Афіша 📌 Чэхія
СтатистикаБеларускія: 🌞 мерапрыемствы 🌞 аб’явы 🌞 падзеі 🌚 бізнэсы 🌚 паслугі 🌚 суполкі 🤖: @dze_co_bot 🌐: https://belarusy.cz/
- Последний пост
- 15 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 282
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 162
- 1/48двое суток
- 185
- 1/72трое суток
- 200
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Выстава «Расейскае братэрства» 🗓 21.8 Праект «Расейскае братэрства» дасьледуе, што хаваецца за прапагандысцкай рыторыкай пра «братэрства»: дыктатуры, страта свабоды, цэнзура й агрэсія супраць народаў, якія адмаўляюцца падпарадкоўвацца. Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі ўпершыню возьме ўдзел у фэстывалі NeverMore68 і прадставіць выставу беларускага мастака й графічнага дызайнэра Артура Вакарава. Артур Вакараў — сузаснавальнік студыі Adliga й аўтар шэрагу знакавых візуальных прац беларускага дэмакратычнага руху. Пасьля рэпрэсіяў у 2022 годзе зьехаў у эміграцыю й цяпер жыве ў Польшчы. ⏰ 14:00 📍 Výstaviště 67, #PRAHA — Výstaviště ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Наста Кудасава ў Празе 🗓 10.9 Сустрэча з адной з найбольш вядомых паэтак сучаснай беларускай літаратуры — Настай Кудасавай. У цэнтры размовы — новы зборнік выбраных вершаў «Лірыка», паэзія паміж Радзімай і эміграцыяй, боль страты, надзея й роля беларускай мовы ў сучаснай Эўропе. Падчас сустрэчы Наста Кудасава будзе чытаць свае вершы, а таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтва Kamunikat.org. 🌐 Падрабязнасьці на старонцы ⏰ 19:00 📍 Karmelitská 2, #PRAHA — Café Time Music ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️ #ВЕРАСЕНЬ
Флярыстычны воркшоп 🗓 29.8 Лета працягваецца, а разам зь ім прыходзіць цудоўны сэзон вяргіняў 🌸 Самы час запаволіцца, атрымаць асалоду ад сэзонных кветак і стварыць нешта сваё. ⏰ 14:00 📍 Prvního pluku 144/14, #PRAHA — The Moments – Flowers in Prague 🎟 1600 Kč 🌐 Падрабязнасьці ды запіс на старонцы ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Літаратурная сустрэча 🗓 9.8 Сустрэча, прысьвечаная паэзіі сучасных аўтараў, якія жывуць у Празе, а таксама любімым вершам клясыкаў. Арганізатары абяцаюць утульную атмасфэру, гарбату й сяброўскія размовы. 🗣 Мова мерапрыемства: расейская 🌐 Падрабязнасьці на старонцы ⏰ 15:30–18:30 📍 K Opatřilce 884, #PRAHA — Chaloupka v Prokopském 🎟 Уваход вольны ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Адна супольнасьць – усё беларускае ў адным месцы! Запрашаем іншыя чаты ды каналы далучацца да нашае беларускае супольнасьці, каб заўсёды быць побач 😊
без подписи
без подписи
без подписи
Загадкі Скарыны 🗓 6.8 Да 509-й гадавіны пачатку выхаду Бібліі Скарыны асьветная суполка «Скарына» запрашае на сустрэчу з гісторыкам і пісьменьнікам Сяргеем Абламейкам, аўтарам кнігі «Нечаканы Скарына». Размова будзе прысьвечаная асобе Францішка Скарыны, гістарычным спрэчкам вакол яго й значэньню першадрукара для Беларусі. ⏰ 18:00 📍 Mariánské hradby 52/1, #PRAHA – Letohrádek královny Anny 🎟 Уваход вольны ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Дыскусія «1968–1989, 2020–? Чэскія ўрокі для Беларусі» 🗓 10.8 Да шостай гадавіны беларускіх пратэстаў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі й Музэй памяці ХХ стагодзьдзя запрашаюць на дыскусію й рэфлексію пра чэскі досьвед пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі. Пасьля сустрэчы адбудзецца прыём для ўдзельнікаў. ⏰ 17:30–20:00 (уваход з 17:00) 📍 Národní 1987/22, #PRAHA – Galerie Café Louvre 📩 РЭГІСТРАЦЫЯ: czechia.office@tsikhanouskaya.org (да 7.8) ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
🗞 БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ Ў ЧЭХІІ ЗА АПОШНІ МЕСЯЦ: Мы звычайна распавядаем пра тое, што яшчэ толькі адбудзецца. Але вырашылі натхніць вас на пачатку тыдню ды таксама згадаць, што ўжо пасьпела адбыцца ў беларускім жыцьці Чэхіі за ліпень. Сабралі караценька галоўныя навіны месяца: 🤺 Сын беларускіх опэрных сьпевакоў стаў чэмпіёнам сьвету па фэхтаваньні, выступаючы за Чэхію. 32-гадовы Аляксандар Шупеніч упершыню ў кар'еры выйграў чэмпіянат сьвету. У фінале ён перамог італьянца Філіпа Макі зь лікам 15:2. Раней фэхтавальнік заваяваў бронзу Алімпійскіх гульняў і двойчы быў трэцім на чэмпіянаце Эўропы. 🏛 Сэнат Чэхіі прыняў рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сэнатары/кі заклікалі працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў і незалежных мэдыя, а таксама палягчаць кантакты беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Чэхіі, са сваімі сем'ямі. 👩🎓 Адкрыўся набор на III Акадэмію жаночага палітычнага лідэрства. Праграма для беларусак пройдзе ў верасьні ў Празе. Удзельніц чакаюць лекцыі, практычныя заняткі й сустрэчы з экспэртамі ў сфэрах палітыкі, камунікацыі, бясьпекі ды лідэрства. ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ Калі мы прапусьцілі важную навіну пра беларусаў у Чэхіі — дасылайце яе нам. Дапоўнім наступны дайджэст разам!
Выстава 🗓 6–30.8 Сумесная выстава «Мэлёдыі пораў году» японскага мастака Коморы Фуміё й беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Экспазыцыя аб'ядноўвае японскі жывапіс тушшу sumi-e й сучасны мінімалістычны жывапіс, натхнёны японскай культурай ды зьменай пораў году. ⏰ АЎ–НЯ: 10:00–12:00, 13:00–18:00 📍Karlovo nám. 1/23, #PRAHA — Novoměstská radnice, Galerie ve věži 🎟 100 Kč (ільготны — 70 Kč, сямейны — 200 Kč) ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
🗓 КУДЫ СХАДЗІЦЬ У ЖНІЎНІ: ПРАГА: ▫️11.6-13.9 – Выстава вышыўкі Руфіны Базловай ▫️27.7-31.9 – Выстава акварэльных ілюстрацыяў ▫️6-30.8 – Маляўнічая выстава ▫️6.8 – Сустрэча "Нечаканы Скарына" ▫️9.8 – Літаратурная сустрэча ▫️10.8 – Палітычная дыскусія ▫️29.8 – Флярыстычны воркшоп ▫️29-30.8 – Выступ гурта "Бі-2" БРНО: ▫️3.8 – Выступ зь беларускімі песьнямі *спіс аднаўляецца штодзён* ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ Мерапрыемства на БУДУЧЫЯ месяцы вы можаце знайсьці націснуўшы на тэг з неабходным месяцам ↙️ #ВЕРАСЕНЬ #КАСТРЫЧНІК Знайсьці кампанію, зладзіць івэнт, заняцца любімай справай можна праз камэнтары ці перайшоўшы ў ➡️ #СУПОЛКІ 🤖 Дадаць МЕРАПЫЕМСТВА, замовіць ПОСТЭР, распавесьці пра беларускія #СУВЭНІРЫ #БІЗНЭС, паведаміць аб праблеме можна праз наш ➡️ @dze_co_bot ⬅️ ці асабістыя паведамленьні ↗️ (зверху, ў правым кутку старонкі) ----------➡️ ЗРАБІЦЬ ДАНАТ ⬅️---------- ⚡ ПАДТРЫМАЦЬ ПАДПІСКАЙ ⚡ 📌 Кароткая замацоўка каб заўсёды мець актуальны сьпіс мерапрыемстваў у камэнтарах да допіса ⬇️
Беларускія песьні 🗓 3.8 Вечар адкрытага мікрафона Open Mic VOL. 3 ў джазавым бары. Сярод выступоўцаў — Тацяна Казановіч, якая выканае песьні па-беларуску. ⏰ 20:00 📍 Křídlovická 32/1, #BRNO — Jazz bar U kouřícího králíka 🎟 Уваход вольны 🌐 Падрабязнасьці на старонцы ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Бі-2 на OUTLOUD Festival 🗓 29–30.8 Беларуска-ізраільскі рок-гурт Бі-2 выступіць на фэстывалі OUTLOUD Festival у Празе. Акрамя Бі-2, у лайнапе — іншыя музычныя выканаўцы, а сам фэстываль працягнецца два дні. ⏰ 15:00 📍 Za Elektrárnou 20, #PRAHA – Areál7 🎟 1490 - 2590 Kč ➡️ НАБЫЦЬ КВІТОК ⬅️ ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Канцэрт SOYUZ 🗓 24.9 Беларускі музычны калектыў SOYUZ, заснаваны ў Менску, выступіць у Празе з новым альбомам KROK. Музыка SOYUZ аб'ядноўвае джаз, фольк, бразыльскія матывы і сучасны поп. Гурт выступаў на Primavera Sound, OFF Festival, XJAZZ, а іх творчасьць атрымала прызнаньне ад BBC Radio і KEXP. На сцэне ў Празе таксама выступяць бэрлінскі дуэт 505 разам з трубачом Fabio Radermacher. ⏰ 19:30 📍 Kubelíkova 27, #PRAHA — Palác Akropolis 🎟 400 Kč ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ ➡️ НАБЫЦЬ КВІТОК ⬅️ #ВЕРАСЕНЬ ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА↩️
Шоў «О(б)суждаем жыўьём» 🗓 17.9 У Празе выступяць Ваня, Глеб з праекту «О(б)суждаем» і Прыколена. Арганізатары абяцаюць жывое шоў у фармаце абмеркаваньня з гумарам, імправізацыяй і ўдзелам гледачоў. ⏰ 19:00–21:00 📍 Vítkova 151/26, #PRAHA – The Fitz Theater 🎟 700 - 1250 Kč ➡️ НАБЫЦЬ КВІТОК ⬅️ #ВЕРАСЕНЬ ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔 ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА ↩️
Беларуская Прага 🗓 26.7 Бясплатная экскурсія па мясьцінах Прагі, зьвязаных зь беларускай гісторыяй і культурай. Гід – Галіна Навумчык. Арганізатары — Асьветніцкая суполка «Скарына» пры падтрымцы Магістрату Прагі. ⏰ 12:00 📍 Staroměstské náměstí, #PRAHA – Помнік Яну Гусу ᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠᅠ 🔔 ЗАХАВАЦЬ МЕРАПРЫЕМСТВА ↩️
Здаецца, здарылася нешта вельмі важнае❤️ Нядаўна мы апублікавалі допіс з просьбай дапамагчы сабраць 3000 Kč на рэкляму «Афішы 📌 Чэхія» ў іншых супольнасьцях. Нам здавалася, што гэта няпростая мэта... Але ўжо празь некалькі хвілін прыйшоў першы данат. А яшчэ празь некалькі гадзінаў здарылася нешта, чаго мы зусім не чакалі. Адзін чалавек закрыў усю астатнюю суму😱 І яшчэ адзін данат! У выніку менш чым за дзень неабходная сума была сабраная цалкам. 🥹Шчыра кажучы, мы нават ня верылі, што нас могуць так падтрымаць. Гэта вельмі кранальна. І гэта яшчэ раз паказвае, што калі беларусы_кі аб'ядноўваюцца вакол добрай ідэі, тады сапраўды стаюць мацнейшымі. Бо разам мы стварылі нешта надзвычайнае - супольнасьць, аб'яднаную салідарнасьцю ды агульнымі ідэямі. _____ Дзякуем кожнаму, хто зрабіў данат, хто ставіць рэакцыі, робіць рэпосты, піша словы падтрымкі ці проста чытае нас усе гэтыя гады. Дзякуючы вам «Афіша 📌 Чэхія» будзе расьці! А значыць, усё больш беларусаў_ак у Чэхіі даведаюцца на беларускія падзеі, пазнаёмяцца адзін з адным і адчуюць, што наша супольнасьць жыве ❤️ А мы ўжо пачынаем рыхтаваць рэкляму)
А ШТО, КАЛІ НАС СТАНЕ БОЛЬШ? Многія зь нас часьцяком адчуваюць пэўную адзіноту ў невялікай беларускай супольнасьці ў Чэхіі. Арганізатары мерапрыемстваў засмучаюцца празь невялікую колькасьць наведнікаў, а мы — рэдактары_кі «Афішы📌 Чэхія» — стамляемся ў пошуках нечага навенькага для вас. Але, здаецца, ёсьць магчымасьць гэта зьмяніць... Нядаўна нам прыйшла ідэя разьмясьціць рэкляму нашага каналу ў буйнейшых супольнасьцях мігрантаў у Чэхіі. Мы ўсё ўдакладнілі, пералічылі й цяпер зьвяртаемся па дапамогу ДА ВАС. Каб аплаціць рэкляму на некалькіх каналах, нам неабходна сабраць каля 3000 Kč. Гэта нямала. Але, магчыма, вы захочаце падтрымаць нас і падзякаваць за ўжо больш як чатыры гады працы на валянтэрскіх пачатках і нашае імкненьне рабіць «Афішу» яшчэ лепшай, больш разнастайнай, цікавай і зручнай для вас. Калі хочаце далучыцца да гэтай ідэі, вы можаце дапамагчы нам некалькімі спосабамі: ☕️ Зрабіць данат праз сэрвіс BUY ME A COFFEE; ❤️ Падтрымаць канал сваёй актыўнасьцю — пакідаць ⭐️рэакцыі⭐️ пад допісамі, рэпосьціць іх зь сябрамі, у чатах, супольнасьцях ды іншых каналах; 🎨 Замовіць у нас дызайн: плякаты, банэры, карткі для сацыяльных сетак ці іншыя графічныя матэрыялы праз @dze_co_bot🤖 або ў асабістых паведамленьнях каналу; А калі вам патрэбны Telegram-бот — у нас ёсьць выдатны распрацоўнік — @Greedgutl Да нашага чатырохгодзьдзя ў траўні мы рыхтавалі невялікія падарункі для тых, хто падтрымлівае «Афішу 📌 Чэхія» праз BUY ME A COFFEE. Мы не пасьпелі падрыхтаваць усё своечасова ды адклалі ўручэньне на пазьней. Калі вы таксама хочаце атрымаць унікальныя сувэніры ад «Афіша 📌 Чэхія», далучайцеся да нашых донараў ужо сёньня! ----------➡️ ЗРАБІЦЬ ДАНАТ ⬅️---------- ⚡ ПАДТРЫМАЦЬ ПАДПІСКАЙ ⚡ Мы вельмі спадзяёмся, што дзякуючы гэтай кампаніі пра нас даведаецца яшчэ больш беларусаў, якія далучацца да супольнасьці, будуць наведваць мерапрыемствы, падтрымліваць арганізатараў і разам зь намі рабіць беларускае жыцьцё ў Чэхіі яшчэ больш жывым. Загадзя шчыра дзякуем кожнаму з вас! ❤️ Сустрэнемся ў пошуках будучых, слаўных беларускіх падзеяў!