tgindex

De facto. Беларуская навука

описание

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

1 559
подписчиков
Охват к подписчикам
65,2%
ERR
Реакции к просмотрам
3,51%
929 на 24 постов
Пересылки к просмотрам
1,08%
285
Постов в день
0,6
всего 24

Где отзываются чаще

доля реакций к просмотрам
  • 16 авг.Як д'ябальскія чарвякі мяняюць уяўленне пра жыццё на Зямлі і пад зямлёй Да 1980-х большасць біёлагаў лічыла, што жыццё не можа існаваць пад зямлёй на глыбіні больш за 30 см. Адкрыццё д'ябальскага чарвяка ў 2011 годзе цалкам змяніла гэтыя ўяўленні, піша BBC. Halicephalobus mephisto выявілі на глыбіні каля 1,3 км – там, дзе няма святла і недастаткова кіслароду. Чарвяк зусім малюсенькі (яго даўжыня супастаўная з таўшчынёй некалькіх валасінак чалавека) і палюе на мікробаў (на здымку – д'ябальскі чарвяк пад мікраскопам). Навукоўцы змаглі атрымаць патомства адзінай знойдзенай асобіны. З тых часоў від актыўна вывучаюць, каб зразумець, як ён выжывае ў распаленай і цёмнай Зямлі. «Калі мы знайшлі там чарвяка, то што яшчэ мы пакуль не знайшлі?» – задаюцца пытаннем мікрабіёлагі. Яшчэ адна выснова: калі ёсць жыццё на Марсе, то, хутчэй за ўсё, яно хаваецца пад паверхняй планеты. І калі астэроід упадзе на Зямлю і стэрылізуе паверхню, жыццё цалкам зможа адрадзіцца дзякуючы арганізмам, якія жывуць пад зямлёй.10,04%
  • 17 авг.Якой атрымалася кніга «Ефрасіння Полацкая: імя ў гісторыі» У апошнім нумары «Беларускага гістарычнага агляду» выйшла рэцэнзія Дзмітрыя Віцько на кнігу Любові Ляўшун, якая пабачыла свет у 2022 - 2023 гг. Віцько піша, што «стыль кнігі занадта эмацыйны для навуковай працы», а «цуды ў кнізе пастулююцца як рэальныя факты». Аўтарка ператварае ў амаль факты і некаторыя гіпотэзы. Напрыклад, версія пра Віцебск як удзел Святаслава, імавернага бацькі Ефрасінні, недастаткова абгрунтаваная. Найбольш істотным новым вынікам кнігі можна лічыць гіпотэзу пра два храмавыя святы полацкага Спаскага храма, у тым ліку свята Перамянення. Віцько робіць выснову: «Выказаныя ў кнізе новыя інтэрпрэтацыі, якія датычаць абставін жыцця і дзейнасці Ефрасінні, носяць часта адвольны характар і заблытваюць рэальны стан спраў. Нягледзячы на малалікасць крыніц пра жыццё і дзейнасць першай беларускай святой і асветніцы, падаецца, стварэнне яе навуковай біяграфіі... ўсё ж магчымае, але для гэтага трэба прытрымлівацца адпаведных патрабаванняў».7,42%
  • 14 авг.Рассакрэчаныя матэрыялы: у 1930-х узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў Міхаіл Старавойтаў у зборніку «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы» (2025 г.) прааналізаваў рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г., большая частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню. Ён прааналізаваў дадзеныя па Гомельскай вобласці. Узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў. Сярод беларусаў ва ўзросце 9 гадоў і старэй ён складаў 75,1%, ва ўзросце 20-49 гадоў – 77,2%. Сярод беларускіх жанчын узровень пісьменнасці быў яшчэ ніжэйшым – 67,5% і 68,9% адпаведна. Такая сітуацыя сярод нацыянальных груп тлумачылася тым, што абсалютная большасць беларусаў жыла ў вёсцы (сярод усіх жыхароў вёскі – 89%) і працягвала займацца цяжкай сельскагаспадарчай працай.6,35%
  • 8 авг.Амулет 3-га тысячагоддзя да н.э. знайшлі на паселішчы «Асавец-2» Завяршаецца археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага па даследаванню паселішча неаліту - ранняга бронзавага веку «Асавец 2» (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). Пры зачыстцы мацерыка 8 жніўня быў знойдзены ўнікальны зааморфны амулет (прадмет з выявай жывёлы ці птушкі) паўночнабеларускай культуры, які датуецца сярэдзінай 3-га тыс. да н. э. (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі. У паведамленні не раскрываецца, на якую жывёлу ці птушку падобная выява – прапануецца дасылаць версіі і атрымаць прыз за правільны адказ. Увогуле гэтым летам за час работы на помніку «Асавец 2» былі выяўлены шматлікі матэрыял пераважна паўночнабеларускай культуры: фрагменты посуду, паляўнічая зброя, рыбацкі рыштунак, мастацкія ўпрыгожванні, а таксама касцяныя, рагавыя і крамянёвыя вырабы.6,02%
  • 10 авг.У Афрыцы выявілі новы від малпаў У лясах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга жыве малпа з ружавата-аранжавымі вуснамі, чорнай мордай і чорнай поўсцю. Навука прызнала яе новым відам, паведамляе BBC. Прымата заўважылі і сфатаграфавалі ў кронах дрэў густых трапічных лясоў у нацыянальным парку Ломамі. Упершыню пра незвычайную на выгляд жывёлу стала вядома яшчэ ў 2008 годзе: яе заўважылі спецыялісты па ахове прыроды. Але ім удалося зрабіць толькі адзін размыты здымак. Праз дзесяць гадоў малпу заўважылі яшчэ раз і, нарэшце, на яе пошукі адправілася міжнародная група даследнікаў. Навукоўцы высветлілі, што гэта раней невядомы від. Навукоўцы кажуць, што гэтыя малпы «ў некаторым родзе сарамлівыя» і любяць хавацца ў дрэвах. Ім далі лацінскую назву Colobus congoensis. Гэтыя траваедныя жывёлы маюць яшчэ адну асаблівасць — у іх няма вялікіх пальцаў.5,12%
  • 11 авг.Як змянялася архітэктура беларускай вёскі Ігар Г. Малкоў і Ігар І. Малкоў пішуць у часопісе «Навука і інавацыі» (2025 г.): у выніку рэформы 1557 г. у ВКЛ сялянскія землі аб'ядналі ў адзіны фонд. Звычайна ў вёсцы было каля 20 двароў – уздоўж аднаго боку вуліцы. Насупраць — гаспадарчыя пабудовы, якія пазней аб'ядналі з хатамі, і вёскі набылі звыклы рэгулярны выгляд. Сталыпінская рэформа 1906 г. спрыяла шырокаму распаўсюджанню хутароў, іх колькасць у Беларусі дасягала 112 тысяч (12% ад агульнай колькасці двароў). Сялянская сядзіба існавала ў трох асноўных тыпах: вяночны двор (пабудовы без разрываў размяшчаліся па трох баках двара), пагонны двор (пабудовы былі злучаны і размяшчаліся пад агульным дахам уздоўж падоўжанага двара) і двор з асобна размешчанымі пабудовамі (узнік на пачатку XX ст. і захаваўся да нашых дзён). У 1930-я гады з'явіліся калгасныя пасёлкі з вытворчымі зонамі і грамадскімі цэнтрамі, затым распаўсюдзіліся тыпавыя цагляныя будынкі. На здымку 1912 г. – хаты ў в. Брановічы Слуцкага павета.4,52%
  • 6 авг.У Белавежскай пушчы адкрылі Міжнародны навуковы цэнтр вывучэння дзікай прыроды Стварэнне аб’екта працягвалася з вясны 2025 года. У двухпавярховым будынку размясціліся лабараторыі экалагічнага маніторынгу і высокатэхналагічныя сховішчы для сістэматызацыі і захоўвання ўзораў флоры і фауны. Місія новага цэнтра — вывядзенне навукова-даследчай дзейнасці ў запаведных лясах на прынцыпова новы, высокатэхналагічны ўзровень, а таксама захаванне ўнікальнага прыроднага здабытку Белавежскай пушчы. У цэнтры навукоўцы Белавежскай пушчы і запрошаныя спецыялісты з Беларусі і іншых краін будуць вывучаць мясцовыя экасістэмы, праводзіць маніторынг рэдкіх відаў жывёл (асабліва зуброў), распрацоўваць стратэгіі аднаўлення рэліктавага леса.3,99%
  • 19 июл.Дзве важныя знаходкі археалагічнага лета-2026 На адыходзячым тыдні стала вядома пра адкрыццё ў Ружанскім палацавым комплексе. Даследнікі выявілі дзве вежы першапачатковага замка Сапегаў к. XVI — п. XVII ст. (на здымку). Паводле гістарычных апісанняў, у адной з вежаў знаходзіўся кабінет Льва Сапегі, у іншай — капліца. Знаходка пацвердзіла, што першапачаткова цэнтральны корпус замка меў крыжападобную форму і тры абарончыя вежы. Падчас перабудоў XVIII ст. вежы былі разабраны і схаваны пад культурным пластом, а цяпер іх удалося зноў адкрыць для вывучэння, паведаміў газеце «Заря» археолаг Аляксандр Башкоў. Тым часам экспедыцыя Інстытута гісторыі працягвае даследаванне «Замка Кміты» XVI ст. — гарадзішча Беразавец каля г. п. Карэлічы. У гэтым сезоне ўпершыню выяўлены ўчастак са слядамі драўлянай абарончай сцяны і абгарэлымі бярвеннямі. Сцяна складалася з двух радоў вертыкальна ўкапаных слупоў, размешчаных на адлегласці 1,2 метра адзін ад аднаго, паміж якімі ўкладваліся бярвенне.3,87%
  • 22 июл.Пабачыла свет кніга пра беларускія гаворкі Салечніцкага раёна Літвы Пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага мовазнаўцы Міраслава Янковяка «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён». У першым выданні серыі, якое пабачыла свет у 2023-м, разглядаліся беларускія гаворкі Варэнскага раёна. Новы том знаёміць чытача з Салечніцкім раёнам, які разам з Віленскім «утвараў гістарычна адзіную і моцна паланізаваную тэрыторыю распаўсюджвання беларускіх дыялектаў», паведамляе Інстытут літоўскай мовы. Салечніцкі раён мяжуе з Гродзенскай вобласцю. У канцы кнігі ёсць рэзюмэ на літоўскай і англійскай мовах. 354-старонкавае выданне таксама змяшчае дыялектныя тэксты і фотаздымкі. Кніга даступная ў літоўскіх анлайн-крамах.3,86%
  • 23 июл.Пасля рэстаўрацыі выстаўлены ў музеі абраз к. XVIII ст. з Кобрынскага раёна Алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (канец XVIII – пачатак XIX ст., 191 х 325 см., палатно, алей) паходзіць з царквы Святой Параскевы в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У канцы XX стагоддзя там на месцы старога драўлянага храма была пабудавана новая мураваная царква. Рэстаўрацыя алтарнага абраза працягвалася больш за паўтара года, яе выканалі Л. Брагілеўская і П. Федаровіч. Нядаўна твор паступіў у экспазіцыю Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры, паведаміў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Рэжым працы музея пазначаны тут.3,72%
  • 4 авг.«Вывад шляхецтва» на прыкладзе справы Андрэя Гнявінскага (1574–1579 гг.) Іван Красінскі піша ў апошнім «Весніку Баранавіцкага дзяржуніверсітэта»: у XV - XVI ст. шляхецкае саслоўе значна ўзрасло колькасна, што прывяло да ўзнікнення пазямельных канфліктаў. Падчас падзелу маёмасці роду Тураўскіх у вёсках Бабры і Бісняны паміж прадстаўнікамі родаў Гродзенскага павета было пастаўлена пад сумнеў шляхецтва Андрэя Гнявінскага. Архітэктура доказу ў справе Гнявінскага (1574–1579 гг.) паказвае стандарт легітымацыі на практыцы: «вертыкаль» паходжання (сямейная памяць бліжэйшых сваякоў), «гарызанталь» супольнасці (сведчанні лакальнай шляхты і службовых асоб павета) і «адміністрацыйны якар» (ліст старасты). Такая трохузроўневая канфігурацыя не толькі адпавядала рамкам Статута ВКЛ 1566 года, але і кампенсавала слабасці кожнага з элементаў асобна. 24 сакавіка 1579 года ў Вільні суд паставіў кропку: паны-рада і кароль польскі, вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы зацвердзілі шляхецкі статус Андрэя Гнявінскага.3,70%
  • 7 авг.Выйшла кніга пра аграрную рэформу на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.: Пабачыла свет манаграфія Віталя Гарматнага «Камасацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.: з гісторыі аграрнай рэформы». Камасацыя ўяўляла сабой аб’яднанне разрозненых сялянскіх надзелаў і ліквідацыю цераспалосіцы – з высяленнем сялян на хутары. Падчас рэформы буйныя землеўладальнікі былі абавязаны прадаць сялянам і асаднікам невялікія зямельныя ўчасткі. Іх набывала ў асноўным заможнае насельніцтва. У манаграфіі ацэньваецца ўздзеянне камасацыі на жыццё заходнебеларускай вёскі (напрыклад, ці паляпшалася якасць апрацоўкі зямлі і ці ўзрастала ўраджайнасць). Даследаванне грунтуецца на шматлікіх працах айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, шырокім коле навуковых крыніц. У выданні 263 старонак.3,63%