tgindex

Лінейная (аг | рэг) рэсія

описание

Пра даныя і як іх прыстасаваць да штодзённасці Мяне можна знайсці У твітары: https://twitter.com/aliaksandr_k Англ: https://twitter.com/unfriendlydata Ці ў тг: @shurackapalieski

1 138
подписчиков
Охват к подписчикам
168,2%
ERR
Реакции к просмотрам
2,23%
854 на 20 постов
Пересылки к просмотрам
1,34%
513
Постов в день
0,0
всего 20

Где отзываются чаще

доля реакций к просмотрам
  • 7 авг. 2025 г.Прэзентацыя OpenAI з параўнаннем GPT-5 супраць іншых мадэляў Адпраўляецца ў капілку маіх любімых візуаліцый4,98%
  • 8 июл. 2024 г.Учора ў нашых суседзяў прайшлі выбары У сувязі з чым хачу падзяліцца прыкладам легендарнага прыёму ў візуалізацыі даных (першы скрыншот). А таксама парачкай больш знаёмых прыкладаў (другі і трэці). Адчуваецца нешта братэрскае. Стагоддзі ў адной дзяржаве…4,23%
  • 9 мая 2024 г.Мой любімы падкасцер, Эндрю Губерман Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120% Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся Правільны адказ дарэч 1 - 0.8^6 = ~74%4,16%
  • 1 мая 2024 г.Пра што сёння пісаць як не пра рынак працы Год таму я распавядаў, што ў Швецыі IQ, замераны ў арміі, даволі лінейна прадказвае заробак у 34-45 год: чым вышэй IQ, тым больш заробак пазней у жыцці Нядаўна гэты вынік паспяхова паўтарылі ў Фінляндыі і Нарвегіі (каля 450.000 чалавек для кожнай краіны). Прачытаем графікі разам на прыкладзе Фінляндыі: калі ў вас медыянны IQ (0 па вертыкалі), у вас медыянны заробак (50% па гарызанталі); Калі IQ у вас вышэй, чым у ~85% насельніцтва (1 стандартная дэвіяцыя па вертыкалі), вы ўваходзіце ў топ ~5% па заробку (95% па гарызанталі). І г.д. Аўтары кажуць, што варыяцыя IQ у вышэйшых працэнтылях менш, чым у ніжэйшых. Кажучы проста, сярод тых, хто зарабляе мала, хапае людзей з высокім IQ. Людзей з нізкім IQ сярод ультразараблятараў заўважна менш Таму калі любіце паплакацца, што былі надзвычай разумным дзіцёнкам, але лёс абыйшоўся з вамі несправядліва — можаце цяпер гэта рабіць і з дапамогай даных4,12%
  • 4 февр. 2025 г.Lanced Digit Health апублікаваў вынікі маштабнага клінічнага даследавання пра AI і анкалогію — на 100.000 удзельніц Для адной групы выкарыстоўвалі AI-асістэнт пры мамаграфіі, для другой карысталася стандартнымі метадамі Вынікі? На 28% больш выяўленых выпадкаў рака без істотнага росту false positives ("анкалогіі няма але дыягнастуем"). У лічбах гэта 6.4 дыягнаставаных выпадкі на 1000 шведак супраць 5.0 у кантрольнай групе. На фоне slop навін пра чарговы чат-бот, грэе мне душу3,78%
  • 2 окт. 2024 г.Сумавалі? Будзе жыццесцвярджальны, восеньскі пост. Пра карцінкі Спачатку мне было лянота пісаць пра падробку даных у даследаванні пра Альцгеймер. Адна з уплывовых папер у галіне, 2006 году, пра т.з. Aβ*56, з высокай імавернасцю ўтрымлівае выдуманыя даныя Потым было лянота пісаць пра падробку даных у даследаваннях па Альцгеймеры і Паркінсоне. Адным з найбольш цытуймых навукоўцаў на планеце. Падазраюць 132 даследаванні з 1997 па 2023. Гадавы бюджэт ягонага дэпартаменту — 2.6 мільярды Потым пабачыў навіну пра тое, што Нобелеўскі лаўрэат 2019 году, які вывучаў Альцгеймер шмат чаго, у тым ліку ракавыя хваробы, таксама фальсіфікаваў даныя. Адкліканыя ўжо 13 ягоных даследаванняў, апошняе з часопісу Cancer Research Ну і вырашыў, што час вас парадаваць. Ведаеце, што забаўнае? Яны трапіліся праз +/- адное і тое ж — копіпасцілі адныя і тыя ж выявы з розных папер пра розныя эксперыменты, падганяючы іх мінімальна пад патрэбныя высновы. Па-просту, пацанам было лянота кожны раз выдумляць новыя фэйкавыя даныя Гідрыруйцеся і не хварэйце3,13%
  • 2 окт. 2025 г.Цікавая прэзентацыя пра наш дэмаграфічны лёс і фертыльнасць ад Jesús Fernández-Villaverde, "вядучага эксперта па дэмаграфіі" - Фертыльнасць падае нашмат хутчэй чым усе чакалі - Глабальная фертыльнасць імаверна ўжо ніжэй узроўню узнаўлення з 2023 году - Падзенне паскорылася ў раёне 2014 - Middle-income краіны пакутваюць больш за ўсіх: у Мексіцы, Тунісе, Тайландзе, ці Турцыі з Бразіліяй фертыльнасць ужо ніжэй чым напрыклад у ЗША - ААН працягвае рабіць выгляд што не ўсё так страшна, закладаючы ў свае прагнозы масавы "адскок" — рост фертыльнасці назад "with an expectation of continued progress toward gender equality and women’s empowerment and improving social and economic opportunities.” Не памятаю, у якой прэзентацыі я гэта бачыў, але ў размовах пра "адскок" часам прыводзяць прыклад Беларусі, дзе з ~2004 па 2016 сапраўды на 40% вырасла фертыльнасць а цяпер падае ударнымі тэмпамі Таксама трымайце цікавую візуалізацыю3,09%
  • 26 мая 2024 г.Добрай раніцы. Распавяду смешнае За апошні пару тыдняў было апублікавана тры гучныя мета-аналізы: пра лячэнне дэпрэсіі грыбамі, пра эксперыменты з трывожным разладам і лячэнне дэпрэсіі карыпразінам Што аб’ядноўвае гэтыя даследаванні? Яны ўсе зрабілі адную і тую ж статыстычную памылку: пераблыталі стандартную памылку са стандрартнай дэвіяцыяй. Што гэта значыць распавядаць не буду, гэта нудна. Але распавяду, да чаго гэта прывяло А прывяло гэта да таго, што эфекты, якія яны знайшлі, была ў разы завышаныя: у паперы пра эфектыўнасць грыбоў на ~500%, у паперы пра турботу на ~300% і ў паперы пра дэпрэсію і карыпразін на ~2000% Яшчэ раз: за ~2 тыдні выходзіць 3 даследаванні з элементарнай статыстычнай памылкай, якія прапускаюць і аўтары і рэв’юверы, але якія за пару дзён знаходзяць у твітары (тут ці тут) Так і жывем2,18%
  • 14 февр. 2025 г.Пра эгалітарны беларускі фэйсбук Знайшоў забаўны датасэт пра "Cross-Gender Friending Ratio". Індэкс роўны 1 значыць, што ў краіне і мужчыны і жанчыны ў сярэднім маюць аднолькавы % жанчын у сябрах. Менш аднаго -- у жанчын у сябрах большы % жанчын. Чым бліжэй да нуля тым больш гэты гендерны разрыў Беларусь на мапе ёсць анамаліяй і падобная размеркаваннем больш на Германію, чым на суседзяў. Падазраю праз тое, што ФБ сацсетка ў РБ непапулярная і аўдыторыя там спецыфічная адносна ўсяго насельніцтва2,14%
  • 8 окт. 2025 г.У заходніх дэмакратыях ёсць такі забаўны феномен, форма representation gap, якому ўсё больш падцверджанняў з розных бакоў Феномен калі палітыкі трымаюцца больш левых пазіцый чым электарат па палітычных, сацыяльных, культурных пытаннях. Напрыклад: - У Брытаніі, Партугаліі, Нідэрландах ці Швецыі палітыкі больш прыязна ставяцца да іміграцыі, чым выбаршчыкі (графік 1) - У Нямеччыне гэта таксама так, а ў 2013 парламентарыі якія ідэнтыфікавалі сябе як "кансерватары" хацелі больш іміграцыі, чым медыянны выбаршчык (графік 2) - У ЗША па пытаннях "глабалізацыі" (што ўключае ў сябе іміграцыю) сярэдні дэмакрат (блакітная "М") бліжэй па поглядам да рэспубліканцаў чым да донараў дэмакратычнай партыі (блакітная "$"). Донарам рэспубліканцаў "глабалізм" таксама больш па душы чым выбаршчыкам (графік 3) - У краінах ЕС за выключэннем Польшчы і Балгарыі палітыкі трымаюцца больш левых поглядаў па культурных пытаннях чым электарат (графік 4)2,04%
  • 15 мая 2024 г.Люблю патэрны ў даных пра якія нічога не ведаю. Трэніруе інтуіцыю Напрыклад колькасць серыйных забойцаў у ЗША. У 80-ыя быў 7-14разовы ўсплёск, адносна 1950-ых ці 2010-ых Чаму так у мяне не было ідэй, таму сабраў гіпотэзы ад людзей, якія у гэтым разбіраюцца: Пра рост: 1. Будаўніцтва аўтамагістраляў спросціла перасоўванне і зрабіла скаладней звязаць забойствы праз адлегласць. Магло незаўважна набіраць тэмп і да 60ых 2. Разам з тым, развіццё крыміналістыкі дапамагло гэта заўважыць, канцэптуалізаваць "серыйных забойцаў" як феномен 3. Распаўсюд ТБ і масмедыя агулам прасунуў серыйных забойцаў у навінавы авангард. Сыходзячы з дапушчэння, што ім гэта падабалася, маем дадатковы стымул 4. Свінец. На другім графіку бачым пік канцэнтрацыі свінца ў крыві амерыканцаў ў 80-ыя. Ёсць даныя пра моцную карэляцыю паміж атрчуваннем свінцом у дзяцінстве і схільнасцю да гвалту Пра падзенне: 1. Яшчэ большае развіццё крыміналістыкі, прафайлінга, ДНК тэстаў, а таксама камеры зрабілі забойствы імпрэзай куды больш складанай. Гэта, імаверна, асноўная прычына 2. Грамадства вырашыла, што труціць дзяцей свінцом не самая яскравая ідэя2,02%
  • 30 июн. 2024 г.Цікавае пра грошы і бяздомных У Дэнверы адной групе бяздомных год выплочвалі 1.000$ у месяц, другой — адной сумай накінулі 6.500$ са старту і кожны месяц выплочвалі па 500$ дадатковых Кантрольнай групе выплочвалі па 50$ у месяц. Думаю, вырашылі што хоць нейкая сума патрэбная, каб яны не разбегліся за год эксперыменту — потым не знойдзеш і даныя не збярэш Усе 806 чалавек без ментальных захворванняў Праз год ~60% з першай групы знайшлі жытло, ~60% з другой і ў трэцяй групе таксама ~60% знайшлі сабе жытло З аднаго боку, я глянуў мясцовы арэндны рынак і там толькі 16% прапаноў ніжэй 1000$/месяц. Ну і "я ўдзельнічаю ў даследаванні" не самая пераканаўчая крыніца заробку для лэндлордаў. З іншага боку, 12 штук — гэта даволі шмат, я б чакаў хоць нейкага пазітыўнага эфекту1,93%