Беларусы Грузии / BY in Georgia
СтатистикаІнфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Інст: https://www.instagram.com/by_in_georgia/ ФБ: https://www.facebook.com/share/Nxfygx7pjjR1UUsu/?mibextid=wwXIfr Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio
- Последний пост
- 6 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 25
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 267
- 1/48двое суток
- 305
- 1/72трое суток
- 330
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Тбілісі 🔥 Red Hot Chilli Peppa па-беларуску! Час пераключацца на вострае 🌶. Гэтым разам гуляем Пепу па-беларуску! 🎃Вас чакае вельмі бадзерая, вясёлая і сучасная гульня, у якой знайшлося месца не толькі музыцы, але і папулярнай культуры, тэлебачанню, мемам і г.д. Будзем разам успамінаць, пазнаваць, смяяцца і правяраць, наколькі добра мы арыентуемся ў тым, што гучыць, мільгае і вірусіцца вакол нас. Збірайцеся ўсе і прыходзьце: 🗓 Калі: 12 жніўня, 20:00 📍Дзе: Grape Wine & Kitchen (Cулхана Цынцадзэ, 58) 🧑🎓Гульцоў у камандзе: 1-12* 💰Кошт: 20 лары з гульца 🖋Рэгістрацыя ўжо адкрытая! Запісвай каманду тут: https://forms.gle/omyhz1rF1V3YTG3HA ці пішы Віке - @vikache1701
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Open Artist Talk: Ландшафт, памяць, міф і супольнасць 📍 Далучайцеся ў гэты чацвер да адкрытай сустрэчы з мастачкамі і мастакамі! Пазнаёмцеся з чатырма беларускімі мастачкамі і мастакамі, якія прыехалі ў Грузію на месячную даследчую рэзідэнцыю, каб даследаваць перасячэнні ландшафту, памяці, міфа і супольнасці праз сучасныя мастацкія практыкі. 🗓 Чацвер, 6 жніўня, 19:00 📍 Library about Georgia, ½ Mikheil Zandukeli St. Tbilisi 🎟 Уваход вольны Падчас сустрэчы мастачкі і мастакі раскажуць пра свае практыкі, пакажуць папярэднія працы і прадставяць даследаванні, якія будуць развіваць у розных рэгіёнах Грузіі на працягу наступных тыдняў. Прыходзьце пазнаёміцца з мастачкамі і мастакамі, пачуць пра іх ідэі яшчэ да пачатку даследаванняў і далучыцца да размовы. Больш дэталяў тут 👀
видео или голосовое, без подписи
🇬🇪 Як паказаць сваю адметнасць ў Сакартвела? Сярод тысяч турыстаў у Тбілісі ці Батумі беларусаў заўсёды бачна здалёк. Для гэтага патрэбны ўсяго два маркеры: Размаўляць на роднай мове. Быць у цішотцы ад znivien.pl (напрыклад як на фота - з усім зразумелым прынтам «Мой родны кут»). Трымайце гарачую зніжку! 🎁 Зніжка 20% на ўсе заказы з сайта znivien.pl. 🎫 Промакод: Promo20 ⏳ Дзейнічае толькі да канца гэтага тыдня. Апранайце сваё, размаўляйце на сваім! 🤍❤️🤍
👛 SWAP-маркет у Батумі У нядзелю, 12 ліпеня, у "аКсяродку" ладзяць SWAP-маркет - івэнт па абмене рэчамі. Як працуе своп: Прыходзьце незалежна ад таго, ёсць вам што прынесці ці не. Рэчаў заўжды застаецца шмат. Рэчы раскладваюцца па катэгорыях на сталах і вешалках. Вы можаце глядзець, выбіраць і мераць тое, што вам спадабалася, не патаючыся нікога. Вы можаце пакінуць свае рэчы, якія не разабралі, ці забраць іх назад. Рэчы, што засталіся, альбо раз’едуцца па вольных вешалках, альбо будуць чакаць наступнага свопа. Што можна прынесці: ✔️ Мужчынскую і жаночую вопратку ✔️ Мужчынскі і жаночы абутак ✔️ Упрыгожванні, аксэсуары ✔️ Бытавыя рэчы ✔️ Кнігі, рэчы для рукадзелля і творчасці ✔️ Што заўгодна, чым вы не карыстаецеся, але іншым яшчэ можа спатрэбіцца ✔️ Брудную ці рваную вопратку: яна пойдзе на падсцілку для бяздомных сабак ✔️ Лішнія вешалкі: іх заўсёды не хапае. Што лепш не прыносіць: 👉 Дзіцячыя рэчы і цацкі (толькі калі на падлеткаў) 👉 Зламаныя рэчы, нягодныя для выкарыстання Уваход вольны, і заўсёды падзякуюць за данаты. 📆 Дата: 12 ліпеня ⏰ Час: з 14.00 да 19.00 (час мясцовы) 📍Месца: аКсяродак, Клдзіашвілі 32, Батумі
❇️ Хочаце на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку – але не ведаеце, з чаго пачаць? Далучайся да анлайн-Q&A! Запрашаем маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на сустрэчу пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці. Калі: 10 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ Дзе: Анлайн (Zoom) 🫥 Пагаворым пра тое: • якія існуюць праграмы для моладзі; • дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі; • як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць; • што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў. 🎉 Хто спікерка? Іра Панядзельнік – навуковая камунікатарка і ментарка. У 2018-2019 гадах Іра каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі, сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа. Рэгістрацыя і падрабязнасці тут 🫥 🫥 Q&A ладзяць моладзевы савет "РАДА" і тг-канал "Твои возможности" ў межах кампаніі On the Move. Шукайце інфармацыю кампаніі па тэгу #belarusiansonthemove
🚶♂️ За колькі дзён вы прайшлі б 300 кіламетраў? Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі»! 🌟 Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўляюцца ў сярэднявечны шлях да Санцьяга. Нехта ідзе па рэлігійных прычынах, а нехта — каб проста перазагрузіцца, знайсці сябе ці праверыць на трываласць. Летась Стэфан Корф прайшоў гэты маршрут з Порту за адзінаццаць дзён. Кожны вечар, збіраючы мазалі і пячаткі, ён занатоўваў свае думкі, эмоцыі і прыгоды. Так нарадзілася шчырая і натхняльная кніга-дзённік. Што чакае вас на сустрэчы: 🌱 Жывыя гісторыі пра начоўкі ў старажытных кляштарах, вячэрняе цінта-дэ-верана і пад'ёмы а шостай раніцы; 📖 Чытанне ўрыўка з тэкста 💬 Цёплая гутарка і гульня ў словы; ✨ Магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара Гэтая сустрэча для ўсіх, хто любіць падарожжы, марыць пра Шлях Сант'яга ці проста хоча правесці вечар у прыемнай беларускамоўнай кампаніі за кубкам смачнага какава. Асцярожна: пасля сустрэчы вам вельмі захочацца купіць заплечнік і выправіцца ў дарогу! 😉 🕖 Калі: 7 ліпеня (аўторак), 20:00 📍 Месца: Тбілісі, кавярня "But First Cacao"
Мы запрашаем жанчын на рэтрыт у гарах «Дзейнічай беражліва» 💚 12–14 чэрвеня мы збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы за гадзіну ад Тбілісі, пасярод лугоў з выглядам на горы. Уявіце, што едзеце ў госці да блізкіх сяброў, дзе мы будзем медытаваць проста пад адкрытым небам, ствараць лэнд-арт і разважаць пра сябе. Праграма падыдзе жанчынам, якія: 🌱 стаміліся жыць у рэжыме «трэба» і хочуць лепш разумець свае сапраўдныя патрэбы; 🌱 часта ставяць іншых на першае месца і хочуць вярнуць кантакт з уласнымі жаданнямі; 🌱 хочуць больш яснасці, унутранай апоры і адчування «я жыву сваё жыццё»; 🌱 шукаюць прастору для беражлівай рэфлексіі, бяспечнага даследавання сябе і падтрымкі. Усе падрабязнасці — па спасылцы. Запіс у direct 💓
Злёткі 2026 17-30 ліпеня міжнародны беларускамоўны летнік на Чорным моры ў Грузіі ✓14 начэй ✓рознастайная праграма ад найлепшых беларускіх прафесіяналаў (спартоўцы, акторы, музыкі, пісьменнікі) ✓пегагогі ў розных краінаў свету ✓камфортныя ўмовы ✓10 начэй у курортным пасёлку Ўрэкі ✓3 ночы ў цэнтры Батумі ✓паходы і навука ✓суправаджэнне педагогамі з Варшавы, Вільні і Менску ✓поўнае інфармацыйнае і псіхалагічнае суправаджэнне, у тым ліку бацькоў (квіткі, дакументы) ✓узрост 6-18 дзеці і падлеткі, 18+ дарослыя, з асобнай праграмай Кошты: пры браніраванні і аплаце да 1 чэрвеня мінімум 50%. Пасля +10% 1290 лары Грузія 430€ іншыя краіны + дарога і страхоўка З Варшавы і Вільні сумесна падбіраем квіткі на самалёт, кошт 200-300€ Ў Менску суправаджаем аўтобусам, кошт каля 300$ Дадатковыя пытанні і запіс Telegram @aksiarodak_aksana +995598219008
Беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай! /Тбілісі 🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі 🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню 🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі 🧋У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі 🕖Калі: 27.05 (серада) 19:00 📍Месца: "But First Cacao" 💰free donation Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
Беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай | Тбілісі 🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі 🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню 🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі 🧋У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі 🕖Калі: 13.05 (серада) 19:00 📍Месца: "But First Cacao" 💰free donation Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
☕️Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у Сабуртала! 🤝🏻Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым на цікавыя тэмы ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы. 🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню 🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі ☕️У кавярні ёсці духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, мацця ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы 🕖Калі: 29.04 (серада) 20:00 📍Месца: "BAHO" (150 метраў ад ст.м. Дэлісі) 💰free donation Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
🚨 Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася…
☕️Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай! 🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі 🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню 🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі ☕️У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, какава, віно 🕖Калі: 15.04 (серада) 19:00 📍Месца: "But First Cacao" 💰free donation Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
🤍Беларускамоўны квіз "Беларусь як матулю люблю" адбудзецца 20 красавіка(панядзелак) ў Poddon bar (71/73 Lermontov St, Batumi). 🤍Вас чакаюць 7 тураў з пытаннямі пра Беларусь, вясёлыя вядоўцы, топавая музыка, цікавыя падарункі! Мы ведаем, вы так доўга гэтага чакалі😉Таму рэгіструйцеся хутчэй па спасылцы ніжэй з камандай альбо без. 🦉Чакаем вас з добрым настроем🦉 ✍️Абавязковая рэгістрацыя: тут✍️ 🐇Уваход: 15 лар гатоўкай🐇 💃Каманда: да 7 чалавек🕺 🚪Дзверы: 19-30🚪 🕗Пачатак: 20.00🕗 ❓Па пытаннях звяртацца: квіз "Беларусь як матулю люблю" ❓
👍 Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі У аўторак, 14 красавіка, у Тбілісі адбудзецца юбілейны запіс праекта "Умоўна геніяльнае шоу". "Умоўна геніяльнае шоу" – гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі ж, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь. Гэтым разам - з украінскай камікесай Янай Лютай. Уваход - любы данат. Запісвайцеся праз тэлеграм @umounyja. 📆 Дата: 14 красавіка ⏰ Час: 20.00 (час мясцовы) 📍Месца: Speak easy, 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili, Тбілісі