tgindex
Лукашынскі дзённік

Лукашынскі дзённік

Статистика
@lukadzenНовости и СМИбелорусский

🐷 Нейра-селянін, бульба-інвестар, SMS-калгаснік 👨‍💻 Ствараю тэксты, будую сэнсы і сюжэты 🏡 Жыву ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна 🤓 Сувязь з аўтарам: @evgenirum

Последний пост
1 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
607
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
950
20 постов
Вовлечённость
156,5%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 1 июл.378521

    😳 У час, калі адна трывожная навіна змяняе другую, самае лепшае, што можна зрабіць для сябе – менш зважаць на тыя самыя навіны, а больш увагі надаваць таму, што сапраўды напаўняе вашае звычайнае жыццё. Мы так часта забываем пра вельмі важныя і зусім простыя рэчы: проста пабыць у лесе, проста паслухаць спевы птушак, проста падыхаць свежым паветрам. Ніхто не ведае, што чакае нас заўтра. Ды нават у наступны момант! Таму вельмі важна адчуць напоўніцу спакой і магію дня сённяшняга. А навіны пачакаюць 🤗

  • 📌 АБВЕСТКА: я канчаткова зрабіў выбар на карысць відэафармату. Ужо некалькі месяцаў «Лукашынскі дзённік» існуе выключна ў TikTok і Instagram. Закрываць гэты канал я пакуль не збіраюся, але і актыўна весці яго не планую (прынамсі, у бліжэйшы час дакладна). Абставіны складваюцца так, што жыццё мяняецца, разам з ім мяняюся і я. ТГ як платформа ўжо даўно перастаў задавальняць мае патрэбы. Таму каму цікава працягваць сачыць за мной - падпісвайцеся на TikTok і Instagram. Дзякуй, што былі са мной

  • Трошкі разбавім вясковы кантэнт: днямі ездзіў у мястэчка ў кропку выдачы заказаў ВБ, каб забраць сёе-тое, у тым ліку і мікрафоны для запісу больш якаснага відэа. І калі да саміх тавараў у мяне пытанняў няма — усё працуе як трэба, хутка буду радаваць сябе і вас ролікамі з больш чыстым гукам — то вось праца самой інтэрнет-крамы, а дакладней, яе правілы, выклікала ў мяне шмат пытанняў і негатыўных эмоцый. Карацей, гэта быў мой першы і апошні візіт туды. Дадам, што да гэтага моманту я неяк падсвядома пазбягаў узаемадзеяння з ёй, аддаючы перавагу на карысць іншых. Як бачна, інтуіцыя мяне не падводзіла. Але ж меў вялікую патрэбу ў мікрафонах ) P.S.: відэа з новым гукам хутка выйдзе, чакайце)

  • ⏰ Нечакана адкрыў у сабе новую звышздольнасць: на працягу мо апошніх двух-трох тыдняў, у які б час не лёг надоечы, прачынаюся недзе каля пяці гадзін раніцы. Не сказаць, каб мяне гэта моцна турбавала, бо пакуль што абуджэнне супадае з пачаткам светлавога дня, ды і адчыняю вочы я напоўненым энергіяй і бадзёрым. З іншага боку, якраз цяпер маю шмат справаў і па працы, і пры сядзібе, то такая звычка будзе якраз дарэчы. Ну і з гістарычнага пункту гледжання на вёсцы заўсёды ўставалі рана, з першымі пеўнямі. Пеўня ў мяне, праўда, няма. 🐔 То буду сам за яго

  • 🪵 Учора набыў партыю дроваў на новы сезон. Каго цікавіць кошт пытання: машына сухой сасны (але трапляецца яшчэ і бяроза), чуркі, прыкладна 5 кубоў, — 260 рублёў. Так, гэтыя дровы трэба яшчэ пакалоць і скласці. Але, па-першае, я гэта люблю. А па-другое, вопыт мінулага года з купляй дроваў у Гартопе быў няўдалым. Таму вырашыў вярнуцца да праверанага спосаба. Каму цікава пачытаць, што было ў мінулым годзе — вось спасылка. Разбяруся з гэтымі і мо ў ліпені яшчэ машыну дроваў набуду: запас бяды не чыніць

  • 📌 Сябры, вы маглі заўважыць, што апошнім часам у ТГ-канале стала з’яўляцца значна менш кантэнту. Усё тлумачыцца вельмі проста: як любы творчы чалавек, я ўвесь час знаходжуся ў пошуках тых форм самавыяўлення, якія лепш падыходзяць майму ўнутранаму стану. Тут і цяпер для меня гэта відэафармат. Я працягваю ствараць амаль кожны дзень, але ў асноўным ролікі выходзяць у маім TikTok. Не бачу сэнсу дубляваць іх сюды, бо ў маім разуменні ТГ — усё-ж такі больш пра тэксты і нейкую лампавасць, цеплыню. Ды і не хачу ператвараць гэты канал у ленту з адных толькі відэа. Таму, калі вам цікава сачыць за мной не толькі тут, запрашаю ў TikTok. Ну а калі вас цалкам задавальняе Тэлеграм — заставайцеся, бо я ўсё роўна буду працягваць пісаць і сюды. Дзякую, што застаецеся са мной 🤗

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 📸 Красавіцкія замалёўкі. 📌 Месцы здымак – Лукашына, Вігушкі, Галімшчына

  • 👂 Рубрыка «Падслухана», выпуск 15 Аўтарскае вымаўленне максімальна захавана. РАЗМОВЫ НА ПРЫПЫНКУ 🪴 — Вясна, ўсё ажывае. Але во ксёндз у нядзелю казаў, каб не забывалі: каждае жывое сушчэство мусіць памяняцца. Дуб жыў да тысячы гадоў, і ўсё раўно зваліўся. І цвяточак маладзенькі калі зацвітае, які ён прыятны, як ім усе любуюцца. А патом што? Зразаюць. Так усё ў жызні устроена. 🍞 — А чаго вы ў аўталаўцы хлеба не купіце? — А ці смачны ён у аўталаўцы? — Укусны, укусны, мне нравіцца. Дажэ з Іўя бяруць людзі, прыязджаюць. — А хай ён праваліцца, у аўталаўцы! Яны можа куды і лепшы прывозяць, а сюды адходы вязуць! — А мой ты міленькі, не знаю, якія табе адходы даюць. Нам добры хлеб даюць. — Ат, мусіш браць, бо куды дзенешся. Як няма — бярэш. Але няма найлепшага, чым вілейскі. А воранаўскі батон як прывязуць, дык ты яго не адрэжаш. — А мне найлепей навагрудскі нравіцца. ❤️ — У Ганаўшчыне адна баба толькі цяпер жыве, Карасіха. — Не, дваёх, і Ашэйчык трэці. — А хто другі? — Дык сын яе. — Ой не, сына няма тут. Сын у Лідзе. Адна яна. — Дык сын мо бабу нейкую мае ў Лідзе. — Казалі, мае. Таму і сядзіць там.

Лукашынскі дзённік — tgindex