tgindex
Этна Традыцыя

Этна Традыцыя

Статистика
@etnatradycyjaбелорусский

Усё пра беларускія традыцыі і фальклор.

Последний пост
19 июн.
Последнее чтение
13 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
285
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 264
20 постов
Вовлечённость
443,5%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 19 июн.1 449810

    🔥 Прэзентацыя «Купальскага спеўніка» ў Варшаве 23 чэрвеня ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца прэзентацыя новага «Купальскага спеўніка». У сустрэчы возьмуць удзел Сяржук Доўгушаў, Мікола Жукоўскі і польскі гурт "Wspomnienie". Падчас імпрэзы можна будзе пазнаёміцца з традыцыямі беларускага святкавання Купалля, паслухаць аўтэнтычныя купальскія песні, разам паспяваць, а таксама набыць свежавыдадзены «Купальскі спеўнік». 📅 23.06.2026 | 18:00 📍 Uniwersytet Warszawski, ul. Dobra 55, sala 0.410 Запрашаем! 🌿

  • 15 июн.2 4441417

    🌿 Наш «Купальскі спеўнік» выйшаў з друку! У кнізе сабраны яскравыя прыклады беларускіх купальскіх песень, размеркаваных паводле этапаў святкавання: «Песні на збор зёлак і завіванне вянкоў», «Песні на збор грамады», «Песні вакол вогнішча», «Песні на пусканне вянкоў» і іншыя. Акрамя песень, у спеўніку вы знойдзеце апісанні і гісторыю твораў, ноты, аўдыёдадатак, інструкцыі па правядзенні Купалля, сцэнар і асноўныя этапы свята. Выданне падрыхтавана на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Укладанне: Паліна Курановіч Дызайн: tikava_studio Выдаўцы: Этна Традыцыя і Studio Magenta (2026) ❤️ Дзякуй усім, хто спрычыніўся да выдання гэтага чароўнага спеўніка. Асаблівая падзяка нашым спонсарам і інвестарам, дзякуючы якім гэтае выданне стала магчымым. Спадзяёмся, што «Купальскі спеўнік» стане добрым дапаможнікам і падарункам на святкаванні Купалля, прэзентацыі якога адбудуцца ў розных краінах свету.

  • 🎶 Дапаможам выдаць першы сольны альбом Ольгі Пешкі — выбітнай спявачкі з заходняга Беларускага Палесся Ольга Пешка (нар. 1940) усё жыццё захоўвала і перадавала песенную традыцыю свайго краю. Яе ўнікальны голас, харызма і песні на мясцовай гаворцы беларуска-ўкраінскага памежжа — гэта жывая спадчына Палесся. Альбом «Песні спадарыні Ольгі Пешкі» рыхтуецца на аснове аўтэнтычных запісаў, зробленых этнамузыколагам і спявачкай Настай Някрасавaй у роднай хаце спявачкі ў вёсцы Лука. Дзякуючы вашай падтрымцы альбом будзе выдадзены не толькі ў лічбавым фармаце, але і ў выглядзе прыгожа аформленага CD-дыска з тэкстамі песень і транскрыпцыямі. Далучайцеся да збору і дапамажыце захаваць унікальны голас Палесся для наступных пакаленняў! 💿 спасылка на збор 🎧 Паслухаць запісы

  • 🎬 Глядзіце на нашым канале фільм пра ўнікальны абрад «Юраўскі карагод» на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Юр’еўскі карагод з вёскі Пагост — гэта другі беларускі абрад, які патрапіў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аўтар сцэнара і рэжысёр Рэгіна Гамзовіч. Відэа

  • Спявае палескі гурт “Хатовічы” 🎥 Спасылка на відэа 🎧 Cлухайце на нашым лэйбле альбом калектыва "Традыцыйныя песні вёскі Хатынічы", запіс якога быў зроблены падчас экспедыцыі ў 2018 годзе.

  • 31 мар.4 006714

    🎉 Наша новая кніжка «Забаўлянкі» выйшла з друку 📕 Картоннае выданне з інтэрактыўнымі вакенцамі, вучыць традыцыйным спосабам забаўлення. Яны будуць карыснымі ў розных сітуацыях: калі малое капрызіць — адцягнуць увагу, калі сумуе — развесяліць. У кнізе прыведзены гульні з пальчыкамі, ручкамі і ножкамі дзіцяці, расказваецца, як пацешыць дзіця, гушкаючы яго на руках і на нагах. Гульні суправаджаюцца тэкстамі — вершыкамі ці песенькамі, якія знаёмяць з роднай мовай і спрыяюць развіццю маўлення. Фармат: 250 × 207 мм, 40 старонак Вага: 700 г. Чароўныя малюнкі, як і ў папярэдніх выданнях «Дзіцячы сьпеўнік», «Беларускія калыханкі» — tikava_studio 🌏 Шукайце ў беларускіх кнігарнях у Беларусі, Польшчы і Літве або замаўляйце анлайн тут з дастаўкай па ўсім свеце.

  • 17 мар.1 79598

    📢 Тэрмінова шукаем інвестараў і спонсараў для выдання “Купальскага спеўніка” Выхад запланаваны на май 2026 года.📚 Наклад 1000 асобнікаў. 🌿 Падрабязней пра збор Кожны спонсар атрымае кнігу ў падарунак, а яго імя будзе пазначана на галоўных старонках спеўніка. 💼 Магчыма, вы хочаце стаць інвестарам? Як і раней, мы заключаем афіцыйную дамову, абмяркоўваем усе дэталі, вяртаем інвеставаную суму з % і прапануем дадатковыя бонусы. Дзякуй кожнаму, хто падтрымлівае нас. Разам мы можам выдаваць яшчэ больш цікавых беларускіх кніг. Нашы папярэднія выданні: спеўнік «Народны» (2020), спеўнік «Калядны» (2020), спеўнік «Бяседныя песні» (2023), «Дзіцячы спеўнік» (2024), «Беларускія калыханкі» (2025), «Забаўлянкі» (2026).

  • 3 мар.1 82266

    ✨Забаўлянкі ✨ Замаўляйце ўжо цяпер 📘 Кніга знаёміць з традыцыйнымі спосабамі забаўляння, якімі карысталіся многія пакаленні беларусаў. Тут вы знойдзеце гульні з пальчыкамі, ручкамі, ножкамі і галоўкай дзіцяці; даведаецеся, як песціць малога з дапамогай лёгкага масажу, пагладжванняў і казытанняў; а таксама як павесяліць яго, гушкаючы на руках і нагах. Усё гэта суправаджаецца забаўлянкамі, пацешкамі, пястушкамі, кароткімі вершаванымі прыгаворамі і песенькамі з гумарам і цеплынёй. Усім вядомыя „Ладкі“, „Кую ножку“, „Сарока кашку варыла“, „Чы-чы, сарока“, „Ішоў бай па сцяне“, якія да сённяшняга дня сустракаюцца ў жывым бытаванні. 🤍 Інтэрактыўная, каляровая і навучальна-забаўляльная кніга для дзяцей ад нараджэння да 3–4 гадоў. Выданне спадабаецца не толькі бацькам, але і маленькаму чытачу, які зможа навучыцца першым простым гульням і пабавіцца з інтэрактыўнымі элементамі і яскравымі ілюстрацыямі.

  • 24 февр.2 116812

    ✨У нас добрыя навіны для вас ✨ Праз 10 дзён выходзіць нашая чарговая кніга «Забаўлянкі» Спяшайцеся зрабіць перадзамову з дастаўкай па ўсім свеце. Замовіць можна 📘 ТУТ Інтэрактыўная, каляровая і навучальна-забаўляльная кніга для дзяцей ад нараджэння да 3–4 гадоў. У аснове беларускія фальклорныя забаўлянкі, якія развіваюць маўленне, рухавую актыўнасць і ўвагу, фарміруюць эмацыйную сувязь з бацькамі і перадаюць беларускую традыцыю. 👶 Картонныя старонкі з інтэрактыўнымі вакенцамі 40 старонак Фармат 250×207 мм Малюнкі: Studio_tikava

  • Унікальны фонаархіў Уладзіміра Журовіча. СЛУХАЦЬ 📀 Запісы народных музычных твораў (песень, найгрышаў) з фонаархіву Уладзіміра Журовіча дасяжныя для праслухоўвання. Уладзімір Журовіч — кампазітар-песеннік-аматар, якому, сярод іншага, даводзілася супрацоўнічаць з ансамблем "Песняры". Запісы на 55 бабінах, алічбаваныя і выдадзеныя «Вольным архівам». Большасць запісаў архіву зробленыя, імаверна, у 1960-ыя гг. ў Лельчыцкім раёне Беларусі.

  • 10 февр.1 5311014

    Мы рыхтуем новы «Купальскі спеўнік» і хочам паспець выдаць яго да Купалля. Падтрымаць 🌿 Купалле — гэта ўжо брэнд, сімвал, нацыянальнае свята, якое штогод збірае сотні беларусаў ва ўсім свеце. І наш спеўнік стане добрым падарункам для кожнага, таму давайце разам зробім гэтае выданне магчымым. У новым спеўніку вы знойдзеце купальскія песні з розных рэгіёнаў Беларусі, характарыстыкі і апісанні песень, ноты і аўдыёдадатак, інструкцыі, сцэнар і этапы Купалля. Раней ужо выходзілі вялікім накладам і сталі вельмі запатрабаванымі нашы кішэнныя спеўнікі: «Народны», «Калядны», «Бяседныя песні», а ў 2024 годзе з’явіўся «Дзіцячы спеўнік». 🎁 Усе спонсары атрымаюць спеўнік у падарунак (PDF або папяровае выданне). Таксама можна стаць галоўным спонсарам, ваша імя і лагатып будуць размешчаны на галоўных старонках выдання.

  • 13 янв.2 796912

    ✨ «Шчодры вечар, добрым людзям» 🎄 Сёння ўвечары, з 13 на 14 студзеня, у розных кутках Беларусі святкуюць адно з важных святаў у традыцыйным народным календары — Шчодры вечар. Шчодры вечар, Шчодрык, Конікі, Шчадрэц, Гагатуха, Шчадруха, Васілле Жывая традыцыя шчадравання захавалася ў беларускай вёсцы Восава, дзе і сёння беражліва падтрымліваюць старажытныя звычаі абрада «Шчадрэц»: рыхтуюць багаты стол з 12 страў і вырабляюць унікальную маску «Дзеда-продка». 📽️ Відэа тут

  • «Ну што, будзем Цярэшку жаніць?» 💛 Жаніцьба Цярэшкі — гэта ўнікальны калядны абрад-ігрышча. Ён цікавы тым, што не мае аналагаў ні за межамі Беларусі, ні нават у рэгіёне. 🎥 ГЛЯДЗІЦЕ на нашым Youtube канале

  • 7 янв.426122

    🎄 З РАСТВОМ і КАЛЯДАМІ ўсіх! А вось так калядуюць 7 студзеня ў вёсцы Міханавічы, Мінскага раёна. 🎥 Відэа тут

  • 14 дек.1 17287

    🌛Сёння ў Варшаве — канцэрт і прэзентацыя кнігі «Беларускія Калыханкі» Вядомы папулярызатар фальклору і ўкладальнік кнігі Сяржук Доўгушаў разам з мужчынскім гуртом Kasary запрашаюць на імпрэзу, дзе калыханкі нечакана будуць гучаць у мужчынскім выкананні. Kasary выканаюць таксама некалькі песень са свайго рэпертуару, а ў фінале адбудуцца супольныя спевы, да якіх зможа далучыцца кожны. 14 снежня, 17:00 📍Centrum Łowicka, ul. Łowicka 21, Варшава ✨Толькі адзін вечар у Варшаве — не прапусціце! 🎟 Уваход вольны!

  • 25 нояб.1 5671212

    Выйшаў дэбютны альбом гурта Kasary 🎧 Слухаць на ўсіх cтрымінгах. 💿 Bandcamp У альбом увайшлі пераважна беларускія ваяцкія, рэкруцкія, маладзецкія і бяседныя песні, а таксама некалькі інструментальнвх твораў. Аснова гучання — жывы мужчынскі шматгалосы спеў, дапоўнены пульсацыяй бубна і барабана, а таксама гучаннем традыцыйных драўляных духавых інструментаў. Звядзенне і мастэрынг — Марыюш Дзюравец. Вокладка — Ігар Юхневіч. ⚡️Прэзентацыя альбома і вялікі канцэрт гурта “Касары” адбудзецца 30 лістапада ў Варшаве. 🎫 Квіткі: https://kasaryband.com

  • 🔴 Падтрымайце Традыцыю на Patreon! Сябры, калі вам важна беларуская культура і вы хочаце, каб традыцыя жыла далей — будзем рады бачыць вас у нашай супольнасці на Patreon. Справы, якія мы робім: ➖ збіраем і захоўваем фальклор, ладзім палявыя экспедыцыі ➖ ствараем віртуальную энцыклапедыю музычных інструментаў ➖ выдаём альбомы традыцыйнай беларускай музыкі ➖ запісваем абрады і гісторыі носьбітаў ➖ здымаем фільмы, лекцыі, майстар-класы ➖ выдаём кнігі і адукацыйныя матэрыялы ➖ствараем кантэнт для дзяцей ➖і робім яшчэ шмат таго, што захоўвае жывую культуру Кожная ваша падпіска — гэта магчымасць працягваць і нараджаць новыя праекты. Нават 3–5 € у месяц — вялікая падтрымка нашай справы. 💛 👉 Далучыцца можна тут

  • ⚡30 лістапада гурт Kasary выступіць у Варшаве з прэзентацыяй свайго першага альбома. Поўны склад, жывая энергія і драйв традыцыйных мужчынскіх спеваў. На канцэрце прагучаць усе песні з альбома, а таксама новыя творы. 📍 Kwadrat Praski, Studio 200 (ul. Szwedzka, 2/4) Квіткі 🎫 https://kasaryband.com

  • Прэзентацыя кнігі “Беларускі народны спеўнік” 📅 26 лістапада / 19:00 📍 Мінск, Кінатэатр “Піянер”, вул. Энгельса, 20 Цёплы вечар, прысвечаны беларускай песеннай традыцыі! У праграме: ▫️Сустрэча з аўтаркай, фалькларысткай Янінай Грыневіч ▫️Жывыя выкананні народных песень ▫️Майстар-клас па спевах ▫️Аўтограф-сесія + зніжка 10% на кнігу ▫️Паказ дакументальнага фільма “Кола часу” Уваход — 10 рублёў

  • 📕Запрашаем на прэзентацыю легендарнай кнігі Антона Грыневіча — першага беларускага спеўніка для дзяцей, створанага на аснове народных песень. 💯 У гэтым годзе спаўняецца сто гадоў з часу першага выдання, і «Дзіцячы сьпеўнік» вяртаецца — у новым фармаце, з сучасным дызайнам, каляровымі ілюстрацыямі, тэкстамі на беларускай мове, лацінкай і па-англійску, а таксама з аўдыёдадаткам, каб слухаць і спяваць разам. Вядоўца — Сяржук Доўгушаў 📅 22 лістапада, 18:00 📍 Кнігарня BUKINISTKA, ul. Wieniawskiego 5j, Варшава Уваход вольны