Бюро | Расследаванні пра Беларусь
СтатистикаБюро. Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 270
- 1/48двое суток
- 309
- 1/72трое суток
- 333
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🧪 Асабістая лекарка Аляксандра Лукашэнкі Алена Казак стала ўладальніцай сеткі аптэк у Беларусі. Як даведалася «Бюро», у жніўні 2024 года кампанія «Лігматон», якой раней валодалі Георгій Тапузідзіс і ягоная маці Галіна Пятровіч, была перааформленая на Алену Казак. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы змаглі высветліць, што асабістая лекарка Лукашэнкі працаўладкаваная ў кампаніі з ліпеня 2024 года. Георгій Тапузідзіс – сын буйнога беларускага бізнэсоўца і «кашалька» Лукашэнкі Паўла Тапузідзіса. Кампанія «Лігматон» валодае сеткай аптэк ва ўсёй Беларусі, а таксама ўдзельнічае ў дзяржаўных тэндарах на пастаўку разнастайных медыкаментаў. Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 83,6 мільёна рублёў, а чысты прыбытак 2,79 мільёна. Раней «Бюро» здолела даведацца, што яшчэ адна фаварытка Аляксандра Лукашэнкі звязаная з кампаніяй «Лігматон». З ліпеня 2024 года Марыя Васілевіч, былая дэпутатка, лічыцца там вядучай спецыялісткай па камерцыйнай дзейнасці. 📌 Цалкам чытайце на сайце 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
💊 Дзмітрый Абельскі пабудуе фармацэўтычны комплекс за 10 мільёнаў долараў. Прадпрыемства будзе базавацца ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень» У снежні 2024 года ў Беларусі з’явілася новая фірма – ЗАТ «ФармаСайнс». У планах кампаніі – выпуск і продаж кропляў для вачэй. «Бюро» высветліла, хто стаіць за гэтай кампаніяй. Як нам стала вядома, «ФармаСайнс» мае чатырох бенефіцыяраў. 📌 Сярод іх — Дзмітрый Абельскі, старэйшы сын сенатаркі і кіраўніцы лечкамісіі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Другі — Алег Пазняк. Ён сузаснавальнік і намеснік дырэктара буйной сеткі афтальмалагічных клінік Voka ў Беларусі. Менавіта ў Voka з 2018 года ўрачом-афтальмолагам працуе Дзмітрый Абельскі. Абельскі & Со паставілі перад сабой амбітныя мэты – будаўніцтва ўласнага завода па вытворчасці кропляў для вачэй. Фармацэўтычны комплекс размясціўся ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень». Абельскі з партнёрамі разлічвае на выручку ў 10 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 3,5 мільёна долараў) і не менш як 3 мільёны рублёў (1,05 мільёна долараў) чыстага прыбытку. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 10 мільёнаў долараў. Фінансаваць будаўніцтва завода хочуць за кошт банкаўскіх крэдытаў, уласных сродкаў, пазык і інвестыцый. У верасні 2025 года «ФармаСайнс» ужо выпусціла аблігацыі на 3,5 мільёна беларускіх рублёў (каля 1,2 мільёна долараў), каб прыцягнуць фінансаванне ад інвестараў. 📌 Цалкам чытайце на сайце 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
🔎 Дэпартамент міграцыі Літвы звярнуўся да супрацоўнікаў дзяржбяспекі з просьбай праверыць былога зяця Віктара Шэймана беларускага бізнэсоўца Андрэя Шымановіча. З 2023 года ён мае дазвол на жыхарства ў Літве як стартапер. Праверку ініцыявалі пасля публікацыі ліпеньскага расследавання «Бюро». У ім мы расказалі, што Шымановіч, будучы зяцем Віктара Шэймана, распрацоўваў і абслугоўваў мабільныя дадаткі ў Беларусі, але публікаваў іх праз літоўскую юрыдычную асобу. Некаторыя праграмы збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі звесткі ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на кантэнт карыстальнікаў. Да запуску бізнэсу ў Беларусі і Літве Шымановіч быў звязаны з шпіёнскім сэрвісам mSpy. 📌 Для праверкі распрацовак Шымановіча Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і ў Кіраўніцтва крымінальнай паліцыі. «Гэтым установам будзе прапанавана ініцыяваць кансультацыі і ў межах сваёй кампетэнцыі ацаніць надзейнасць згаданых у публікацыі дадаткаў і іх унутранага праграмнага кода, патэнцыйныя ўразлівасці ў сістэме бяспекі і іншыя аспекты, якія дапамогуць праясніць магчымы шкодны характар такіх дадаткаў. Дэпартамент міграцыі, атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю ад іншых дзяржаўных устаноў, прыме рашэнне аб прававым статусе згаданага ў публікацыі іншаземца ў Літве», – сказана ў прэс-рэлізе, які Дэпартамент міграцыі апублікаваў на сваім сайце раніцай 30 ліпеня. 📌 Цалкам чытайце на сайце "Бюро" 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
🏒Колькі траціць хакейны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі? У распараджэнні «Бюро» аказаліся справаздачы пра паступленне і расходаванне сродкаў аматарскай хакейнай каманды «Шчыт», за якую гуляе Дзмітрый Лукашэнка. Мы даведаліся, адкуль прыходзяць грошы і колькі выдаткоўваецца на дзейнасць клуба. 📌 Усяго за апошнія 4 гады мы налічылі на балансе аматарскай каманды Дзмітрыя Лукашэнкі амаль 2,3 мільёна беларускіх рублёў, або без малога 724 тысячы еўра. Якое ж паходжанне гэтых грошай? У дакументацыі яны пазначаныя як «паступленні, атрыманыя ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі». Хто тыя мецэнаты, якія ахвяруюць такія нечуваныя сумы на аматарскі хакей, невядома. 📌 Таксама з дакументацыі мы даведаліся, на якія патрэбы гэтыя грошы «Шчыт» траціць. Падрабязней на сайце "Бюро".
Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае даныя мільёнаў карыстальнікаў? Стрым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім. Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, вядомым па распрацоўцы шпіёнскага сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых даных. Пасля буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя праграмы. Але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых даных карыстальнікаў. Пры гэтым бізнэс Шымановіча звязаны ў тым ліку і з Еўропай, а сам ён — з сям'ёй вернага паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана. Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды трапілі даныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве? Абмяркоўваем гэта з журналістамі-расследавальнікамі @buroBY Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім: https://www.youtube.com/watch?v=YjLPwABbKGQ
Агент 00SIM. Як беларускі бізнэсовец Андрэй Шымановіч стварыў вядомы ва ўсім свеце шпіёнскі сэрвіс, а затым парадніўся з Віктарам Шэйманам. А таксама запусціў дзясятак небяспечных мабільных дадаткаў і стаў партнёрам фігуранткі найбуйнейшага афшорнага скандалу ў гісторыі. Сёння Андрэй Шымановіч жыве ў Еўропе і развівае там бізнэс, паралельна працягваючы працаваць у Беларусі. Гэта, аднак, не перашкодзіла яму атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве. 📌 У новым расследаванні «Бюро» падрабязна раскажа пра тое, як расла кар’ера бізнэсоўца Андрэя Шымановіча, і пра ягоныя сувязі з сям’ёй Шэймана. 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ. Сярод яго бізнэс-партнёраў – экс-чыноўнік, які гандляваў вайсковай дзяржаўнай таямніцай У 2017–2018 гадах адразу ў трох вышэйшых навучальных установах Беларусі з’явіўся свой універсітэцкі мерч з фірмовай сімволікай – брэндаванае адзенне і сувенірная прадукцыя. Продаж ішоў праз студэнцкія крамы ў карпусах ВНУ. 📌 «Бюро» высветліла, што ў момант адкрыцця пунктаў з мерчам «Універсітэцкія традыцыі» мелі трох уласнікаў. Першы – Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), бяззменным кіраўніком якога больш за дваццаць гадоў з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка. 📌 Другая фірма – «Саюзтрэйд». Яе асноўны від дзейнасці – гуртовы гандаль іншымі бытавымі таварамі. Аднак мы высветлілі, што кампанія з’яўляецца партнёрам «Яндэкс.Таксі» – яна мае ўласны аўтапарк і займаецца падборам і наймам кіроўцаў. Фірму заснаваў Яўген Кукушкін. Вывучыўшы яго біяграфію, «Бюро» можа сцвярджаць, што фірма «Саюзтрэйд», як і сам Кукушкін, звязаныя з Дзмітрыем Лукашэнкам. У пачатку нулявых Яўген Кукушкін займаў пасаду інспектара ў камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. Але ў 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» вайсковую дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». На ўгодзе Кукушкін планаваў зарабіць 4,3 тысячы долараў. Кукушкіна асудзілі на 5 гадоў паводле артыкула 433 КК РБ – атрыманне незаконнага ўзнагароджання службоўцам дзяржапарату. Аднак, як высветліла «Бюро», экс-чыноўнік не сеў, а атрымаў тыя самыя 5 гадоў умоўна. У 2004 годзе, калі скончыўся выпрабаваўчы тэрмін, судзімасць яму анулявалі. Як мінімум апошнія чатыры гады Яўген Кукушкін займае пасаду старшыні савета ў аматарскай хакейнай камандзе «Шчыт». Менавіта ў гэтай камандзе гуляе ягоны партнёр па студэнцкіх крамках з мерчам – Дзмітрый Лукашэнка. 📌 Трэцяя фірма, якая валодала «Універсітэцкімі традыцыямі», – ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Гэтая юрыдычная асоба займаецца вытворчасцю алеяў і шроту. Структура ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канцавых бенефіцыяраў, аднак «Аблрапсаграсэрвіс» звязаны з электроннай поштай, якая выкарыстоўвалася для рэгістрацыі некалькіх юрыдычных асоб, звязаных з Яўгенам Кукушкіным і Дзмітрыем Лукашэнкам Такім чынам, усе тры ўласнікі, якія адказвалі за стварэнне і продаж мерчу беларускіх ВНУ, наўпрост ці ўскосна звязаныя з сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі. 📌 Падрабязней чытайце на сайце "Бюро" 📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
"Навошта заканчваць універсітэт, калі можна проста паўдзельнічаць у "Міс Беларусь", "Міс БРЫКС", а пасля ўсё ў цябе будзе ў шакаладзе?" Які прыклад прыгажуні з "кавуновага батальёна" Лукашэнкі паказваюць маладым беларускам? Якую ролевую мадэль дэманструюць як паспяховую? На гэтую тэму задумаліся журналісты-расследавальнікі з @BuroBY Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі. Глядзіце эфір пра новае расследаванне "кавуновага батальёна": https://www.youtube.com/watch?v=1lyfIpedd9o
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт. Расказваем пра рубрыкі і фарматы. Кожны тыдзень будзем расказваць пра тое, што звычайна застаецца па-за кадрам: пра камандзіроўкі і прафесійныя сустрэчы, рэдакцыйную кухню, падрыхтоўку расследаванняў, іх уплыў і пра тое, чым канкрэтна «Бюро» дапамагаюць данаты. Напрыклад, журналістка «Бюро» расказала нашым патронам, як з’ездзіла ў камандзіроўку ў Осла, сустрэла там аднаго з аўтараў расследавання «Ашуканец з Tinder» – і пачула ад яго нешта вельмі нечаканае. Таксама падпісчыкі Patreon першымі будуць даведвацца пра тэмы расследаванняў «Бюро» – а пасля публікацыі змогуць задаць пытанні аўтарам. Кожны месяц рэдакцыя будзе пісаць патронам ліст з вынікамі працы і асабістымі заўвагамі журналістаў. Калі вам падабаецца тое, што робіць «Бюро», раскажыце пра наш Patreon сябрам або падзяліцеся спасылкай з тымі, каму важная незалежная беларуская журналістыка. А калі вы даўно думалі падпісаццца або павялічыць сваю падтрымку – цяпер самы час. Кожны данат вельмі дапамагае нам 📌 Падпісацца на Patreon
За «Фондам Першага» стаяць члены сям’і і атачэнне Ірыны Абельскай «Фонд Першага» не публікуе фінансавыя паказчыкі, яго штогадовыя справаздачы не з’яўляюцца на сайце Міністэрства юстыцыі, а ў даступных дакументах дагэтуль не пазначаны нават дырэктар. Чым займаецца сам фонд, таксама застаецца загадкай. Але дзякуючы «Кіберпартызанам» Бюро змагло высветліць, што да фонду маюць прамое дачыненне людзі з атачэння Ірыны Абельскай – галоўнага лекара Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і маці Мікалая Лукашэнкі. 📌 Сярод супрацоўнікаў фонду Дзіна Фейсал эль-Дзіэфі. Свой удзел у фондзе жанчына сумяшчае з працай у Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якую ўзначальвае Абельская. Дзіну эль-Дзіэфі неаднаразова бачылі, калі яна суправаджала сваю начальніцу на розных мерапрыемствах. Таксама яна спадарожніца Дзмітрыя Абельскага – старэйшага сына Ірыны Абельскай. 📌 Цалкам чытайце на сайце
У «нафтавага кашалька» Лукашэнкі знайшоўся новы бізнэс з мільярднай выручкай На беларускім рынку гандлю нафтапрадуктамі з’явіўся новы гулец – кампанія «Мінерал Гудс Трэйд». Запуск бізнэсу нідзе не афішаваўся. Усяго праз два гады працы кампанія дамаглася ўражальных вынікаў – выручка перавысіла мільярд долараў. «Бюро» высветліла, што новая фірма звязаная з уплывовым бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём. Пасля ўвядзення санкцый бізнэсовец працуе праз новыя фірмы, якія афармляе на давераных асоб. Адной з такіх кампаній стала «Мінерал Гудс Трэйд» (МГТ). Яна з’явілася ў снежні 2022 года ў Наваполацку. У гэтым горадзе Варабей пачынаў сваю бізнэс-кар’еру. 📌 Кіраўнік МГТ – Андрэй Шышко з досведам працы ў нафтагандлі і лагістыцы. Ён уладкаваўся да Вараб’я ў 2021 годзе. Спачатку працаваў у «Новай нафтавай кампаніі», а затым – у кампаніі «Лэндрэсурс». З чэрвеня 2023 года ўзначальвае «Мінерал Гудс Трэйд». Уладальнікам МГТ з’яўляецца Кірыл Бяляеў. Гэта ўраджэнец Наваполацка, які ўсё жыццё прапрацаваў у «Віцебскэнерга». Як ён патрапіў у МГТ, Бяляеў не змог патлумачыць у размове з «Бюро». Асноўным відам дзейнасці кампанія «Мінерал Гудс Трэйд» пазначыла гуртавы гандаль топачным мазутам. Праз два гады пасля рэгістрацыі МГТ дамаглася фенаменальных поспехаў. Па выніках 2024 года яе выручка перавысіла 3,5 мільярда рублёў, а чысты прыбытак – 51 мільён рублёў. Такімі паказчыкамі можа пахваліцца рэдкае беларускае прадпрыемства. 📌 Цалкам чытаць на сайце
Згубіў, але не сышоў. Як чэшскі мільярдэр гандлюе сантэхнікай у Беларусі У чэшскага мільярдэра Францішка Фабічавіца знайшоўся дзейны бізнэс у Беларусі. Хаця раней ён заяўляў пра страту беларускага рынку з-за вайны ва Украіне. «Бюро» разам з чэшскім выданнем Voxpot разбіралася ў сітуацыі. 📌 Францішак Фабічавіц – адзін з найзаможнейшых людзей Чэхіі. Разам з жонкай Радкай Прокапавай займаецца вытворчасцю сантэхнікі пад брэндам Alca. Іх багацце ацэньваецца ў 10,4 мільярда крон (пад кат: звыш 400 мільёнаў еўра). Як высветліла «Бюро» ў партнёрстве з выданнем Voxpot, чэшскі мільярдэр не спыняў бізнэсу ні ў Расіі, ні ў Беларусі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны «АлцаПласт» была перайменаваная ў «Алкадрэйн Бел» (Alcadrain Bel). Адзіным уладальнікам кампаніі з лістапада 2023 года стаў Францішак Фабічавіц. 📌 Цалкам чытайце на сайце
“Новая Беларусь” Карпянкова: за чые грошы і для каго яе будуюць? Стрым з журналістамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Карпекам Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых "вайскова-патрыятычных клубаў". Яны працуюць пад патранажам Унутраных войскаў МУС, а з 2024 года аб'яднаныя яшчэ і пад дахам фонду “Маладая гвардыя”. За апошнім стаіць намміністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў. На публіку сумнавядомы сілавік заяўляе пра высокія мэты. Аднак @buroBY высветліла, што пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў. Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”? Як сталася, што менавіта экс-кіраўніку ГУБАЗіК даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму там вучаць дзяцей? Адкуль бяруццы грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”? Размаўляем пра гэта з расследавальнікамі з “Бюро Медыя” Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Карпекам: https://www.youtube.com/watch?v=EnnQicE025A
🏖 Рэлакс з Дзмітрыем Лукашэнкам. У Прэзідэнцкага спартыўнага клуба знайшлася база адпачынку ў Раўбічах «Бюро» высветліла, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, валодае базай адпачынку «Вячоркі» ў Раўбічах. 📌 Працу «Вячорак» акумулюе асобная фірма «Фанспорт» – яна належыць ПСК. Дырэктар «Фанспорта» – Юрый Чахоўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ў нулявых ён быў вайскоўцам в/ч 01549 – службы бяспекі Лукашэнкі. У 2004 годзе Чахоўскі нават атрымаў медаль «За бездакорную службу» І ступені. Такая ўзнагарода прысуджаецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам вайскоўцам і сілавікам за 20 год самаахвярнай і безупыннай службы. 📌 Падрабязней чытайце на сайце
🏫Як шэсць прыватных школ, якія выжылі пасля зачысткі, завяршылі 2025 год фінансава Праз два гады пасля выхаду расследавання «Застацца ў жывых» і амаль праз тры гады пасля ўвядзення абавязковага ліцэнзавання школ «Бюро» вывучыла фінансавую справаздачнасць прыватных школ, якія засталіся ў Беларусі. Тады мы расказвалі, што пасля зачысткі ліцэнзію атрымалі толькі 6 з 35 прыватных школ. Установы, якія выжылі, аб’ядноўвалі не толькі дакументы і адпаведнасць новым патрабаванням, але і сувязі з буйным бізнэсам, чыноўнікамі, наменклатурай, сям’ёй Лукашэнкі або лаяльнымі дзяржаве структурамі. 📌 Гаворка ідзе пра школы «Канкорд», «Эка-Эл», «Альтэрнатыва», «Іхвіс», «Елісеевы палі» і Мінскую міжнародную гімназію. «Бюро» вывучыла фінансавую справаздачнасць прыватных школ, якія выжылі ў Беларусі
Аб’язныя шляхі: як перавозчык з Беларусі абыходзіць санкцыі ЕС? Даведаемся ў эфіры @euroradio! Схемы абыходу санкцый становяцца ўсё больш мудрагелістымі. Але іх арганізатарам не вельмі шанцуе: расследавальнікі рана ці позна выяўляюць усе выкарыстаныя хітрыкі. Пра новы такі кейс у эфіры расказваюць журналісты-расследвальнікі @buroBY Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч: https://www.youtube.com/live/zKLmrKuFxpY?si=BJZP7KQWkDwA_bko
🔍 У Швецыі і Украіне адрэагавалі на нашае расследаванне пра буйнога перавозчыка з Беларусі Фармацэўтычны гігант AstraZeneca робіць захады пасля нашага сумеснага расследавання з SVT і Fundacja Reporterów. Згаданыя ў публікацыі транспартныя кампаніі болей не будуць выкарыстоўвацца для перавозкі грузаў. 📌 У AstraZeneca заявілі, што не парушалі ніякіх законаў, правіл або санкцый, але тым не менш вельмі сур’ёзна ставяцца да інфармацыі, выкладзенай у нашым расследаванні: «Мы далі ўказанне нашаму пастаўшчыку лагістычных паслуг, каб субпадрадчыкі, згаданыя ў расследаванні, больш не прыцягваліся да перавозак AstraZeneca ў межах ЕС. Пастаўшчык пацвердзіў, што гэта цяпер ажыццяўляецца як мага хутчэй, не ставячы пад пагрозу дастаўку жыццёва важных лекаў пацыентам» 📌 Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк таксама адрэагаваў на нашае сумеснае расследаванне. Ён лічыць, што абыход санкцый павінен быць расследаваны: «Народ Украіны прыносіць велізарныя ахвяры. І калі, з аднаго боку, мы бачым гэтыя ахвяры, а з іншага – падобныя схемы абыходу санкцый, гэта выклікае расчараванне. Вядома, частка гэтай інфармацыі павінна быць афіцыйна правераная. Думаю, мы накіруем адпаведны запыт ураду Швецыі з прапановай разгледзець магчымасць распачаць афіцыйнае расследаванне». Паводле ягоных слоў, нават калі ў канкрэтным выпадку гаворка можа ісці пра фармацэўтычную прадукцыю, экспарт якой не забаронены ў Расію, праблема палягае ў лагістыцы. Уласюк зазначыў, што тыя ж маршруты і тыя ж ланцужкі паставак могуць выкарыстоўвацца для абыходу санкцый пры дастаўцы мікраэлектронікі для расійскіх ракет і дронаў. 📌 Цалкам чытайце на сайце 📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🚛Круты паварот. Як буйны перавозчык з Беларусі манеўруе ва ўмовах санкцый ЕС У пачатку года ў прыгарадзе Стакгольма здарылася смяротная аварыя. Грузавік сутыкнуўся з машынай аўташколы. Вучань атрымаў траўмы, а дарожны інспектар, які прымаў экзамен, загінуў. Фатальная аварыя ў Швецыі нечакана прывяла нас у Беларусь. На прычэпе грузавіка быў лагатып Jenty і спасылка на сайт jenty-spedition[.]com. Гэта лога і сайт буйной транспартнай кампаніі «Джэнці-спедзішн» з офісам у прыгарадзе Мінска. 📌 Але як такая фура трапіла ў Швецыю, з-за санкцый жа беларускія перавозчыкі не могуць працаваць у Еўрасаюзе? Разам з калегамі з SVT і Fundacja Reporterów мы разбіраліся, хто стаяў за той перавозкай і як яна звязаная з Беларуссю.
💅Прыдворная сяброўка. Як Людміла Няронская пабудавала бізнэс-імперыю і пры чым тут сям’я Лукашэнкі Людміла Няронская, бадай, самая паспяховая бізнэс-лэдзі ў Беларусі, персона якой шмат абмяркоўваецца. За сваю кар’еру яна змагла пабудаваць адразу дзве імперыі: паліўна-транспартную і рыбную. Але, як высветліла «Бюро», Няронская мае не толькі прафесійнае чуццё, але і адмысловы талент – знаходзіць карысныя сувязі і выкарыстоўваць іх для ўласнага ўзбагачэння. «Бюро» здабыло эксклюзіўныя падрабязнасці пра жыццё Людмілы Няронскай. 📌 У нашым новым расследаванні "Прыдворная сяброўка" мы раскажам, дзе яна жыве, з кім праводзіць замежныя адпачынкі. Якія дачыненні насамрэч звязваюць яе з кланам Віктара Лукашэнкі і як сяброўства з сям’ёй старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі канвертавалася ва ўзаемавыгаднае бізнэс-супрацоўніцтва. 📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
видео или голосовое, без подписи