ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт
СтатистикаПаслядыпломная адукацыя для беларусаў і беларусак. Мы ў сац.сетках: Inst: www.instagram.com/volny_univer/ FB: www.facebook.com/Volnyuniver LinkedIn: www.linkedin.com/company/volnyuniver/ Site: https://volny-uni.eu/ ✉️ volnyuni@gmail.com
- Последний пост
- 11 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 135
- 1/48двое суток
- 154
- 1/72трое суток
- 166
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
💔Не стала Аляксандра Мілінкевіча Сёння сыйшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч - беларускі палітык, навуковец, грамадскі дзеяч і канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. Шмат гадоў ён адстойваў свабоду, дэмакратыю і незалежнасць Беларусі. Ён верыў, што будучыню краіны вызначаюць не толькі палітычныя рашэнні, але і людзі - іх веды, адукацыя, здольнасць думаць і браць на сябе адказнасць. Гэтае бачанне было асновай яго працы ў Вольным Беларускім Ўніверсітэце, адным з заснавальнікаў якога ён быў. Для яго ўніверсітэт быў не проста адукацыйным праектам, а інвестыцыяй у будучыню Беларусі - у людзей, якія будуць будаваць новую краіну. Мы развітваемся з чалавекам, які шмат зрабіў для беларускай адукацыі, свабоднай думкі і еўрапейскай будучыні Беларусі. Памяць пра Аляксандра Мілінкевіча застанецца ў людзях, якіх ён натхніў, у справах, якія ён распачаў, і ў Беларусі, пра якую ён марыў. Выказваем шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам. Светлая памяць.
📚 Запрашаем на прэзентацыю кнігі Паліны Прысмаковай. 16 ліпеня а 16:00 у Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Паліны Прысмаковай, выкладчыцы Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, прысвечанай менеджменту дзяржаўных установаў. Гэта будзе добрая магчымасць не толькі пазнаёміцца з кнігай і паразмаўляць з аўтаркай, але і сустрэцца з аднадумцамі. Пасля прэзентацыі ўсіх удзельнікаў чакае цёплы нетворкінг у беларускім бары «Банкі-Бутылкі» — з прывітальным напоем, добрай музыкай і нефармальнай атмасферай. 📍 Варшава 📅 16 ліпеня 🕓 16:00 ❗️Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім зарэгістравацца загадзя: https://docs.google.com/forms/d/1r9YR99-g1hQoONrW5DNLTLFexCC-5qymkzWyUy6htxk/viewform?edit_requested=true#responses
Сёння — дзень нараджэння Васіля Быкава. Яго творы сталі не толькі класікай беларускай літаратуры, але і маральным арыенцірам для многіх пакаленняў. Быкаў умеў гаварыць пра выбар, годнасць, адказнасць і свабоду так, што яго словы не губляюць актуальнасці і сёння. Ягоная спадчына нагадвае нам: свабода думкі пачынаецца са здольнасці заставацца сумленным перад сабой і перад праўдай. Невыпадкова ў 2007 годзе канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч заснаваў Прэмію імя Васіля Быкава «За Свабоду Думкі». Пасля працяглага перапынку прэмія была адноўлена ў выгнанні ў 2024 годзе. Ужо ў хуткім часе стануць вядомыя лаўрэаты прэміі «За Свабоду Думкі» за 2026 год.
Адкрыты набор на Trialog Sąsiedzki — міжнародную восеньскую школу для маладых людзей з Беларусі, Украіны і Польшчы. Гэта не пра сумныя лекцыі і канспекты. Гэта пра дыскусіі, новыя знаёмствы, складаныя пытанні і пошук адказаў разам з экспертамі, даследчыкамі, журналістамі і грамадскімі дзеячамі. Удзельнікі будуць разважаць пра тое, як узнікаюць канфлікты памяці, як працуюць механізмы прапаганды, як аналізаваць рэчаіснасць без спрашчэнняў і як будаваць дыялог у свеце, поўным напружання. 📍 Люблінскае ваяводства, Польшча 📅 20–25 верасня 2026 года Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18–35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі (для беларусаў — пры ўмове пражывання па-за межамі Беларусі). Праграма будзе асабліва цікавай для студэнтаў, актывістаў, маладых даследчыкаў, журналістаў і ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі працэсамі ў нашым рэгіёне. ⏳ Дэдлайн падачы заявак — 30 чэрвеня 2026 года. 🔗 Падрабязнасці і рэгістрацыя: https://mieroszewski.pl/szkolenia/szkoly/trialog-sasiedzki
Праект Scholars for Belarus by akno e.V. і Skaryna Press абвяшчаюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій у сферы сацыяльных і гуманітарных навук. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія даследчыкі і даследчыцы незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства. Асабліва вітаюцца заяўкі ад маладых навукоўцаў, якія рыхтуюць да публікацыі сваю першую кнігу або доктарскую дысертацыю. Што прапануе праграма? ✅ Поўнае фінансаванне выдання манаграфіі; ✅ Рэдагаванне, карэктура, вёрстка і друк за кошт арганізатараў; ✅ Выданне ў Skaryna Press; ✅ Адбор 2–3 найлепшых рукапісаў. Важна: аўтары не нясуць фінансавых выдаткаў і не ўдзельнічаюць у выдавецкім працэсе пасля перадачы гатовага рукапісу. 📅 Дэдлайн падачы заявак — 30 ліпеня 2026 года. Гэта выдатная магчымасць ператварыць даследаванне ў кнігу і зрабіць свой унёсак у развіццё беларускай сацыяльна-гуманітарнай навукі. 📩 Пытанні можна накіроўваць на: pm@scholarsforbelarus.org Падрабязней
🇩🇪 Хочаш правесці семестр у Германіі і атрымаць за гэта стыпендыю? Для беларускіх студэнтаў і студэнтак адкрыты набор на праграму GFPS на зімовы семестр 2026/2027. Што прапануюць? 💶 992 еўра штомесяц на працягу 5 месяцаў 🎓 навучанне ў нямецкім універсітэце ✈️ пакрыццё выдаткаў на візу і семестравыя зборы 🌍 новыя знаёмствы, міжнародная супольнасць і нетворкінг Падавацца могуць студэнты, якія: ✔️ вучацца ва ўніверсітэце; ✔️ валодаюць нямецкай мовай на ўзроўні B2+; ✔️ маюць добрыя акадэмічныя вынікі; ✔️ не абмяжоўваюцца толькі вучобай і ўдзельнічаюць у грамадскіх, культурных або валанцёрскіх ініцыятывах. 📅 Дэдлайн — 14 чэрвеня 2026 года. Калі даўно марыў(-ла) пра навучанне ў Германіі, гэта можа быць твая магчымасць. Падрабязней
Далучайцеся да прэзентацыі кнігі «Беларусь. Што павінен ведаць кожны» і сустрэчы з яе аўтарамі — David R. Marples and Veronica Laputska. Гэта ўнікальная магчымасць даведацца больш пра кнігу і паўдзельнічаць у дыскусіі пра Беларусь — яе гісторыю, палітыку і бягучыя падзеі. 📍 Месца правядзення: Варшаўскі ўніверсітэт, Кракаўскае прадмесце 26/28 Стары будынак бібліятэкі, аўдыторыя 🗓 Дата: панядзелак, 11 мая 2026 г. 🕕 Час: 18:00–20:00 🌐 Мерапрыемства будзе праходзіць на ангельскай мове. Уваход вольны. Рэгістрацыя: https://forms.gle/2Q5Us65MDWj4HZda7
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Кіраўніца АПК уручыла медалі выбітным беларусам з нагоды Дня Волі У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння медалёў АПК выбітным дзеячам беларускай грамадзянскай супольнасці і культуры. «Штогод на 25 сакавіка мы ўзнагароджваем выбітных беларусаў, якія сваімі справамі і мужнасцю ўмацоўваюць нашую краіну. Часам ціха, незаўважна, часам з рызыкай для сябе», — сказала кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны навуковец і грамадска-палітычны дзеяч, канцлер Беларускага вольнага ўніверсітэту Аляксандр Мілінкевіч — адзіны дэмакратычны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Узнагароду прымала яго жонка Іна Кулей — сам Мілінкевіч перанёс цяжкую аперацыю. Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымаў стваральнік тэлеграм-канала Nexta Сцяпан Пуціла. Сярод іншых узнагароджаных — пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец), актрыса Крысціна Дробыш і актор Ігар Сігоў (медаль прыняла яго жонка Валерыя). Асобна Святлана Ціханоўская адзначыла пасмяротную ўзнагароду журналіста і блогера Мікіты Мелказёрава: «Ягоны нечаканы і несправядлівы сыход усіх нас шакаваў. Але выклікае захапленне, колькі ён паспеў як журналіст і папулярызатар беларушчыны». Цырымонію завяршылі словы пісьменніцы Святланы Курс: «Беларусь у хуткім часе зробіцца вольнай і шчаслівай». @CabinetBelarus
Са святам, дарагія! З Днём Волі — днём, які нагадвае, хто мы і дзеля чаго трымаемся разам. Няхай у нас хопіць смеласці — не маўчаць, сіл — не здавацца і веры — ісці далей. Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай абвясціў новых лаўрэатаў дзяржаўных узнагарод. Сярод іх — Аляксандр Мілінкевіч, навуковец, грамадскі і палітычны дзеяч, канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны — за ўнёсак у развіццё беларускай культуры, адукацыі і грамадскай думкі. Гэта не толькі прызнанне асабістых заслуг. Гэта таксама знак важнасці незалежнай беларускай адукацыі і інтэлектуальнай працы — нават у складаных умовах. Сярод іншых узнагароджаных: ✨ Алесь Бяляцкі — Крыж Свабоды ✨ Марыя Калеснікава — медаль «Няскораных» і 11 іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Узнагароды былі нададзены па выніках прапаноў ад грамадзянскай супольнасці і рашэння Камісіі па ўзнагародах пры АПКБ. Для нас гэта яшчэ адно пацвярджэнне: беларуская адукацыя і думка — маюць будучыню. https://t.me/CabinetBelarus/4724
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў Management Center Innsbruck (MCI) — адной з вядучых міжнародных бізнес-школ Аўстрыі. Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай і адкрывае магчымасць атрымаць адукацыю ў Еўропе. Стыпендыя дазваляе навучацца на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначана для людзей, якія маюць досвед грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферах правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. 💶 Памер падтрымкі: €13 500 у год ⏳ Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка Падрабязней