tgindex
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Статистика
@ABAtogetherбелорусский

АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.

Последний пост
9 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
34
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
328
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
147
33 постов
Вовлечённость
44,8%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 34
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
60
1/48двое суток
68
1/72трое суток
74

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Шэсьць гадоў таму мы вучыліся быць салідарнымі. Сёньня ў нас ёсьць магчымасьць праявіць гэтую салідарнасьць. У жніўні 2020 года тысячы беларусаў выходзілі на вуліцы, каб падтрымаць адзін аднаго. Мы дапамагалі незнаёмым людзям, шукалі тых, хто зьнік пасьля акцый, перадавалі грошы і рэчы сем’ям палітвязьняў, проста пыталіся: «Чым я магу дапамагчы?» Шэсьць гадоў прайшло, але патрэба ў гэтай салідарнасьці нікуды не зьнікла. Для многіх беларускіх палітвязьняў пасьля вызваленьня замест дому — чужая краіна, замест звыклага жыцьця — неабходнасьць пачынаць усё спачатку. Менавіта для такіх людзей працуе Беларускі шэлтар у Варшаве — часовы прытулак для былых палітвязьняў. Шэлтар заснаваў і кіруе ім Сяржук Доўгушаў — вядомы беларускі музыка, актывіст і ганаровы сябра АБА. АБА падтрымлівае гэты праект і праводзіць збор сродкаў. Грошы дапамагаюць пакрываць штодзённыя выдаткі шэлтара: - неабходныя рэчы для пражываньня: пасьцельную бялізну, ручнікі, посуд і іншыя рэчы, - сродкі бытавой хіміі і гігіены, - выдаткі на бензін і штомесячную ўборку. Таксама мы хочам мець магчымасьць у экстранай сытуацыі пакрыць арэнду шэлтара за адзін месяц. Дадатковыя штодзённыя выдаткі складаюць каля $580 у месяц, а месячная арэнда — $1,900. Наша мэта — сабраць $5,000, каб дапамагчы пакрыць гэтыя патрэбы і мець невялікі рэзэрв на непрадбачаныя выдаткі. У 2020 годзе мы зразумелі, што салідарнасьць — гэта ня толькі слова. Гэта канкрэтныя дзеяньні. Сёньня такім дзеяньнем можа стаць ваш унёсак у гэты збор. Бо часам дапамога — гэта не нешта вялікае і гераічнае. Гэта проста магчымасьць для чалавека, які прайшоў праз турму і рэпрэсіі, мець дах над галавой, спакойна выспацца, знайсьці працу і паступова пачаць жыць наноў. Мы не можам ведаць, колькі яшчэ часу спатрэбіцца Беларусі, каб стаць вольнай. Але мы можам вырашаць, якімі людзьмі будзем на гэтым шляху. Падтрымаць Беларускі шэлтар у Варшаве можна тут: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ZP4HQPC3YHKQS Дзякуй, што працягваеце быць адзін у аднаго.

  • Шэсьць гадоў пасьля 2020-га: што зьмянілася ў нас. Шэсьць гадоў таму беларусы паказалі ўсяму сьвету і самім сабе, што мы можам быць сьмелымі, аб’яднанымі і салідарнымі. Што зьмянілася за гэтыя шэсьць гадоў? Што засталося з намі ад 2020-га? І чаму, нягледзячы на стомленасьць і расчараваньне, мы працягваем быць разам? Пра гэта разважае прэзыдэнтка АБА Воля Бромэн у новым тэксьце ў нашым блогу. Чытаць тэкст цалкам

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 9 авг.614из viasna96

    ‼️ Ад масавых затрыманняў да трансгранічнага пераследу: шэсць гадоў рэпрэсій у Беларусі Шэсць гадоў таму тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы сумленных выбараў і спынення гвалту. У адказ дзяржава развязала беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, якія не спыняюцца да гэтага часу. За гэтыя гады людзі страцілі свабоду, здароўе, родных, дамы і магчымасць жыць на радзіме. Нягледзячы на тое, што ўлады актыўна хаваюць сапраўдныя маштабы палітычнага пераследу, праваабаронцы працягваюць штодня фіксаваць новыя факты затрыманняў, ператрусаў, палітычна матываваных прысудаў, а таксама факты трансгранічнага пераследу беларусаў за мяжой. Масавыя памілаванні таксама не спынілі рэпрэсіі — спіс палітвязняў працягвае павялічвацца амаль кожны тыдзень. Шэсць гадоў рэпрэсій у Беларусі — у лічбах праваабаронцаў "Вясны" Адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120873 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • Запрашаем на онлайн-лекцыю Натальлі Гардзіенкі "100 гадоў Янкі Запрудніка (1926–2022): гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча". Падчас лекцыі вы даведаецеся: 🔹як юнак зь беларускага Міру праз тры краіны трапіў у Амэрыку; 🔹як беларуская моладзь пасьля Другой сусьветнай вайны знаходзіла магчымасьці для адукацыі на эміграцыі; 🔹як Янку Запрудніку ўдалося сумясьціць прафэсійную кар'еру з грамадзкай дзейнасьцю; 🔹чаму ён усё жыцьцё прысьвяціў беларускай справе; 🔹і што такое шчасьлівая беларуская сям'я. 📅 8 жніўня 🕗 20:00 Менск 🕐 13:00 Нью-Ёрк 🕙 10:00 Сан-Францыска 💻Zoom | Facebook Event

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи