- Последний пост
- 21 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 662
- 1/48двое суток
- 758
- 1/72трое суток
- 818
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Зрабілі хіба першае даследаванне, як можа выглядаць транзіт улады ў Беларусі! Вось тут наша калонка для Зеркала, тут сам даследос, а тут эксперыментальная інтэрактыўная мадэль з 14 магчымымі сцэнарамі транзіту!
Пакуль думаў, што напісаць пра новую антропікаву мадэль Fable, урад ЗША абмежаваў доступ да яе для ўсіх не грамадзян ЗША. Уваходзім у часы AI inequality!
без подписи
Пра што мы гутарым з Claude (апроч працоўных таскаў) і як часта ён нам лесціць
Пачалі з’яўляцца даследаванні, якія глядзяць ці пачаў АІ ужо пісаць рысёрчы лепш за сапраўдных эканамістаў. Тут далі розным АІ мадэлям і групам даследчыкаў ацаніць эканамічны эфект пэўнай праграмы. Калі каротка: вынікі прац атрымаліся параўнальныя. Потым усе даследаванні далі на ацэнку АІ і там перамог GPT 5.4, а людзі занялі апошняе месца. Галоўная праблема з АІ, што нават на адных і тых жа мадэлях, пры аднолькавых уводных часам мадэль можа выдаваць процілеглыя высновы. Таму важна ўсё пераправяраць і перазапытваць, але роля даследчыкаў усё больш будзе дрэйфаваць у бок “архітэктараў-аўдытараў”.
Неяк чытаў чарговае даследаванне пра тое, як АІ будзе (і ёсць) вельмі эфектыўны ў сферы кібербяспекі, у прыватнасці ідэнтыфікацыі людзей праз злучэнне ў адно розных дробных фактаў і data points. Задымаўся пра гэта, натхніўся і стварыў для Claude Cowork адмысловы скіл, які дазваляе рабіць прэскрынінг заявак. Мы ў ЦНІ праводзім даволі шмат розных мерапрыемстваў і адукацыйных праграм, а ацэнка заявак займае час, патрабуе пэўнай увагі. Скіл аўтаматызуе гэты працэс, правярае заяўкі і пазначае сумнеўныя. Гэта не вырашае пытанне, не замяняе чалавека, але можа быць добрай дапамогай і заўважаць тое, што чалавек можа ўпусціць. Адпаведна зрабіў шаблон скіла, які кожная арганізацыя можа наладзіць пад свае патрэбы і працэсы. Пішыце ў прыват, што думаеце, таксама пра кейсы выкарыстоўвання, паляпшэнне і аптымізацыі. Спасылка са скілом для Claude і інструкцыяй: https://github.com/aradniankou/civic-screening-skill
Сфера даследаванняў таксама будзе моцна зменена АІ. Вось напрыклад учора выйшаў новы Claude Opus 4.7, я на гэтым фоне падключыў скілы па стат аналізу, падурыў галаву Дашы Урбан і хутка зрабілі параўнанні гендарных адрозненняў беларускай моладзі, тое што ўскосна закраналі ў нашым апошнім даследаванні па моладзі. Калі каротка: - Маладыя жанчыны больш згодныя, што Беларусь бліжэй да Еўропы. Стаўленне да Расіі аднолькавае - Маладыя жанчыны больш трывожацца па эканамічных пытаннях - Маладыя жанчыны больш давяраюць усім інстытутам: і НДА, і дзяржаўным Больш падрабязна і цікава на адмысловым прыгожым сайце, які быў зроблены праз Claude Design (зарэлізілі сёння): https://aradniankou.github.io/BY_Youth/
Нядаўна запісаўся ў АІ-энтузіясты, сам пачаў рабіць эксперыменты з Claude Cowork, ды сачу за тым, як гэта змяняе розныя дамены. Вось напрыклад на днях натаўскі стратком выклаў даследаванне, дзе аналізуюць, якія АІ мадэлі прасцей выкарыстоўваць для распрацоўкі ўласных ботафермаў. 1 - Як бачыце па графіку, не тое, што DeepSeek, але і Gemini лёгка наладзіць для генерацыі дэзынфармацыі, open-source мадэлі ўвогуле амаль не маюць этычных абмежаванняў. 2 - Адрознець АІ ботаў ужо амаль немагчыма, генеруюцца розныя персоны з рознымі тыпамі псіхалагічных паводзінаў, стылямі размоваў. А адмысловы агент сочыць, каб боты не адыходзілі ад сваёй легенды. 3 - З існуючымі туламі генераваць персаналізаваную дэзынфармацыю ў прамысловых памерах стане значна прасцей. Аўтары сцвярджаюць, што рэактыўны кантэнт-менеджмент і падыход на барацьбу з прапагандаю проста не адпавядае памеру праблемы. Заходнім дэмакратыям прыйдзецца шукаць спосабы барацьбы з інфраструктураю вытворчасці ды нарошчваць уласны “атакуючы” патэнцыял.
Усё, што трэба ведаць для разумення знешняй палітыкі Беларусі сёння, заўтра і паслязаўтра Чытаць маю новую калонку для Банка Ідэй
Да сустрэчы ў нядзелю!
⚡️ Для фінальнага блока Reshape 2025 прызапасілі для вас дыскусію з поглядам у будучыню — 2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі | 15:45 – 16:45 💭 Абмяркуем, якія магчымасці хаваюцца ў бліжэйшых пяці гадах, да чаго можа прывесці трансфармацыя беларускага палітычнага поля і як да гэтага рыхтавацца. Выступоўцы: Арцём Шрайбман, Вольга Лойка, Аліна Коўшык, Філіп Біканаў Мадэрацыя: Антон Раднянкоў, ЦНІ 📍 Рэгіструйся і прыходзь!
Пад’ём! Хутка дэдлайн на ўжо трэццюю Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. У гэтым годзе фокус будзе на культурнай дыпламатыі, ну а мне па традыцыі выдалі тэму пра перамовы. Рэгістрацыя тут: https://new-belarusian-diplomacy.academy
без подписи
без подписи
без подписи
🏆Хто напісаў лепшыя артыкулы за год? Мы правялі апытанне сярод экспертаў і нашых падпісантаў, каб вызначыць тыя лепшыя матэрыялы, якія былі апублікаваны на нашым сайце ў гэтым годзе і якія больш за ўсіх спадабаліся нашым чытачам. Па выніках больш за 100 галасоў маем двух пераможцаў! 🏆Лепшая калонка Антон Раднянкоў — Таксаномія выжывання. 🏆Лепшае даследаванне Legalize Belarus, Моладзевы блок — Наркапалітыка ў Беларусі. Але аўтараў і добрых артыкулаў было так шмат, што мы вырашылі зрабіць яшчэ некалькі намінацый ад імя рэдакцыі. 🏆Самае актуальнае даследаванне — Лада Яновіч, Пётр Рудкоўскі 🏆Погляд звонку — Сяргей Гурыеў і Яўген Глібавіцкі 🏆Нацыянальны медыятр — Леся Руднік 🏆Самыя прадуктыўныя аўтары — Анастасія Лузгіна і Павел Мацукевіч 🏆Голас супольнасці — Таццяна Чуліцкая 🏆Іскра дыскусіі — Таццяна Шчытцова 🏆Каштоўнасці прадпрымальніцтва — BEROC i Радзівон Марозаў 🏆Той, хто нясе святло — Яўген Макарчук 🏆Цёмны прарок — Леў Львоўскі Усе меркаванні і даследаванні чытайце на сайце «Банка ідэй»!
Усё, што я думаю пра выбары 2024, 2025 і 2035 https://www.youtube.com/watch?v=kyWTfSKljI8
Беларускі грамадскі сектар выжыў, выехаў, выдыхнуў. Але на гэтым шляху згубілася ўласная тэорыя перамен. Калі раней большасць гульцоў ставіла на змяненне палітыкі дзяржавы праз супрацу ў розных сектарах, то цяпер гэта формула не працуе. Дык чым жа мы тады ўсе займаемся? У калонцы для Банка ідэй прапаноўвае сваю «таксаномію выжывання» — лаканічнае апісанне галоўных прынцыпаў ды кірункаў працы на найбліжэйшыя гады, магчымую мэту грамадскага сектару ды шляхі яе дасягнення. Гэта не адказ на ўсе пытанні, а, хутчэй, пачатак размовы.
Грамадскі сектар адаптаваўся, выжыў, пачаў адбудоўваць працу з-за мяжы. Цяпер выклік куды больш сур’ёзны: захаваць рэлевантнасць для беларусаў унутры краіны. На гэтым шляху прыйдзецца запускаць новыя брэнды, адмаўляцца ад старых і таксічных, шукаць выхады на шырокія аўдыторыі і пазбягаць маргіналізацыі. Гэта будзе не прыемна, не ва ўсіх атрымаецца, даліну смерці пройдуць не ўсе. Накідаў пару думак пра будучыя выклікі грамадскага сектару ў калонцы для Банку ідэй.
без подписи