tgindex
Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭

Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭

Статистика
@kupalauskibyбелорусский

Найстарэйшы тэатр Беларусі ❤️

Последний пост
17 авг.
Последнее чтение
16:09
Постов за неделю
1
Всего постов
22
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
442
+3 за 6 дн.
Сутки
+2
+0,45%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
398
21 постов
Вовлечённость
90,0%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 22
Упоминаний
9
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
571
1/48двое суток
654
1/72трое суток
705

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🤩 Пачынаем сезон ярка! 🤔 Што будзе, калі аб’яднаць класічную беларускую драматургію і смелы погляд сучасных пастаноўшчыкаў? Атрымаецца маштабная рэжысёрская лабараторыя – такі своеасаблівы эксперымент і пляцоўка для пошуку новых тэм, фарматаў і вобразаў. 🎭 З 24 па 30 жніўня Купалаўскі тэатр ператворыцца ў сапраўдную творчую майстэрню, дзе сустрэнуцца традыцыі і авангард. Выклік прымаюць тры вядучыя расійскія рэжысёры: Аляксандр Агароў, Андрэй Шляпін і Марыя Раманава. Разам з купалаўцамі яны створаць тры эскізы паводле шэдэўраў нацыянальнай драматургіі. Тэксты прагучаць па-новаму. 📆 Паказы эскізаў адбудуцца 30 жніўня ў 13:00, 16:00 і 19:00. Мы пакажам усе тры працы адна за адной, і гэта ваш шанец паўплываць на будучы рэпертуар тэатра. Пасля кожнага паказу пройдзе абмеркаванне, дзе гледачы змогуць выказаць свае пачуцці і прагаласаваць “за” або “супраць” пабачанага. Менавіта вы вырашыце, які з трох эскізаў вырасце ў паўнавартасны спектакль і застанецца на галоўнай сцэне краіны. Сачыце за нашымі навінамі!

  • 3 авг.208111

    🎉 З днём нараджэння, Антон Нікішын! 🎭 Дзякуй за акцёрскае майстэрства, магутную харызму і чароўны голас! Кожная Ваша роля дорыць незабыўныя эмоцыi гледачам. 🌟 Зычым Вам душэўнай раўнавагі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, сямейнага цяпла і творчага натхнення. Няхай кожная новая роля заўсёды будзе запамінальнай, а жывы агеньчык у вачах ніколі не згасае! Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Антона Нікішына: "Паўлінка", "Замак Альшанскі", "Брама неўміручасці", "Дзядзечкаў сон", "А зоры тут ціхія", "Чорная панна Нясвіжа", "Казка аб мёртвай царэўне...", "Музыка душы. Роднае", "Двор майго дзяцінства", "Гісторыя шакаладнага дрэва", "Пісаравы імяніны", "Апошні атракцыён", "DONNA SOLA (Жанчына адна)", "Гісторыя шакаладнага дрэва", "Бясконцая гісторыя", "Скрыжаванне".

  • РЭПЕРТУАР ВЕРАСНЯ 🎭 🤩 Новы тэатральны сезон ужо на падыходзе — спектаклі, прэм’еры, творчыя лабараторыі і шмат іншага! Правядзіце гэту восень ярка разам з Купалаўскім. ‼️ Квіткі набывайце ў касах тэатра і на афіцыйным сайце!

  • 🎉 З днём нараджэння, Святлана Гулевіч! 🫶 Дзякуй за Вашу светлую ўсмешку, прафесiянальны талент і асаблiвую ўвагу да кожнай ролi. Мы шчыра рады, што ў трупе тэатра ёсць такі бліскучы, энергічны і харызматычны артыст! 🌟 Зычым Вам нясчэрпнага натхнення, новых яркіх роляў, душэўнай гармоніі, моцнага здароўя і вялікай радасці ад творчасці. 🎭 Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Святланы Гулевіч: "Паўлінка", "Замак Альшанскі", "Брама неўміручасці", "Дзядзечкаў сон", "А зоры тут ціхія", "Чорная панна Нясвіжа", "Казка аб мёртвай царэўне...", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Двор майго дзяцінства", "Гісторыя шакаладнага дрэва".

  • 🎉 З днём нараджэння, Генадзь Вішнякоў! 🎻 Вы - чалавек, у чыіх руках скрыпка спявае! Цудоўная музыка, якая нараджаецца дзякуючы Вашаму таленту, нязменна захапляе гледачоў і стварае надзвычайную атмасферу на сцэне. 💫 Дзякуем за прыгажосць, адданасць мастацтву і яркія ямоцыі, якія Вы дорыце гледачам! Зычым нясчэрпнага натхнення, душэўнай гармоніі, і вялікай радасці ад улюбёнай працы! 🎭 Запрашаем наведаць спектаклі з удзелам Генадзя Вішнякова: "Паўлінка", "Гэта цудоўнае жыццё", "Музыка душы. Роднае", "Музыка душы", "Скрыжаванне", "Двор майго дзяцінства", "Пісаравы імяніны".

  • 🤩 Дарагія сябры! З радасцю паведамляем, што квіткі на прэм'еру спектакля «Сэрца на далоні» ужо ў продажы! 🎟 Спяшайцеся набыць!

  • 25 июл.8162634

    Першая ПРЭМ'ЕРА новага сезона 🤩 🫶🏻 Каханенькія-родненькія, сёння мы завяршаем 106-ы тэатральны сезон... Але не можам пакінуць вас без сюрпрызу! 📆 7, 8 кастрычніка — першая ПРЭМ’ЕРА новага сезона! Пранізлівая драма "Сэрца на далоні" па творы класіка беларускай літаратуры Івана Шамякіна ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Дзмітрыя Акімава. Спектакль прымеркаваны да 105-годдзя са дня нараджэння аўтара рамана, у яго стварэнні прымуць удзел: мастак-пастаноўшчык Лілія Хісматуліна, мастак па святле Андрэй Алейнік, рэжысёр па пластыцы Кірыл Балтрукоў. 🎭 Вайна і каханне праз прызму жыцця адной жанчыны. Абяцаем, што пастаноўка не пакіне абыякавым ніводнага гледача! 🎟 Квіткі хутка паступяць у продаж. Сачыце за навінамі. У новым сезоне ўсё раскажам!

  • 🌾 Праект «ВЫРАЙ. ЧЫТКА» афіцыйна завершаны ў 106-м сезоне! 📖 Упершыню ў тэатральнай Беларусі фармат чытак увайшоў у паўнавартасны рэпертуар на цэлы сезон. За гэты перыяд адбыўся 21 паспяховы паказ чыткі на камернай сцэне, наведалі больш за 2 000 гледачоў, а таксама было выкарыстана больш за 200 кг яблыкаў. 🎭 Праект адбыўся дзякуючы аўтару Вікторыі Кляўко, рэжысёру Ілью Круку, народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай і артыстам Таісіi Ввядзенскай, Інэсе Іскакавай, Святлане Гулевіч, Марыi Аўтушка, Ганне Мешчараковай i Барысу Цяцёркіну. 💙 Дзякуй, што былі з намі!

  • 🌟 Гэта будзе ярка! 🤩 Рыхтуйцеся, Купалаўскі тэатр адкрые новы тэатральны сезон смелым праектам! 🎭 З 24 па 30 жніўня тры вядомыя расійскія рэжысёры – заслужаны артыст Аляксандр Агароў, Андрэй Шляпін і Марыя Раманава – ўсяго за тыдзень створаць разам з купалаўцамі тры смелыя эскізы паводле твораў класiчнай беларускай драматургii! Кіраўнік лабараторыі – Аляксандр Віслаў. 🎟 Паказ творчых работ адбудзецца 30 жніўня. Сачыце за нашай афiшай, квiткi хутка будуць у продажы!

  • 🫶🏻 Папаўненне ў Купалаўскім! 🎭 Прайшлі тры насычаныя дні кастынгу ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. За гэты час мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю яркіх індывідуальнасцяў, убачылі выдатныя нумары, пачулі цудоўныя вершы і песні. Гэта быў сапраўдны фестываль творчасці, і мы ўдзячны ўсім удзельнікам кастынгу за прадэманстраванне сваiх талентаў! 💫 Мы абавязкова пазнаёмiм вас з новымі артыстамі! Наперадзе іх чакае насычанае жыццё, а галоўнае - выступленні на першай драматычнай сцэне краіны! 💙 Віншуем вас, дарагія купалаўцы! У добры шлях!

  • 🔦 Таямніцы, містыка і… адказы, якія можна ўзяць з сабой. 🤩 Што ж гэта? Лімітаваныя тэматычныя наборы да спектакля «Замак Альшанскі»! 🤔 Што хаваецца ўнутры гэтага таемнага набора? Якія сакрэты чакаюць свайго першаадкрывальніка? Раскрыйце таямніцу замка Альшанскіх асабіста і адчуйце атмасферу пастаноўкі яшчэ глыбей. ‼️ Набыць эксклюзіўны набор можна перад спектаклем i ў касе тэатра. Колькасць абмежавана ‼️ 🎭 Чакаем вас 23.07, 03.09 і 04.09 на спектакле «Замак Альшанскі».

  • 🎉 З днём нараджэння, Ганна Мешчаракова! 🫶🏻 Вы напоўнілі купалаўскую сцэну сваім талентам, душэўнасцю і захапляльнай працавітасцю. Дзякуем за тую светлую энергію і трапяткую шчырасць, якую Вы кожны раз дорыце зале. 🌟 Зычым бязмежнага натхнення для новых яркіх прэм’ер, душэўнага спакою, моцнага здароўя, новых творчых вышынь і вялікага шчасця! Няхай жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі сюрпрызамі, а сэрца — творчым натхненнем!

  • Фінальны паказ «ВЫРАЙ. ЧЫТКА» 💙 Дарагія сябры! «ВЫРАЙ.ЧЫТКА» – тая цеплыня, з якой не хочацца развітвацца, але час ідзе і трэба рухацца далей 🕊️ 🌾 Сёння АПОШНІ паказ, якi нельга прапусціць! Гэта магчымасць адчуць цеплыню, напоўненную водарам роднай хаты i свежага сена. 🫶🏻 А пасля паказа запрашаем далучыцца да абмеркавання. Разам з акцёрамі, рэжысёрам і аўтарам мы адкажам на вашы пытанні і захаваем чароўны момант “вырая”, які вяртае нас да саміх сябе.

  • 📺 Сюжэт тэлеканала “МІР” пра прэм’еру “Замак Альшанскі”. 🏰 У рэпартажы раскрываюцца падрабязнасці пра стварэнне нэануарнай пастаноўкі рэжысёра Дэвіда Разумава.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 💞 Перапляценне лёсаў у рытме танца: «Бясконцая гісторыя» ў Маларыце. 🎭 17.07 на сцэне Гарадскога дома культуры ў Маларыце прайшоў паказ меладраматычнай камедыі «Бясконцая гісторыя». 💫 У зале панавала неверагодная атмасфера! Гэта лёгкая, вясёлая гісторыя з ноткай меланхоліі, якая распавядае пра людзей, чые лёсы дзіўным чынам пераплятаюцца ў танцах. Спектакль дапамог кожнаму гледачу задумацца пра ўласны шлях, моманты выбару і нагадаў: у жыцці заўсёды павінна заставацца месца для мары, а ў сэрцы — для кахання! 📸 Фота прадастаўлены газетай “Голас часу”.

  • без подписи

  • без подписи