tgindex
дом месяца 💙

дом месяца 💙

Статистика
@m_kryvichVбелорусский

Максім Крывіч (Кухлеўскі), настаўнік і паэт. Тут захоўваецца мая творчасць і замудрыя думкі. Другі канал: @masvet_by

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
102
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
154
20 постов
Вовлечённость
151,0%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
27
1/48двое суток
30
1/72трое суток
33

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Упершыню самастойна набыў сабе тэлефон. Падабаецца)

  • без подписи

  • без подписи

  • Вось кніжка — і я ў ёй 💐

  • Мяне, дарэчы, упершыню апублікавалі у папяровай кніжцы! Нават у кнігарні некаторыя завезлі. Мо цікава каму паглядзець? ❓

  • Лета. Сонца. Чыгунка. Чытанкі. 💛

  • дыптых, даўжынёй у годы.. Аб нянавісці (03.11.2022) --- Нават калі ўвесь свет упадзе ў нянавісць, Нават калі гэтаму будзе нейкая прычына, Нават калі мяне будуць прымушаць ненавідзець, бо так трэба і правільна, Я спынюся, Павярнуся І пайду скрозь натоўп, Каб сярод гэтай жудаснай зграі адшукаць Чалавека. Аб вар'яцтве (02.03.2026) --- Нават калі ўвесь свет з мяне зробіць вар'ята, Нават калі гэтаму будзе пэўная нагода, Нават калі мяне будуць прымушаць падкарыцца, бо так трэба і правільна, Я паўстану, Устану І пайду праз натоўп, Каб сярод гэтай жудаснай зграі быць адным Чалавекам.

  • 22 мая164173

    Імгненне Мы марна праводзім хвіліны, гадзіны, гады. Імгненні плывуць, як пылінкі па плыні вады. Мы сочым, мы бачым, мы чуем, мы ведаем шлях — прынамсі, мы думаем, верым у лепшы працяг. Мы кемліва крочым, мы точым штодзённа, штоночна упарта, бы жыцці залежныя, быццам бы варта змагацца... На полі той сечы — малеча. Чаго ж ты стаіш, чалавеча? Чаго ж ты чакаеш? Часіны? А раптам імгнення не будзе?... 22.05.2026

  • Мой найлепшы верш (па меркаванні ШІ) Ці здагадаецеся, які?)

  • Ну, трэба ўсё жа зрабіць нейкі больш поўны пост, я лічу.. Звычайна па такім выпадку кажуць пра дасягненні мінулага года... Усё так, мой дваццаты год выйшаў багатым на рознае: і на добрае, і на кепскае. Пачаўся ён з таго, што я вярнуўся з тэрміновай службы ў іншы свет — і мне спатрэбіўся пэўны час, каб вярнуцца ў плынь простага чалавечага жыцця. За гэты час я паспеў асэнсаваць самоту,паспеў закахацца, паспеў разбіць сабе сэрца і сабраць яго па аскепках, паспеў вытрымаць унутраны цяжар і, урэшце, прыйсці да ўнутранага спакою. І хоць мне пакуль цяжка паспець усё — але я адчуваю, што ўсё жа станаўлюся лепшым. І гэта мяне натхняе ісці далей па сваім шляху, якім бы ён ні быў церністым. І дзякуй вам за тое, што частку гэтага шляху вы ідзяце са мной побач! Гэта праўда шмат для мяне значыць. Калі ў вас ёсць жаданне, магчымасць падтрымаць мяне і маю гэтак званую дзейнасць, то можаце падкінуць адзін-другі рубель пану-спадару на хлеб ды квас. Вып'ю за вашае здароўе, даражэнькія! 5208130080297124

  • Вось я і стаў старэйшы яшчэ на адзін год ✨

  • Вось ён — мой шлях у святле залатых ліхтароў: Ціхая зорная песня начных гарадоў...

  • Дваццаты год цярплю адно пакуты, адно боль. Бачыў я багоў і монстраў, на руках каманды кроў... Я дайшоў — і што знайшоў я? Родны дом, бы сотня Трой. Яшчэ горш, што пагражалі вы жыццю сям'і маёй! Я цярпеў зашмат. Мастачка: https://x.com/cydkic_

  • #ADM Вясна ідзе, красуе ранне квеццем — Не трэба ёй нагоды і прычын. Вясна ідзе. Я адчуваю сэрцам: Яна ідзе за моцаю жанчын. Дарагія жанчыны і дзяўчыны! Панны і пані! Спадаркі і спадарыні! 💐 Ад шчырага сэрца хочацца павіншаваць вас з Міжнародным жаночым днём — днём, калі ўсе мы надаем асаблівую ўвагу ролі жанчын у нашым свеце, нашай культуры, нашай гісторыі. Хацелася бы пазычыць вам моцы і непахіснасці, трывання і мэтлівасці — але вы, агмень беларускай душы, і так маеце іх. Таму пажадаем вам выканання мрой і мараў, мірнага неба і дому, каб блізкія і любімыя людзі заўжды былі побач, а час прыносіў толькі добрыя навіны. Усіх, хто жадае, заклікаем таксама далучыцца да віншаванняў пад гэтым допісам! Лепшыя віншаванні будуць апублікаваны у канале! 💛

  • без подписи

  • Вяртанне дадому Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці. Рыгор Барадулін Гэтым вечарам на вуліцы было незвычайна пагодна. Промні барвовага сонца адбіваліся ад шкляных панэляў на роўнай паверхні асфальту, афарбоўваючы яго ў мяккі ружовы колер. Пяшчотны ветрык павольна хістаў ледзь-ледзь распукнутыя галінкі дрэў, з якіх час ад часу было чуваць вясёлую гамонку чыжоў, здаецца, зусім не стомленых доўгай дарогай на поўнач. Што шукалі яны ў гэтым краі? Што такога знаходзілі яны ў гэтым маленькім кутку Еўропы, што прымушала іх штогод вяртацца да родных мясцін з цёплых паўднёвых краін? Не ведаю. Але разумею. Бо я такі жа самы, як і яны — маленькія спадарожнікі вясны. Бо, куды б не заводзіла мяне жыццё, усё адно я апынаўся тут: ля маленькай хаты з сіняю брамай, з-за якой, нібы родны бурчлівы дзядзечка, выглядаў стары трухлявы ядловец, які, адмаўляючыся пакідаць гэты свет, штогод упарта нараджаў усё новую і новую ігліцу, чым заўжды выклікаў у мяне нявольную павагу. Я выцягнуў з кішэні невялікі ключык і ўставіў яго ў замочную шчыліну. Брамка заўпарцілася, зарыпела — і, адмовячыся аддаваць ключ назад, стала колам. Я чартыхнуўся, прысеў на кукішкі і пачаў бессэнсоўна круціць замок у спадзеве на тое, што стары механізм не саржавеў канчаткова. Калі надзеі не засталося амаль зусім, пачуўся гучны пстрычок — і замок урэшце паддаўся. Выціраючы з ілба дробныя кропелькі поту, я зайшоў у маленькі дворык, што павольна пераходзіў у сад. За хатай у садочку стаялі старажытныя куртатыя яблыні, сто разоў падпілаваныя і абсечаныя ў спробах захаваць іх яшчэ на год ці два. Але ўзрост усё роўна даваў пра сябе знаць, і калісьці багатыя на ўраджай дрэвы ледзь-ледзь маглі даць пару якіх дзясяткаў пладоў на сезон. Адно з іх — тая яблыня, па ствале якой я так любіў караскацца ў дзяцінстве — стаяла пустое, голае, памерлае… Яно не перажыло гэтай халоднай, суворай зімы. І астатнім, я ведаў гэта цвёрда, таксама засталося нядоўга. Па правым баку ад мяне стаяла цагляная прыбудова, якая была адначасова і дрывотней, і сараем, і гаражом. Але розніцы ніякай паміж імі не было, бо ролі свае тыя страцілі яшчэ нават да майго народжання, пераўтварыўшыся ў склад рознага роду жалязяк, матораў, прылад і таго, што, па словах маёй бабулі, “калісьці ды і згадзіцца”. Бабуля… На працягу ўсяго свайго жыцця яна была непарыўна звязана з гэтым месцам, увасабляла яго, сваімі кволымі, але працавітымі рукамі падтрымлівала яго жыццё, не шкадуючы ні сіл, ні самой сябе. Не маючы моцы ў нагах, яна нібыта зраслася і з гэтай хатай, і з гэтым садам, толькі зрэдку выходзячы да кагосьці ў госці. Штогод, як вяртаўся ў свой родны горад, я першай жа справай наведваў яе, а яна ўжо чакала мяне. Хоць выказваць сваю радасць пры людзях яна ніколі не любіла, але па ажыўшых вачах яе я бачыў, наколькі шчаслівай яна была ў тыя самыя хвіліны, як мая нага пераступала парог роднай хаты… І сёння я бачыў яе таксама. Яна стаяла бокам, быццам бы выпадкова праходзіла па пярэдняй. Такая ж, як і шмат гадоў таму, калі я пакінуў гэты дом назаўсёды. “Вячэра ўжо стыне, чаго ж ты спазніўся так, а?” Я шчыра ўсміхнуўся і, як у дзяцінстве, бесклапотна ступіў за парог сваёй малай старэнькай хаты, ледзь чутна зачыніўшы за сабою вялізныя сталёвыя дзверы.

  • #верш #Максім_Крывіч Нават калі ўвесь свет упадзе ў нянавісць, Нават калі гэтаму будзе нейкая прычына, Нават калі мяне будуць прымушаць ненавідзець, бо так трэба і правільна, Я спынюся, Павярнуся І пайду скрозь натоўп, Каб сярод гэтай жудаснай зграі адшукаць…

  • Свет новы Калі папялістыя промні апальваюць хаты, Калі уладараць над светам зладзеі і каты, Калі і надзея, і літасць забітыя ў сэрцы — За што тады жыць, і за што тады варта памерці? Так колькім яшчэ абяцанням не збыцца ніколі? Так колькім яшчэ невядомым не вытрымаць болю? Так колькім яшчэ ахвяруем у гэтай вайне? Так як гэта стала жыццём? Ці адкажа хто мне?! А мы робім выгляд, як быццам усё у парадку, Пад ранак — на працу, пад вечар — праполваці градку. Але час ад часу нявольна у ценю дрыжым, А потым пад страхам вар’яцтва забыцца бяжым… Ці зменіцца нешта? Ці будзе калісьці іначай? — Пакуль мы сядзім у спакоі, смяемся і плачам — не будзе, не стане, не зменіцца… Думка мая: свет новы пачнецца не з іх, а народзіцца з я. 15.02.2026

  • Я вырашыў пакінуць гэты канал толькі для той сваёй творчасці, якую лічу годнай. Усё астатняе, як і чарнавікі, я буду пакідаць у прыватным канале. Плюс там будуць альтэрнатыўныя варыянты некаторых твораў, як у Кроках, напрыклад. Ніякіх падпісак! Проста закрыты канал) https://t.me/+9D3J5Ta4HDdkOWQy

  • #чарнавік Ноччу да мяне прыйшло натхненне для напісання, напэўна, першага майго празаічнага твора на беларускай мове. Пра што ён будзе, я вам пакуль казаць не стану. Але дам мажлівасць убачыць накід аднога з яго ўрыўкаў. Спадзяюся, вам прыйдзецца ён да спадобы. Гэтым вечарам на вуліцы было незвычайна пагодна. Промні барвовага сонца адбіваліся ад шкляных панэляў на роўнай паверхні асфальту, афарбоўваючы яго ў мяккі ружовы колер. Пяшчотны ветрык павольна хістаў ледзь-ледзь распукнутыя галінкі дрэў, з якіх час ад часу было чуваць вясёлую гамонку чыжоў, здаецца, зусім не стомленых доўгай дарогай на поўнач. Што шукалі яны ў гэтым краі? Што такога знаходзілі яны ў гэтым маленькім кутку Еўропы, што прымушала штогод вяртацца да родных мясцін з цёплых паўднёвых краін? Не ведаю. Але разумею. Бо я такі жа самы, як і яны — маленькія спадарожнікі вясны. Бо, куды б не заводзіла мяне жыццё, усё адно я апынаўся тут: ля маленькай хаты з сіняю брамай, з-за якой, нібы родны бурчлівы дзядзечка, выглядаў стары трухлявы ядловец, які, адмаўляючыся пакідаць гэты свет, штогод упарта нараджаў усё новую і новую ігліцу, чым заўжды выклікаў у мяне нявольную павагу. За хатай у садочку стаялі старажытныя куртатыя яблыні, сто разоў падпілаваныя і абсечаныя ў спробах захаваць іх яшчэ на год ці два. Але ўзрост усё роўна даваў пра сябе знаць, і калісьці багатыя на ўраджай дрэвы ледзь-ледзь маглі даць два ці тры дзясятка пладоў на сезон. Адно з іх — тая яблыня, па ствале якой я так любіў караскацца ў дзяцінстве — стаяла пустое, голае, памерлае… Яно не перажыло гэтай халоднай, суворай зімы. І астатнім, я ведаў гэта цвёрда, таксама засталося нядоўга.