Беларускі геймер
описание
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі! Па ўсіх пытаньнях: @BY_Game_Bot Discord: discord.gg/Zq7bTWhvk4 YouTube: youtube.com/@Gamer_BY Boost: t.me/Gamer_BY?boost
1 464
подписчиков
Охват к подписчикам
45,6%
ERR
Реакции к просмотрам
3,27%
559 на 24 постов
Пересылки к просмотрам
0,61%
104
Постов в день
0,6
всего 25
Где отзываются чаще
доля реакций к просмотрам- 21 июл.⚡️⚡️⚡️ Афіцыйная беларуская мова ў постапакаліптычным вэстарне Guns of Eschaton Сёння адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton у постапакаліптычнай атмасферы. Адметная рыса гульні - беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу (на жаль не поўная лакалізацыя, аб якой пішуць у іншых крыніцах), якую праспансавалі два беларусы-распрацоўшчыкі. Дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment (распрацоўшчыкі гульні), якому і належала ідэя дадаць нашу родную мову ў гульню, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc. Са словаў распрацоўшчыкаў да лакалізацыі была прыцягнута група прафесіяналаў, якая забяспечыла высокую літаратурную якасць тэкстаў. Сама гульня будзе ўяўляць сабой шутар ад першай асобы з элементамі соўлс-лайк механік. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на базе рэальных узораў 19ст. У гульні будзе як адзіночнае праходжанне, так і кааператыўны і PvP рэжымы. Выйдзе гульня на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, але дата рэлізу пакуль невядомая. Падтрымлівайце сваю родную мову!11,53%
- 17 авг.🗣 Чуткі: The Elder Scrolls VI можа насіць падзагаловак Sentinel На мінулым тыдні Аша Шарма наведала Bethesda, дзе (як яна сама напісала ў сваіх сац.сетках) пагуляла ў The Elder Scrolls VI, адзначыўшы што гульня неверагодная й вельмі глыбокая. У месцы дзе звычайна пасьля лічбы ідзе назва, Шарма пакінула восем "зорачак", што многія карыстальнікі расцанілі як выклік для расьсьледаваньня! Да ўсеагульнай пабудовы тэорыяў "падліў масла ў агонь" Майкл Кіркбрайт бацька-заснавальнік лора гульні й сцэнарыст Morrowind, які станоўча адказаў на адну з фанацкіх тэорыяў: Згодна зь ёй, гульня будзе насіць падзагаловак Sentinel, што гэтак жа пацьвярджае мінулыя чуткі, аб тым, што дзеяньне гульні будзе праходзіць у правінцыі Хамерфел (Сенцінэль — сталіца гэтай правінцыі). Таксама, гульцы ўпэўненыя, што распрацоўшчыкі не першы раз пакідаюць падказкі з указаньнем назвы. Уважлівы карыстач, адзначыў, што падчас Starfield Direct (які адбыўся тры гады назад) можна ўбачыць асабісты код песанажу для дэманстрацыі, і калі перавесьці лічбы ў літары альфабэту атрымаецца SENTINEL. Дадаюць вагі гэтай тэорыі акаўнты мастакоў студыі, якія вельмі актыўна шукаюць на спэцыялізаваных плятформах рэфэрэнсы пустыняў. Праўда гэта ці не, мы даведаемся ў будучыні.7,98%
- 22 июл.⚡️⚡️⚡️ Анансаваная яшчэ адна гульня з заяўленай беларускай лакалізацыяй The Regreening Гэта Indie-Sandbox з экалагічным ухілам, дзе трэба аднаўляць знішчаныя тэрыторыі, ператвараючы іх у жывы зялёны біём. Медыятыўная, павольная і спакойная гульня пра экалагічную рэканструкцыю. На старонцы у STEAM можна нават запытаць доступ да гульнявога тэставання. Таксама цікавая інфармацыя, перакладчыца гульні - былы супрацоўнік ZA\UM, аўтараў шэдэўральнай Disco Elysium7,49%
- 28 июл.📰 Пайшла з жыцця Іпек Явуз — распрацоўніца арыґінальнай Mount & Blade Студыя TaleWorlds паведамляе аб сьмерці Іпек Явуз якой ня стала 22 ліпеня. Іпек зьяўлялася жонкай Армагана Явуза, сумесна зь якім яна заснавала ў далёкім 2005 годзе турэцкую студыю TaleWorlds і падарыла нам па праўдзе леґендарную Mount & Blade (у распрацоўцы гульні, Іпек адказвала за ґрафіку). Сёньня мы з жалем паведамляем аб сьмерці нашай любімай Іпек Явуз, чыя страсьць, адданасьць і бачаньне ляглі ў аснову TaleWorlds. Мы падзяляем страту зь яе сямʼёй і блізкімі. Мы будзем успамінаць яе зь любоўю, павагай і падзякай. — TaleWorlds6,33%
- 6 авг.📰 Electronic Arts перайшла пад кіраваньне Сувэрэннага фонду Саудаўскай Арабіі Electronic Arts завяршыла ўгоду па выкупе ўласных акцый на суму ў 55 мільярдаў даляраў! Цяпер вядомы выдавец становіцца цалкам прыватнай кампаніяй і пераходзіць пад кіраваньне новай групы ўладальнікаў, у склад якой уваходзяць PIF (Сувэрэнны фонд Саудаўскай Арабіі), Silver Lake і Affinity Partners. Усе бакі ганарацца супрацоўніцтвам і інвэстыцыямі ў будучыню EA і абяцаюць працаваць над устойлівым ростам, інавацыямі й добрымі гульнямі. Ґеймеры, аднак, у асноўным нэґатыўна ўспрынялі гэтую інфармацыю. Многія выказваюць апасеньні, што ў бліжэйшы час ЕА чакае рэарґанізацыя, з наступнымі звальненьнямі й закрыцьцямі, хоць афіцыйна, на дадзены момант, гэта ня больш чым здагадкі.5,38%
- 22 нояб. 2024 г.без подписи5,33%
- 6 авг.📰 Актор Kingdom Come, адкрые ў Празе паб у сярэднявечным стылі Актор Люк Дэйл, вядомы найперш як выканаўца ролі пана Яна Птачэка ў Kingdom Come: Deliverance, апублікаваў на YouTube-канале відэа, у якім расказаў пра хуткае адкрыцьцё ўласнай карчмы ў Празе! Дэйл выкупіў установу й ужо пачаў перарабляць яе пад стыль Сярэднявечча. Па словах артыста, абʼём працы "вялікі". Зорка Kingdom Come родам зь Вялікабрытаніі, але ўжо працяглы час жыве ў Чэхіі, і паводле яго словаў, гэтая краіна здейсніла на яго неверагоднае ўражаньне й ён хоча "ўнесьці ў яе ўклад". У новай карчме (з назовам The Nobleman) будзе спалучацца чэская й брытанская кухні — з клясычнымі стравамі й півам. Адна з ключавых мэт артыста — зрабіць так, каб наведвальнікі заўсёды адчувалі атмасфэру гасьціннасьці, утульнасьці й нязмушанасьці. Адкрыцьцё 1 кастрычніка!4,67%
- 28 июл.📢 Распрацоўнікі S.T.A.L.K.E.R. 2 абвясьцілі дату выхаду першага сюжэтнага DLC Cost of Hope афіцыйна выйдзе ў рэліз ужо 20 жніўня! Разам зь ім, у гульню павінны дадаць патч 2.0 са мноствам зьменаў! На дадзены момант вядома аб наступных новаўвядзеньнях: 🔸Новыя лякацыі: ЧАЭС, Жалезны лес, Ліманск, пашырэньне НДІ ЧАЗ; 🔸Вяртаньне старых і вядомых месцаў і персанажаў; 🔸Паўнавартасная сюжэтная кампанія (абяцаюць сюжэт на мінімум 20 гадзінаў); 🔸Новы мутант — кадаўр; 🔸Новая зброя — карабін СКС-30, штурмавыя вінтоўкі HK G3 і HK433, пісталет-кулямёт Fort-230. Гэтак жа абяцаюць павялічыць модульнасьць зброі (больш абважваньняў); Сюжэт новага дапаўненьня будзе заснаваны на супрацьстаяньнях Доўгу й Свабоды. Распрацоўнікі абяцаюць змрочную атмасфэру, якая была ўласьцівая першым гульняў серыі. Асобна варта згадаць, што да рэлізу DLC гульня здзейсніць пераход на Unreal Engine 5.5.4., што (па словах стваральнікаў) павінна даць значны прырост прадукцыйнасьці й стабільнасьці.4,15%
- 31 июл.🤨 AMD і NVIDIA падымаюць кошты на камплекты "чып+памяць" ад 10% да 30% Спецыяльна дачакаўся навіны, што AMD услед за NVIDIA падыме кошты на камплекты для вытворчасці відэакарт і вось сёння гэта адбылося. Дрэнная навіна, таму што гэта цягне за сабой усякія дзіўныя наступствы. Напрыклад кітайскія дыстрыб'ютары затрымліваюць пастаўкі, каб зарабіць больш грошай на застаўшыхся запасах, што ўжо прывяло да росту коштаў на відэакарты ў Беларусі. Напрыклад, калі RTX5070 яшчэ месяц таму можна было набыць у эквіваленце 700$. то зараз знайсці за 850$ cамае таннае выкананне будзе цудам. Крыху лепш сітуацыя ў ЕЗ, напрыклад, у Літве кошты таксама выраслі і калі набыць аналагічную відэакарту раней можна было за 600-650 Еўра, то зараз прыйдзецца аддаць на 100 Еўра болей. Вельмі дзіка гэта ўсё назіраць, таму што яшчэ год таму можна было за тыя ж 800-900 Еўра сабраць бюджэтны гульнявы сістэмнік цалкам. Прасветаў пакуль што не назіраецца.3,95%
- 27 июл.📰 Працяг Kingdom Come верагодна атрымае назву Kingdom Come Salvation Распрацоўнікі з Warhorse зарэгістравалі гандлёвую марку Kingdom Come Salvation (забясьпечыўшы яго стылізаванай выявай), можна зрабіць здагадку, што менавіта такая назва будзе ў новай гульні серыі. Як вядома, цяпер распрацоўшчыкі працуюць над двума маштабнымі ролевымі гульнямі ў адкрытым сьвеце — дзеяньне адной разгортваецца ў сьвеце Kingdom Come, а іншай — у сусьвеце "Уладара пярсьцёнкаў".3,32%
- 27 июл.📰 Ubisoft: Рэмэйкі выгаднейшыя за новыя гульні Assassinʼs Creed Black Flag Resynce перасягнула ўсе чаканьні Ubisoft. Яе продажы перасягнулі за 3,5 млн копіяў усяго за 2 тыдні з рэлізу. На фоне гэтага, распрацоўшчыкі зрабілі выснову, што рэмэйкі высокай якасьці могуць прыносіць больш прыбытку, чым зусім новыя рэлізы. Фінансавы дырэктар кампаніі Фрэдэрык Дзюге падмацаваў гэтую заяву асноўнымі арґумэнтамі: ◽️таньнейшая распрацоўка за кошт паўторнага выкарыстаньня старых асэтаў і тэхналогій; ◽️не патрабуецца вялікая рэклямная кампанія — гульцы настальгуюць і давяраюць франшызе; ◽️на такія рэмэйкі ўсё яшчэ можна ўсталёўваць прэміяльныя кошты, нягледзячы на ніжэйшыя вытворчыя выдаткі. Нагадаем, Assassins Creed Black Flag Resynced даступная на PC, PS5, і Xbox Series.3,24%
- 7 авг.👍 У бясплатным сціме з трох літар EGS раздаюць дзьве неблагія гульні. Beacon Pines - прыгоды We Were Here Together - арктычны кааператыў-выжывач на дваіх чалавек3,00%