tgindex
🔆 Новы свет

🔆 Новы свет

Статистика
@masvet_byМузыкабелорусский

Інфа: https://t.me/masvet_by/7 Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва! 💛 Напісаць нам можна у паведамленнях канала! Галоўны рэдактар: @m_kryvich Падтрымаць: 5208130080297124

Последний пост
20 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
85
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Музыка
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
805
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
258
40 постов
Вовлечённость
32,0%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 85
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
186
1/48двое суток
213
1/72трое суток
229

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • #верш #Воля_Броўка Дом І колькі б краёў ты ні бачыў дзівосных, І колькі б ні з’ездзіў прыгожых мясцін, А думкамі ў травах валяешся ў росных, І дом будзеш сніць цягам доўгіх гадзін. Ты пешшу абыдзеш амаль усю планету, Магчыма, і родную знойдзеш душу. Але тваіх мараў-прагненняў камету Прыцягне да дому, і я не хлушу. Ваду трэба чэрпаць з крыніцы, не з лужы Каб вырасці ў праўдзе, каб моцаю жыць. Ты станеш тады па-сапраўднаму дужы, Калі нешта роднае ў сэрцы гучыць. 11.07.26 ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Dumki Voli (Telegram) ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #пераклад #Цімафей_Мазуркевіч Ты ушла и ко мне не вернешься (Сергей Есенин) Ты ушла и ко мне не вернешься, Позабыла ты мой уголок И теперь ты другому смеешься, Укрываяся в белый платок. Мне тоскливо, и скучно, и жалко, Неуютно камин мой горит, Но измятая в книжке фиалка Все о счастье былом говорит. 1915 Ты сышла й не захочаш вярнуцца (Сяргей Ясенін) Ты сышла й не захочаш вярнуцца, Пра куток мой забылася хутка. Хочаш ты для другога ўсьміхнуцца, Ахінуўшыся ў белую хустку. Мне й шкада, і журботна, і едка, Непрытульна камін мой пылае, Толькі ў кніжцы памятая кветка Пра мінулае шчасьце гукае. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Na varcie źničak (Telegram) ─────────≪✷≫──────── Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Какáўка Калядны цуд Запомніць і адпусціць Мы будзем разам Толькі ў адбітках памяці маей Адбіткі дрэваў пляскочуць у вадзе Бяжыць вагон Спяшаецца ў Мінск Ці спяшаюся я? Ды не. Я чакаю Я чакаю сябе Я чакаю твой твар ў вадзе Ведаеш Знеслі арэлі Ля Дзвіны Дзе ты ляжаў На каленах маіх Ты сказаў Час бяжыць Ён бяжыць ад мяне Ён зносіць завеяй У вагоне грае, мяце завіруха Ліпень ужо А ты не клічаш мяне Я пільную Я слухаю Раз два тры Жоўтая машына на пераездзе Паціскаю сабе я плячо Тры разы Ты памятаеш? Я хачу легчы спаць З полацкім пылам на валасах З тваім пахам і подыхам на маім твары З сяброўскім пацалункам на вуснах Я іду ў душ Пыл застаецца Я не забываю ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • без подписи

  • #навіна #музыка #пава_рамонак 던 사 이 | D E N S A I мой адзінаццаты альбом можна слухаць праз Spotify і YouTube! натхнёны перыядам эмацыйнага спусташэння, трывогі і дэпрэсіі, 던사니 даследуе гучанне электроннай музыкі з уплывам музыкі 80-х. сюжэтна ўвасабляе гісторыю чалавека ў цяжкай дэпрэсіі, якога выкрала НЛА. перад героем паўстае задача: ці змірыцца з абставінамм, ці паспрабаваць праз знясіленне ўзяць сваё жыццё ў свае рукі і знайсці ратунак ад прышэльцаў. слухаць новы альбом можна па спасылках ніжэй! Spotify: https://open.spotify.com/album/5QqTYL5f6SdOXVoN3yk5Zj?si=nSWxIYwWRfOfYLm7LLzdNw YouTube: https://youtube.com/playlist?list=PLcdVVScg8sxo&si=LgUBG8Uxh60VXu_k Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў!

  • #верш #Какáўка Пераклад песні "Vogel & Meer" – Ebow з нямецкай Ты птушка малая і любіш ты лётаць. Я цёмнае мора — да спадобы глыбокія воды. Не можаш ніяк ты зляцець да мяне. Спусцішся ты — патанеш у вадзе, і крылле ўжо не расправіш павек. Я не магу вышэй да цябе. Хіба пара метраў — ізноў гарызонт глядзіць у воды мае. Тонкая рыска яго крануць цябе замінае, але скажы, ці ты ўжо мяне адчуваеш? А вакол цябе ўсё кружляць матылькі. Вуснямі яны гайдаліся па хвалях маіх. Наканавана нам разам быць. Шчэ не ведаю, як, але дазнаюся я. Прылівы-адлівы за месяцам ідуць зноў і зноў. Адзін дзень у роспачы, іншы — мужна напагатоў. Трэ мне думкі пакінуць гэтыя ўсе. Рыбы ўва мне згарэлі ад запалу ўшчэнт. Ты палова… Ты палова мая… Ты нада мной — бачыш, як ляжу ўнізе. Ты вучышся плаваць. Я імкнуся ўвысь. Хтось з нас мусіць пакінуць мяжу ў мінулым. Я баюсь вышыні, Цябе апанаваў страх бяздоння. Час ад часу надыходзіць вецер з дажджамі. Яны сцякаюць з цябе, ляціш другімі шляхамі. З цябе на мяне — піраты мяняюць маршруты, бо нездавольства маё, і капітаны ў каютах. Уночы скрозь цішу: замест бягучых аблокаў расказваюць зоркі гісторыі іншым. Але не глядзіш ты на неба — тваё неба ўва мне. Сябе не бачу ніколі, бо ўсё я ў табе. А вакол цябе ўсё кружляць матылькі. Вуснямі яны гайдаліся па хвалях маіх. Наканавана нам разам быць. Шчэ не ведаю, як, але дазнаюся я. Прылівы-адлівы за месяцам ідуць зноў і зноў. Адзін дзень у роспачы, іншы — мужна напагатоў. Трэ мне думкі пакінуць гэтыя ўсе. Рыбы ўва мне згарэлі ад запалу ўшчэнт. Ты палова… Палова мая… Ты нада мной — бачыш, як ляжу ўнізе. Ты вучышся плаваць. Я імкнуся ўвысь. Хтось з нас мусіць пакінуць мяжу ў мінулым. Я баюсь вышыні. Цябе апанаваў страх глыбіні. Але хтось мусіць мяжу перайсці з нас. Я не веру вышыням. Ты не давяраеш глыбіні. Нарэшце дзень надышоў, у цябе план гатовы. Аблятаеш увесь свет развітальнай вандроўкай. Распасцертае крылле І рэзка ўніз У марскія глыбіні Ані слоўца Ты ўніз да мяне! Я бачу, як пер’е ўзляцела. Два крыла перабітыя, Вада ў тваім горле — Я здаюся ўміг, Хачу памерці ўслед! Я крычу аж да сонца! Высушы мяне! Не пакінь ані кроплі! Ты ляжыш, Тваё крылле паднята, Ты на самым месцы глыбокім. Я сталася парай, падымаюся ўвысь павольна. Я стану аблокам, палячу я з паветрам. Я над табой — бачу, як ты ляжыш унізе. Навучаная плаваць, А я ўжо ў вышыні. Абодва мусілі мяжу перайсці Без страха вышыняў, Без страха бяздоння, Без страха кахання. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Андрук_Воддрук Вывяржэньне мультываркі Разварочала паўкухні. Аглядаю разбурэньні: Суп на шторах, суп у сподачках, Суп і ў спадчыну пяройдзе, Суп цячэ, цячэ па сьценках, Па падлозе, на каленках коўзаюся: ліквідатар. Дайце льготы ды мэдалі, Толькі супу не давайце, Распачнуцца шчэ Флэшбэкі. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Утульная вар’ятня (Telegram) ─────────≪✷≫──────── Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Какáўка Хіханькі-хаханькі — Мы ўжо не каханкі! Мы — абаранкі З пустым сэрцам! Хтось наступіў на нас Сваім цяжкім берцам! Хіхі ды хаха — Зляцела страха З дома майго лёсу! Закрылі яго страшныя Дзядзькі-хмарачосы! Ахі ды вохі — Мы такія крохі! Смехам і са стогнам Пляскаем па сцёгнам! Танчым і спяваем — Зіму мы гукаем! ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Хросная Будучыні не існуе Будучыня выдумана Сплецена з тонкіх нітак з белага павуціння якое ірвецца ад подыху часу І знікае як знікаюць палацы, збудаваныя з пяску дзіцём якое занадта хутка забывае свае цацкі І бяжыць насустрач сонцу І далягляду яно думае, што зловіць сонечны прамень і дабяжыць да краю свету а дабягае толькі да даросласці Будучыні не існуе ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Какáўка Ты з'яўляешся побач нягучна, І не будзе з табою канца. Пачатак бязмежны Ізноў ізноў ізноў Па-новай. Стракаешся на ўсіх дарогах, Пільнуеш ля дома, ў кватэры, на ложку. Не магу распрануцца, А няма і нагоды. Ты бачыў, Што нікому не трэба адвеку. Ты са мной, ты вартуеш у сне, Дзе ты кажаш вар'яцкія рэчы. Гэта нішто, мары адныя, Што паўсталі з магілы маёй. Я труну змайстравала сабе, Як і ты сваю тагельхарпу. Мы гучым і спяваем Вельмі розныя спевы. Я танчу ў труне. Ты ідзеш усё далей, У імгле патане твая постаць. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● аўтар не пакінуў спасылкі на ўласныя крыніцы ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • #верш #Сп_Сонечны Багровая раніца Багровым світаннем палае зара, У замку забіты быў сын караля. Ня чутны плач маці, ня чутна айца, У сэрцы іх сына зіяе страла. Праменне світання ліецца з вакна, Чырвоным святлом палівае дзіця. Усцяж на падлозе блішчаць камяні У шкельцах разбітых, струменнях крыві. Дзіцячае цела світанак абняў — У вочках адкрытых агеньчык заззяў. І з кожнай хвілінай агонь патухаў, Пакуль замак вежай прамень не схаваў. Чакаў каралевіч на стол узыход — Цяпер спачывае на шыры падлог. Ня чутны плач маці, ня чутна айца, Даўно каралевіч ужо сірата. Калі каралева радзіла дзіця, Ад цяжару родаў памерла яна. У бітве забралі жыццё караля — Ня стала бацькоў у малога дзіця. Ляжаў каралевіч дванаццаці год, Пакуль не схіліўся над ім карагод З прыдворных і слугаў, і сам у куце Сваяк каралеўскі стаіць у імгле. Званом прабівае прастору царква — У крыпце сабору чакае труна. Ня чутны плач маці, ня чутна айца, Іх дзедзіч ня зойме прастол караля. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Хай Ззяюць (Telegram) ─────────≪✷≫──────── Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!

  • 6 июн.460191

    #малюнак #комікс #Toddzie ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Па Піўку! (Telegram) Надрукавана паводле матэрыялаў Telegram-канала аўтара. Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні! ─────────≪✷≫────────

  • 5 июн.413142

    #верш #Цімафей_Мазуркевіч зь зімовых эскізаў ...что я в сплошном дыму, В развороченном бурей быте С того и мучаюсь, что не пойму — Куда несёт нас рок событий. Сяргей Ясенін ———————— …І я іду… Гудуць мяцелі… Мо‘ імі буду я занесен… Міхась Чарот Некалі ў жылах жылося вясьне — Радасьць юнацтва давала ёй сілы. Покуль віхуры яе не скасілі, Ясна й салодка жылося і мне. Я не чакаў, што спаткае зіма — Хіба зь вясковых, каб думаць аб гэтым? Жыць, Палымнець — Я ня меў іншай мэты. Можа, Праз гэта вясны зноў няма? 02.01.2026 ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Na varcie źničak (Telegram) Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні! ─────────≪✷≫────────

  • 2 июн.373151

    #верш #Максім_Крывіч дыптых, даўжынёй у годы.. Аб нянавісці (03.11.2022) --- Нават калі ўвесь свет упадзе ў нянавісць, Нават калі гэтаму будзе нейкая прычына, Нават калі мяне будуць прымушаць ненавідзець, бо так трэба і правільна, Я спынюся, Павярнуся І пайду скрозь натоўп, Каб сярод гэтай жудаснай зграі адшукаць Чалавека. Аб вар'яцтве (02.03.2026) --- Нават калі ўвесь свет з мяне зробіць вар'ята, Нават калі гэтаму будзе пэўная нагода, Нават калі мяне будуць прымушаць падкарыцца, бо так трэба і правільна, Я паўстану, Устану І пайду праз натоўп, Каб сярод гэтай жудаснай зграі быць адным Чалавекам. ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● дом месяца 💙 (Telegram) ● Maksim Kryvich (Threads) Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам. Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні! ─────────≪✷≫────────

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 2 июн.229162

    #малюнак #комікс #Toddzie калі ў вашай хаце прывід, але арэнда танная 😁 ─────────≪✷≫──────── Спасылкі аўтара: ● Па Піўку! (Telegram) Надрукавана паводле матэрыялаў Telegram-канала аўтара. Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў! ☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні! ─────────≪✷≫────────

  • 2 июн.256111

    #ADM #рэк Добры дзень, шаноўныя творцы і аматары творчасці! Асноўная задача, якую Новы свет ставіць перад сабою — гэта пашырэнне сучаснага беларускага мастацтва. Але што ёсць "сучаснае мастацтва"? Гэта мастацтва, што народжана сёння. А "сёння", ведае кожны, немагчыма без "учора". ❤️ «Мова Наша» — канал пра беларускую мову, літаратуру, культуру. Гэта тыя самыя заняткі па беларускай мове, літаратуры, гісторыі, на якіх у вас не патрабуюць падручнікаў і сшыткаў) ❤️ Разборы цікавых слоў, тлумачэнні складанага простай мовай, аповеды пра літаратуру, фальклор, факты, выяўленне забытых слоў і рэчаў — і ўсё, каб вы маглі сказаць: "Ваў! Я гэтага не ведаў!" Беларуская мова і культура — не сухія правілы і тэрміны. Гэта жывое. Блізкае. Роднае. Наша!❤️ @mova_nasha