ZVIAZDA.BY
СтатистикаТолькі самае цікавае — па-беларуску! https://zviazda.taplink.ws/
- Последний пост
- 20:03
- Последнее чтение
- 01:40
- Постов за неделю
- 130
- Всего постов
- 135
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 61
- 1/48двое суток
- 69
- 1/72трое суток
- 75
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🐕 Самы выхаваны пешаход быў заўважаны ў Беразіне На відэарэгістратар патрапіў сабака, які вырашыў перайсці дарогу строга па правілах. Чатырохногі пешаход спыніўся каля «зебры», дачакаўся бяспечнага моманту і спакойна перайшоў дарогу. Кіроўцы, якія заўважылі сабаку, цярпліва яго прапусцілі. «Ветлівыя кіроўцы, адукаваныя сабакі. Гэта Беларусь», - падпісаў ролік аўтар.
💧 У Бабруйску машыніст выкраў больш за паўтоны паліва Устаноўлена, што 42-гадовы машыніст незаконна выкарыстаў службовую паліўную карту, замацаваную за даручанай яму транспартнай тэхнікай. З яе дапамогай ён запраўляў аўтамабілі сваіх знаёмых, атрымліваючы за гэта грашовую ўзнагароду. Увогуле мужчына выкраў 540 літраў паліва на агульную суму больш за 1 440 рублёў.
Ці можна рабіць ямачны рамонт у маразы і праліўны дождж? Растлумачыў эксперт Намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Арцём Ганчар растлумачыў, што ўкладка асфальту ў час праліўнога дажджу немагчыма, аднак рашэнне заўсёды залежыць ад сукупнасці фактараў. 💬 «Калі ўтвараецца крытычны дэфект, які непасрэдна ўплывае на бяспеку дарожнага руху, дарожнікі выканаюць гэту работу адназначна. Мы адказваем за бяспеку людзей», - падкрэсліў намеснік гендырэктара. 🌧 У цэлым, паводле яго слоў, павышаная вільготнасць не з’яўляецца перашкодай для ўкладкі асфальтабетону. Падрыхтаваная пад укладку карта прадзімаецца і прасушваецца, а выкарыстоўваемая для апрацоўкі дна і сценак эмульсія і так мае водную аснову, таму нязначная вільгаць на працэс не ўплывае. Пры выкананні гэтых тэхналагічных умоў укладка цалкам дапушчальна. ❄️ Закранаючы работы ў зімовы перыяд, Арцём Ганчар адзначыў, што для гэтага існуюць спецыяльныя сумесі. 💬 «У адпаведнасці з нарматывамі пры тэмпературах да мінус дзесяці градусаў смела выкарыстоўваюцца літыя асфальтабетонныя сумесі. У іх высокія тэмпературы, яны льюцца, і неабходны толькі некаторы час для зацвярдзення. Гэтыя сумесі добра паказваюць сябе яшчэ з савецкіх часоў», - расказаў ён. Эксперт таксама дадаў, што пры тэмпературы да мінус 10 градусаў для ўстаранення дэфектаў прымяняецца і складзіруемая аргана-мінеральная сумесь.
🇧🇾🥇 Беларусы заваявалі тры залатыя ўзнагароды на старце студэнцкага ЧС па веславанні на байдарках і каноэ У першы дзень спаборніцтваў у венгерскім Сегедзе нашы весляры былі прадстаўлены ў пяці фіналах на дыстанцыі 200 метраў і атрымалі перамогі ў трох з іх. Лепшы рэзультат у мужчынскай каноэ-адзіночцы паказаў Андрэй Жолабаў, у байдарачнікаў першынстваваў Арцём Андрэенка. У каноэ-двойцы сярод дзяўчат поспех святкавалі Лізавета Прымак і Вікторыя Несцярэнка.
У Хойніцкім раёне 13-гадовая дзяўчынка на матацыкле і пасажыр пацярпелі ў ДТЗ Інцыдэнт адбыўся 15 жніўня ў в. Куравое. Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, 13-гадовая дзяўчынка рухалася на матацыкле Motoland і не справілася з кіраваннем. Як адзначылі ў ДАІ, з’ехаўшы з праезнай часткі, матацыкл урэзаўся ў камень і перакуліўся. Дзяўчынка і 18-гадовы пасажыр матацыкла атрымалі траўмы.
🎤 Рэпер Канье Уэст дасць два канцэрты ў Пецярбургу ў кастрычніку Выступленні адбудуцца 10 і 11 кастрычніка на «Газпрам Арэне». На афішы намаляваны сферычны будынак у форме паўшар’я Зямлі, на якім Уэст даваў апошнія канцэрты.
🔥Літаратурныя прыпынкі з’явіліся ў Касцюковічах У межах падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў г.Касцюковічы абноўлены аўтобусныя павільёны. На іх тарцовых паверхнях размешчаны тэматычныя кампазіцыі, якія ўключаюць партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, цытаты з іх твораў, а таксама візуальныя вобразы беларускай прыроды. 📚 Праект накіраваны на папулярызацыю літаратурнай спадчыны Беларусі і інтэграцыю культурных сэнсаў у паўсядзённую гарадскую прастору. ✍🏻 XXXIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5-6 верасня 2026 г. Асноўнымі тэмамі свята ў гэтым годзе вызначаны: Год беларускай жанчыны, абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь у 2026 годзе, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры, пяцігодка якасці.
🔴У Клецкім раёне работнікі АСВОД выратавалі дзіця, якое танула Інцыдэнт адбыўся 16 жніўня на сажалцы ў аграгарадку Морач. Школьніца заплыла за абмежавальныя буйкі, апынулася на глыбіні каля 1,7 метра ў 15 метрах ад берага і не змагла самастойна вярнуцца. Яна пачала біць рукамі па вадзе, прыцягваючы ўвагу. У гэты момант бацькі знаходзіліся на беразе і думалі, што дзіця проста гуляе. На дапамогу своечасова прыйшлі матросы-ратавальнікі АСВОД - яны аператыўна дасталі пацярпелую з вады і даставілі на сушу. На шчасце, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.
❗️Самая смяротная ўспышка Эболы ў гісторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга забрала жыцці больш як 2300 чалавек З моманту пачатку цяперашняй эпідэміі ў краіне пацверджана 4945 выпадкаў заражэння, з іх 2325 скончыліся лятальным зыходам. Узровень смяротнасці дасягнуў 47 працэнтаў. Гэты паказчык ужо перасягнуў папярэднюю буйную ўспышку 2018-2020 гадоў ва ўсходніх рэгіёнах ДРК, калі, паводле даных СААЗ, захварэў 3481 чалавек і памерлі 2299.
💬 «Дынаміка пазітыўная» 🥛Як свет пераходзіць на прадукцыю Made in Belarus. P.S. прыйдзецца яшчэ больш вырабляць і больш прадаваць.
🌾 Азімы рапс устанавіў рэкорд, а збожжавыя на фінішнай прамой. 📣 Актуальныя факты аб уборачнай ад міністра сельскай гаспадаркі.
🛟 П’янага іншаземца ледзь не загубіў заплыў на Святым возеры ў Магілёве Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 жніўня. На афіцыйным пляжы па вуліцы Сіманава моцна п’яны 32-гадовы мужчына пайшоў купацца. Прыкладна за 10 метраў ад берага ён пачаў захлынацца і тануць. Матрос-ратавальнік станцыі «Грабенёўская» падчас абыходу своечасова заўважыў тапельца, даплыў да яго і выцягнуў на бераг. Медыкі, якія прыбылі на месца, агледзелі выратаванага: шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Мужчыну перадалі супрацоўнікам міліцыі для далейшага разбору.
За $360 тыс. прададзена на аўкцыёне сярэбраная ручка першага прэм’ера Сінгапура Лі Куан Ю, паведамляе The Straits Times
📣 Прэзідэнт сёння заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава. 🌾 У цэнтры ўвагі ключавыя пытанні сельскагаспадарчай галіны: уборачная кампанія і пачатак пасяўной, перапрацоўка і продаж сельгаспрадукцыі. 📲 Хутка раскажам падрабязнасці.
🔴З пачатку года Беларусь наведалі больш за 153 тысячы іншаземцаў без віз З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 153 639 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін-суседзяў Беларусі - Літвы, Латвіі і Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 411 808 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 450 118 іншаземцаў, з Літвы - 716 633, з Польшчы - 157 654. У межах пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 87 403 чалавекі.
📣 Прэзідэнт сёння заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава. 🌾 У цэнтры ўвагі ключавыя пытанні сельскагаспадарчай галіны: уборачная кампанія і пачатак пасяўной, перапрацоўка і продаж сельгаспрадукцыі. 📲 Хутка раскажам падрабязнасці.
🚛 Грузавікі ў Беларусі тыдзень будуць пад асаблівым кантролем ДАІ З 17 па 24 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства па бяспецы грузавых перавозак. Асаблівую ўвагу нададуць грузавікам, якія перавозяць сельгаспрадукцыю і сыпкія матэрыялы. Інспектары будуць правяраць мацаванне і стан грузу, наяўнасць ахоўных тэнтаў, тэхнічны стан аўтамабіляў і неабходныя дазволы на перавозку. Таксама ДАІ прасочыць, каб грузавікі не забруджвалі праезную частку. За выяўленыя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
📌Выбуховатэхнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада «Віцязь» правялі работы па абвальванні неэксплутаванага будынка ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна 🔴Работы выкананы ў поўным аб'ёме, без заўваг і здарэнняў.
🦍 Арангутанам у Маскоўскім заапарку ў сувязі з пахаладаннем выдалі кофты Нічога мілей пад канец працоўнага тыдня вы ўжо не ўбачыце 🥰
🔊 З 1 верасня ў Беларусі стартуюць абноўленыя праграмы для 1-х класаў ❗️ У новым курсе асаблівую ўвагу надалі: 🔸 Камунікацыі – цяпер дзеці будуць часцей працаваць у парах і групах. 🔸 Інфармацыйнай гігіене – іх навучаць працаваць з тэкстамі і аддзяляць факты ад меркаванняў. 🔸 Практыцы – па кожным прадмеце прапісана, якое менавіта дзеянне вучань павінен умець выканаць, а не проста прачытаць параграф.