Cudy Animacyi
СтатистикаАкіян анімацыйных дзіўнасцей. Бложык Івана Гапіенкі Тэгі для хуткай навігацыі: #shortfilm #featurefilm #midlengthfilm #shortanim #series #makingof #stills #gif #fragment #trailer #anknown #music #musicvideo #workbyauthor #forchannel #livevent #artwork
- Последний пост
- 11 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 33
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Музыка
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Overgrown (feature film) Учора Blender Studio, што робіць амаль штогод кароткаметражныя фільмы-дэманстрацыі магчымасцяў самога Blender, анансавала старт працы над першым open-source паўнаметражным фільмам студыі. На практыцы гэта значыць, што студыя будзе даваць доступ да файлаў фільма, пайплайну і дэталёва дзяліцца вопытам і этапамі распрацоўкі. У індустрыі гэта першы падобны прыклад, таму, калі вы датычныя да гэтай сферы ці карыстаецеся Blender, варта падтрымаць) Увесь стартавы бюджэт фармуецца за кошт донатаў карыстальнікаў. #industry
без подписи
Крутезний кліп, все мальоване вручну Pig pen - rabbit beach Режисерка Jesi Jordan
PJ Harvey - Voyager (4' 2026) Новы, і як усё ў PJ Harvey, ужо пазачасны музычны экспірыенс. Чарговая нагадвалка заўсёды заставацца Людзьмі. #musicvideo #anknown
⭐⭐⭐ Phonopolis (game, 2026) А тым часам сёння знакамітая чэшская індзі студыя Amanita Design (Samorost, Machinarium, Botanicula) выпусціла новую крафтавую гульню Phonopolis Cтудыя больш за 8 гадоў уручную стварала асяроддзі з сапраўднага кардону, якія потым сканаваліся ў 3d лакацыі. У выніку ўся гульня выглядае як ажыўленая дыярама ў stop-motion) Гэта першая ў падобнай тэхніцэ і стылістыцэ гульня Amanita Design 🍄 #forchannel #anknown
🎨🎨🎨 How does your body react to art? (2' 2025) Гіпнатычны фільм ад яскравай італьянскай зоркі Gaia Alari, для музея MoMA пра тое як мастацтва адгукаецца ў нашым целе Каля 1200 малюнкаў вугалем і алейнай пастэллю, без раскадроўкі, у падыходзе straight ahead (калі кожная наступная сцэна малюецца без усялякага плану). Асалода для вачэй і душы) #shortfilm #anknown
🫖🫖🫖 Still Life with Woman, Tea and Letter (2' 2022) Нябачна выйшаў кранальны фільм, пра які яшчэ пісаў у 2022. Добрая нагода запаволіцца на 2 хвілінкі і пачуць асалоду ад усяго звычайнага, што ёсць навокал. Зазірнуць па-за кадр з making of можна тут 💙 #shortfilm #anknown
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
My Moon Behind the Scenes У працяг фільма My Moon, трошкі прыгажосці з артбука па праекце. Асноўную частку арта рабіў сам аўтар Eusong, які таксама працуе як вельмі моцны канцэпт-мастак. Вельмі цікава будзе зазірнуць на анімацыйны працэс тут і тут, бо фільм цалкам быў зроблены ў After Effects. P.S. У першым каментары агульны pdf файл з артам па фільме) #stills #makingof
✨✨✨ My Moon (8' 2018) У пачатку 2017 года малады рэжысёр і аніматар з Лос-Анджэлеса Eosong Lee запусціў Kickstarter-кампанію для фільма My Moon. Яго трэйлер вельмі моцна ўразіў мяне, я канешне падтрымаў праект. Дзякуючы чаму, атрымаў шмат матэрыялаў па-за кадрам) Сама гісторыя гэта любоўны трохкутнік паміж трыма нябеснымі целамі: Сонцам, Месяцам і Зямлёй. Часам яна даволі наіўная і простая, а часам філасофская і разважлівая. Калі я ўпершыню паглядзеў фінальны фільм, не магу сказаць што ён мне вельмі спадабаўся (верагодна чакаў больш эмацыянальна насычанага аповеду). Але гледзячы яго цяпер, відавочна што гэта вельмі таленавіты твор, які заслугоўвае ўвагі. Тым больш што ўсе мы частка гэтага касмічнага любоўнага трохкутніка ✨ #shortfilm #anknown
Artemis II Journey to the Moon Апошнія тыдні напружана прайшлі за працай. Але хацелася б адзначыць нядаўні палёт чалавецтва да Месяца і пасля паглядзець некалькі фільмаў на блізкую тэму. Сама місія Artemis 2 (Артэміс — брат Аполлона!) шмат чым адметная. Напрыклад, упершыню было дазволена браць з сабой асабістыя рэчы, у прыватнасці смартфоны. У выніку чаго iPhone упершыню выкарыстоўваўся для здымкі Месяца з яго арбіты. Цікава, што было пазначана на здымку як лакацыя?)) Верагодна, потым з’явіцца і аўтаматычны мантажык кшталту "мой час на Месяцы" Агулам, наступныя місіі працягнуцца і далей, а ўжо ў 2028 годзе плануецца высадка людзей на Месяцы і першае будаўніцтва месяцовай станцыі! #forchannel
❤️❤️❤️ u know i luv u — Kickstarter Есць яшчэ цэлы тыдзень, каб далучыцца да падтрымкі новага кароткаметражнага фільма ад легендарнага Bill Plympton! Разам з гуртам Average Friends яны робяць музычны кліп, але фактычна гэта будзе кароткі метр. Сума агулам невялікая, але дагэтуль яшчэ не сабраная. Сярод узнагарод усяго за 25$ будзе намаляваная Білам персанальная паштоўка) Незалежныя аўтары заўсёды змагаліся за хоць нейкае адчувальнае фінансаванне, але зараз сярод усяго лічбавага шуму, гэта стала яшчэ цяжэй. Таму па магчымасці лепш канешне падтрымліваць такія ініцыятывы 👍 #musicvideo #shortfilm #forchannel
👋👋👋 Big Hands, Oh Big Hands (6' 2012) Утульны музычны фільм кітайскага аўтара Lei Lei ⭐️ Мастак у калажна-дзіцячай тэхніцы паказвае сусвет, дзе ва ўсіх вялізныя далоні каб спрытна і безупынна працаваць на фабрыцы яблыкаў) Але сярод усяго гэтага знаходзіцца хлопчык з маленькімі рукамі! #shortfilm #fragment #musicvideo
😐😐😐 Creature Comforts (5' 1989) Гумарыстычная кароткаметражка Ніка Парка (Уоллас і Громіт, Пабег з курніка), дзе ў мак’юментары-стылі жывёлы расказваюць пра сваё жыццё ў застенках заапарка. Усе яшчэ застаецца вельмі актуальным сацыяльным выказваннем пра сучаснае жыццё людзей у горадзе і не толькі) Фільм у 1991 годзе атрымаў Оскар і шмат іншых узнагарод, запусціўшы цэлы аднайменны серыял. Калі не бачылі — абавязкова звярніце ўвагу 👍 P.S. У першым каментары кароткаметражка цалкам, з любезна падрыхтаванымі субтытрамі 💙 #shortfilm #fragment
🌷🌷🌷 A Story for 2 Trumpets (5' 2021) Ідэальны фільм для завяршання тыдня, пяшчотная гісторыя самастанаўлення і пошуку сябе ў жыцці. Аўтарка цудоўная французская мастачка Amandine Meyer 💙 #shortfilm #anknown
без подписи
🍷🍷🍷 WINE MARTINI! (1' 2026) 🐈⬛🐈⬛🐈⬛ CHAT PARDERIE (1' 2026) Па звычаю творы на анімацыю эфектаў у Гобелінс заўседы больш, чым проста практыкаванне. Гэты год не выключэнне, сярод новых творыкаў адабраў для сабе два найбольш яскравых) #shortanim