Ода | Творчая скрыня
описание
Блог графічных дызайнераў з кавалкамі жыцця і разнастайнаю творчасцю. Бустні канал: https://t.me/boost/mx_oda Іншыя сац.сеткі: https://linktr.ee/ks.links Напішы мне: https://t.me/mx_oda?direct
530
подписчиков
Охват к подписчикам
37,9%
ERR
Реакции к просмотрам
1,05%
86 на 35 постов
Пересылки к просмотрам
0,43%
35
Постов в день
0,3
всего 36
Где отзываются чаще
доля реакций к просмотрам- 11 авг.#твіч Гульні, якія папаўнілі маю галерэю | Жнівень 🎮 DragonSword : Awakening | 2026 Новая анімэ-рпг з адкрытым светам ад разробнікаў, якія не проста стварылі мой улюблены драган нэст, але і ўзялі за падмурак тую ж баявую сістэму з адаптацыяю пад сучасннасць. Вядома, абышлося без скандалаў. Але гэта аповяд для асобнага паста пра гісторыю разробкі гульні. 🎮 The Stanley Parable: Ultra Deluxe | 2022 Класіка сімулятара шпацыру з эляментамі гумару і шматлікім выбарам. Што тут яшчэ сказаць? Даўно знаходзілася ва маім спісе жаданняў, а зараз на яе скідон на цэлых 65%. 🎮 The Exit 8 + Platform 8 | 2023 і 2024 Калі вам здаецца, што вы недзе чулі назву першай гульні, вы не згубілі глузд. Зусім нядаўна па ёй Гэнкі Кавамура, пісьменнік і кінастваральнік, напісаў кнігу і зняў фільм. І як вы думаеце, колькі кошціць пак з сімулятарамі шпацыру з эляментамі "знайсці нейкую лухту" з такім бэкграўдам? 4$ з капейкамі... 🎮 FNAF Ну, тут усё яшчэ прасцей. Гэтая серыя гульняў вялікая частка майго дзіцінства і мне патрэбна мець усе часткі, каб закрыць гештальт. Яшчэ лепш прайсці іх, але ведаючы маю чутлівасць і навыкі мультытаскінга. Затое гледачам будзе весела назіраць за маімі панічкамі, хахахах. Якія з гульняў вы хацелі б убачыць на стрымах? Магчыма, вы прайшлі ўжо нешта?6,45%
- 18 июл.#палае Усё часцей мне хочацца дзяліцца з вамі гісторымі, калі падчас абслугоўвання са мною пераходзілі на беларускую мову і наадварот. Цяпер жа я прапануем якасны кліентаарынтаваны сэрвіс 😎 На выхадных я з бацькамі забеглі ва бліжэйшы да дома гандлёвы цэнтр. Пакуль яны аплачвалі пакупкі, я адыйшлі заказаць матча-латэ ва маленькім кавярным астраўцы. Мяне сустрэлі "новая" барыста, на чыі змены я тупа не патраплялі раней. І мяне дужа кранула, што не гледзячы на недахоп слоўнікавага запасу, яна паспрабавала перайсці на беларускую. Мы пагутарылі пра напоі і сіропы. Аказваецца яна малюе на сваіх кубачках (мой з гонарам стаіць на маей паліцы). Ці жадаеце больш такіх гісторыяў? 🥰3,93%
- 27 июн.Жлобінскія пейзажы і архітэктура ✈️ Дзіўныя, але па-свойму прыгожыя дрэвы; ✈️ Касцёл Маці Божай ✈️ Скульптура "Ладдзя" ✈️ Скульптура "Дзьмухавец" ✈️ Крама ОЗік ✈️ Свята-Пакроўская царква ✈️ Касцёл Святога Казіміра3,46%
- 29 нояб. 2023 г.#вершы Запаветнае жаданне Аднойчы яна адмовілася ад цяплыні, Якой жа балючаю тая ёй здавалася. Але ж калі яна апусьцела да канца, Прагна зачапілася за тыя ўспаміны. "Як жа мне агідна ад абдымкаў..." "Прачынаюся й адчуваю зноў віну" Упала знічка й дзяўчына прашаптала: "Спаць я ноччу ніколі не жадаю!" Аднойчы яна адмовілася ад цяплыні, Якой жа салодкаю тая ёй здавалася. І вось калі яна апусьцела да канца, Прагна зачапілася за тыя ўспаміны. "Як жа мне прыемна ад абдымкаў..." "Прачынаюся й адчуваю зноў віну" Упала знічка й дзяўчына прашаптала: "Спаць я ноччу ніколі не жадаю!"3,41%
- 7 авг.#твіч Палюем за скарбам | One Piece https://www.twitch.tv/mx_oda Чат тэлеграм-стрыма ва каментарах2,65%
- 5 мая 2025 г.#вершы Кветкі прачнуцца - Сонцам нап’юцца. Котка прыйдзе - Хаос прынясе Вясна - мая муза, А можа абуза? Лянота пісаць, Толькі б паспаць2,40%
- 30 июн.Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей ✈️ Шмат арнаментаў ✈️ Таямнічы скарб ✈️ Багатыя фоцікі ✈️ Тэлеграф, здаецца ✈️ Старае піяніна2,26%
- 21 сент. 2025 г.#вершы Дазволь мне застацца, Ва абдымках ілюзіяў сна. Мне так болячы прачынацца І разумець, што гэта хлусня.2,18%
- 10 июн.без подписи2,12%
- 21 июн. 2024 г.#вершы Чаму ня сьпіце? Пакуль цела глыжаком качаецца, Знутры нешта выдрацца жадае. А давайце выклікаем святара? Я апантаныя, патрэбна вызваляць! Прыйдзе й выгукне нешта па-лацінску, Дык вось чаму вучаць на медыцынскім! А цяпер чарга мілагучнай медытацыі, Якая заплюшчыць трывожную чакру! А можа прэч ляноту і выпіць лекі? Яны ніколі не падводзілі, Чым саманазваныя знаўцы.2,10%
- 14 авг.#дайджэст 🦆 Не прайшло і года, а толькі два месяца з капейкамі, як я заселі за мантаж падкаста. Я выбралі самы загружаны час, каб пераадоліць сваю непрыязь да тэмбру голасу і "воськання", таму дакладна будзе цудам выпусціць яго ва канцы месяца. 🦆 Акрамя гэтага я плануем паехаць на Юнікон. Спадзяемся, мне дадуць выхадныя на ўсе дні фестываля. Ва планах зняць вялікі блог, або тры асрбныя часткі пра кожны дзень. Калі вы плануеце, або наведвалі гэтае мерапрыемства, будзе цікава пачытаць вашыя ўраджанні/чаканні.2,08%
- 7 дек. 2023 г.#вершы Злавілі крохкага матылька, Якога вабілі яскравыя валошкі. І шкляны слоік дужа цесны, Унутры ім пыл застаецца уздыхаць. Сябры, шануйце вольных матылькоў, Бо дадзена няшмат ім часу. Давайце шанаваць іх быцьцё, Каб месяцамі тыя радавалі погляд.2,02%