Fundacyja Belarus 2020
СтатистикаТут публікую свае тэксты, аўдыё і відэа па тэме Польшчы, Грузіі, Украіны і бел_працэсах. Звяртаю ўвагу, што я лічу магчымым крытычна ставіцца да пэўных працэсаў ва Украіне, але выключна калі яны звязаныя з Беларуссю.
- Последний пост
- 9 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 23
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 32
- 1/48двое суток
- 36
- 1/72трое суток
- 39
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
Я проста нагадаю, што між 09 жніўня 2020 і наступнымі чатырма месяцамі адбылася самая вялікая палітычная мабілізацыя ў Еўропе за апошнія дзвесце гадоў. У Беларусаў быў 0% эканамічных патрабаванняў. Гэта была больш чым палітыка, бо не існавала палітычных партый і рухаў. Гэта была Рэвалюцыя Духу. ______________________ Не было ні «апазіцыі», ні «лідараў апазіцыі», бо і старыя і новыя сядзелі за кратамі. Калі 12 жніўня 2020 вярнуўся хуткі інтэрнэт, на той момант амаль дзесяцімільённая нацыя ўбачыла «Акрэсціна» па ўсёй краіне. Усё што, адбылося далей з дапамогай чатаў у смартфонах, даследуецца і будзе даследавацца доўга. Я для спрашчэння пісаў «цуд гарызантальнай мабілізацыі», але «цуд» – метафара. Безумоўна, спрацавалі механізмы, якія з часам паддадуцца аналізу. Тым жа, хто сёння спрабуе аспрэчыць лідарства тых ці іншых асобаў за мяжой, можна нагадаць, што ў дэмакратычных умовах усе маюць роўныя шанцы. Большасць беларусацэнтрычных беларусаў застаюцца ўнутры краіны. Тым, хто за мяжой, самае лепшае – выбудоўваць сеткі беларускіх арганізацый. Бо сваё эфектыўнае замежнае прадстаўніцтва – гэта заўважны бонус для вольнай Беларусі.
без подписи
Сябры, аднадумцы, беларусы з кодам «2020» як паролем і «Пагоняй» у сэрцы! Мы робім вельмі важны праект: кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» дапаможа з камунікацыяй у вашых краінах пражываньня. Шмат хто з беларусаў стаміўся на пальцах адказваць на пытаньне «Што там у вас адбылося ў 2020 годзе?» Мы – гэта асьветніцкая ініцыятыва Fundacja Belarus 2020 i выдавецкі праект Fundacja Rozum Media. Мы творчымі і адукацыйнымі сродкамі асэнсоўваем і папулярызуем лепшыя дасягненьні беларусаў як супольнасьці. Адказваючы на пытаньні людзей звонку, мы лепш разумеем сябе. Мала сфармуляваць, што з намі беларусамі адбылося, важна сфармуляваць чаго мы хочам, куды рушым. Таму кніга разьлічаная не толькі на замежнікаў, але на беларусаў. Суайчыньнікам унутры краіны варта ведаць, што за мяжой мы працуем, каб захаваць усё лепшае, што нам падарыў 2020 год. З тым, каб вярнуцца і ўсім разам адбудоўваць наш дом Беларусь. Мы – большасьць беларусаў – зламалі сыстэму псыхалягічнага ўціску, мы вызваліліся ўнутрана, структура беларускага грамадзтва зьмянілася раз і назаўсёды. Апошнія сталіся першымі. Цяпер беларусы як супольнасьць тлумачаць іншым як выглядае гарызонт гістарычных падзеяў – наддзяржаўныя супольнасьці будуць браць рэй над старымі структурамі, а пытаньне этычнага выбару стане больш вострым. Дык падпісвайся! __________________________________ Што наўзамен за ваш данат: 5 эўра: e-book «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе»; 10 эўра: друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе»; 25 эўра: друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» з аўтографам аўтара + кошт перасылкі; 50 эўра: друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» + папярэдняя кніга аўтара «Мы ідзём на марш!» з аўтографам + кошт перасылкі; 100 эўра: друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» + «Мы ідзём на марш!» з аўтографамі + кошт перасылкі + асабістая сустрэча з аўтарам на каву (варыянт: онлайн-размова). 500 эўра: e-book, дзьве кнігі з аўтографам, сустрэча з аўтарам плюс напісаньне апавяданьня па прапанаванай Вамі тэме. ____________________________________________________ Як падтрымаць: Пераказ па адрасах ніжэй на выбар. Просім ўказаць у прызначэньні: «danacja kniha». Важна! На адрас belarus2020fond@gmail.com трэба даслаць ваша Імя/ Псэўданім, лічбу сумы і адрас для перасылкі бонусаў. Paypal.me/Sieviaryn Revolut: @sieviaivtt BLIK: +48 501 090 720 Poland: (PKO) PL24 1020 4027 0000 1402 2047 4659 Nazwa konta: Rachunek firmowy
– Прывет, людзі, якія не разумеюць чаму Анджэй Пачобут хоча вярнуцца ў Беларусь, гэтак сама не разумеюць людзей, якія не выехалі з Беларусі, калі пагроза затрымання была відавочнай. – Бо гаворка пра супраціў, хай у такой невідавочнай форме. – Не ў кліпавай форме, бо людзі ў немалой іх частцы ў спажыванні інфармацыі ператварыліся ў вядомых істот, якія не бачаць нічога, калі няма руху. – Я бы дадаў, што калі людзі жывуць у прапанаваных (палітычнымі маркетолагамі) матрыцах, то бок, без уласнага самакрытычнага стаўлення да рэчаіснасці, яны забываюцца, што жыццё канечнае. І што для кагосьці адстойванне справядлівасці, хоць бы ў прасторы вакол сябе, ёсць важным жыццёвым дзеяннем. – Не ўсе гатовыя ахвяраваць сваім фізічным дзеля ідэі. – Тым больш трэба паважаць гераізм духу іншых. #Прывет #Belarus2020
Вітаю, тут кавалак з кнігі «Беларусы будучыні ўжо ў Еўропе», якая рыхтуецца да выхаду ў канцы верасня ў серыі «Кніга Памяці «2020». https://tiny.pl/0h1x2741r
Я пазнаёміўся са Светай у другой палове 1990-х, і гэта было сяброўства на ўсё жыццё. Калі Света дэбютавала ў літаратуры ў «Архэ» у 1998, яе не расчытала шырокая публіка, «час быў такі» (с). Спачатку хацеў развіць думку, што калі б расчыталі, то і напісала б болей, бо так тонка і разнастайна адчуваць рэчаіснасць дадзена далёка не кожнаму. І быць такой самадастатковай і незалежнай асобай. Цікава, што жывучы ў Польшчы, Света пісала найперш пра сваю Любаншчыну, на якую ездзіла, мінаючы Менск. Хоць сюжэтаў з менскага жыцця ў яе была невераемная колькасць. Свету раскрылі адносна нядаўна ўжо як беларускую пісьменніцу за мяжой. Але яна, безумоўна, чалавек з 1990-х, з нашых беларускіх 1990-х – часу нараджэння новай беларускай цывілізацыі. Таму, калі надыдзе час апісання паўставання Беларушчыны як ідэі і як працэсу, Светчыны «Мы два хохлікі» прыдадуцца як адваротны бок пафасу – першае апавяданне, такое чароўнае як і сама аўтарка.
14 ліпеня 2020 году. Сюжэт на скрыншоце з відэа – абураныя не рэгістрацыяй Віктара Бабарыкі маладыя людзі выйшлі ў цэнтр Менску. Бойкі і сутыкі з міліцыяй будуць да глыбокай ночы. У гэты ж дзень Святлана Ціханоўская атрымала пасведчанне пра рэгістрацыю. Гэта вупыр, як мне падаецца, так пажартаваў з народам – наце вам, маўляў, замест банкіра малазначную кабету. Гэта быў другі акут п'есы «Саша, твой сексізм цябе згубіў!» Першы – калі праігнараваў меркаванне мамак і бабуль наконт школы і ковіду. Трэці будзе, калі ад 12 жніўня і па канец месяцу зробіць мараторый на збіццё жанчын. Пасля спахопіцца, але будзе позна, жаночая рэвалюцыя будзе рушыць побач з агульнанацыянальнай.
Тут кавалак з беларускай версіі кнігі.
Андрэй Эзерын прафесійны камунікацыйнік. У перакладзе – чараўнік размовы і лекар словамі. Андрэй прапануе лёгкую псіхатэрапеўтычную прозу для вымушаных мігрантаў. А паслухаць яго жыўцом – вялікі шацунак, бо ён вандруе па ўсёй Еўропе. Андрэй Эзерын працуе для ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў. Яго тэмы ўніверсальныя для ўсіх людзей.
Мне здаецца, што пытанне вырашанае: па Луку будуць працаваць з Украіны. Адно што, ці разумеюць на Банкавай, што галоўная пагроза для Украіны не Армія РБ, а Міністэрства ўнутраных справаў РБ, да якога належаць Унутраныя войскі. Усе гэтыя карпянковы з караевымі дазваляюць Лукашэнку тварыць тое, што ён працягвае ад 2020/2022, залежыць з якога боку беларуска-украінскай мяжы весці адлік.
"Загляне сонца"
https://euroradio.fm/belarus-khkhi-belarusy-zamezhzha-u-chas-roskvitu-nornaga-nacyyanalizmu
Я пачаў пісаць пра беларусаў для палякаў. Буду ўдзячны за вашы рэкамендацыі вашым польскім сябрам і занёмым: https://open.substack.com/pub/kviat/p/wiesci-zza-kranca-swiata?r=itbfv&utm_campaign=post&utm_medium=web
Затрыманы ў Бялай-Падлясцы беларус не з'яўляецца забойцам У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што затрыманы ў Польшчы беларус нібыта зʼяўляецца выканаўцам гучнага забойства. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці. Мужчына працаваў кіроўцам таксі і, як мяркуецца, выпадкова апынуўся ўцягнутым у падзеі. Паводле папярэдніх звестак, менавіта ён прывёз з Варшавы асобаў, якія могуць быць датычныя да злачынства. Пры гэтым няма інфармацыі, што ён ведаў пра іх намеры або пра тое, што яны маглі быць забойцамі. На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, зафіксаваны момант яго затрымання. Паведамляецца, што пасля здзяйснення забойства мужчына спрабаваў схавацца на тэрыторыі Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы, аднак гэта яму не ўдалося. Польская паліцыя пакуль не паведамляе, ці быў затрыманы непасрэдны выканаўца забойства. Следчыя дзеянні працягваюцца.
Раю гэты канал, ён першым распавёў пра забойства мастака ў Бяла Падляскай. Канал вядзе былы берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук.
Шаноўнае Спадарства! Летнік у Грузіі пад Батумі на чорных магнітных пясках. 17-30 ліпеня. 430 EUR Суправаджэнне дзяцей ад аэрапорту «Шапэн» у Варшаве. З іншых краін далёт да аэрапорта "Кутаісі" самастойны, мы сустрэнем. Вопытныя педагогі са стажам працы з дзецьмі і падлеткамі. Летнік абкатаны – ладзіцца чацверты раз. Прыязджаюць людзі з Беларусі: наўпроставая сувязь з суайчыннікамі. Бяспека – значна больш надзейна, чым паездка ў Турцыю, напрыклад. Але індывідуальна кансультуем са спецыялістам па ўсіх краінах, гэта бонус. Падрабязнасці: https://t.me/aKsiarodak_Batumi
Цяпер існуе парадокс, калі актыўныя ўдзельнікі падзеяў 2020 году па вядомых прычынах не могуць агучваць свае імёны, а тыя, хто могуць, актыўны ўдзел не бралі, альбо бралі актыўны, але не ў той бoк, куды рушыла калектыўная свядомасць. Таму пра «2020» для названай катэгорыі людзей не надта выгадна згадваць, і тым больш аналізаваць яго. Такі парадокс: лідары, старыя і новыя, альбо сядзелі, альбо выехалі, альбо рухаліся не «апазіцыйна», а «альтэрнатыўна», то бок у нікуды. А сапраўдныя рухавікі гісторыі застаюцца сотнямі тысяч не вядомых шырока герояў духу. А «2020» – гэта падмурак для любога палітычнага дзеяння цяпер і ў асягальнай будучыні. У тым ліку таму, што напісана вышэй, мы назіраем прабуксоўку ў грамадска-палітычных прапановах. Але ўсё досыць хутка можа змяніцца, таму падставы для асцярожнага аптымізму ў мяне ёсць. #Пра_бел #Belaeus2020
Віншую аўтара з патрапленнем яго кнігі ў догі спіс https://tiny.pl/18vrcy69w беларускай літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройця! А шаноўнаму Спадарству нагадваю пра рэцэнзію на кнігу «Раз два тры чатыры два», зробленую на сайце Фундацыі Belarus 2020: [https://belarus2020.re/.../belarus-hhi-raz-dva-try.../](https://belarus2020.re/.../belarus-hhi-raz-dva-try.../) Асабіста я вельмі чакаю рэакцый на твор Паўла Лягчылава з боку нядаўніх (а таксама і даўніх) сядзельцаў. Далёкія ад лукашэнкаўскіх рэпрэсій людзі думаюць, што ў Беларусі «проста» саджаюць, а пасля «проста» выпускаюць. Але трапіўшы ў лапы ворага, ты нават не ваеннапалонны, ты для іх – закладнік, жывы тавар, які можна абмяняць на выгаду, а можна знішчыць. Ты не ведаеш што з табой можа адбыцца ў наступную секунду. На пачатку кнігі апісвае стан псіхікі, калі ты праз вымушаную медытацыю сыходзіш ад навакольнай рэальнасці. Згарнуць
Сябры, буду перыядычна нагадваць пра свой Патрыён. Цяпер там будуць усе апавяданні, замалёўкі і зацемкі. _____________________ Фэйсбук і тэлеграм пакідаю для тэмаў беларусаў замежжа і вакол краіны. Звярніце ўвагу, што бягучыя публікацыі на Патрыёне бясплатныя, але за данаты можна рабіць заказы пісьменніку. https://www.patreon.com/c/svojpismennik