tgindex
Грамада «Каліноўцы»

Грамада «Каліноўцы»

Статистика
@kalinoucy_officialбелорусский

Ветэраны, валанцёры і сем'і Палка Каліноўскага. Працуем дзеля памяці палеглых ваяроў, юрыдычнай абароны жывых і годнага вобраза беларусаў ва Украіне.

Последний пост
11 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
9
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
238
+3 за 3 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
506
19 постов
Вовлечённость
212,6%
к подписчикам
Постов в день
1,3
всего 20
Упоминаний
6
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
109
1/48двое суток
124
1/72трое суток
134

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • «Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага. 7 жніўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа прайшла прэзентацыя вайскова-дакументальнай выставы, падрыхтаванай грамадой “Каліноўцы” і прэс-службай Палка Каліноўскага. У экспазіцыю ўвайшло больш за 100 здымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Выстава падзелена на зоны, якія ўвасабляюць вобласці, у абароне і вызваленні якіх бралі ўдзел беларусы. Экспазіцыя нагадвае пра бесперапыннае перамяшчэнне з аднаго сектара ў іншы. Наведаць выставу можна па адрэсе: Запарожжа, праспект Саборны, 151. Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны.

  • 6 авг.399414

    Герой трох краін: 2 гады без «Кордзіяна». 6 жніўня — два гады, як у баях за Украіну загінуў Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Паляк з беларускімі каранямі, ён шчыра лічыў сябе беларусам і таму далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. Пабрацімы згадваюць яго як светлага, надзвычай спакойнага чалавека з глыбокімі думкамі. Нягледзячы на дрэнны зрок, ён меў неверагодную трапнасць і віртуозна збіваў з аўтамата варожыя дроны. «Кордзіян» добра ведаў гісторыю, клапаціўся пра іншых Ва ўнутранай кішэні, бліжэй да сэрца, ён заўсёды насіў беларускі сцяг. Ён шчыра пераймаўся лёсам нашай краіны і марыў быць пахаваным у вольнай Беларусі. Сёння мы ўшаноўваем памяць сапраўднага воіна і чалавека вялікай мужнасці. Вечная памяць герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

  • 31 июл.1 3429

    без подписи

  • 31 июл.1 3199

    без подписи

  • 31 июл.1 302579

    31 ліпеня 2023 года падчас выканання баявога задання загінулі адразу трое каліноўцаў з батальёна «Літвін». Сярод іх — дабраахвотнік з пазыўным «Жвір», які быў адным з тых, хто задоўга да падзей 2020 і 2022 гадоў разумеў неабходнасць прамога дзеяння ў змаганні з дыктатурай і аўтарытарызмам. Жывучы за мяжой, ён актыўна ўключаўся ў дапамогу ўцекачам з Беларусі, бо на ўласным досведзе ведаў, як цяжка страціць дом. Натуральна, ён быў з тых, хто лічыў неабходным не толькі дэклараваць свае каштоўнасці, але і практыкаваць іх. Таму ён далучыўся да беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне і да апошняга быў верным свайму выбару. Ані імёнаў, ані пазыўных, ані фактаў біяграфіі іншых двух ваяроў мы агучваць не можам. Тры гады — гэта вялікі тэрмін у межах цывільнага жыцця і значна большы ва ўспрыняцці тых, хто дагэтуль працуе на фронце. Тым не менш, мы памятаем, мы смуткуем і мы не губляем надзеі калісьці запоўніць усе прабелы ў найноўшай гісторыі Беларусі, расказаўшы ўсё пра нашых сяброў і пабрацімаў. Вечная памяць героям.

  • Тры гады таму, 25 ліпеня 2023 года, батальён «Волат» зазнаў балючую страту. У раёне выканання баявой задачы загінуў баец,  імя і пазыўны якога пакуль што застаюцца ў таямніцы дзеля бяспекі ягоных сваякоў. Але мы добра памятаем нашага пабраціма. Ягоны моцны характар і незвычайную адказнасць. Мы верым: дзень, калі і мы, і ягоныя блізкія зможам расказаць пра яго адкрыта і з гонарам, абавязкова надыйдзе. І гэты дзень набліжае кожны, хто працягвае змагацца за перамогу над крывавай расійскай імперыяй. Вечная памяць герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

  • Сёння, 13 ліпеня, 6-я гадавіна ад дня гібелі Міколы Ільіна — ваеннага медыка з пазыўным «Эстонец». Мікола нарадзіўся 23 красавіка 1984 года ў Магілёве. Амаль 10 гадоў вучыўся граць на флейце і нават марыў служыць у вайсковым аркестры. У 1999 годзе ён прыйшоў у клуб рыцарскай рэканструкцыі «Барысфэн», дзе натхніўся аднадумцамі і свядома перайшоў на беларускую мову. У 2006 годзе, падчас пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, яго жорстка збілі міліцыянты. Ратуючыся ад палітычнага пераследу, Мікола з'ехаў спачатку ў Кіеў, а пазней атрымаў палітычны прытулак і грамадзянства ў Эстоніі. Але з пачаткам расійскай агрэсіі ён вярнуўся ва Украіну, пайшоў на кантракт у марскую пяхоту, адвучыўся ў Цэнтры тактычнай медыцыны і пачаў ратаваць жыцці на фронце. 13 ліпеня 2020 года каля Зайцава на Данеччыне ён пайшоў у свой апошні выхад. Пасля таго, як вораг афіцыйна пацвердзіў рэжым «цішыні», эвакуацыйная група з распазнавальнымі знакамі медыкаў пайшла забіраць цела загінулага ўкраінскага вайскоўца. Але расейцы парушылі дамоўленасць і адкрылі агонь. Група пачала адыходзіць, а Мікола застаўся, каб дапамагчы параненым. Калі вораг аднавіў абстрэл з гранатамётаў і цяжкіх кулямётаў, “Эстонец” загінуў. Пры жыцці ён казаў: "Калі мяне заб'юць, то крэміруйце мяне і развейце прах над Украінай, Беларуссю і Эстоніяй". Мікола любіў гэтыя тры краіны, з якімі шчыльна пераплёўся яго лёс. Але перадусім ён быў верным свайму сумленню і ўласнаму выбару.

  • 7 июл.556462

    7 ліпеня – роўна чатыры гады з дня гібелі Алега Панамарова — беларускага добраахвотніка з пазыўным «Хмуры». Яго баявы шлях скончыўся ля вёскі Паўлаўка Данецкай вобласці. Яму было 30 гадоў. Алег нарадзіўся на Харкаўшчыне, але яго маці з дзецьмі пераехала ў свой родны горад Магілёў. У Беларусі Алег працаваў арматуршчыкам на заводзе. Калі ў 2014 годзе пачалася вайна расеі супраць Украіны, ён адным з першых беларусаў адправіўся на фронт. Свой баявы шлях пачаў у батальёнах «Шахтарск» і «Карпацкая Сеч», браў ўдзел ў баях каля шахты «Бутаўка» і ў Песках. Пазней служыў у батальёне «Айдар» як намеснік камандзіра баявой машыны і наводчык-аператар штурмавога ўзвода. Алег заўсёды памятаў пра свае карані. Для яго было вельмі важна мець пры сабе шаўрон з «Пагоняй». Ён жыў у Краматорску, але вельмі любіў Карпаты і марыў туды пераехаць. Яго пахавалі ў горадзе Ужгарадзе на Закарпацці, дзе жыве яго пабрацім. У апошні шлях Алега Панамарова праводзілі пад бел-чырвона-белым сцягам. Вечная памяць герою!

  • Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 20 чэрвеня ў Запарожжы на падзеі “Паміж Мінскам і Кіевам: скрыжаванне рэвалюцый”, арганізаванай грамадой “Каліноўцы”. Лекцыю прачытаў украінскі гісторык Уладзіслаў Старадубцаў. Вось галоўныя тэзісы з яго змястоўнага выступу: Культурныя сувязі і Львоўскі «П'емонт» Працы М. Драгаманава актыўна распаўсюджваліся ў беларускіх выданнях. Пад яго ўплывам М. Паўлік і І. Франко стварылі Украінска-польска-літоўска-беларускае братэрства — першы прыклад кааперацыі нацыянальных рухаў. Сам Франко лічыў, што ўкраінская літаратурная мова ўзяла пачатак ад Ф. Скарыны: яго мова, трапіўшы на паўднёварускія землі, стала яе прававобразам. Заходняя Украіна была цэнтрам прыцягнення і для беларусаў. У Львове Алаіза Пашкевіч выдала «Скрыпку беларускую» і натхнілася ідэяй адраджэння грэка-каталіцкай царквы. Там жа Іларыён Свянціцкі (украінец беларускага паходжання) стварыў першы ўкраінскі музей, адкрыўшы ў ім беларускі аддзел. Сумесная прэса і партыі Першая газета «Наша Ніва» мела рубрыку «Лісты з Украіны» і часта друкавала матэрыялы пра Тараса Шаўчэнку. У сваю чаргу, украінскія выданні рабілі перадрукі беларускіх. Важнай старонкай стала дзейнасць беларускай грамады Чарнігаўшчыны ў складзе Рэвалюцыйнай украінскай партыі. Яна выдала больш літаратуры, чым усе беларускія выданні таго часу разам! Сярод яе сябраў быў Язэп Лёсік. Вайсковае і дзяржаўнае скрыжаванне У 1917 г. украінская армія пачала фарміраванне з ініцыятыўнай групы ваяроў у Мінску (дзе з 1916 г. служыў Сымон Пятлюра). А беларускае войска гуртавалася ў Кіеве і Адэсе, дзе праз вайну апынуліся сотні тысяч беларусаў. Там віравала культурна-палітычнае жыццё: працавалі беларускія клубы, тэатры і газеты. У сакавіку 1917 г. у Кіеве ўтварылася Украінская Цэнтральная Рада (УЦР). Яна арганізавала З'езд паняволеных народаў з удзелам беларускай дэлегацыі, які падтрымаў стварэнне аўтаномнай Беларускай Рэспублікі. УЦР стала ўзорам для беларускіх дзеячаў: яны прасілі копіі ўкраінскіх дэкларацый і статутаў, каб рэалізаваць падобнае ў Беларусі. Дзяржаўныя зносіны УНР і БНР былі цеснымі: рэспублікі бачылі адна ў адной саюзнікаў. Афіцыйнаму прызнанню перашкодзіла толькі пытанне межаў, але кааперацыя ішла ва ўсіх сферах. Выснова Супольныя дзеянні ўкраінцаў і беларусаў дзеля дзяржаўнасці можна крытыкаваць, але многія іншыя народы імперыі тады нават не ўздымалі пытання сувернітэту. Вывучаць гісторыю з розных кропак гледжання вельмі карысна: украінскія старонкі беларускай мінуўшчыны хаваюць яшчэ шмат адкрыццяў. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

  • 27 июн.195361из KalinouskiPolk

    26 чэрвеня – дзень памяці для Палка Каліноўскага Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў. Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць. Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў. Глядзіце цалкам на нашым YouTube

  • Грамада «Каліноўцы» pinned a photo

  • 16 июн.1 6723815

    Грамада “Каліноўцы” заклікае падтрымаць праўкі ў заканапраект аб ахове здароўя, якія прыраўноўваюць правы замежных вайскоўцаў да правоў грамадзян Украіны. У чым праблема? Цяпер замежныя дабраахвотнікі пасля звальнення са службы, у тым ліку па стане здароўя і ў сувязі з атрыманнем інваліднасці, губляюць статус вайскоўца і юрыдычна становяцца проста “замежнікамі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Украіны”. Яны ня маюць дзяржаўных правоў і гарантый на далейшае лячэнне, даўгатэрміновую рэабілітацыю і даступныя лекі, якія маюць украінскія вайскоўцы. Чыннае заканадаўства аб ахове здароўя прыраўноўвае да грамадзян Украіны толькі тых замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне, уцекачоў і тых, хто мае патрэбу ў дадатковай абароне. Істотная частка замежных дабраахвотнікаў на момант звальнення не мае дазволу на пастаяннае пражыванне альбо знаходзіцца ў доўгатэрміновым працэсе яго атрымання. Такім чынам, яны апынаюцца ў пэўным прававым вакууме і вымушаны прыпыняць рэабілітацыю альбо выдаткоўваць уласныя сродкі на лячэнне, арганізоўваць зборы на сябе. Як праблема можа быць вырашана: Цяпер у Вярхоўнай Радзе Украіны рыхтуецца да другога чытання законапраект № 15015. Дэпутатка Таццяна Цыба зарэгістравала надзвычай важную праўку ў арт. 11 Асноў заканадаўства аб ахове здароўя, якая нарэшце прыраўнуе правы замежных ветэранаў, незалежна ад наяўнасці дазволу на пастаяннае пражыванне, да правоў грамадзян Украіны. Грамада “Каліноўцы” разам з ГА “ЛАНКА” заклікае ўсіх дзейнічаць проста зараз: • Дашліце ліст у падтрымку гэтай праўкі непасрэдна старшыні камітэта ВРУ па пытаннях здароўя нацыі: radutskyy@rada.gov.ua • Пашырце гэтую публікацыю ці зрабіце ўласную, каб надаць гэтай справе максімальны разгалос. Дзякуем! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс