Падборка
СтатистикаАб'ядноўваем і натхняем! 🟡 Збіраем магчымасці і нагоды актыўнічаць Cувязь праз @padborka_hello
- Последний пост
- 7 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 22
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 287
- 1/48двое суток
- 328
- 1/72трое суток
- 354
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🌷 Тры Erasmus+ магчымасці для тых, хто працуюць з моладдзю і хочуць паўдзельнічаць у міжнародных праектах: 🌸 EUtopia? Diversity in a Changing Europe — міжнародны трэнінг для моладзевых работні_ц і лідара_к з краін ЕС, Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан. 🧡Што: за пяць дзён удзельні_цы разбяруцца, як вайна, міграцыя, дэзынфармацыя і палярызацыя ўплываюць на моладзь, і як моладзевая праца можа адказваць на гэтыя выклікі. 🧡Кантэкст: трэнінг пройдзе ў Кішынёве, бо Малдова — краіна-кандыдат на ўступленне ў ЕС і жывы прыклад еўрапейскай інтэграцыі. 🧡Мова ўдзелу: ангельская. 🧡Калі і дзе: 21–25 верасня, Кішынёў (Малдова). ➡️ Дэдлайн заявак: 9 жніўня. 🪷 Fundacja Spadczyna Białorusi адкрыла набор на міжнародны моладзевы абмен Erasmus+ у Гановеры (Германія). 💚Што: на працягу 11 дзён удзельні_цы з розных краін будуць знаёміцца, працаваць над уласнымі ідэямі, абмяркоўваць культуру, грамадзянскі ўдзел, Беларусь, Украіну і Еўропу, а таксама ствараць праекты, якія могуць працягнуцца і пасля заканчэння праграмы. 💚Узяць удзел могуць маладыя людзі ад 18 да 23 гадоў. 💚Даты: 8–18 кастрычніка. ➡️ Падацца трэба да 15 жніўня. 🌸 Out with the BurnOut — тыднёвы трэнінг-курс Erasmus+ для тых, хто працуюць з моладдзю і адчуваюць, што рэсурс на зыходзе. ❣️Што: тыдзень у гарах Балгарыі з практычнымі інструментамі для распазнання і прафілактыкі выгарання, коўчынг, рух і практыкі ўсвядомленасці цела, групавая рэфлексія і ўзаемная падтрымка. Усё гэта ў спалучэнні з адпачынкам на прыродзе. ❣️Для каго: трэнер_кі, ментар_кі і супрацоўні_цы арганізацый, якія працуюць з моладдзю. ❣️Калі і дзе: 21–27 верасня, Банска (Балгарыя). ❣️Умовы: пражыванне і харчаванне пакрываюцца, дарожныя выдаткі кампенсуюцца да 200 EUR. ➡️ Дэдлайн падачы: 15 жніўня. #магчымасці 🙏 Падпісацца на «Падборку»
Пятнічная падборка стыпендый для студэнта_к, актывіст_ак і дзеяч_ак культуры 👀 ⚡️ Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (CPVA) прапауе стыпендыі да 650 EUR (на месяц) для беларускіх студэнта_к у Літве і Чэхіі. 🟡 Што: гэта штомесячная стыпендыя на пражыванне пры вочным навучанні на тэрмін да 2 акадэмічных гадоў (да 10 выплат за год). 🟡 Конкурс адкрыты для студэнта_к магістратуры, бакалаўрыяту і інтэграваных праграм. 🟡 Падаць заяўку могуць цяперашнія і былыя грамадзян_кі Беларусі, якія вучацца ў Літве або Чэхіі з 2020/21 года (або маюць запрашэнне на 2026/27гг), а таксама тыя, хто былі адлічаны з беларускай ВНУ ці перажылі палітычны пераслед (свой ці члена сям'і). ▶️ Дэдлайн падоўжаны да 5 жніўня. 😍 Fellowships Without Borders 2026 — другі набор на праграму EaP Civil Society Fellows для грамадзянскіх актывіста_к з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны. 🟣 У чым асаблівасць гэтага набору: праграма следуе за актывіст_кай, а не за месцам: не важна, жывеш ты на радзіме ці за мяжой, — галоўнае, каб праект прыносіў карысць супольнасці з краін Усходняга партнёрства. 🟣 Стыпендыят_кі атрымаюць каля 5 000 EUR на рэалізацыю праекта, экспертны коўчынг і доступ да рэгіянальнай сеткі ўдзельні_ц праграмы. 🔜 Дэдлайн: 11 верасня. 🙂 Martin Roth-Initiative прапануе падтрымку мастач_кам і дзеяч_кам культуры, якія падвяргаюцца пераследу, абмежаванням з боку дзяржавы ці іншых структур. 🟢 Што прапануецца: часовая рэлакацыя ў Германію з месячнай стыпендыяй на тэрмін да 15 месяцаў. 🟢 Падаць заяўку можна толькі ў тандэме з нямецкай арганізацыяй (музеем, тэатрам, НКА і іншымі). 🟢 Умовы ўдзелу: актыўная творчая дзейнасць, рэальная пагроза бяспецы, веданне ангельскай або нямецкай мовы. Кансультацыя па праграме адбудецца 20 жніўня (рэгістрацыя тут). ✔️ Заяўкі збіраюць да 11 верасня. 📕 Gaude Polonia — стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы для дзеяч_ак культуры і творцаў з Беларусі, Украіны і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 🔵 Што: 6 месяцаў у Польшчы з фінансавай падтрымкай і суправаджэннем польскіх эксперта_к у. Стыпендыя складае 5 000 PLN (у месяц). 🔵 Падавацца могуць мастач_кі і творцы да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45) у галінах кіно, фатаграфіі, літаратуры і перакладу, музыкі, тэатра, візуальных мастацтваў, музеязнаўства, гісторыі. 🔵 Калі: 1 лютага – 31 ліпеня 2027. 🔵 Як падацца: асабіста (у Варшаве) або паштай. ✉️ Дэдлайн: 15 кастрычніка. 💜 P.S. Калі марыш пра магістратуру ў Вялікабрытаніі — 4 жніўня адкрываецца прыём заявак на Chevening. Гэта брытанская ўрадавая стыпендыя, якая пакрывае ўсё: навучанне, пражыванне і дарогу. Заяўкі будуць прымацца да 6 кастрычніка. #стыпендыі ❗️ Падпісацца на «Падборку»
без подписи
Хочаш даведацца больш пра Erasmus+? Сённяшняя падборка для цябе! 〰️ Waves of Cooperation — міжнародны трэнінг Erasmus+ для тых, хто хочуць навучыцца будаваць міжнародныя партнёрствы і ствараць праекты Erasmus+ разам з еўрапейскімі калегамі. 🟡Што: за тыдзень удзельні_цы распрацуюць ідэі будучых праектаў, падзеляцца досведам і знойдуць новыя прафесійныя кантакты. 🟡Для каго: прадстаўні_цы НДА і арганізацый у сферы працы з моладдзю (менеджар_кі, трэнер_кі, фасілітатар_кі і іншыя), якія зараз жывуць у Беларусі, Польшчы, Літве ці Італіі. 🟡Калі і дзе: 11–18 кастрычніка, Вільня (Літва). 🟡Умовы: выдаткі на ўдзел пакрываюцца праз Erasmus+. Удзельні_цам з Беларусі даступна візавая падтрымка. 🔜 Дэдлайн падачы: 14 ліпеня. ⚡️ Belarus in Erasmus+ & European Solidarity Corps (ESC) — бясплатныя анлайн-кансультацыі ад SALTO для беларускай моладзі і арганізацый, якія хочуць далучыцца да еўрапейскіх праграм. 🟣Для беларускай моладзі: калі цікавяць абмены, трэнінгі або валанцёрства праз ESC — кансультант_кі дапамогуць разабрацца, з чаго пачаць, знайсці арганізацыю-адпраўніка або зрабіць наступны крок пасля адбору ў праект. Кансультацыі бясплатныя і ананімныя. 🟣Для арганізацый: калі хочаце супрацоўнічаць з беларус_камі, але не ведаеце, як арыентавацца ў цяперашнім кантэксце, кансультацыі дапамогуць зразумець рэаліі і знайсці бяспечныя фарматы супрацы. 🟣Мовы: беларуская, руская, ангельская. 🟣Калі: 1 жніўня – 1 снежня. 🔜 Дэдлайн: 30 ліпеня. #магчымасці 🌹 Падпісацца на «Падборку»
2️⃣ прапановы працы з хуткімі дэдлайнамі: 📳 РАДА шукае кам'юніці-спецыяліст_ку ў адукацыйны накірунак. 🔵Задачы: падтрымліваць камунікацыю з удзельні_цамі, захоўваць актыўнасць на пляцоўках і ў сацсетках, ладзіць нестандартныя актыўнасці і працаваць у звязцы з камунікацыйнай і SMM-менеджаркамі. 🔵Умовы: частковая занятасць (40% стаўкі). 🔵Заробак: 600 EUR у месяц (брута). 🔵Фармат: праца дыстанцыйная. ✉️ Рэзюмэ прымаюць да 12 ліпеня. 🗣️ DW Akademie у пошуках фасілітатар_кі, як_ая распрацуе і правядзе групавыя сесіі падчас варкшопу ў жніўні ў Капенгагене (Данія). 🔵Сярод патрабаванняў: 🔹пацверджаны досвед фасілітацыі групавых працэсаў для міжнародных каманд; 🔹добрае разуменне дызайн-мыслення (design thinking), партысіпатыўных метадаў і групавой дынамікі; 🔹досвед працы з медыя, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці альбо распрацоўкі праграм для іх; 🔹здольнасць ствараць бяспечную прастору для людзей, якія працуюць ва ўмовах высокага ціску і палітычна адчувальнага кантэксту. 🔵Перыяд кантракту: жнівень 2026. 🔵Прыкладны аб'ём працы: да 4 працоўных дзён (уключаючы падрыхтоўку). 🔵Мова: ангельская. ✉️ Падацца можна да 13 ліпеня. #вакансіі 😻 Падпісацца на «Падборку»
Тры крутыя праграмы ў Польшчы 🔥 Чытай падрабязнасці і хутчэй падавайся! ☘️ Суседскі Трыялог — восеньская школа для лідараў і лідарак 18–35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі. ➖Што: на працягу некалькіх дзён удзельні_цы разам з эксперт_камі будуць даследаваць, як гісторыя становіцца прадметам спрэчак, як працуе прапаганда і як будаваць дыялог у напружаным свеце. ➖Падавацца могуць студэнт_кі і нядаўнія выпускні_цы, маладыя даследчы_цы, журналіст_кі, актывіст_кі і людзі, зацікаўленыя ў грамадскім жыцці і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ➖Фармат: лекцыі, варкшопы, дыскусіі, вячэрнія кінапаказы, экскурсія, нетворкінг і нефармальныя размовы. ➖Калі і дзе: 20–25 верасня, Люблінскае ваяводства (Польшча). ➖Умовы: арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне і транспарт да 300 EUR. ⚡️Заяўкі прымаюцца да заўтра — 30 чэрвеня. 💐 Журналісты за талерантнасць арганізуюць сёмы Летнік Разнастайнасці. ➖Што: праз уласны досвед, гульнявыя фарматы і сумесную працу ты зможаш акунуцца ў тэмы разнастайнасці, інклюзіі і правоў чалавека. ➖Узяць удзел могуць журналіст_кі, блогер_кі, аўтар_кі падкастаў, пісьменні_цы, прадстаўні_цы культурнай сферы, квір-актывіст_кі. ➖Калі і дзе: 13–17 жніўня, каля Варшавы (Польшча). ➖Умовы: арганізатары цалкам пакрываюць удзел у праграме. ⚡️Дэдлайн заявак: 3 ліпеня. 🏠 Інстытут Марнатраўных Мастацтваў — лагер для дарослых ад inexkult, дзе можна нарэшце перастаць быць прадуктыўнымі і дазволіць сабе проста быць. Без мэтаў, KPI і жадання ўсё ператвараць у вынік. ➖Што: гэта чатырохдзённы выезд у Высокія Татры. Тут будзеш марнаваць час без карысці і без пачуцця віны. І гэта таксама мастацтва! Удзень — горы. Увечары — лабараторыя, якую правядзе цікавы творчы чалавек і падзеліцца сваім цалкам неабавязковым, але вельмі жывым спосабам глядзець на свет. ➖Дзе і калі: Закапанэ (Польшча), 23–26 ліпеня. ➖Кошт удзелу: 1000 PLN (800 PLN для першых 10 заявак). У кошт уваходзіць пражыванне, сняданкі, дзве вандроўкі па Высокіх Татрах і досвед ў мастацтве марнатраўства ад Міхася Зуя. ⚡️Запісацца можна праз анкету. #магчымасці 🤩 Падпісацца на «Падборку»
Хэй, фандрайзер_ка 👋 Калі шукаеш, як выйсці за межы грантаў і пабудаваць устойлівую стратэгію — глядзі, што ёсць: 💸 UPGRADED: Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг — афлайн-івэнт у Варшаве (Польшча) для прадстаўні_ц беларускіх НКА ад Цэнтра новых ідэй. ⭕️Што: два дні з эксперт_камі — пра логіку донараў, супрацу з бізнесамі і прыватнымі фондамі, сторытэлінг і рэальны досвед. ⭕️Для каго: прадстаўні_ц НКА, фандрайзера_к, арганізатара_к ініцыятыў, праваабарона_к і інш. ⭕️Калі і дзе: 10–11 ліпеня, Варшава (Польшча). ⭕️Умовы: арганізатары пакрываюць лагістыку (але не візавую падтрымку). 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 30 чэрвеня (гарады, акрамя Варшавы), 8 ліпеня (Варшава). 🫰 А пакуль чакаеш івэнта — Sekktor анансаваў серыю відэалекцый пра фандрайзінгавую стратэгію, і першая ўжо даступная ↪️ «Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара». Відэа дапаможа паглядзець на свой праект вачыма донара і разабрацца, чаму адны заяўкі атрымліваюць падтрымку, а іншыя — нават з моцнай ідэяй — не. 💻 Наступныя лекцыі — кожны чацвер па 13 жніўня. #фандрайзінг #фінансаванне 🔥 Падпісацца на «Падборку»
Калі хочаш навучыцца пазнаваць птушак — гэта прапанова для цябе! 🪶 Сам ты варабей! — вэбінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей. 🗣 Тут раскажуць: 🔵з чаго пачаць назіранні за птушкамі (якую праграму спампаваць, ці патрэбны бінокль і як правільна назіраць, каб убачыць); 🔵10+ відаў птушак, якія жывуць побач з намі; 🔵а яшчэ раз і назаўжды закрыюць тэму падкормкі. 🗓 Калі: 29 чэрвеня, 19:00 (па Вільнюсе). 💻 Фармат: анлайн. Спасылку дашлюць пасля рэгістрацыі. 🦅 А пакуль чакаеш — чытай артыкул на 34mag пра тое, навошта назіраць за птушкамі, і падпісвайся на канал Wildlife Belarus з птушыным кантэнтам беларускай прыроды. #вэбінар #прырода #бёрдвотчынг ♥️Падпісацца на «Падборку»
Магчымасці для маладых людзей і прадстаўні_ц моладзевых арганізацый: ⚡️ РАДА арганізуе вэбінар па дыгітальных камунікацыях для моладзевых арганізацый. Калі хочаш навучыцца рабіць эфектыўныя інфакампаніі і адвакацыю ў лічбавым свеце — заяўляйся! 🔘На сустрэчы раскажуць, як будаваць камунікацыю вакол адвакацыйных мэт, ствараць дыгітальныя інфакампаніі, якія працуюць, і наладжваць партнёрствы з медыя. Плюс будзе абмеркаванне рэальных кейсаў з рэгіёна. 🔘Каго запрашаюць: актыўную моладзь, прадстаўні_ц моладзевых ініцыятыў і арганізацый з Арменіі, Малдовы, Украіны і Беларусі. 🔘Мова вэбінара: ангельская. 🔘Калі: 26 чэрвеня, 12:00 (па Варшаве). ✏️ Месцаў усяго 25, рэгістрацыя будзе зачынена, як толькі яны скончацца. 💭 Digital Freedom Lab запрашае маладых актывіста_к і прадстаўні_ц моладзевых арганізацый на Digisec Skill-Sharing Workshop — двухдзённы практычны варкшоп па лічбавай бяспецы ў Варшаве (Польшча). 🔘Ты даведаешся: як працуе spyware, як распазнаваць фішынг, як абараняць камунікацыі, бяспечна падарожнічаць і ацэнваць новыя кантакты. 🔘Фармат: кейсы, праца ў групах, peer-абмен, нефармальныя размовы. 🔘Калі: 28–29 ліпеня. ✏️ Заяўкі прымаюцца да 5 ліпеня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»
Пятнічная прапанова — дзве стыпендыі для беларускіх студэнта_к 🔥 ⭐️ Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (CPVA) прапауе стыпендыі да 650 EUR (на месяц) для беларускіх студэнта_к у Літве і Чэхіі. ➡️ Гэта штомесячная стыпендыя на пражыванне пры вочным навучанні на тэрмін да 2 акадэмічных гадоў (да 10 выплат за год). Конкурс адкрыты для студэнта_к магістратуры, бакалаўрыяту і інтэграваных праграм. ➡️ Падаць заяўку могуць цяперашнія і былыя грамадзян_кі Беларусі, якія вучацца ў Літве або Чэхіі з 2020/21 года (або маюць запрашэнне на 2026/27гг), а таксама тыя, хто былі адлічаны з беларускай ВНУ ці перажылі палітычны пераслед (свой ці члена сям'і). Удзельні_цы праграмы SALT таксама могуць падацца, калі пераходзяць на новую ступень навучання. ⭐️ Дэдлайн заявак: 7 ліпеня. ⭐️ Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD абвясціла конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры па напрамках дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага дзяржаўнага кіравання ў Германіі з верасня/кастрычніка 2027 года. ➡️ Што: конкурс арыентаваны на спецыяліста_к з 7 краін (Беларусь у спісе) са спецыялізацыяй у галіне сацыяльных і палітычных навук, права, эканомікі або дзяржаўнага кіравання, якія атрымалі дыплом бакалаўра не раней за 2020 год. У рамках праграмы можна абраць адзін з сямі магістарскіх курсаў на ангельскай мове ў розных нямецкіх універсітэтах. ➡️ Умовы: стыпендыя ўключае штомесячную выплату ў памеры 992 EUR, медыцынскую страхоўку, кампенсацыю дарожных выдаткаў, даследчы грант, субсідыю на жыллё і абавязковыя курсы нямецкай мовы. ⭐️ Дэдлайн: 31 ліпеня. #магчымасці #стыпендыі 🔔 Падпісацца на «Падборку»
Сёння ў падборцы — дзве магчымасці для беларусак: 💛 Жаночы лад — анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. 🟡Што: курс створаны жанчынамі для жанчын, якія стаміліся проста спраўляцца з цяжкасцямі: яны шукаюць унутраны баланс, адказы на важныя для сябе пытанні і практычныя навыкі, каб упэўнена рухацца наперад і клапаціцца пра свой камфорт. 🟡Фармат: 8 падтрымліваючых сустрэч па панядзелках і серадах а 19:00 (па Мінску). 🟡Калі: 8 чэрвеня – 1 ліпеня. 🔜 Дэдлайн рэгістрацыі: 4 чэрвеня. 💙 Фемгрупа Беларусь арганізуе Феммітап 2026. 🔵Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку. 🔵Ключавыя напрамкі: • пераемнасць і міжпакаленчы дыялог; • міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі; • гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах; • устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне. 🔵Калі і дзе: 3–6 верасня, Польшча. ➡️ Дэдлайн заяўкі: 5 чэрвеня. #магчымасці 💡Падпісацца на «Падборку»
⚡️ Міжнародныя праграмы для маладых беларусаў і беларусак, на якія можна падацца прама зараз: 🌹 MigrAction Project — міжнародны трэнінг для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. 🔹Што ты атрымаеш: • веды і практычныя навыкі ў сферах дэмакратычнага ўдзелу, кіравання праектамі і міжкультурнага дыялогу; • магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласны мікрапраект на тэмы міграцыі і/або інклюзіі з рэальным уплывам на тваю супольнасць; • прафесійнае ментарства і анлайн-кансультацыі на працягу ўсяго праекта. 🔹Калі і дзе: 24–28 ліпеня, Германія. 🔹Працоўная мова: ангельская. ✨ Заяўкі збіраюць да 4 чэрвеня. 🌺 Па-за абыякавасцю: гісторыі, якія мяняюць свет — моладзевая праграма для беларуса_к у эміграцыі ва ўзросце 16–20 гадоў. 💥Што прапануюць: • 6 дзён у Кшыжове (Польшча) разам з моладдзю з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны; • варкшопы па сторытэлінгу, музыцы, мастацтве і медыяпісьменнасці; • сустрэчы з відавочцамі пераломных падзей у Еўропе; • магчымасць атрымаць мінігрант на ўласны грамадзянскі праект. 💥Даты: 4–10 кастрычніка. 💥Працоўная мова: ангельская. ✨ Дэдлайн заявак: 14 чэрвеня. #магчымасці #моладзевыя_праграмы 🧠 Падпісацца на «Падборку»
Узнацніць сваю арганізацыю ці навучыцца прыцягваць фінансаванне — дзве праграмы ад РАДА 😄 1️⃣«Дэдлайн быў учора» — анлайн-школа фандрэйзінгу. 💫 Падчас праграмы ты: 🔵навучышся выбудоўваць рэалістычную і ўстойлівую сістэму фінансавання; 🔵запітчыш праект перад донарамі і атрымаеш фідбэк; 🔵зможаш падаць заяўку і атрымаць да 5 000 EUR на свой міні-праект. 💫 Пачатак — 3 чэрвеня. Усяго будзе 5 сустрэч (па панядзелках і серадах), а 18:00 (па Варшаве). 💻 Дэдлайн заявак — 27 траўня. 2️⃣Праграма па ўмацаванні арганізацыйнай устойлівасці — магчымасць для каманд, якія працуюць у Беларусі, эміграцыі ці гібрыдным фармаце, і сутыкаюцца з рознымі выклікамі. 💫 Што прапануюць: 🔵дыягностыку і папярэднія кансультацыі для разумення патрэбаў каманды; 🔵адзін арганізацыйны выезд у Польшчу/Літву, распрацаваны пад канкрэтную арганізацыю; 🔵распрацоўку плана арганізацыйных зменаў па выніках выезду; 🔵6 месяцаў індывідуальнага ментарынгу, накіраванага на ўкараненне гэтых зменаў у працу каманды; 🔵фінальную самаацэнку. 💫 Хто можа ўдзельнічаць: 🔵беларускія моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць у сферах правоў чалавека, дэмакратыі, моладзевага ўдзелу, інклюзіі і сумежных напрамках; 🔵арганізацыі, якія існуюць не менш за адзін год; 🔵каманды, якія маюць не менш за трох актыўных удзельні_ц; 🔵каманды, якія сутыкаюцца з арганізацыйнымі, стратэгічнымі або псіхалагічнымі выклікамі і зацікаўленыя ў развіцці. 💻 Падаць заяўку можна да 31 траўня. #магчымасці ✅ Падпісацца на «Падборку»
Тры анлайн-курсы, якія можна прайсці самастойна і ў любы час: 1️⃣ Анлайн-курс Савета Еўропы «Гендарная роўнасць і інтэграцыя гендарнага падыходу». Курс дапаможа разабрацца, што такое гендарная роўнасць, інтэрсекцыйнасць і як прымяняць гендарны падыход на практыцы. У ім ёсць відэа, чэклісты, інтэрактыўныя заданні. Працягласць: каля 2,5 гадзін. *️⃣Мова — беларуская. 2️⃣ Беларускі Хельсінкскі Камітэт прапануе прайсці інтэрактыўны анлайн-курс пра правы чалавека. Гэты курс — уступны, а не прафесійны, і дапаможа разабрацца з асноўнымі сэнсамі правоў чалавека. Для праходжання спатрэбіцца ад 15 хвілін да некалькіх гадзін — залежыць ад таго, наколькі глыбока захочаш пагрузіцца. *️⃣Мова — расейская. 3️⃣ Activism Inside Out — анлайн-курс для актывіста_к, якія хочуць змяняць свет. Унутры 5 секцый: разуменне асабістых «лінзаў» і перадузятасцяў; аналіз гісторый, якія мы трымаем пра сябе як пра актывіста_к; як бачанне свету ўплывае на вынікі актывізму; інтэграцыя атрыманых ведаў у практыку і захаванне well-being. Па выніках можна атрымаць сертыфікат. *️⃣Мова — ангельская. #адукацыя #курсы 💞 Падпісацца на «Падборку»
Вельмі радуемся новым анонсам, і сёння на чарзе тры крутыя праграмы (раім падавацца): ⭐️ Цэнтр новых ідэй і Belarus Beehive ладзяць практычны афлайн-трэнінг для прадстаўні_ц НКА, ініцыятыў і медыя «AI для НКА: менш руціны — больш выніку». ➡️ Ты даведаешся: • якія AI-інструменты сапраўды карысныя для НКА, • як выкарыстоўваць AI для аналізу, камунікацыі і SMM, • як не страціць «голас» арганізацыі ў працы з AI, • як ствараць кантэнт, слайды і базавую графіку хутчэй і прасцей. ➡️ Калі і дзе: 29–30 траўня, Варшава. ➡️ Умовы: арганізатары пакрываюць выдаткі на лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. 😊 Дэдлайн падачы заявак: • да 14 траўня, калі патрэбная лагістыка, • да 28 траўня для ўдзельні_ц з Варшавы. 🌸 Журналісты за талерантнасць робяць школу інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі «About People». ➡️ Узяць удзел могуць журналіст_кі, рэдактар_кі, блогер_кі і інфлюэнсер_кі, прадстаўні_цы культурнай сферы, квір-актывіст_кі. ➡️ Пра праграму: на працягу 5 дзён ты будзеш працаваць з тэмамі інклюзіі, правоў чалавека і камунікацыі. Увага будзе нададзена ўплыву мовы і наратываў на ўспрыманне ўразлівых груп, а таксама ролі медыя і культурных практык у фарміраванні грамадскіх працэсаў. ➡️ Пяць найлепшых праектаў па выніку школы атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры ад 400 да 1 100 EUR на рэалізацыю і ментарскае суправаджэнне з боку трэнер_ак. ➡️ Даты і месца: 24–28 чэрвеня, Варшава. ➡️ Умовы: арганізатары забяспечаць харчаваннем, пражываннем у двухмесных нумарах і пакрыюць выдаткі на траншпарт паміж гарадамі. 😊 Падацца можна да 22 траўня. 🌸 Digital Skills Coalition Belarus запускае набор на акселератар па лічбавай бяспецы «DIGISEC Accelerator 2026». ➡️ Што: гэта практычная праграма для каманд, якія хочуць укараніць рэальныя змены ў сваёй арганізацыі. ➡️ Каго запрашаюць: каманды НКА, беларускія ініцыятывы і медыя-праекты. ➡️ За 2,5 месяцы ўдзельні_цы: • пройдуць анлайн і афлайн навучанне, • распрацуюць план узмацнення бяспекі арганізацыі, • прадставяць свой праект на фінальным пітчынгу, • змогуць атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю памерам 1 500 – 2 000 USD. ➡️ Умовы: арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне, харчаванне і матэрыялы падчас афлайн-інтэнсіваў. 😊 Дэдлайн рэгістрацыі: 20 траўня. #магчымасці 💖 Падпісацца на «Падборку»
Прынеслі табе два дэдлайны гэтага тыдня. Паспей падаць заяўку ↘️ 😲 Беларуская Праваабарончая Школа арганізуе хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання». 💥Што: цягам трох дзён каманды створаць і прапітчаць праекты, якія выводзяць тэму смяротнага пакарання ў публічнае поле: медыя, крэатыў, адукацыйныя фарматы, мастацкія акцыі. 💥Прыз: лепшы праект атрымае 500 USD на рэалізацыю. 💥Калі і дзе: 15-17 траўня, Варшава (Польшча). 💥Умовы: арганізатары забяспечаць удзельні_ц адукацыйнымі матэрыяламі і харчаваннем. Таксама прадугледжана фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога) для абмежаванай колькасці ўдзельні_ц. ❗️Дэдлайн заявак сёння — 6 траўня. 🥰 Беларускі ПЭН абвяшчае набор на новы сезон «Перакладчыцкай анлайн-майстэрні» — прасторы для тых, хто хочуць паспрабаваць сябе ў мастацкім перакладзе або ўжо перакладаюць і шукаюць прафесійнага росту, падтрымкі і супольнасці. ♥️Што ў праграме: 11 сустрэч з вядоўцам Андрэем Хадановічам, прысвечаных разбору і дапрацоўцы перакладаў, а таксама 3 дадатковыя заняткі па карэктуры, рэдактуры, культурных правах і аўтарскім праве. ♥️Акцэнт — на практыцы і давядзенні тэкстаў да прафесійнага ўзроўню. ♥️Пяцёра найбольш матываваных удзельні_ц атрымаюць магчымасць працягнуць працу над сваім перакладам індывідуальна з ментар_камі. ♥️Калі: праграма стартуе 21 траўня і будзе праходзіць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 (па Мінску). ❗️Дэдлайн заявак: 10 траўня. #магчымасці 💥 Падпісацца на «Падборку»
😱 2 дапаможніка для тваіх праектаў 1️⃣ Дапаможнік па планаванні праекта Калі ў цябе ёсць ідэя і хочаш якасна спланаваць усю працу над праектам (і пры тым не звар'яцець), вось гайд. З ім ты пройдзеш шлях ад «прыкольнай ідэі» да выразнага плана з улікам усіх рызык. Ідэальна, каб не прапусціць важныя дэталі яшчэ на старце. 2️⃣ Як пісаць справаздачы па праектах: дапаможнік для арганізацый грамадзянскай супольнасці З ім тваю справаздачу дакладна дачытаюць да канца! Тут парады і прыклады, каб апісаць свае перамогі (і нават фэйлы) так, каб донары, партнёры і вы захапляліся. 🔖 Забірай у закладкі і закідвай у працоўныя чацікі калегам і каляжанкам! #матэрыялы #праекты #справаздачнасць 👍 Падпісацца на «Падборку»
Анлайн-курсы на любы густ, абірай той, які адгукнецца, а таксама перасылай падборку сябр_оўкам і кал_яжанкам! 🌷Траўма-інфармаваны відэакурс «Набыццё ўстойлівасці» для спецыяліста_к, валанцёра_к і ўсіх, хто жыве ва ўмовах высокай нагрузкі і нявызначанасці. 🔺Фармат: відэа для самастойнага прагляду 🔺Мова: руская 🔺Доступ: да 30 чэрвеня 2026 года 🔺Для рэгістрацыі трэба запоўніць форму. Колькасць месцаў абмежаваная – 100 удзельні_ц (пасля форму закрыюць). 🌷Курс «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» пра тое, як абмяркоўваць вострыя грамадска-палітычныя пытанні і пры гэтым захоўваць павагу адзін да аднаго і весці прадуктыўную дыскусію. 〰️Фармат: матэрыялы для чытання, практычныя заданні, тэсты і самаацэнка пасля модулей 〰️Мова: руская 〰️Доступ: адкрыты 〰️Можна зарэгістравацца на прэзентацыю курса (8 красавіка 18:00 CET), каб даведацца больш ці адразу пачаць яго на платформе. 🌼Курс «Як працаваць з матывацыяй у камандзе НДА» сабраў досвед калег і каляжанак з НДА, экспертныя парады і практычную частку. 🍀Фармат: тэкставы с кейсамі, тэстамі і заданнямі 🍀Мова: беларуская / руская 🍀Доступ: адкрыты 🍀Прайсці курс можна самастойна на платформе, там жа ты знойдзеш яшчэ некалькі бесплатных курсаў для НДА. #адукацыя #анлайнкурсы 💐 Падпісацца на «Падборку»
Падборка івэнтаў для і пра моладзь! 🪴 MigrAction Ideathon — двухдзённы івэнт па распрацоўцы ідэяў — 17-18 красавіка у Варшаве. 🟢Ты зможаш пазнаёміцца з новымі людзьмі і вырашыць рэальную задачу для некамерцыйнай арганізацыі. А тры найлепшыя ідэі атрымаюць па 600 еўра на рэалізацыю. 🙂Каго чакаюць: маладых (узрост 18+) жыхароў і жыхарак Польшчы незалежна ад таго, мігрант_кі яны ці не. Тых, хто цікавіцца сацыяльнымі праектамі і хацелі бы сябе паспрабаваць у гэтым. Тых, хто хочуць знайсці новыя знаёмствы і класна правесці час, вырашаючы сацыяльныя праблемы. 📎 Умовы: удзел бясплатны. Арганізатары забяспечаць кава-паўзы, абеды і ўсе неабходныя матэрыялы для працы. 👌 Працоўныя мовы: польская, англійская, беларуская, украінская. 👆 Даведацца больш. 〰️ Зарэгістравацца да 9 красавіка. ⭐️ Анлайн-прэзентацыя даследавання «Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці» — 8 красавіка, 15:00 (CET). 🟣Падчас сустрэчы абмяркуюць, як моладзь адаптуецца да крызісу; што адбываецца з планамі на будучыню; ці гатовыя маладыя беларусы і беларускі з’язджаць або заставацца. 〰️ Трансляцыя анлайн-прэзентацыі. 💬 VUC Talk Summer 2026 Edition пра тое, дзе шукаць валанцёрства, абмены і летнія кэмпы — 9 красавіка, 18:30 (па Мінску) 🟡Ты пачуеш досвед чатырох маладых беларусаў і беларусак, якія распавядуць пра ўдзел ў летных праграмах. У праграме: як паспяхова праходзіць самыя жорсткія адборы; сакрэты пошуку унікальных праграм; лайфхакі і інсайты ад тых, каму ёсць што ўспомніць, сесія Q&A. 〰️ Рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная) #магчымасці #моладзь 📌 Падпісацца на «Падборку»
🔥 Самыя што ні ёсць гарачыя прапановы: крутая праграма ў Італіі, форум у Стакгольме і вакансія з дэдлайнам сёння. Паспяшайся! ❗️ Reflect to Connect 2.0 — міждысцыплінарны трэнінг для маладых людзей з Беларусі і Германіі. 🟣Што: праграма ўключае натхняльную адукацыйную сустрэчу ў Італіі з практычнай фазай мікрапраектаў, дзе ўдзельні_цы будуць спалучаць гістарычную рэфлексію з сучаснай грамадзянскай актыўнасцю праз распрацоўку мікрапраектаў, якія накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці, падтрымку правоў чалавека і ўстойлівасці супольнасцяў. 🟣Калі: 20–26 траўня. 🟣Умовы: арганізатары цалкам пакрываюць удзел. ⚡️Дэдлайн: 20 сакавіка. 🔥 Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ладзіць Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum. 🔴Што: мерапрыемства аб'яднае моладзевых актывіста_к, прадстаўні_ц грамадзянскай супольнасці Беларусі і Швецыі, эксперта_к, даследчы_ц і палітычных лідара_к для абмеркавання ключавых пытанняў удзелу моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, гендарнай роўнасці і ўдзелу ў дэмакратычным руху. 🔴Калі і дзе: 11 траўня, Стакгольм (Швецыя). ⚡️Дэдлайн падачы — 20 сакавіка. 🔥 Ініцыятыва «MALDZIS» шукае менеджар_ку, як_ая будзе спалучаць камунікацыйныя і арганізацыйныя абавязкі. 🟡Сярод задач: арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, вядзенне сайта і сацсетак, развіццё каналаў камунікацыі, распрацоўка візуалу, камунікацыя з партнёрамі. 🟡Што прапануюць: поўную занятасць і канкурэнтны заробак у Варшаве (Польшча). ⚡️Дэдлайн: 20 сакавіка. #магчымасці #дэдлайны 😍 Падпісацца на «Падборку»