Часопіс «Бярозка»
СтатистикаІнтэлектуальны анлайн-часопіс для падлеткаў chas.bjarozka@gmail.com
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 13 авг.
- Постов за неделю
- 4
- Всего постов
- 24
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 84
- 1/48двое суток
- 96
- 1/72трое суток
- 103
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
без подписи
Пяць цікавых фактаў пра класіка нашай літаратуры 🎭 Міхасць Стральцоў: ціхі геній 📌 Міхась Стральцоў быў вельмі негаваркім. Ён падзяляў думку Янкі Купалы, які лічыў, што сапраўдны сябар той, з кім ёсць пра што памаўчаць. 🎬🇮🇹 Яго любімым рэжысёрам быў Федэрыка Феліні. 🛒🥩 Паводле ўспамінаў дачкі, прадавачкі і мяснікі сустракалі Стральцова як роднага і заўсёды дзяліліся з ім дэфіцытнымі таварамі ці найлепшымі кавалкамі мяса. 📖🖋 Напісаў знакамітае эсэ “Загадка Багдановіча”, дзе паказаў класіка як трэцяе неабходнае вымярэнне беларускай культуры побач з Купалам і Коласам. 🌍📚 (дарэчы, некаторыя літаратары і літаратуразнаўцы адзначаюць, што дагэтуль не адзін даследчык так добра і дасканала не напісаў пра аўтара “Вянка”). 🤍🌟Міхасю Стральцову вельмі падабалася слова Максіма Гарэцкага “людскасць”.
Прывітанне, падбярозавічкі! Як вы думаеце, што агульнага паміж нямецкай, польскай і беларускай мовамі? 🧐 Правільна — слова «рыхтык»! Ведаеце, як яно да нас дайшло? Гэта не проста так сабе запазычанне, а цэлая моўная прыгода! Пачынаецца ўсё ў Германіі, дзе ёсць слова richtig (чытаецца «рыхціг»; дарэчы, такое ж слова ёсць у мове ідыш, таму часам узнікае блытаніна, калі паўстае пытанне, з якой мовы прыйшло гэта слова ў беларускую 🙉) — значыць «правільны» або «сапраўдны». Потым яно перайшло палякам, якія крыху перарабілі яго пад свае фанетычныя асаблівасці — і атрымалася rychtyk. А ўжо да нас яно прыйшло зусім простым шляхам — праз польскую мову, калі яшчэ Рэч Паспалітая была, і людзі пастаянна перасоўваліся, гандлявалі, жаніліся. Так і з'явілася наша беларускае «рыхтык» — кароткае і ёмістае. ❓ Што можна сказаць з дапамогай гэтага слова? ✔️Рыхтык — якраз, дакладна, акурат (прыйшоў рыхтык у час) ⏱️ ✔️Рыхтык — выліты, моцна падобны (ён рыхтык тата) 🧑🏼🍼 ✔️А яшчэ кажуць рыхтык у рыхтык — калі нешта супадае да драбніцы! 🌜🌛 Вось так адно маленькае слова прайшло праз тры мовы, каб застацца ў нашай і гучаць па-беларуску. А вы карыстаецеся «рыхтыкам» у штодзённым жыцці?
#Цытата_дня ❤️
Вітаем, дарагія падбярозавічкі! Шэрагі тых, хто піша і рэдагуе тэксты ў наш часопіс, папаўняюцца! І цяпер з вамі мы — новыя рэдактаркі — Віка і Паліна, якіх, дарэчы, аб'ядноўвае не толькі тое, што яны вучыліся на філфаку БДУ, але і пішуць вершы. А ніжэй вы можаце азнаёміцца з некаторымі творамі маладых пісьменніц. Прыемнага чытання! Чытаць падрабязней ▶️
🪗📚 8 жніўня сустракаемся ў Азярцы! У адзін дзень тут пройдуць фестываль дудароў «Дуда.by» і кніжны фестываль «Літаратурны вернісаж». Вас чакаюць жывая музыка, сустрэчы з беларускімі аўтарамі, майстар-класы, народныя забавы, фотазоны і фолк-этна DJ-сэт. 🌾 ⏰ 13:00–20:00 📍 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо 💚 Прыязджайце ўсёй сям’ёй, каб пачуць голас беларускай зямлі!
Жнівень - час рабіць тое, што не паспеў у папярэднія месяцы лета. Глядзі сваю задачу на тыдзень паводле знака! ♈️♌️♐️ (Агонь) - запішыся на тое, чаго баяўся. Напрыклад, скачок з тарзанкі ці відэазапіс у TikTok. Час выходзіць з зоны камфорту! ♉️♍️♑️ (Зямля) - зрабі нешта прыемнае сабе. Шопінг? Смачнае? Новы віджэт на тэлефон? Трэба дзейнічаць тут і зараз! ♊️♎️♒️ (Паветра) - сустрэнься з сябрамі, каго даўно не бачыў. Проста так, без прычыны. ♋️♏️♓️ (Вада) - пабудзь у цішыні. Выключы ўсе паведамленні на 30 хвілін. Паслухай сябе. 🎁 Бонус для ўсіх: калі ты сёння хоць раз успомніў пра школу - з'еш марозіва. Ты гэта заслужыў!
#Цытата_дня ❤️
Калі шыпячыя (ж, ш, ч) і свісцячыя (с, з, ц) сустракаюцца побач, яны "перацягваюць" адзін аднаго: Шыпячы перад свісцячым ператвараецца ў свісцячы. Напрыклад: вёсачцы — мы вымаўляем вёса[ц]цы, бо [ч] перад [ц] становіцца цвёрдым [ц]. Але пішам усё роўна "ч", бо правяраем словам вёсачак. Свісцячы перад шыпячым ператвараецца ў шыпячы. Напрыклад: пясчаны — вымаўляем пя[ш]чаны, бо [с] перад [ч] становіцца [ш]. Правяраем словам пясок — там [с] чуецца выразна. Галоўнае правіла жыцця: Як чуеш — не пішы! Падбяры аднакаранёвае слова, дзе гэты гук стаіць перад галосным (як вёсачак, пясок, грузіць). Тады адразу ўбачыш, якая літара насамрэч.
без подписи
#Цытата_дня ❤️
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Часопіс "Бярозка" правёў чарговую Школу маладога літаратара. 📚 Юныя аматары беларускай літаратуры з Оршы, Гродна, Мінска, Гомеля і Рагачова паглыбілі тэарэтычныя веды, натхніліся маляўнічымі краявідамі Рагачоўшчыны і літаральна прайшлі жыццёвымі сцяжынкамі Уладзіміра Караткевіча. 🎭 Сумесна з Рагачоўскім райвыканкамам для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная праграма: наведванне музея народнай славы, пешая экскурсія па райцэнтру, тэатралізаваная імпрэза, паездка ў вёску Азярышчы, майстар-клас ад беларускага празаіка Міхася Слівы. ✍️ Зараз школьнікаў і студэнтаў чакае другая частка — да 1 кастрычніка напісаць уласную аповесць. Лепшая будзе надрукавана на старонках часопіса. Мерапрыемства адбылося пры інфармацыйнай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, радыё "Культура", тэлеканала "АНТ", а таксама спонсараў ААТ "Камунарка" і ЗАТ "МЗБН".
Сярэдзіна ліпеня дзеліць моладзь на два лагеры. Першыя зачыняюць шторы ад сонца і спяць да абеду, а потым бясконца скроляць стужку сацсетак. Другія — ставяць будзільнік на сёмую раніцы, апранаюць форму студэнцкага атрада або фартух барысты і адпраўляюцца на сваю першую ў жыцці сапраўдную працу. Чытаць падрабязней ▶️