tgindex
Беларускі Саюз Мастакоў

Беларускі Саюз Мастакоў

Статистика
@belartunionбелорусский
Последний пост
14 июл. 2025 г.
Последнее чтение
13 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
22
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
396
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
686
22 постов
Вовлечённость
173,2%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 22
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Развітанне з членам ГА "Беларускі саюз мастакоў" Яўгенам Пятровічам Адзіночанка адбудзецца ў Гродзенскім пахавальным Доме на праспекце Касманаўтаў, 74-а ў сераду 16-га ліпеня з 11.30 - да 12.30.

  • СЯБРЫ! 12 ліпеня 2025 года на 65 годзе жыцця памёр Адзіночанка Яўгеній Пятровіч, сябра Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім. Яўген Адзіночанка нарадзіўся 3 лістапада 1960 года ў Данецкай вобласці, жыў і працаваў у Гродна. У 1988 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (аддзяленне шкла і керамікі). З 1996 года — член Саюза мастакоў Беларусі, а з 1999 года — член міжнароднага аб'яднання мастакоў-керамістаў «KERAMOS» у Варшаве. Лаўрэат мноства прэмій. У 2007 годзе стаў лаўрэатам прэміі за прасоўванне керамікі ў горадзе Каруж (Швейцарыя). У 2005 годзе быў прызнаны мастаком года і атрымаў прэмію імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За выбітныя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва». Двойчы станавіўся лаўрэатам Міжнароднага біенале керамікі ў Паўднёвай Карэі (г. Ічэон): у 2003 годзе атрымаў бронзавую ўзнагароду, а ў 2005 – стаў пераможцам у намінацыі «Выбар журы».

  • 22 июн. 2025 г.1 00454из minkultrb

    26 июня в Гомеле состоится открытие нового проекта, посвящённого 80-летию Победы в Великой Отечественной Войне - выставка художников Гомельского региона Выставка художников Гомельской области – это дань памяти храбрости наших солдат, и в то же время знак уважения всем тем, кто приближал День окончания этого страшного испытания. Экспозицию можно условно разделить на две части – работы на военную и антивоенную тематику и работы, посвящённые красоте Родной Земли. Именно взаимодействую между собой и эмоционально оттеняя друг друга, эти две смысловые линии предлагают зрителю прочувствовать значимость Победы в Великой Отечественной войне для всего белорусского народа. «Солдату посвящается» –это очередной проект«Картинной галереи Г.Х.Ващенко» и  Гомельского отделения ОО «Белорусский союз художников», включающий творческие произведения более 30 художников.

  • СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 5 чэрвеня 2025 года ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”. Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу – галоўная мэта арганізатараў выставы. “Лабірынт” – гэта метафара разумення мастакамі працэсу творчага пошуку. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны. Вызначыць блізкі для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач. Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з'яўляецца ўдзел у выставе мастакоў з абласных арганізацый саюза, а таксама творчай моладзі, якая толькі імкнецца да ўступлення ў шэрагі арганізацыі.

  • СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 5 чэрвеня 2025 (чацвер) у 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул.Казлова,3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы жывапісу і графікі "Верасень-35" секцыі "Верасень". У экспазіцыі прадстаўлены малавядомыя акварэлі народнага мастака Беларусі акадэміка Георгія Паплаўскага, графіка Наталлі і Кацярыны Паплаўскіх, Леаніда Марчанкі, жывапіс Уладзіміра Шнарэвіча, Віктара Кліменкі, Веранікі Віткоўскай, Сяргея Шэмета, Влады Белавусавай-Кірэенкі, Ларысы Зарубінай, станковыя лісты Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай, Наталлі Наўроцкай, ілюстрацыі Наталлі Суставай і Алены Саковіч, акварэлі Заслужанага настаўніка Яўгена Саковіча. Таксама выстава ўключае персанальныя міні-экспазіцыі чатырох вельмі розных па стылістыцы і тэхніцы юбіляраў - Таццяны Царовай (акварэль, станковы жывапіс, калаж), Наталлі Марчанка (акварэль), Алы Каласенцавай (станковы жывапіс) і Марыны Эрэнбург (станковы жывапіс і графіка ў змешаных тэхніках).

  • Сябры! Паведамляем! Развітанне з Паўлам Афанасьевічам СЕМЧАНКА адбудзецца 03 2025 г. у 10.30 па адрасу: г.Мінск,вул. Выгоцкага, 6 (Свята-Елізавецінскі манастыр)

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 1 июн. 2025 г.59131из akadbgai

    📌«Дзеці ў выяўленчым мастацтве». ✔️У бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў арганізавана выстава да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

  • 1 июн. 2025 г.52219из belprofkult_inform_sport_turizm

    Успейте прислать документы на Премию Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма в сфере культуры и искусства Данная Премия присуждается работникам культуры, деятелям искусства, профессиональным и любительским коллективам художественного творчества, индивидуальным авторам и исполнителям за заслуги и высокие достижения в сфере культуры и искусства (проза, поэзия и драматургия, инструментальная музыка, вокал, живопись, скульптура, графика, дизайн и декоративно-прикладное искусство, работы в сфере циркового, театрального и экранного искусства), журналистики, за активную работу по развитию народного творчества и любительского художественного творчества в Республике Беларусь. Документы и материалы по выдвижению кандидатов на соискание Премии принимаются до 10 августа 2025 года. С ПОЛОЖЕНИЕМ можно ознакомиться ➡️ ЗДЕСЬ

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае архітэктараў і скульптараў узяць удзел у выставачным праекце, прысвечанаму Году добраўпарадкавання і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь "Хранатоп сталічных метамарфоз". Выстава прысвечана добраўпарадкаванню і архітэктурнаму развіццю Мінска ад пасляваеннага часу і за апошнія 5 гадоў. Выставачны праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да важнасці гарманічнага суіснавання чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама на ролю архітэктуры ў фарміраванні камфортнай гарадской прасторы. Бібліятэка запрашае даць свае працы ці працы калегаў: скульптуры (макеты) помнікаў, архітэктурных аб'ектаў, якія дэманструюць майстэрства і крэатыўнасць, але і адлюстроўваюць узаемадзеянне мастацтва і архітэктуры. Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, прашу звязацца па нумары тэлефона: +375447630201 (Фядорышына Аліна Васільеўна, загадчык сектара праектна-выставачнай дзейнасці). ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫСТАВЫ: 26.06.2025 – 25.08.2025

  • Сябры! Сумная навіна! На 87 годзе пайшоў з жыцця знакаміты мастак-каліграф, педагог, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" СЕМЧАНКА ПАВЕЛ АФАНАСЬЕВІЧ (11.11.1938 — 31.05.2025). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Пра месца і час развітання будзе паведамлена пазней. Павел Афанасьевіч Семчанка скончыў 1970 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Творчай дзейнасцю займаўся з 1976г. Удзельнік замежных, усесаюзных, рэспубліканскіх выставак. Каліграфічныя работы захоўваюцца ў розных музеях Рэспублікі Беларусь. Ініцыятар стварэння творчага аб'яднання "Літарт". Працаваў у асноўным у тэхніцы востраканцовага пяра. Захапляўся рознымі рамёствамі. Сябра Беларускага сюза мастакоў Беларусі, Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне".

  • У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыцце выставы “Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае”, прысвечанай творчасці беларускага мастака-графіка і педагога. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 графічных твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і з калекцыі сям’і майстра. Наведвальнік убачыць шэраг твораў з цыкла аб Вялікай айчыннай вайне і мірным жыцці, аб Мінску і мінчанах, аб падарожжах мастака па роднай Беларусі і за яе межамі. Творы створаны у тэхніках акварэлі, пастэлі, у афорце, лінагравюры і ў літаграфіі. Разам з творамi, якія майстар стварыў пэндзлем і разцом у сталым узросце, будуць прадстаўлены творы яго студэнцкага перыяду. Выстава будзе экспанавацца па 20 ліпеня 2025 года ў пераходнай галерэі галоўнага корпуса музея (Леніна, 20).

  • Паважаны калегі! Запрашаем усіх у сераду 28 мая 2025 года ў 17.45 у Палац мастацтва на канцэрт-перформанс Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, які адбудзецца ў зале #2 у рамках выставы "Колеры Вялікай Перамогі"!

  • без подписи

  • без подписи