надзеі — той самай, што мы праносім праз межы і забароны, нібы кантрабанду. Далучайцеся — будзе цёплая, жывая і вельмі натхняльная размова. Дата: 12 снежня, 18:00 Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
Уладзімір Някляеў сустрэнецца з чытачамі на Вроцлаўскім Кірмашы Добрых Кніг і прадставіць свае найноўшыя вершы са зборніка «Кніга лёсаў». Класік беларускай літаратуры, які жыве ў Вроцлаве, разважае пра эміграцыю, супольнасць і самоту. Запрашаем на стэнд «Wydawnictwo KEW» (№112) у нядзелю, 7 снежня, 11:00.
🎬 Шэсць лекцый з цыклу “Доўгая дарога дадому” ўжо даступныя анлайн! 🎧 Усе лекцыі даступныя на беларускай мове на старонцы https://zawolnosc.eu/2025/11/andrej-chadanowicz-dluga-droga-do-domu. Паэт і перакладчык, рэзідэнт Уроцлаўскага Дому Літаратуры Андрэй Хадановіч запрашае ў падарожжа па беларускай літаратуры — праз гісторыі пра тых, хто ствараў яе голас, годнасць і моц. У межах цыклу вы пачуеце пра пісьменнікаў, перакладчыкаў і рэдактараў, якія разам стваралі канон усходнееўрапейскай літаратуры — ад ваенных успамінаў да казачнага рэалізму, ад супраціву цэнзуры да філасофскіх падарожжаў у глыбіні чалавека. 📚 Даступныя выпускі: „Я вас не баюся” – Васіль Быкаў. „Ці можна выйграць у смерці ў шахматы?” – Уладзімір Караткевіч. „Закладнікі ўтопіі” – Святлана Алексіевіч. „Па што ідзеш, воўча? – Па астатняе” – Ева Вежнавец „Нязломная: жыццё і творчасць Ларысы Геніюш” Шостая лекцыя — пра некалькі пакаленняў найвялікшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.
⠀ Вернісаж выставы «ЁСЦЬ | JESTEM» праходзіў у коле. ⠀ Удзельнікі і госці сабраліся, каб убачыць вынік мастацкіх майстар-класаў, арганізаваных Адкрытымі Мастацкімі Майстэрнямі імя Е. Геперта @otwartepracownieplastyczne.wro ў межах XIII Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. ⠀ Беларускія эмігранты, што асвойваюць жыццё ва Уроцлаве, прынеслі ў праект уласныя пачуцці, назіранні і новы досвед — ад пошуку святла да спробаў убачыць сябе ў прасторы чужога горада. ⠀ Пад кіраўніцтвам Мацея Сіціньскага ўдзельнікі глядзелі на Уроцлаў уважліва і чуйна, а з дапамогай Магдалены Голда іх здымкі ператвараліся ў лічбавыя калажы — карты памяці, пачуццяў і адкрыццяў. ⠀ «ЁСЦЬ | JESTEM» — больш, чым экспазіцыя. Гэта маніфест быцця, дыялог, арганізаваны Маоынай Савіцкай і Генрахам Мазуркевічам, з прасторай і спроба сказаць: я тут, бачу, адчуваю, ствараю. І ў гэтых трох днях фестывалю кожны змог гэта не толькі ўбачыць, але і адчуць. ⠀ #яёсць #jestem 📸 @irene.mikheeva @fotograf_irene.wroclove 📸@natali.eye
Інфапункт Беларусы Уроцлава pinned «XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры ПРАГРАМА 🍁 Аўторак, 14 кастрычніка 🍁 19:00 Instytut im. Jerzego Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27 (BY) «Калі не можаш вярнуцца» / Перфарматыўнае чытанне Святланы Дзядовай Уваход вольны 🍁 Серада, 15 кастрычніка 🍁…»