tgindex
Студыя Гаварун

Студыя Гаварун

Статистика
@gavarunmultyЕдабелорусский

🎉Рэлізы, унутраная кухня і цікавосткі! Мы на ютубе👇 🧸Гаварун — мультфільмы па-беларуску 🎬Гаварун — кіно па-беларуску Падтрымайце праект па спасылцы🤝 gavarun.by/p/support

Последний пост
13 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Еда
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
574
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
269
21 постов
Вовлечённость
46,9%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 21
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
102
1/48двое суток
116
1/72трое суток
126

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Шалёная мода на вялікія напудраныя парыкі панавала ажно 150 гадоў ад пачатку 17 стагоддзя! У чарговым пазнавальным відэа ад Тэд-Эд разбіраемся: адкуль, дзе, хто і як!😜

  • 😺Новая серыя "Купера супраць Ката"! 🐕Куп сустракае бадзяжнага сабаку, які дапамагае яму ў змаганні са Спадаром Катом. Хлопчык угаворвае тату пакінуць сабаку сабе, што дужа не падабаецца кату!

  • 🤓А вы ведаеце, што чалавек можа вылечыцца без сапраўдных лекаў?! Толькі верачы, што прымае нешта, знешне падобнае на лекі!? 🧙Гэта называецца - эфект плацэба!

  • 😺Новая серыя "Купера супраць Ката"! На "Дзень смеху" Куп рыхтуецца жартаваць з усяго Будсвіля, але Спадар Кот настройвае супраць хлопца палову горада!

  • ✨Сябры! Працягваем знаёміць вас з мультамі з нашай калекцыі і расказваем, дзе іх можна паглядзець. Падрабязнасці ў рылс🌺

  • Пагаворым пра міфы і памылковыя ўяўленні аб неандэртальцах. І ўвогуле, наколькі сучасныя людзі – Хома Сапіенс, адрозніваюцца ад неандэртальцаў і што нас з імі звязвае?

  • Сустракайце 17 выпуск пазнавальных відэа ад TED-Ed! 🤔Паспрабуем разабрацца, як маштаб і глыбіня чалавечага розуму суадносяцца з розным ростам у катэгорыях: крэатыўнасць, памяць і здольнасць да навучання?!

  • 33-серыя «Купер супраць Ката». ✨Купер і Дэніс здымаюць фільм, калі нечакана ўлазіць Мілі са сваімі прыёмамі самаабароны. І паступова разыгрываецца сапраўдны экшн у стылі кунг-фу!

  • 📌Чарговы пазнавальны ролік ад TED-Ed, які выйшаў па-беларуску дзякуючы вашым платным падпіскам на нашым сайце! 🧀Ці ведалі вы, што сыр з’явіўся раней за ганчарства, пісьменства, металічныя інструменты і зброю? Давайце даведаемся, дзе і калі людзі вынайшлі сыр і яго разнастайныя гатункі!

  • 😺32-я серыя мультсерыяла «Купер супраць Ката»! Сёння ў школе бацькоўскі дзень. Тата з задавальненнем чакае, каб вярнуцца на дзянёк у школу ды ўспомніць маладосць, а Купер хоча паказаць тату, які ён добры вучань! ⏰А каб гаваруноўскіх дзён было больш і новыя серыі выходзілі часцей - аформіце платную падпіску на нашым сайце!

  • 6 июл.281192

    🐈Сённяшні Тэд будзе асабліва цікавы ўсім, хто любіць катоў! ✨Давайце разбірацца: калі чалавек пасябраваў з катамі? Чаму ў іх часам такія дзіўныя паводзіны і чаму нягледзячы на доўгія тысячагоддзі сумеснага жыцця, каты так і не лічаць чалавека сваім гаспадаром?!

  • 😺31-я серыя мультсерыяла «Купер супраць Ката»! Купер з татам адпраўляюцца на рыбалку на традыцыйнае спаборніцтва для бацькаў і сыноў! Але яны не ведаюць, што там з’явіцца і Мілі са Спадаром Катом! 🎏Ну а каб новыя серыі "Купера супраць Ката" выходзілі часцей, аформіце платную падпіску на нашым сайце!

  • 1 июл.284251

    🏍"Харлі і Дэвідсаны" па-беларуску, адчуйце вайб! Дзелімся ўрыўкамі з першай серыі гэтага файнага серыка! Вось так у нас выйшла песня і, здаецца, яна адразу чапляе! 📌Падтрымайце збор на беларускую версію на нашым сайце. 😉Давай з табой пракоцімся, я ведаю ты - за!

  • 🚒Апошняя серыя Роя!!! Чаму варта паказаць гэты мультсерыял свайму дзіцяці? 👨‍🚒Бо вядомы дзіцячы мультгерой - Рабакар Рой - у гульнявой форме наглядна пакажа і падрабязна раскажа пра пажарную бяспеку! Ад побытавых рэчаў кшталту вогнішча летам з бацькамі, да электрычных прыбораў дома і кіпня на кухні! 🔥А яшчэ 100 разоў вы пабачыце самыя розныя сітуацыі, калі адбываюцца абсалютна нечаканыя пажары! І дзеці змогуць убачыць, чаго не варта рабіць, а што трэба, як сябе правільна паводзіць, каб застацца жывым і здаровым! І дарэчы, парады Роя такія абгрунтаваныя і пісьменныя, што дарослым таксама будзе цікава!😜

  • 🌿Чую, як Паша ў калідоры нешта возіцца, абуваецца і сыходзіць. Хоць ніякіх планаў ісці на вуліцу не было і мяне (Ташу) ён не папярэджваў. Літаральна праз пару хвілін вяртаецца і адразу з парога гучна кажа: Мацейка! Тут табе ліст прыйшоў! ✨Ну, мы і падарваліся з сынам з месцаў! 😊 Не перадаць словамі, якая дзіцячая радасць мяне апанавала! У валадарстве лічбавага свету так прыемна атрымліваць папяровыя лісты. А тут яшчэ не проста ліст, а цэлы часопіс “Палосачка”. 🍒Чаго толькі ў ім няма! Розныя цікавосткі, рэцэпты, красворды, майстар-класы, анекдоты, а яшчэ процьма рэкамендацый, што дзе чытаць і глядзець. Сярод іншых у гэтую рубрыку патрапілі і мы, з пазнавальнымі відэаролікамі ад TED-Ed, якія перакладаем на беларускую мову. Паглядзець іх можна на нашым ютуб-канале: “Гаварун – мультфільмы па-беларуску”. ❤️А “Палосачцы” дзякуем за увагу да нашага праекту і жадаем росквіту ды шматлікіх чытачоў!

  • 🧛‍♂️Сёння злавесная тэма: пагаворым пра вампіраў і іх найвядомейшага прадстаўніка – графа Дракулу! Адкуль ўзяліся тыя вампіры і ў чым сакрэт папулярнасці Дракулы!? 🫢А гарантаваны абярэг ад вампіраў - падпіска на нашым сайце! Кожнае відэа, што выходзіць з вашай дапамогай узмацняе ахову!

  • 💥Бамбічны серыял "Харлі і Дэвідсаны" па-беларуску! ✨Калі вам падабаюцца натхняльныя гісторыі, якія ўзбадзёрваюць ды ўздымаюць настрой - у нас іх ёсць!!! 🏍Мінісерыял расказвае пра стартап 123-гадовай даўніны, што стаў легендарным па ўсім свеце! Глядзіце рэальную гісторыю Уільяма Харлі і братоў Дэвідсанаў! ⚡️Беларуская шматгалосая версія стане даступнай кожнаму ўдзельніку збору пасля яго завяршэння. Усе серыі перакладзены, 1-я серыя запісана, астатнія 2 актыўна запісваюцца! 📌Збор на нашым сайце.

  • 😺30-я серыя мультсерыяла «Купер супраць Ката»! Куп і Дэніс проста хацелі пагуляць у гольф, але іх таты прызначылі турнір, каб высветліць хто з іх лепшы настаўнік. А ў Спадара Ката таксама свой інтарэс да гульні!

  • 🚒25-я серыя мультсерыяла «Пажарная бяспека з Роем»! 🧋Мама прыгатавала Пітару і Люсі смачненную какаву, але толькі па кубачку, каб не перабіць апетыт. Дзеці распрацоўваюць план, як зварыць сабе яшчэ какавы!

  • 💥Глядзіце буктрэйлер па кнізе “Заклятыя скарбы”! Творчая перапрацоўка легендарнай дзіцячай кнігі ў стылі вусцішнага дарк-фэнтэзі па беларускім магічным сусвеце! Пры стварэнні мы імкнуліся захаваць падабенства да арыгінальных малюнкаў Аляксея Навіцкага па колерах, форме і дробных дэталях. ✨На жаль, працэс займае шмат часу і грошай на генерацыі. Таму працяг залежыць ад зацікаўленасці гледачоў) ☘️Стаўце вашы ўражанні ад відэа ў рэакцыях, кл! 🍒Выявы і відэа згенераваны ШІ, саўнддызайн і галасы нашы — Гаваруноўскія.