- Последний пост
- 23 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Видео (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 285
- 1/48двое суток
- 326
- 1/72трое суток
- 352
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Зрабілі хіба першае даследаванне, як можа выглядаць транзіт улады ў Беларусі! Вось тут наша калонка для Зеркала, тут сам даследос, а тут эксперыментальная інтэрактыўная мадэль з 14 магчымымі сцэнарамі транзіту!
Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня! Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS. У праграме: 🟪 Размова са Святланай Алексіевіч Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь. Мадэратар: Рыгор Астапеня 🟪 Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру” · Мікалай Халезін · Праект Этыка · Валянціна Андрэева · Дзмітрый Салодкі · Саша Адамаў Мадэратар: Саша Івулін 🟪 Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура? Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць? · Саша Філіпенка · Лявон Вольскі · Удзел яшчэ адной спікеркі ўдакладняецца Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч 📌 Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная. Святкуйма разам нашу беларускасць!
Нікога лепш у беларускай палітыцы не было і не будзе https://zrzutka.pl/p8hzuf
тун-тун для тых, каму да 30) https://politicalcampus.co/course/akademiya-novaj-belaruskaj-dyplamatyi/
Квіткі тут 👇 https://relivent.eu/BY/event/1950/
Калі вам раптам падабаецца фармат тэкстаў на дзесяць тысяч слоў, то не праходзьце міма. У гэтым годзе выпускаем двулогію пра Беларусь у рэгіянальнай бяспецы. Палітычная частка — па спасылцы. Калі эпоха такога фармату для вас ужо прайшла, то заўтра а 14-й па Варшаве завітаю ў эфір да маэстра Змітра Лукашука — там усё і абмяркуем)
У Прэс-клубе больш няма фармату анлайн-прэзентацый, таму публікуем вынікі апытання без папярэджанняў. Тут — прэзентацыя па-руску, тут — па-ангельску, а тут — датасэт для самых адданых. Самае важнае: Падтрымка вайны — 27%, самая жыццясцвярджальная лічба, якую можна ўявіць у сённяшніх умовах. Большасць, як і раней, выступае за неадкладнае спыненне баявых дзеянняў і пачатак перамоў. За год вера ў перамогу Украіны істотна зменшылася — да 8%. Ацанілі ўзровень інфармаванасці пра падзеі ў свеце і ў краіне. Людзі пра многае чулі, што сведчыць, што грамадства ў цэлым даволі ўключанае. Пра вызваленне палітвязняў ведае пераважная большасць; часцей падтрымліваюць, пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі падзяліліся ў меркаваннях прыкладна напалам. Замерылі і стаўленне да масавага прыезду пакістанцаў. Самая звычайна талерантная прадэмакратычная група ў гэтым пытанні аказалася найменш талерантнай. Замерылі сацыяльны аптымізм: людзі ў большасці песімістычна ацэньваюць наступствы расійска-украінскай вайны і маштабную эміграцыю. Адток насельніцтва турбуе і праўладных, і прадэмакратычных рэспандэнтаў. Шмат хто дэкларуе, што мала ведае пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй: толькі каля траціны ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі. Пры гэтым падтрымка размяшчэння ядзернай зброі прыкметна вырасла, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступае супраць. Уступленне ў НАТА падтрымліваюць толькі 8% беларусаў. Прыблізна палова гарадскіх жыхароў кажа, што не падтрымае ўваходжанне ў альянс ні пры якіх абставінах. У сферы знешнепалітычных арыентацый, як і раней, змагаюцца дзве лініі: нейтралітэт і арыентацыя на Расію. Далучэнне да ЕС падтрымліваюць 15% — у сённяшніх абставінах пры сённяшняй палітыцы гэта можна назваць нават поспехам) Агулам: калі вы тужылі — не тужыце, калі спадзяваліся — не спадзявайцеся!)
Дастойна закрылі “Гэта топ!” топавай гісторыі пра карту Смоліча: https://youtu.be/znxghPrKJsk Навіну пра вяртанне можна пачытаць тут. Копіі карты купляйце тут.
Сёння дропнулі навіну пра “Вялікае мастацтва артылерыі”. Гэтаю кнігу — як і Трэці Статут, кнігу Сімяона Полацкага, Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту Няпрэцкага — можна будзе пабачыць на Фестывалі Мальдзіса. Праграма тут. А ўвечары выйдзе “Гэта топ!”, тут можна падпісацца.
⚡️ Упершыню арганізуем Летнюю школу для тых, хто працуе з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю! Калі? З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года! Што будзе? 🔵16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту. 🔵Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі. 🔵Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS. Хто можа ўдзельнічаць? Маладыя людзі да 30 гадоў, якія… 🟣маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва; 🟣навучаюцца на адпаведных напрамках; 🟣проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй. ☑️ Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек. ❌ Візавая падтрымка не аказваецца. ⏳ Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025 📎 Падрабязнасці 📌 Рэгіструйся тут
Запрашаем на шчырую размову з Рыгорам Астапенем і Volnyja Talk пра беларускія матэрыяльныя каштоўнасці! зарэгістравацца Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй, апякун ініцыятывы Maldzis, палітолаг і вядучы Youtube-канала “Гэта топ!”. Падчас анлайн-размовы Рыгор раскажа: Як і чаму Беларусь стала сусветным лідарам па колькасці страчаных культурных артэфактаў Навошта беларус_кам вяртаць свае матэрыяльныя каштоўнасці Як ініцыятыва Maldzis вяртае нацыянальную спадчыну. Прыходзьце і задавайце пытанні Рыгору самі! Гэта магчымасць разам парэфлексіраваць, падзяліцца думкамі і абмеркаваць сапраўдныя беларускія каштоўнасці. Умовы ўдзелу 📅 9 ліпеня, 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску) 💻Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі. ❗️Для ўдзелу просім зарэгістравацца: https://airtable.com/appjrDbfoFWpNCEUV/pagv0rgf1Frorsy8k/form Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты. 🎟 Удзел у вэбінары за данат ад €5 – мерапрыемства дабрачыннае, а ўсе грошы пойдуць на дапамогу Вольным і дзейнасць ініцыятывы Volnyja. 🥷На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі. Далучайцеся да мерапрыемства і адначасова падтрымлівайце Вольных! ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи