Беларусские анархисты Варшавы
СтатистикаСвязь @an_waw Старый канал https://t.me/belanarchistinpl Instagram https://www.instagram.com/belanarchistinpl/ Почта bel-anarchists-waw@riseup.net
- Последний пост
- 11 авг.
- Последнее чтение
- 16 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 22
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 123
- 1/48двое суток
- 140
- 1/72трое суток
- 152
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
без подписи
Некалькі здымкаў з мітынга, якія мы пазычылі з розных рэсурсаў
Анархісты на мітынгу 9 жніўня У мінулую нядзелю мы наведалі мітынг беларускай дыяспары ў Варшаве, прысвечаны чарговай гадавіне пачатку пратэстаў 2020 у Беларусі. Наша прысутнасць стала выразам працягу барацьбы побач з іншымі беларусамі супраць дыктатарскай улады. Мы лічым вельмі важным захоўваць агмень салідарнасці змагароў, закладзены яшчэ шэсць год таму, а таксама ўжо сёння спрабаваць сфармаваць сапраўды дэмакратычнае аблічча пратэстанага руху. На пачатку мітынга нам спрабавала сапсаваць настрой польская паліцыя, прадстаўнікі якой настойліва патрабавалі ад прысутных адкрыць твары. У выніку даволі працяглай спрэчкі нашыя таварышы змаглі адстаяць сваё права на ананімнасць. Мы бачым вялікую рызыку для беларускіх актывістаў у тым каб публічна дэманстраваць твар на падобных мерапрыемствах і лічым падобныя дзеянні мусароў вельмі небяспечнымі. Не будзьце абыякавымі да такіх небяспечных захадаў, нават калі яны сыходзяць ад нібыта "аўтарытэтаў" ці т.зв. лідэраў меркаванняў. Абараняйце права актывістаў на ананімнасць, нават калі для сябе вы абралі варыянт выходзіць з адкрытым тварам. Тое пачуццё салідарнасці, якое беларускае грамадства выпрацавала яшчэ на пачатку 2020 года, не павінна абмяжоўвацца толькі словамі. Давайце дапамагаць адзін адному і бараніць свае правы разам, дзе б нас не закінуў лёс. Салідарнасць - наша зброя!
Далучайцеся да анархістаў на дэманстрацыі 9 жніўня Трэба прызнаць, што яскравыя падзеі 2020 года засталіся ў мінуўшчыне. Дзяржава ўзмацніла кантроль, змяніліся геапалітычныя абставіны і наш настрой. Аб супрацьстаянні шасцігадовай даўніны нагадваюць хіба безперапынныя рэпрессіі і колькасць палітычных вязняў. Але толькі ад нас залежыць як рэагаваць на новую рэчаіснасць. І, не ў апошнюю чаргу, ад нас залежыць будучыня краіны, дзе ўсё насельніцтва апынулася ў закладніках і штодзённа адчувае прэсію дыктатуры. Часам падаецца, што 9 жніўня гэта проста сымбалічная дата, якая дазваляе настальгічна паўздыхаць па таму пачуццю свабоды, якое многія паспелі адчуць у 2020. Але гэта значна больш. Гэта нагодна ўспомніць натхняльныя прыклады барацьбы, нагода ўзгадаць тых змагароў, якія яшчэ з той пары сядзяць у турмах, нагода для рэфлексіі над цяперашнім станам пратэстанага руху. Гэта кропка, у якой мы дэманструем рашучасць сённяшніх змагароў працягнуць барацьбу ўжо ў якасці эмігрантаў. Прыходзьце разам з намі зноўку адчуць еднасць і натхніцца на працяг барацьбы. Далучайцеся да анархістаў на мітынгу ў Варшаве. Варшава, Krakowskie Przedmiecie,1 (каля помніка Мікалаю Каперніку) 9 жніўня 18:00
28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў у войску і людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання. Да свайго дня нараджэння яны заклікалі супольнасць арганізаваць невялікія святочныя імпрэзы або сабраць ахвяраванні. АЧК-Беларусь далучаецца да гэтага закліку і прапануе набыць гістарычную пячатку ўзору 1919 года. Яна належала камандзіру паўстанцкіх войскаў Махно Крымскага напрамку — Усеваладу Паўлоўскаму. Дызайн пячаткі ўзяты з аднаго з музеяў у Кіеве, прысвечаных Украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў. Са снежня 2025 года Гуляйполе — радзіма і адзін з галоўных цэнтраў арганізацыі руху Нестара Махно — знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Яго музей быў знішчаны, але экспанаты паспелі эвакуяваць яшчэ ў 2024 годзе. Мы лічым важным захоўваць гісторыю нашага руху — хаця б у памяці, але таксама і ў матэрыяльных рэчах. Гэтая пячатка — добрае сведчанне таго, што гісторыя паўтараецца, і народ Украіны зноў вымушаны адстойваць сваю свабоду. Пячатка пастаўляецца ў драўлянай скрыначцы разам з чарнілам і стане выдатным сувенірам. Кошт: 50 еўра (плюс дастаўка). Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны "Калектывам салідарнасці" Заказавайце праз @abc_belarus_2020 да 5 ліпеня. 🔽🔽🔽
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Фота з Першамаю 2026 ў Варшаве
Анархісты на варшаўскім Першамаі Сёння з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці працоўных мы прайшліся вуліцамі варшаўскага раёну Старая Прага. Невялічкую дэманстрацыю арганізавалі польскія анархісты з групы Czarny Sztandar i Związek Syndykalistów Polski, у шэрагах якога таксама нямала анархістаў. Трэба адзначыць, што гэта першая за доўгі час спроба зладзіць у Варшаве самастойную анархістычную дэманстрацыю на 1 мая, асобную ад дэма чырвоных. Месца для шэсця таксама было абранае невыпадковае. У гэтым раёне Варшавы зараз назіраецца найбольшая актыўнасць забудоўшчыкаў, якія усімі магчымымі шляхамі спрабуюць выселіць мясцовых жыхароў, каб выбудаваць камерцыйнае элітнае жытло. Прамовы выступоўцаў былі моцна звязаныя з лакальным кантэкстам і не спрашчаліся толькі да абстрактных лозунгаў. Яны казалі аб недапушчальнасці эксплуатацыі працоўных і аб праве чалавека на асабістае жыллё. Мы прайшліся па знакавых кропках раёну ад офісаў забудоўшчыкаў да крамы, дзе гаспадар эксплуатуе непаўналетніх прадаўцоў не падпісваючы з імі кантракт. Нашая наяўнасць вызвала вельмі неадназначную рэакцыю мясцовых жыхароў: ад абразаў і канфліктаў да поўнай падтрымкі і паразумення. Чарговы раз мы ўпэўніліся, што дэманстрацыя нават у эпоху інтэрнета гэта не касплэй на мінуўшчыну, а нагода сутыкнуцца з рэальным народам пра які мы заўсёды пішам. Для палітычнага руху вельмі важна заставацца заўважнымі і шукаць агульную мову з шэраговымі працоўнымі. Салідарнасць - наша зброя!
Запрашэнне на Першамай у Варшаве Здавалася б, сэнс 1 мая назаўсёды згубіўся недзе ў часах савецкага фармалізму, пакінуўшы за сабой толькі лёгкі пах шашлыка і нафталіну. Але, нажаль, як і ў часы бальшавіцкай тыраніі дагэтуль нікуды не знікла праблема эксплуатацыі працоўных ва ўсім свеце. Эканамічны прыгнёт - самая распаўсюджаная форма дыскрымінацыі, якую штодзённа дасвядчаюць мільярды людзей. Дзеля кансалідацыі барацьбітаў з капіталізмам ва ўсім свеце вельмі неабходны аб'яднаўчы сімвал з шырокай геаграфіяй, глыбокай гісторыяй і анархічнымі каранямі. Савецкі перыяд у гісторыі гэтай даты - нагода не для сораму, а для выкрыўчай крытыкі, якая б паказала аднолькавасць цынізму ў дачыненні да працоўных з боку як ліберальных, так і камуністычных урадаў. Анархічны ракурс змагання ў такім выпадку падаецца непазбежным. Таму запрашаем вас далучыцца да чорнага блоку на варшаўскім Першамаі! Warszawa, Dworzec Wileński 1 мая 13:00
Праз тыдзень у Варшаве адбудзецца лекцыя праф. Даніеля Грынберга пад назвай "Анархісты як лібертарныя левыя. Падсумаванне перамог, памылак і хібаў". Даніель Грынберг - выбітны даследчык анархізму, былы дырэктар Габрэйскага гістарычнага інстытуту, аўтар ужо класічнай працы "Ruch anarchistyczny w Europie Zachodniej 1870-1914" i, дарэчы, адзін з рэцэнзентаў маёй дысертацыі. Мова: польская Дата: 22 красавіка (серада) Гадзіна: 15.00 Месца: Krakowskie Przedmieście 26/28, Wydział Historii UW, sala 125. Арганізатары: Навуковае кола студэнтаў-гісторыкаў Варшаўскага ўніверсітэта.
Поддержите освободившихся анархистов ✊ Вчера мы получили радостную новость: двое наших товарищей, Павел Шпетный и Александр Козлянко, вышли на свободу. Они были выдворены из страны и на данный момент находятся в Литве. Но свобода несёт не только радость, но и много новых вызовов. После нескольких лет в жестоких условиях беларусских тюрем, бывшим заключённым предстоит заново выстраивать жизнь: восстанавливать здоровье, искать жильё, адаптироваться в новой стране. Всё это требует времени, сил, и финансовой поддержки. Сейчас именно тот момент, когда наша солидарность имеет реальное значение. Даже небольшой донат — это шаг к стабильности, безопасности и новому началу для тех, кто пережил репрессии. Способы поддержки: Stripe PayPal Liberapay: Ko-Fi Patreon Bitcoin: bc1qjcjywtlvujpxfefarna8k6drta63vlpanrd50d Солидарность - наша сила! Давайте покажем, что никто не остаётся один!
без подписи
Увага, правакатар! Нажаль, на сёлетняй Маніфе не абышлося без негатыўных момантаў. Пратэстоўцам увесь час надакучваў права-папулісцкі блогер. Ён стварае кантэнт на тым, што здымае інтэрв'ю з рознымі пратэстоўцамі і пасля мантуе кавалкі з іх такім чынам, што рэплікі гучаць смешна і недарэчна. Вось што мы прапануем рабіць, калі вы ўбачыце гэтага чалавека на акцыі: 1. Паведаміце пра яго прысутнасць арганізатарам акцыі і максімальнаму колу пратэстоўцаў. Лепш увогуле зрабіць абвестку ў мікрафон аб тым хто ён такі і чаму з ім не верта размаўляць. 2. Не давайце яму аніякіх каментароў. Кожнае слова на камеру можа быць перакручана і выкарыстана супраць вас. 3. Закрыйце плакатам аб'ектыў іх відэакамеры і не дазваляйце здымаць. 4. Перашліце гэты пост сваім знаёмым, якія ходзяць на дэманстрацыі. Гэта вельмі важны крок! 5. Апранайце маску на дэманстрацыі, будзьце пільнымі і неабыякавымі. Да сустрэчы на наступных акцыях!
без подписи
без подписи