tgindex
DzikMedia
@DzikMediaбелорусский

Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
13 авг.
Постов за неделю
7
Всего постов
24
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
259
+2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
233
24 постов
Вовлечённость
90,0%
к подписчикам
Постов в день
1,0
всего 24
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
96
1/48двое суток
110
1/72трое суток
118

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Ён навязаў рэжыму сваю волю💪 Палітыку і патрыёту Беларусі Мікалаю Статкевічу 70!🎉 Мікола адзін з тых, хто пачаў змагацца з сістэмай яшчэ тады, калі цяперашні рэжым толькі набіраў сілу. У 1993-м ён выступіў супраць адпраўкі беларускіх вайскоўцаў у чужыя войны – і быў звольнены з войска за месяц да абароны доктарскай дысертацыі. Праз некалькі гадоў ужо як палітык ён стаў адным з найбольш паслядоўных арганізатараў вулічнага супраціву. За акцыі – дзясяткі адміністрацыйных арыштаў, крымінальныя справы, абмежаванне волі. Пасля Плошчы-2010 – шэсць гадоў калоніі. Пасля вызвалення – зноў вуліца, «Ланцуг памяці» каля КДБ, новыя затрыманні. У 2020-м – арышт па дарозе на пікет Святланы Ціханоўскай, а ў 2021-м – 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Але сістэма так і не здолела яго пакарыць. У 2025-м яму прапанавалі свабоду разам з выгнаннем. Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь, выскачыў з аўтобуса на мяжы і вярнуўся ў краіну, ведаючы, што яго зноў могуць пазбавіць волі. Цяпер ён у Менску разам з жонкай, якая чакала і падтрымлівала яго ўсе гэтыя гады, і Мікола нават у сённяшняй Беларусі можа гаварыць. Гэтага права ён дамогся сам. Сёння (12 жніўня) Мікалаю Статкевічу 70! Сапраўдная беларуская легенда.

  • Памёр Аляксандр Мілінкевіч😢 Памёр беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч. Пра яго смерць паведаміў Ігар Кулей. «Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч», – напісаў Кулей. Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. У 2006–2016 гадах ён узначальваў рух «За свабоду», а таксама быў дарадцам Святланы Ціханоўскай і адным з заснавальнікаў «Вольнага беларускага ўніверсітэту» у Варшаве. У лістападзе 2025 года палітык перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі, якая была на 80% перакрытая тромбам. Пасля аперацыі ён працяглы час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю. У 2006 годзе Мілінкевіч атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава Еўрапейскага парламенту за свабоду думкі. Ён таксама шмат гадоў папулярызаваў гісторыю і культуру Горадні. 📷 Белсат

  • А вось добрыя навіны ад праваабаронцаў. На волю выйшаў вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі Лекар выйшаў на свабоду пасля больш чым пяці гадоў за кратамі. Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін. Андрэя затрымалі 4 траўня 2021 года. Раніцай у яго кватэры правялі вобшук, пасля чаго мужчыну затрымалі. Першапачаткова Любецкаму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Пазней яму таксама выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). У 2022 годзе палітвязню прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Восенню 2025 года Андрэя Любецкага зноў асудзілі — на гэты раз паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Дадатковы тэрмін, які яму прызначылі, праваабаронцам невядомы.

  • Паказаць, што нічога не забытае У Беластоку 9 жніўня пройдзе мітынг-канцэрт да Дня Годнасці Ён прымеркаваны да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Арганізатары запрашаюць далучыцца да акцыі салідарнасці з беларусамі, якія пацярпелі…

  • У Вілейцы людзей сабралі на сустрэчу з Лукашэнкам Сітуацыя нагадала сцэну з фільма "Убіць дракона", дзе жыхары горада чакаюць прыезду свайго ўладара. У фільме Марка Захарава людзей збіраюць на сустрэчу з Драконам. Яны стаяць і чакаюць яго з'яўлення, успрымаючы гэта як звычайную частку жыцця.

  • Канапацкая выклала здымак з цэнтру Варшавы і напісала пра "стада беглых самазванцаў" Адбельвальніца рэжыму Лукашэнкі і яго "спарынг-партнёр"Ганна Канапацкая працягвае падарожнічаць па свеце. Цяпер яна наведала Варшаву і напісала ў Facebook. " - Самалюбівыя слабаумныя, якія не ведаюць і не разумеюць ходу гістарычных падзей, часцяком у высокай ступені аўтарытэтнасці цяперашняй улады, як і ў яе апанентаў, бяруцца выказвацца пра стан фундаментальных адносін беларускага і польскага народаў. Прыгожая, якая развіваецца Варшава, як і ўся Рэспубліка Польшча. Растучая эканоміка, багацее насельніцтва. Добрае, талерантнае стаўленне да беларусаў, як да найбліжэйшых суседзяў і некалі часткі народу адной вялікай дзяржавы. Нам ёсць на каго арыентавацца і ёсць з каго браць прыклад у сваім далейшым развіцці. Ну а тое, што тут прытулілі стадо беглых самазванцаў, – дык гэта хутчэй з жалю і з мэтай мінімізаваць іх магчымую шкоду Беларусі" Вясной Ганна Канапацкая наведала ЗША, дзе па яе словах "вырашала сур'ёзныя пытанні"

  • Святлане Ціханоўскай не адкрылі рахунак у польскім банку пасля пераезду з Вільні ў Варшаву Пра гэта яна расказала ў эфіры Еўрарадыё. Аб гэтай гісторыі піша @mostmediaio «У мяне пратэрмінаваны пашпарт беларускі. У мяне былі літоўскія дакументы. І пайшла — адмовілі. Цяпер вось буду спрабаваць яшчэ ў якім банку», — прызналася лідарка беларускіх дэмсіл. На жартлівае пытанне, ці не можа яна проста сустрэцца з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім, каб той даў адпаведны загад, яна адказала, што не будзе выкарыстоўваць службовае становішча. Тым не менш Ціханоўская патлумачыла, што нельга сказаць, што пытанні беларусаў у Польшчы адмаўляюцца вырашаць, адзначыўшы, што працэс ідзе павольна і для Польшчы гэта не першы прыярытэт, бо краіна вырашае ўнутраныя праблемы.

  • 3 авг.171101

    Паказаць, што нічога не забытае У Беластоку 9 жніўня пройдзе мітынг-канцэрт да Дня Годнасці Ён прымеркаваны да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Арганізатары запрашаюць далучыцца да акцыі салідарнасці з беларусамі, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і выказаць падтрымку палітвязням. Падзея пачнецца а 17:00 на пляцоўцы каля рэстарана Żubrowisko (Rynek Kościuszki, 10). Удзельнікі таксама заклічуць да правядзення свабодных і сумленных выбараў у Беларусі, вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій. Арганізатарамі выступаюць фонд Tutaka і Беларуская дыяспара Беластоку. Партнёрам мерапрыемства з'яўляецца горад Беласток.

  • Ілля Шкурын другі матч запар прыносіць перамогу сваёй камандзе💪 🖕Беларускі форвард, які падтрымаў народ і адмовіўся выступаць за лукашэнкаўскую зборную, стаў героем матчу чэмпіянату Польшчы. У хатняй сустрэчы супраць «Радамяка» нападнік ГКС «Катавіцэ» вызначыўся прыгожым акрабатычным ударам, а таксама аддаў галявую перадачу. ГКС «Катавіцэ» перамог «Радамяк» з лікам 3:1 і здабыў першую перамогу ў новым сезоне чэмпіянату Польшчы🇵🇱 Гэта быў 100ая гульня Іллі ў Экстракласе! 🍾Нагадаем, што ў чацвер Шкурын таксама стаў галоўным героем матчу кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Яго эфектны ўдар прынёс ГКС «Катавіцэ» перамогу над славацкай «Жылінай» з лікам 3:1. Першая сустрэча завяршылася паразай польскага клуба — 1:2, аднак па суме двух матчаў каманда прайшла ў наступны раўнд. Цяпер ГКС «Катавіцэ» згуляе супраць ізраільскага «Хапаэля» з Тэль-Авіва ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

  • Латвія закрыла мяжу з Беларуссю: жыхароў заклікалі не ехаць у Беларусь Латвійска-беларуская мяжа часова закрытая па тэхнічных прычынах. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава. Чыноўнік заклікаў тых, хто яшчэ не вярнуўся ў Латвію, выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты. Раней Домбрава папярэдзіў жыхароў Латвіі аб рызыках паездак у Беларусь і заклікаў адмовіцца ад такіх планаў. Паводле яго слоў, на фоне «гібрыднай міграцыйнай вайны» з боку Беларусі перамяшчэнне паміж краінамі можа ўскладніцца.

  • Паглядзіце, як лукашысты знішчаюць усё жывое Вось так выглядае «азеляненне» ад «Мінскзялёнбуду». Гэта праспект Незалежнасці — самы цэнтр беларускай сталіцы. Замест дрэў — плітка. І так адбываецца не толькі ў Менску. Лукашысты патлумачылі, што каранёвыя сістэмы дрэў знаходзіліся ў замкнёнай прасторы, з-за чаго падвяргаліся ўздзеянню неспрыяльных фактараў. У выніку гэта нібыта прывяло да масавай гібелі дрэў. Таму «спецыялісты» вырашылі высаджваць новыя дрэвы ў спецыяльныя вазоны. Жыхары сталіцы ў сацыяльных сетках абураюцца: колькі яшчэ можна знішчаць жывую прастору вакол сябе? Для параўнання — у Варшаве ўлады ідуць супрацьлеглым шляхам. У рамках праекта Nowe Centrum Warszawy цэнтральныя вуліцы не закатваюць у плітку, а, наадварот, вяртаюць ім зеляніну. На вуліцы Маршалкоўскай высадзілі больш за 115 дрэў, стварылі зялёныя палосы ўздоўж трамвайных шляхоў, пашырылі тратуары і веладарожкі. Былая аўтамабільная плошча Пяці Рогаў ператварылася ў пешаходную прастору з дрэвамі, кустамі і зонамі адпачынку.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Анджэй Пачобут будзе жыць у Беластоку Беларуска-польскі палітычны актывіст і журналіст Анджэй Пачобут падпісаў заяву на арэнду кватэры з жыллёвага фонду Камунальнага таварыства сацыяльнага будаўніцтва (KTBS) у Беластоку. Цяпер заява будзе разгледжана Жыллёвай камісіяй, пасля чаго пройдзе стандартную працэдуру. «Дзякую прэзідэнту Беластоку Тадэвушу Трускаляскаму за запрашэнне мяне ў Беласток. Адсюль мне будзе значна лягчэй працягваць працу дзеля дэмакратыі ў Беларусі, а таксама на карысць Беластоку і беларускай меншасці, якая жыве тут» – сказаў Анджэй Пачобут. Шлях Анджэя Пачобута да атрымання жылля ў Беластоку будзе карацейшы за стандартны дзякуючы яго выключным заслугам перад горадам. Такую магчымасць прадугледжвае ўстаноўчы акт кампаніі KTBS. «Спадзяюся, што ўжо ў другой палове жніўня Анджэй Пачобут будзе жыць у Беластоку, які стане другім домам для гэтага выбітнага чалавека. Рады і таму, што нашае горад атрымае такога выдатнага грамадзяніна», – заявіў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Анджэй Пачобут – паляк, які нарадзіўся ў Беларусі, член Саюза палякаў у Беларусі, журналіст беларускіх і польскіх СМІ, які падкрэслівае сваю польскую і беларускую ідэнтычнасць. За сваю дзейнасць і крытыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ён правёў больш за пяць гадоў у беларускіх турмах як вязень сумлення. У 2026 годзе атрымаў Карту паляка. На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з уладамі Беластоку і арганізацыяй «Wspólnota Polska», займаючыся падтрымкай польскай дыяспары ў Беларусі і беларускай меншасці ў Падляшшы. Крыніца: Управа Беластоку

  • Шукаеце працу ў Нямеччыне? 🇩🇪 У нас ёсць для вас добрая прапанова ад нашых партнёраў! Польская будаўнічая фірма запрашае на працу аддзелачнікаў у Мюнхене. Уладальнік фірмы — беларус, які дапамагае сваім землякам знайсці стабільную працу за мяжой. У камандзе ўжо працуюць беларусы, таму вам будзе лягчэй адаптавацца і ўліцца ў калектыў. 💶 Заробак — ад 14 € у гадзіну Прапануюць: ✅ стабільную працу ✅ своечасовую выплату заробку ✅ доўгатэрміновае супрацоўніцтва ✅ працу ў Мюнхене (Германія) ✅ магчымасць прыступіць да працы ў бліжэйшы час 📍 Месца працы: Мюнхен, Нямеччына🇩🇪 📩 Зацікавіла вакансія? Пішыце ў асабістыя паведамленні або тэлефануйце — +48 513 897 571 адкажам на ўсе пытанні і раскажам падрабязнасці.

DzikMedia — tgindex