tgindex
РобімНогі

РобімНогі

Статистика

бег у Беларусі ад 800 метраў да ўльтрамарафона каляндар стартаў | навіны | аналітыка адмін: @rbmnhi інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Последний пост
17:27
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
1 129
+4 за 3 дн.
Сутки
+3
+0,27%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 137
20 постов
Вовлечённость
100,7%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
903
1/48двое суток
1 034
1/72трое суток
1 116

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 17:275332214

    видео или голосовое, без подписи

  • 9 авг.1 054176

    22 жніўня пройдзе галоўны мінскі марафон - "Самапраўзыходжанне" (экс-"Вясёлка"). Ліміт удзельнікаў - 108 чалавек. Марафон пройдзе ў 25 колаў. Удзел бясплатны.

  • Мінуў апошні старт летняга сезона ў беларускай лёгкай атлетыцы - Адкрыты Кубак Беларусі. Лепшым забегам сярод мідлраннераў сталі жаночыя 800 м: там, хоць поўнавартаснай барацьбы і не атрымалася, але і Ангеліна Равіч (на фота), і Таццяна Шабанава палепшылі свае асабістыя рэкорды. Астатнія забегі былі малацікавымі і без выбітных вынікаў. Пераможцы Адкрытага Кубка Беларусі-2026: 800 м 🥇Дзмітрый Савін - 1:49.63 🥇Ангеліна Равіч - 2:01.22 PB 1500 м 🥇Арцём Калачоў - 3:43.03 🥇Таццяна Шабанава - 4:15.09 5000 м 🥇Павел Небыт - 14:03.50 🥇Іна Новік - 16:28.28 3000 м з/п 🥇Дзмітрый Іваненка - 8:36.98 🥇Іна Новік - 9:50.72 Лепшыя на Кубку Беларусі ў бегу на выносліваць, згодна з рэйтынгам World Athletics: 1. Ангеліна Равіч - 1140 (800м - 2:01.22 PB) 2. Іна Новік - 1118 (3000 м з/п - 9:50.72) 3. Таццяна Шабанава - 1103 (800 м - 2:03.34 PB) 1. Дзмітрый Іваненка - 1092 (3000 м з/п - 8:36.98) 2. Арцём Калачоў - 1066 (1500 м - 3:43.03) 2. Сяргей Карпаў - 1048 (3000 м з/п - 8:47.18) Фота: БФЛА

  • 6 авг.767237

    Медаль "Навагрудскай вандроўкі-2026" будзе з Фарным касцёлам. Клубны залік таксама будзе: будзе ўлічвацца сума чатырох лепшых вынікаў на дыстанцыі 10 км ад каманды, і як мінімум адзін з вынікаў павінен быць жаночым. Збірайце каманды!

  • Сёння стартуе Адкрыты Кубак Беларусі. У праграме, сярод іншага, бег на 800 м, 1500 м, 5000 м і 3000 м з перашкодамі. З цікавых супрацьстаянняў: Савін vs Калачоў vs Слома на 800 м Карпаў vs Іваненка на 3000 м з/п Равіч vs Шабанава на 800 м Яшчэ з цікавага: на Кубак прыедзе даволі прадстаўнічая дэлегацыя з Ірана. Напрыклад, прыедуць лідары іранскага сезона на 800 метраў Ali Amirian (PB 800 м - 1:44.97, 1500 м - 3:43.18) і Hamidi Arsalan (PB 800 м - 1:47.66), на 1500 м Hossein Nouri (PB 1500 м - 3:46.20) і на 3000 м з перашкодамі Samir Eghbali (PB 8:55.35). Спаборніцтвы пройдуць на мінскім стадыёне "Дынама". Уваход вольны. Трансляцыя – на "Беларусь 5".

  • 3 авг.1 1532019

    Рэгістрацыя на Магілёўскі марафон адкрыта! У праграме: марафон (ліміт удзельнікаў –100 чалавек) паўмарафон (new) (150 чалавек) 10 км (600 чалачек), 4 км, 2 км, сямейны забег.

  • 3 авг.836333

    Раман Адамовіч (на фота - пад нумарам 7) заняў трэцяе месца на Адкрытым чэмпіянаце Польшчы на шашэйных 10 км - 29:46. Першым стаў украінец Мыкола Мевша - ён прыбег на 3 секунды хутчэй за беларуса. Беглася цудоўна. Быў тактычны забег з фінішным разборкамі на апошніх метрах, але вялікі кавалак дыстанцыі я працаваў наперадзе: амаль ўсіх і паадцапляў сваімі працяжкамі па 2'45". Ну, і як заўжды, вельмі цяжкая ў тэхнічным плане трасса: 8 колаў у турыстычным цэнтры Гданьска, 100% брукаванка, і многа рэзкіх паваротаў. Да таго ж цэлы дзень ішоў лівень, а старт быў увечары, але ўсё абышлося добра, без падзенняў

  • 31 июл.1 034223

    Запускаем 🚀 чэлендж з нагоды першага года існавання каманды Belarus на платформе INTVL. Сэнс чэленджа: "захапіць" як найбольш земляў у прамежак часу з 1 па 31 жніўня ў аплікацыі INTVL. Онлайн-спаборніцтва праводзіцца сярод удзельнікаў каманды Belarus. Улічваюцца тэрыторыі: ✓ захопленыя праз бег/хадзьбу (ровар не ўлічваецца); ✓ якія пойдуць у залік каманды Belarus; ✓ якія застануцца за вамі да канца чэленджа; ✓ якія будуць загружаны да 31 жніўня ўключна Тры самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць фірмовыя падарункі 🎁. Каманда Belarus налічвае 146 чалавекі і займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу. Крыху інфы для тых, хто не ў тэме. INTVL — гэта мабільны дадатак для аматараў здаровага ладу жыцця. Асноўная фішка платформы INTVL — у гейміфікацыі бегу: тут кожная прабежка становіцца не проста трэніроўкай, а захопам тэрыторыі і спаборніцтвам паміж мясцовымі бегунамі. Захопленай лічыцца ўнутраная тэрыторыя, якую аббягае бягун. Тэлеграм каманды | Інстаграм

  • видео или голосовое, без подписи

  • 30 июл.1 00421

    Падборка самых хуткіх вынікаў беларускага бега на выносліваць (ад 800 м да марафона) за ўсю гісторыю, калі арыентавацца на актуальны рэйтынг World Athletics. У топе спрэс вынікі на 800 м і 1500 м. Выключэнне: 3000 м і 3000 м з перашкодамі ад Алесі Туравай. Цікава, што апошні вынік непрацяглы час з'яўляўся сусветным рэкордам у гэтай дысцыпліне. Сярод найлепшых жаночых вынікаў - праймавы выступ Равілі Аглетдзінавай на чэмпіянаце СССР 1985 года. Равіля тады перамагла на 800 м і 1500 м з вынікамі, якія дагэтуль з'яўляюцца рэкордамі Беларусі. Дачка Равілі Марына Арзамасава не змагла апярэдзіць маці па секундах, але апярэдзіла па тытулах. Свае самыя хуткія секунды яна паказала ў паўфінале чэмпіяната свету ў Пекіне-2015, а ў фінальным забегу здабыла "золата". Сярод мужчын - найлепшыя вынікі ў Анатоля Макарэвіча на каронных для яго 800 метрах. З актыўных бегуноў у топе толькі Ілля Карнавухаў з зімовым і летнім рэкордамі Беларусі на 1500 м.

  • Гэтым летам беларусы не ўдзельнічаюць ва ўнутрырасійскіх легкаатлетычных спаборніцтвах, кшталту чэмпіяната ці кубка Расіі. Здавалася, што гэта кошт за перспектыўнае вяртанне беларускіх легкаатлетаў на міжнародную арэну. Але, відаць, прычына больш празаічная. Вось што кіраўнік БФЛА Іван Ціхан распавёў у інтэрв'ю sport5.by: — Недавно Россия закрыла для белорусов возможность участия внутренних соревнованиях. Что случилось? Неужто обиделись? — Не то, что обиделись... Да, этот вопрос поднимался на совместной коллегии министерств спорта Беларуси и России, которая проходила в Бресте. Мы предложили, чтобы белорусские спортсмены участвовали в российских соревнованиях на тех же условиях, что и россияне. Нас услышали. Надеюсь, уже в следующем году этот вопрос будет окончательно решен. До этого делали два протокола. Но, коль мы едины... Хочется, чтобы у наших атлетов были такие же услолвия. Со своей стороны мы все наши соревнования проводим в открытом формате и приглашаем российских спортсменов бороться за медали на равных условиях. Цікава з гэтай нагоды параўнаць прызавыя на чэмпіянатах па лёгкай атлетыцы Беларусі і Расіі: пераможца галоўнага старта сезона ў Расіі заробіць 170 000 расійскіх рублёў (каля 6200 беларускімі), у Беларусі - 800 рублёў. Не вельмі фінансава прывабнымі выглядаюць беларускія старты для топавых расійскіх спартсменаў.

  • 23 июл.1 215151

    Што па выніках чэмпіяната Беларусі? Нядрэнныя рэзультаты былі паказаны там, дзе была канкурэнцыя. Найбольш выбітныя секунды ў Ангеліны Равіч на 800 м – 2:01.68. Так хутка беларускі не бегалі з часоў Марыны Арзамасавай і Святланы Усовіч. Таксама задаволенай можа быць Таццяна Шабанава, якая перамагла на 1500 м і 3000 м з перашкодамі і ўзяла асабісты рэкорд на 800 м. На мужчынскіх мідл-дыстанцыях не хапіла канкурэнцыі (Ілля Карнавухаў і Вячаслаў Скудны турнір прапускалі) – таму тут вынікі больш сціплыя і адзначыць асабліва няма каго. Чэмпіёны Беларусі ў бегу на вынослівасць-2026: 800 м 🥇Ангеліна Равіч – 2:01.68 (PB) / 1132 пунктаў World Athletics 🥇Дзмітрый Савін – 1:48.44 / 1071 1500 м 🥇Арцём Калачоў – 3:42.9 / 1068 🥇Таццяна Шабанава – 4:21.43 / 1039 5000 м 🥇Павел Небыт – 14:02.26 / 992 🥇Іна Новік – 16:12.93 (PB) / 1026 10000 м 🥇Мікіта Чахоўскі – 29:56.99 (PB) / 959 🥇Ніна Савіна – 34:50.33 / 994 3000 м з/п 🥇Сяргей Карпаў – 8:47.61 / 1046 🥇Таццяна Шабанава – 9:57.30 / 1102 Лепшыя вынікі чэмпіяната, згодна з рэйтынгам World Athletics: 1. Ангеліна Равіч – 1132 (800 м – 2:01.68 (PB)) 2. Таццяна Шабанава – 1102 (3000 м з/п – 9:57.30) Таццяна Шабанава - 1096 (800 м – 2:03.78 (PB)) 3. Іна Новік – 1095 (3000 м з/п – 10:00.13) 1. Дзмітрый Савін – 1071 (800 м – 1:48.44) 2. Арцём Калачоў – 1068 (1500 м – 3:42.9) 3. Ян Слома – 1065 (800 м – 1:48.65)

  • 22 июл.1 2113

    видео или голосовое, без подписи

  • 22 июл.1 409323

    У Мінску на "Дынама" у гэтыя хвіліны праходзіць чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Першыя чэмпіёны ў бегу на трываласць ужо вядомы. На 10000 м Мікіта Чахоўскі з вынікам 29:57 (PB) апярэдзіў Уладзіслава Прамава. У жаночым заліку Ніна Савіна была па-за канкурэнцыяй - 34:51. У мужчынскім сціпле ў нас нарэшце з'явілася канкурэнцыя і Сяргей Карпаў другі раз за сезон апярэдзіў Дзмітрыя Іваненку. Вынік Сяргея - 8:47.61. У жаночым сціпле чакана перамагла Таццяна Шабанава - 9:57.30. Сёння і заўтра чэмпіянат працягнецца. Расклад чэмпіяната - на карцінках.

  • 20 июл.1 4622423

    Не "Піўная міля", але таксама нешта вясёлае. Трэба хутчэй за ўсіх прабегчы з келіхам квасу 900 метраў і моцна не расплюхаць. Рэгіструйцеся, каму цікава)

  • 5 июл.1 606856

    156 удзельнікаў з Беларусі сабраў учора марафон "Белыя Ночы" ў Санкт-Пецярбурзе. Так шмат беларусаў на замежным марафоне яшчэ не было ніколі. Больш за тое — апошні раз, калі беларускі марафон збіраў большую колькасць удзельнікаў было ў 2015 годзе і гэта быў марафон Гродна-Друскінінкай у 2015 годзе (178 фінішораў). Апроч вялікай колькасці аматараў, марафон сабраў некалькі вельмі хуткіх беларусак. Ніна Савіна бегла свой першы марафон "пасля дэкрэту", а для Ганны Дронь — гэта быў цалкам першы марафон. Вынікі аказаліся годнымі: Ніна стала чацвёртай, Ганна — шостай. Спіс беларусак і беларусаў, якія выбеглі з трох гадзін у Санкт-Пецярбурзе: Ніна Савіна — 2:33:47 Ганна Дронь — 2:39:30 Вераніка Важнік — 2:42:40 Ганна Леванюк — 2:48:11 Вадзім Малыхін — 2:48:42 Аляксандр Гапонік — 2:52:31 Максім Кавалеўскі — 2:56:50 Анатоль Панотчык — 2:58:39 Таксама добры час на дзясятцы ў Кацярыны Карнеенкі — 33:40 і шостае месца.

  • 2 июл.1 631155

    Максім Кавалеўскі – пераможца чэрвеньскага чэленджа #робімногі ў Garmin Connect. Ён прабег за месяц 793 км і працягнуў свою серую штодзённых прабежак да 219 дзён. Ліпеньскі чэлендж ужо ідзе! Каб далучыцца да яго падпісвайцеся на акаўнт і прымайце запрашэнне для ўдзелу. Хто ўжо падпісаны - шукайце запрашэнне ў апавяшчэннях!

  • 1 июл.1 279153

    Змены ў беларускім рэйтынгу ITRA на 10 км, паўмарафоне, марафоне, 50 км, 50 міляў, 100 км, 100 міляў за апошнія паўгады: 10К 1. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 702 2. (1) Дзмітрый Спыну - 641 (-3) 3. (4) Павел Прыгожы - 639 (+13) 4. (2) Аляксей Мардас - 637 (-1) 5. (3) Ігар Гарбуноў - 631 (-3) 1. (1) Вольга Мартыненкава - 599 (+15) 2. (new) Паліна Грынько - 552 3. (new) Кацярына Малейчук - 547 4. (new) Аліна Сакавец - 545 5. (2) Крысціна Баландзіна - 544 Half Marathon 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 791 (-4) 2. (new) Валянцін Малькоў - 736 3. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 715 4. (3) Дзяніс Шулья - 710 5. (new) Аляксей Шванц - 683 1. (1) Алена Паборцава - 645 (-3) 2. (4) Вольга Мартыненкава - 608 (+50) 3. (2) Аляксандра Чэркас - 569 (-3) 4. (3) Ганна Паўлава - 566 (-3) 5. (new) Вольга Рагаўцова - 561 Marathon 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 701 2. (3) Ян Хадаровіч - 670 (-4) 3. (5) Даніла Качанка - 648 4. (4) Аляксей Шванц - 648 (0) 4. (new) Аляксандр Дзянісаў - 645 1. (1) Алена Паборцава - 670 (-3) 2. (2) Аляксандра Чэркас - 611 3. (new) Паліна Бараноўская - 606 4. (new) Яна Шульжыцкая - 554 5. (new) Аляксандра Бяльковіч - 552 50К 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 844 (-1) 2. (3) Барыслаў Яравы - 678 (-3) 3. (4) Аляксандр Есючэня - 663 (-3) 4. (new) Аляксей Крысянкоў - 655 5. (5) Валянцін Малькоў - 652 1. (1) Алена Паборцава - 693 2. (2) Кацярына Кліменка - 610 (-4) 3. (4) Людміла Зенькова - 585 4. (3) Мая Тонкіх - 582 (-3) 5. (5) Ганна Арочка - 552 (-3) 50М 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 801 (-4) 2. (new) Аляксандр Есючэня - 684 3. (2) Валер Барысенка - 608 (-3) 4. (3) Дзмітрый Кавалёнак - 606 (-3) 5. (new) Дзяніс Жданаў - 586 1. (1) Алена Паборцава - 671 2. (2) Юлія Цвірбут - 638 3. (3) Алёна Канашэвіч - 503 4. (new) Вольга Барташэвіч - 477 100К 1. (2) Аляксей Чакур - 709 (+75) 2. (1) Валянцін Малькоў - 692 3. (new) Дзяніс Міхнюк - 614 4. (3) Аляксандр Есючэня - 611 (-3) 5. (4) Віталь Саскавец - 606 (-3) 1. (1) Алена Паборцава - 681 (-3) 2. (2) Ірына Уласевіч - 574 (-3) 3. (3) Вольга Краснапольская - 541 (-3) 4. (4) Алена Зюзіна - 499 (-2) 5. (new) Вольга Канавальчык - 485 100М 1. (1) Аляксей Гудзімчык - 607 (-3) 2. (2) Вадзім Малыхін - 592 (-3) 3. (new) Сяргей Блашко - 567 4. (3) Яўген Марозаў - 556 (-3) 5. (4) Дзяніс Міхнюк - 542 (-2) 1. (1) Алена Зюзіна - 447 (-2)

  • 1 июл.1 098176

    Беларускі рэйтынг ITRA на 1 ліпеня 2026-га. У дужках пазначаны змены за апошнія паўгады: 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 844 (-1) 2. (5) Валянцін Малькоў (на фота) - 736 (+39) 3. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 720 4. (3) Дзяніс Шулья - 710 5. (new) Аляксей Чакур - 709 6. (10) Аляксандр Есючэня - 684 (+22) 7. (9) Аляксей Шванц - 683 (+12) 8. (7) Барыслаў Яравы - 678 (-3) 9. (6) Дзмітрый Кавалёнак - 675 (-8) 10. (8) Ігар Загідулін - 674 1. (1) Алена Паборцава - 700 (-1) 2. (2) Юлія Цвірбут - 638 3. (7) Вольга Мартыненкава - 613 (+29) 4. (4) Аляксандра Чэркас - 611 5. (3) Кацярына Кліменка - 610 (-4) 6. (new) Паліна Бараноўская - 606 7. (5) Людміла Зенькова - 585 8. (5) Мая Тонкіх - 582 (-3) 9. (8) Ірына Уласевіч - 574 (-3) 10. (9) Ганна Паўлава - 566 (-3)

  • 29 июн.1 027181

    Актуалізаваны спіс masters-рэкордаў Беларусі на 5000 м і 10000 м: 5000 м 🏃‍♀️ W35+ 16.33,89 Вольга Краўцова (1981, Гродна) 18.07.2019 Брэст W40+ 19.38,21 Кацярына Прус (1982, Мазыр) 20.06.2025 Мінск W45+ 21.11,15 Святлана Ленкавец (1970, Гродна) 18.06.2017 Гродна W50+ / W55+/ W60+/ W65+ 22.11,89 Наталля Цярэнцьева (1961, Віцебск) 28.06.2026 Мінск 5000 м 🏃‍♂️ М35+ 14.07,66 Азат Ракіпаў (1968) 18.06.2005 Стамбул М40+ 14.41,36 Азат Ракіпаў (1968) 21.05.2011 Брэст М45+ 15.56,50 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 03.08.1991 Масква М50 / М55+ 16.43,44 Ігар Долбік (1958, Мінск) 26.09.2015 Ліён М60+ 17.25,90 Леанід Гісаў (1940, Бабруйск) 19.07.2000 С. Пецярбург М65+ 19.59,75 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 18.06.2017 Гродна М70+ 21.50,46 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 18.06.2017 Гродна М75+ 23.36,98 Аляксандр Цімафеенка (1939, Маладзечна) 18.06.2017 Гродна М80+ 30.10,14 Віктар Кучынскі (1936, Магілёў) 17.06.2018 Гродна М85+ 38.58,60 Віктар Кучынскі (1936, Магілёў) 08.08.2021 Мінск 10000 м🏃‍♀️ W 35+ 32.54,98 Анастасія Іванова (1982, Мінск) 10.06.2017 Мінск W 40+ 40.36,84 Наталля Цыцорына (1979, Гродна) 29.06.2019 Гродна W 45+ / W 50+ / W 55+ / W 60+/ W 65+ 45.28,77 Наталля Цярэнцьева (1961, Віцебск) 27.06.2026 Мінск 10000 м 🏃‍♂️ М 35+ 29.40,64 Уладзіслаў Прамаў (1984, Гомель) 16.08.2022 Мінск М 40+ 29.42,84 Азат Ракіпаў (1968) 7.07.2011 М 45+ 32.47,19 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 21.07.1991 Турку М50+ 33.45,1 Генадзь Жаўронак (Беразіно, 1972) 20.07.2024 Мінск М 55+ 34.40,25 Ігар Долбік (1958, Мінск) 26.09.2015 Ліён М 60+ 37.46,23 Аляксандр Рымашэўскі (1957, Гатава) 17.06.2017 Гродна М 65+ 39.38,10 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 17.06.2017 Гродна М 70+ 44.20,74 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 22.07.2023 Мінск М 75+ 46.48,15 Міхаіл Кожан (1946, Полацк) 17.07.2022 Мінск М 80+ 56.35,64 Аляксандр Цімафеенка (1939, Маладзечна) 17.07.2022 Мінск

РобімНогі — tgindex