Іван Клімчук • Тэхнабеларус
СтатистикаЗнаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску. Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨💻 https://www.youtube.com/@ikbytech ✅ Падпішыся, каб ведаць больш! Для сувязі @lonhinus
- Последний пост
- 30 июл.
- Последнее чтение
- 13 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 34
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned a photo
Нарэшце папка «Кантэнт 3.0»! 🎉 🆕 Гэтым разам дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ. Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт! 🔗 Спасылка на падборку: https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi ➕ Калі нехта жадае далучыцца да падборкі, звяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot Фота ад Tran Mau Tri Tam на Unsplash
Калі нарэшце прыбраўся і зайшоў ў свой кабінет...
Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць! У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
З Новым Годам! 🎄 Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊 А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі. Проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею. Матэрыяльна павіншаваць можна праз Tribute ці падпіскай на Patreon, але шчыра, мне хопіць і добрага слова ☺️ P.S. Рыхтую невялікі перазапуск праекта пасля свят, будзе цікава 😉
Учора позна ноччу разбіраўся з новымі функцыямі ад каманды Тэлеграм і дадаў магчымасць дасылаць прыватныя паведамленні каналу, што часам можа быць зручна. Аднак распрацоўшчыкі вырашылі, што за гэта варта браць грошы і па змоўчанні там стаіць пэўная сума зорак і няма кнопкі выключыць, толькі пацягнуць паўзунок, каб адрэагаваць сумму. Я не дацягнуў да канца і не заўважыў, што там засталося 2 зоркі за паведамленне. Таму я выправіў гэтае непаразуменне і цяпер дасылаць паведамленні можна цалкам бясплатна, а падтрымаць канал можна іншымі, больш цывілізаванымі спосабамі.
без подписи
без подписи
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉 З боку можа здавацца, што праца простая: сядзіш сабе за камп’ютарам і штосьці там клацаеш, ды яшчэ і грошы за гэта плацяць быццам бы вялікія, аднак рэчаіснасць куды суровей. Часам даводзіцца корпацца ў такіх нетрах кода і прадзірацца праз задумкі патрабаванняў ад бізнесу, што сам чытаеш і не верыш, што гэта наогул можа неяк працаваць. А яшчэ ночы без сну, бо нават кампілятар не ведае, у якім месцы кропка з коскай прапушчаны. Ну і войны з QA па пытаннях, навошта яны ломяць тое, што спраўна працуе (у праграміста на машыне). Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned a photo
Вітанкі! З днём ведаў! 📚 📟 Суполка беларускамоўных каналаў пакрысе расце і пашыраецца, што не можа не радаваць, але магчыма не ўсе пра гэта ведаюць, таму! 📢 Група аўтараў падрыхтавала для вас абноўленую падборку «Кантэнт 2.0» — прастору, дзе беларускі кантэнт жыве і квітнее. 🕵️ Тут вы знойдзеце паблікі на любы густ: мемы, гісторыю і этнаграфію, архітэктуру, асвету і шмат чаго іншага. Гэта калекцыя створана, каб мы разам маглі знаходзіць нешта новае і падтрымліваць адно аднаго. 🔗 Спасылка на падборку: https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi ➕ Калі ў вас ёсць уласны канал і вы жадаеце падзяліцца ім — пішыце ў бот «Прышпільных коміксаў»: @pryshpilny_bot
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Сапраўды было варта чакання. Flight 10 адзін з самым паспяховых палётам за ўсю праграму Starship. Сёння ноччу Starship упершыню паказаў, што Block 2 можа выканаць усё задуманае. Booster 16 стартаваў з усімі 33 рухавікамі, страціў адзін падчас ўзлёту, але правёў амаль ідэальны ўздым і аддзяліў Ship 37 з дапамогай бездакорнага hot stage. Пасля бустэр выканаў boostback burn, правёў серыю эксперыментаў з пасадкай, уключаючы поўнае завісанне над залівам, і пасля па плане выбухнуў пры падзенні ў ваду. Але сапраўднай зоркай стаў Ship 37. Ён стабільна выйшаў у фазу палёту, упершыню для Block 2 выканаў усе асноўныя задачы: разгрузіў 8 мадэляў Starlink, правёў кароткі рэлайт рухавіка ў космасе і пачаў уваход у атмасферу. Падчас рээнтры быў пашкоджаны адзін з задніх плаўнікоў і частка хваставой секцыі, але карабель вытрымаў максімальныя нагрузкі, паспяхова выканаў flip and burn і нават здзейсніў пасадку, хоць хутка пасля гэтага перавярнуўся і эпічна выбухнуў. Для SpaceX гэта рэабілітацыя Block 2 пасля некалькіх няўдач. Flight 10 стаў першым палётам, дзе Starship здолеў выканаць і разгрузку карыснай нагрузкі, і рэлайн у космасе, і вяртанне праз атмасферу. Наперадзе апошні палёт Block 2 (Ship 38 + Booster 15-2) перад пераходам да новага пакалення Block 3. #навіны