tgindex
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Статистика

Мэты дабрачыннага фонду: 🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй; 🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі; 🔹абарона правоў беларусаў ва Украіне 📞 +380683256144 📧 belaruscentr@gmail.com

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
23
Всего постов
31
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 055
+2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
198
31 постов
Вовлечённость
18,8%
к подписчикам
Постов в день
3,3
всего 31
Упоминаний
8
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
122
1/48двое суток
139
1/72трое суток
150

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • https://youtu.be/m0OJlXXhpls?si=1MBtSZLdaQqCW1mi

  • 14 авг.423из BDK022

    Мінулай ночы прадстаўнікі БДК у складзе 3-га АК узялі ўдзел ва ўрачыстым паверненьні праху Яўгена Канавальца ва Ўкраіну. Пачэсная варта складалася з прадстаўнікоў найлепшых падраздзяленьняў са складу 60-тысячнага корпусу, і ў яе ўвайшлі нашыя ваяры. ​Для нас, беларусаў, паварот палкоўніка Канавальца на Радзіму ёсьць яскравым прыкладам ушанаваньня памяці мінулых пакаленьняў нацыянальнага супраціву. Тым больш, пан Яўген — сузаснавальнік і першы кіраўнік Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў, што ўжо на першым кангрэсе абвясьціла адной са сваіх галоўных мэтаў разбурэньне расейскай/савецкай імпэрыі праз стварэньне незалежных нацыянальных дзяржаваў. АУН рэзультатыўна дзесяцігодзьдзямі падтрымлівала беларускі нацыянальны супраціў. І ўчора сучаснае пакаленне беларускіх жаўнераў аддало належную пашану ўкраінскаму герою за гэтае гістарычнае братэрства. ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ Instagram | YouTube Telegram | LinkedIn Bluesky | Threads

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Ў Львове адбылося пасяджэнне Рады нацыянальных супольнасцяў Львоўскай вобласці, якую ўзначальвае кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. Была прадстаўлена ініцыятыва па стварэнні Рэестра элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нацыянальных супольнасцяў і карэнных народаў Украіны ў Львоўскай вобласці. Для беларускай супольнасці гэта важны крок у захаванні мовы, традыцый і культурнай спадчыны. Таксама абмеркавалі прапановы, якія будуць прадстаўлены на Заходнеўкраінскім форуме нацыянальных супольнасцяў і карэнных народаў Украіны «Адзінства ў разнастайнасці: еўрапейскі прагрэс і агульная перамога», які адбудзецца 18 жніўня ў Івана-Франкоўску. 🤍❤️🤍 Захоўваючы спадчыну, мы захоўваем сваю ідэнтычнасць.

  • Агульныя страты Wildberries і прадаўцоў ад атак БПЛА могуць дасягнуць ₽800 млрд (каля $10,2 млрд), паведамляе расійскі Forbes. Паводле ацэнак аналітыкаў, на аднаўленне знішчанай лагістычнай інфраструктуры спатрэбяцца сотні мільярдаў рублёў, а страты прадаўцоў ужо ацэньваюцца ў сотні мільярдаў.

  • Атрымлівайце асалоду. «Адмірал Макараў» — усё. Больш не будзе запускаць «Калібры» з гэтага жалезнага ламачча. Украінскія абаронцы працягваюць ачышчаць Чорнае мора ад расійскага ваеннага флоту. Слава Украіне! 🇺🇦

  • Памятаем беларускіх герояў! Тры гады таму Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў двух беларусаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны. Указ Прэзідэнта Украіны №270/2023: За асабістую мужнасць і самаадданае выкананне ваеннага абавязку, ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені (пасмяротна) ўзнагароджаны: • Эдуард Лобаў(Адольф)— старшы салдат • Данііла Ляшук (Маджахед)— салдат Яны змагаліся не толькі за Украіну, але і за будучыню вольнай Беларусі. Памяць пра іх і ўсіх загінулых беларускіх добраахвотнікаў будзе жыць у нашых сэрцах. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

  • Сёння правялі працоўную сустрэчу з Анатолем Шалаевым, выканаўчым дырэктарам Львоўскага рэгіянальнага аддзялення Асацыяцыі гарадоў Украіны. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і развіцця партнёрства паміж прадстаўнікамі беларускай супольнасці і органамі мясцовага самакіравання Львоўшчыны. Асобную ўвагу надалі сумесным ініцыятывам у сферах падтрымкі нацыянальных супольнасцяў, культурных праектаў, развіцця грамадзянскай супольнасці і міжмуніцыпальнага супрацоўніцтва. Дамовіліся аб далейшай каардынацыі намаганняў і рэалізацыі сумесных праектаў, накіраваных на падтрымку беларускай супольнасці ва Украіне і развіццё супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. Дзякуем за канструктыўны дыялог і адкрытасць да супрацоўніцтва. Упэўнены, што нашае партнёрства будзе спрыяць рэалізацыі новых ініцыятыў і праектаў на карысць нашых супольнасцяў.

  • Вечная слава Героям!

  • Сёння Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў! Віншуем з юбілеем аднаго з самых вядомых і прынцыповых беларускіх палітыкаў, чалавека, які прайшоў праз гады зняволення за свае перакананні і застаўся верным Беларусі. Мікалай Статкевіч стаў сімвалам стойкасці, мужнасці і барацьбы за свабоду і годнасць беларускага народа. Жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, сямейнага цяпла і новых сіл для служэння Беларусі. З днём нараджэння! Жыве Беларусь!

  • Сёння Беларусь страціла аднаго са сваіх найбольш вядомых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Памёр Аляксандар Мілінкевіч — чалавек, чыё імя назаўсёды застанецца ў гісторыі сучаснай Беларусі. Для многіх ён быў сімвалам годнасці, прынцыповасці і вернасці дэмакратычным каштоўнасцям. У 2006 годзе ён стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі і аб’яднаў вакол сябе тысячы людзей, якія верылі ў свабодную і еўрапейскую будучыню сваёй краіны. На працягу многіх гадоў Аляксандар Мілінкевіч паслядоўна адстойваў правы чалавека, незалежнасць Беларусі і права беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс. Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім, сябрам, паплечнікам і ўсім, для каго гэтая страта стала асабістым болем. Светлая памяць Аляксандру Мілінкевічу. Жыве Беларусь!

  • Адзінаццаць гадоў таму ва Украіне за нашу з вамі свабоду аддаў жыццё Віталь Ціліжэнка пазыўны Кекс. Слава Герою!

  • Атрымалі афіцыйны адказ Офіса Прэзідэнта Украіны на зварот адносна пытанняў заканадаўчага ўрэгулявання прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. У адказе адзначаецца, што ў адпаведнасці з артыкулам 85 Канстытуцыі Украіны прыняцце законаў адносіцца да паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады Украіны. У сувязі з гэтым наш зварот для разгляду ўзнятых пытанняў накіраваны ў Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях правоў чалавека, дэакупацыі і рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін. Разглядаем гэты адказ як чарговы этап у працы над вырашэннем існуючых прававых праблем. Цяпер чакаем разгляду нашага звароту ў парламенцкім камітэце і далейшага дыялогу з дзяржаўнымі органамі Украіны. Працуем далей!

  • 10 авг.1 1651 0053

    Мы памятаем! Шэсць гадоў таму, 10 жніўня 2020 года ў Мінску, каля станцыі метро Пушкінская быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі. Ён стаў першай ахвярай пратэстаў. Слава Герою!

  • Што да новага прызначэння прадстаўніка Місіі дэмакратычных сіл у Кіеве. Для тых, хто яшчэ не зразумеў: гаворка ідзе пра прадстаўніка офіса Святланы Ціханоўскай ва Украіне. І тут узнікае цалкам лагічнае пытанне: няўжо ва Украіне не знайшлося ніводнага беларуса, які пагадзіўся б узяць на сябе гэтую ролю? Бо калі Місія ствараецца для працы менавіта ва Украіне, лагічна было б бачыць там чалавека, які добра ведае беларускую супольнасць, яе праблемы, людзей і рэаліі жыцця беларусаў ва Украіне. Прызначаць прадстаўніка з Еўропы і называць гэта прадстаўніцтвам беларусаў ва Украіне — выглядае, мякка кажучы, дзіўна. Беларусы ва Украіне ўжо даўно не чакаюць, калі нехта прыедзе і пачне прадстаўляць іх без іх удзелу. Можа, прыйшоў час нарэшце пачаць размаўляць з беларусамі ва Украіне — а не толькі пра беларусаў ва Украіне? І яшчэ адно. Пасля тлумачэнняў пра сыход папярэдняй кіраўніцы Місіі склалася ўражанне, што яны самі да канца так і не вызначыліся, што такое Місія і якая насамрэч яе роля ва Украіне. Бо пакуль выглядае так: Місія ёсць, прадстаўнік ёсць, а вось з адказам на пытанне «для чаго?» — пакуль праблемы

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ — tgindex