ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
СтатистикаПадтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness
- Последний пост
- 7 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 137
- 1/48двое суток
- 157
- 1/72трое суток
- 169
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER! Сёлета мы зноў шукаем беларускія бізнесы ў ЕС, у якіх ужо ёсць моцная ідэя, рэальныя вынікі і патэнцыял для далейшага росту. BE BETTER — не пра тое, каб даказаць, што вы лепшыя за іншых. Гэта магчымасць паглядзець на свой бізнес звонку, убачыць, што сёння стрымлівае яго развіццё, і зрабіць наступны крок больш упэўнена. 5 бізнесаў стануць лаўрэатамі прэміі і атрымаюць: ▪️ курс па бізнес-камунікацыі і пабудове брэнда ад медыя-маркетынг прадзюсара і выкладчыка Сяргея Дарафеева; ▪️ доступ да курсаў на платформе Coursera на ўласны выбар на працягу года; ▪️ медыяпадтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Хто можа ўдзельнічаць? Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў ЕС. Калі ў бізнесу некалькі заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%. Удзел бясплатны. 📅 Заяўкі прымаюцца да 30 жніўня 2026 года. Калі ваш бізнес ужо працуе, але вы разумееце, што ён можа больш, — магчыма, час BE BETTER. 👉 Падаць заяўку: https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1 Free Belarus Business Award рэалізуецца ABBA ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
АФІЦЫЙНАЯ ЗАЯВА ПРАЎЛЕННЯ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ ЗА МЯЖОЙ Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заяўляе пра недапушчальнасць любых праяў ксенафобіі, дыскрымінацыі і ціску на прадпрымальнікаў і бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы. Апошнім часам мы фіксуем трывожнае ўзмацненне ксенафобскіх настрояў і прадузятага стаўлення. Усё больш прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі сутыкаюцца з падобнымі інцыдэнтамі і адкрыта пра гэта заяўляюць. Больш за тое, з праявамі ксенафобіі, агрэсіўнымі дзеяннямі і інцыдэнтамі, якія маюць прыкметы нацыянальнай варожасці, асабіста сутыкнуліся як члены Асацыяцыі ABBA, так і члены яе Праўлення. Мы не пакідаем вядомыя нам факты без рэакцыі і дзейнічаем выключна ў прававым полі. Толькі за апошнія тры тыдні ABBA накіравала два афіцыйныя звароты ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы (Prokuratura Krajowa) і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (MSWiA) па абставінах, якія патрабуюць праверкі з боку кампетэнтных дзяржаўных органаў. Па адным з раней заяўленых выпадкаў ужо вядзецца вытворчасць. Мы выказваем надзею, што дзяржаўныя і праваахоўныя органы Рэспублікі Польшча правядуць усебаковую, незалежную і аб’ектыўную праверку ўсіх перададзеных абставін, а выяўленыя парушэнні атрымаюць належную прававую ацэнку. Мы лічым неабходным падкрэсліць: бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы законна ажыццяўляюць сваю дзейнасць, плацяць падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, ствараюць працоўныя месцы, інвестуюць і ўносяць непасрэдны ўклад у развіццё эканомікі Польшчы і Еўрапейскага саюза. Любыя прэтэнзіі і абвінавачанні ў дачыненні да прадпрымальнікаў павінны грунтавацца выключна на канкрэтных і правяральных фактах. Нацыянальнасць уладальніка, яго паходжанне, мова зносін або беспадстаўныя здагадкі не могуць быць падставай для штучнага ціску, дыскрымінацыі, абмежавання правоў, публічнай цкавання або стварэння перашкод для вядзення бізнесу. У сувязі з гэтым ABBA заклікае да няўхільнага выканання заканадаўства Рэспублікі Польшча, прынцыпу роўнага стаўлення і нормаў прафесійнай этыкі. Гэты заклік адрасаваны ўсім бакам: прадстаўнікам дзяржаўнага і камерцыйнага сектараў, грамадзянскай супольнасці, сродкам масавай інфармацыі, а таксама кантрольным і праваахоўным органам. Любыя праявы дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы павінны атрымліваць своечасовую і прынцыповую прававую ацэнку. ABBA заклікае кожнага прадпрымальніка і кіраўніка бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы не замоўчваць факты ціску, прадузятага стаўлення, пагроз, агрэсіі або праяў нянавісці. Кожнае магчымае правапарушэнне неабходна афіцыйна фіксаваць у паліцыі, пракуратуры і іншых кампетэнтных органах Рэспублікі Польшча. Прадпрымальнікі, якія сутыкнуліся з падобнымі сітуацыямі, пры неабходнасці могуць таксама паведаміць пра іх у ABBA. Атрыманая інфармацыя дазволіць Асацыяцыі фіксаваць маштаб праблемы і, пры наяўнасці адпаведных падстаў, рэагаваць на інстытуцыйным узроўні. Члены Асацыяцыі ABBA пры неабходнасці могуць звярнуцца з просьбай аб падтрымцы. Абарона сваіх правоў у строгай адпаведнасці з законам — неабходны шлях да супрацьдзеяння дыскрымінацыі. Толькі адкрытая, паслядоўная і прававая пазіцыя кожнага з нас дазволіць абараніць нашу бізнес-супольнасць і захаваць бяспечнае асяроддзе для працы і развіцця бізнесу. Праўленне Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — ABBA 16 ліпеня 2026 года
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці. Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў. Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці». Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары. На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку. Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў. Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся. Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты! Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀
🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі. Шосты сезон Free Belarus Business Award мы адкрываем з ужо знаёмым для многіх удзельнікаў пасылам — BE BETTER. Бо развіццё бізнесу не заканчваецца пасля першага поспеху. Заўсёды ёсць куды расці, што паляпшаць і чаму вучыцца. Менавіта гэтай ідэі прысвечана праграма падтрымкі сёлетняй Прэміі. 🎁 Пяць кампаній атрымаюць: ▪️ сертыфікат на навучанне на платформе Coursera; ▪️ практычны online-курс па бізнес-камунікацыі і брэндынгу ад Сяргея Дарафеева; ▪️ медыйную падтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Сяргей Дарафееў — журналіст, прадзюсар і выкладчык камунікацыі і брэндынгу з больш чым 20-гадовым досведам. За сваю кар'еру ён дапамог сотням людзей навучыцца эфектыўна камунікаваць, будаваць асабістыя і карпаратыўныя брэнды, выступаць публічна і лепш разумець сваю аўдыторыю. 💡 Падчас курса ўдзельнікі атрымаюць практычныя інструменты для: ▪️ развіцця брэнду і пазіцыянавання; ▪️ эфектыўнай камунікацыі з кліентамі і партнёрамі; ▪️ выкарыстання маркетынгу і PR для развіцця бізнесу; ▪️ разумення сваёй аўдыторыі; ▪️ стварэння моцнай унікальнай прапановы; ▪️ упэўненых выступаў і прэзентацый. Хто можа ўдзельнічаць? Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама ІП, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза. Калі бізнес мае некалькіх заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%. Мы асабліва чакаем заяўкі ад кампаній, якія адчуваюць, што гатовыя зрабіць наступны крок у развіцці свайго бізнесу, але хочуць атрымаць для гэтага дадатковыя веды, экспертызу і падтрымку. Дарэчы, у нашым Instagram https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/ ужо апублікаваныя водгукі пераможцаў, якія прайшлі курс Сяргея Дарафеева. Пераходзьце ў профіль і пазнаёмцеся з іх досведам — магчыма, менавіта гэтыя гісторыі натхняць вас падаць заяўку сёлета. Сачыце за нашымі абнаўленнямі — старт прыёму заявак ужо зусім блізка.
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA 📍 Гданьск, AmberExpo 📅 3–4 верасня 2026 года ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы. Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы. Удзельнікаў чакае: ✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект; ✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін; ✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP; ✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju; ✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара. Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх. Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza. Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI. Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца: ✔️ білеты Premium/VIP; ✔️ транспарт; ✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў); ✔️ харчаванне; ✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы. Увага! Усяго прадугледжана 20 месцаў для ўдзельнікаў, якім неабходна пражыванне (з іншых рэгіёнаў) і 10 месцаў для ўдзельнікаў з Гданьска (без пражывання ў гатэлі). 📅 Тэрмін падачы заявак — да 13 чэрвеня 2026 года. Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы: https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0 Да сустрэчы ў Гданьску!
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌 Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў. Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню. Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў. Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні. У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна. Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».✅
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇 Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі. Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы. Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой. Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна. Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку. Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP. Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні. Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай. На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць. Бізнес параўналі з караблямі: Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен. Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца. Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай. Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі. І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу. І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі. Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў. Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады. Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання. Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу. І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥