tgindex

ProFood

описание

🍽️ Кухня — это искусство и культура 🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы 🔍 Делаю обзоры 🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram

4 577
подписчиков
Охват к подписчикам
55,8%
ERR
Реакции к просмотрам
2,60%
5 200 на 50 постов
Пересылки к просмотрам
0,35%
698
Постов в день
0,1
всего 86

Где отзываются чаще

доля реакций к просмотрам
  • 11 авг.Сёлета мяне нешта па-сапраўднаму зацягнула ў гэтую гісторыю з нарыхтоўкамі 😅 Кожны раз думаю: ну ўсё, гэта дакладна апошняя партыя. А потым гляджу — і зноў на стале новыя слоікі 😂 Ніколі раней столькі не рабіў. Але, здаецца, сёлета я ўвайшоў у смак. І нешта мне падказвае, што гэта яшчэ не апошнія слоікі 😄9,72%
  • 14 июл.👋 Сябры, усім прывітанне! З вамі Сяргей, і гэта канал ProFood. За апошні месяц я прачытаў шмат вашых каментароў. Многія з вас хваляваліся і пісалі, што пасля апошняга відэа канал, магчыма, больш не будзе развівацца і новых выпускаў ужо не будзе. Хачу вас супакоіць — гэта зусім не так. Я проста ўзяў невялікі адпачынак, крыху перадыхнуў і ўжо зусім хутка вярнуся да вас з новай стравай і новай цікавай гісторыяй. Мы зноў будзем гатаваць разам, дзяліцца ўражаннямі, абмяркоўваць рэцэпты ў каментарах, ставіць падабайкі і дзяліцца відэа з сябрамі. ❤️ Менавіта дзякуючы вашай падтрымцы канал расце і развіваецца, а я маю магчымасць і далей расказваць вам пра беларускую кухню, яе традыцыі, забытыя рэцэпты і цікавыя гісторыі, звязаныя з нашай кулінарнай спадчынай. Вялікі дзякуй, што застаецеся са мной. Да сустрэчы ў новым выпуску!7,51%
  • 12 авг.МАЛАСОЛЬНЫЯ ПАМІДОРЫ 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok ──────────────────────── 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця.6,77%
  • 8 авг.Шыпшына — адна з тых ягад, што не крычыць пра сябе, але спрадвеку была часткай беларускай традыцыі. Яе рэдка елі свежай. Затое нарыхтоўвалі на зіму: сушылі, заварвалі духмяныя напоі, варылі адвары і ўзвары. Разам з калінай, рабінай і ляснымі ягадамі шыпшына была часткай той культуры запасаў, калі прырода карміла цэлы год. Сёння сабраў свой ураджай. Ён ужо адправіўся сушыцца, каб узімку ператварыцца ў кубак гарачага, духмянага напою з водарам жніўня. 🍂6,68%
  • 25 мая🎉 Сёння майму каналу ўжо 4 гады. Калі шчыра, я нават не думаў, што ўсё гэта так вырасце. Усё пачыналася з аднаго відэа і простага жадання захаваць нешта роднае і знаёмае. А потым з’явіліся вы ❤️ І ў нейкі момант канал стаў не проста пра ежу. Ён стаў пра людзей, успаміны, атмасферу і тое цёплае адчуванне дому, якое хочацца захаваць. Пра пах свежага хлеба. Пра гарбату на стале. Пра ціхія вечары ў вёсцы. Пра беларускую кухню — простую, шчырую і жывую. За гэтыя 4 гады канал стаў вялікай часткай майго жыцця. І гэта толькі дзякуючы вам. Дзякуй за кожны прагляд, каментар, падабайку і добрае слова. Вы нават не ўяўляеце, колькі гэта значыць 🤍 Калі хочаце павіншаваць канал з днём нараджэння — можаце зрабіць гэта праз Buy Me a Coffee ☕️ Для мяне гэта будзе вельмі каштоўны падарунак і дапамога каналу рухацца далей, развівацца і ствараць новыя душэўныя відэа. Дзякуй, што вы са мной. Паехалі далей 🤝5,98%
  • 6 маяПРАЖАНАЯ КУРКА Ў ЖЫТНІМ ЦЕСЦЕ Instagram TikTok 📍 Мінская вобласць ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #курка #жытняецеста #рэцэпт5,30%
  • 25 апр.25 траўня — 4 гады каналу 🎉 Давайце святкаваць разам і пачнём ужо зараз Гатуйце па маіх рэцэптах, адзначайце мяне — зробім невялікі флэшмоб 🙌 Мне вельмі хочацца пабачыць, як беларуская кухня жыве ў вашых дамах ❤️ Гэты канал расце дзякуючы вам — вашай увазе, рэакцыям і падтрымцы. І калі хочацца быць часткай яго далейшага развіцця — можна сімвалічна «пачаставаць кавай» ☕️ Усё, што вы робіце, дапамагае каналу жыць і рухацца далей.5,15%
  • 7 авг.Пакуль на паліцах крамаў стаяць сотні аднолькавых слоікаў, я працягваю гатаваць па рэцэптах, якія збіраў і адточваў гадамі. Нешта дасталося ад мамы і бабулі. Нешта вывучыў сам. Без спешкі. З добрых прадуктаў. І так, як лічу правільным. Бо сапраўдныя хатнія нарыхтоўкі — гэта не пра колькасць. Гэта пра смак, у які ўкладваеш час.5,11%
  • 22 июл.ПЫЗЫ Не ўсе ведаюць пра пызы, хоць гэта адна з самых смачных і незаслужана забытых страў беларускай кухні. У розных рэгіёнах Беларусі іх гатуюць па-рознаму: з сырой або варанай бульбы, з мясной, грыбной ці іншай начынкай. Сёння прапаную адзін з традыцыйных беларускіх рэцэптаў. 📄 На першай картцы — рэцэпт, які можна захаваць, раздрукаваць або дадаць у сваю кулінарную кнігу. 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok 📍 «Беларуская кухня» ━━━━━━━━━━━━━━ 📖 Цікавы факт Назва «пызы» найбольш распаўсюджана на захадзе Беларусі. Ад клёцак яны адрозніваюцца сваёй круглай, злёгку прыплюснутай формай, а ў кожным рэгіёне існуюць уласныя спосабы іх прыгатавання. ━━━━━━━━━━━━━━ 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты беларускай кухні вяртаюцца да жыцця. ━━━━━━━━━━━━━━ ❤️ Захоўвайце рэцэпт, дзяліцеся з сябрамі і расказвайце ў каментарах, як гатуюць пызы ў вашай сям'і. #беларускаякухня #пызы #рэцэпт4,53%
  • 29 маяЛюблю такія простыя вясковыя вечары, калі паветра пахне дымам, у агні патрэскваюць дровы, і ўсе раптам перастаюць кудысьці спяшацца. Без нейкай ідэальнай карцінкі — проста вечар, агонь і людзі побач. І, напэўна, менавіта ў такія моманты мацней за ўсё адчуваецца нешта сваё, роднае і блізкае.4,40%
  • 6 авг.без подписи3,99%
  • 4 авг.ГРЫБ-ПАРАСОН У СУХАРАХ ПАНКА 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok ──────────────────── 📖Цікавы факт Грыб-парасон лічыцца адным з самых папулярных ядомых дзікарослых грыбоў у многіх краінах Цэнтральнай Еўропы. Для многіх аматараў «ціхага палявання» менавіта смажаны капялюшык у паніроўцы стаў класічным спосабам яго прыгатавання. ─────────────────── 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця.3,97%