tgindex
Польскія аповесці

Польскія аповесці

Статистика
@albertbyplбелорусский

У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету. Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў! Прыват: @abletr

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
13
Всего постов
26
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
901
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
254
26 постов
Вовлечённость
28,2%
к подписчикам
Постов в день
1,9
всего 26
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
204
1/48двое суток
233
1/72трое суток
252

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • #жнівеньскімарафон 9/27 Абяцаў сёння сучасную тэму - вось і яна. Ужо нейкі час таму закончылася перабудова вуліцы Злотай у Варшаве. Гэта частка плану перабудовы цэнтру горада, які нарэшце становіцца даступным для людзей, а не машын. На працягу некалькіх гадоў - з 2020 усё новыя і новыя вуліцы праходзяць трансфармацыю з шэрых, брудных, запоўненых машынамі на паўлегальных паркоўках, у сучасны горад для пешаходаў. Я з самага пачатку быў прыхільнікам ідэі, баяўся аднак, што яна не да канца выйдзе, так як варшавякі паспелі прывыкнуць, што горад дэцэнтралізаваны і тусуюць у сваіх раёнах. Я моцна памыліўся! Сёння па дарозе на цягнік прайшоўся па Злотай, якая прайшла неймаверную перамену (фота адзін - параўнанне). Варшавякі, як ацэньваеце гэтую трансфармацыю? Людзі з па-за Варшавы, якім вы памятаеце цэнтр польскай сталіцы?

  • #жнівеньскімарафон 8/27 Нядаўна зноў убачыў адзін з першых партрэтных здымкаў у гісторыі польскай фатаграфіі і думаю, што варта падзяліцца. Разам з перакладам апісання, якое знайшоў на адной старонцы. "Марэку 41 год. У яго яшчэ наперадзе пятнаццаць гадоў жыцця. Гэты здымак быў зроблены 170 гадоў таму, у 1856 годзе, і з'яўляецца адным з найстарэйшых здымкаў польскага селяніна. Марэк нарадзіўся 4 красавіка 1815 года ў вёсцы Птакі каля Сенніцы, у сям'і Францішка і Яаны. Ён паходзіў з сям'і прыгонных, якія пакаленнямі былі прывязаны да адной зямлі. У яго было некалькі братоў і сясцёр, але, як і ў многіх сем'ях той пары, не ўсе дзеці дажылі да дарослага ўзросту. У Марэка быў блізнюк, Станіслаў. 22 студзеня 1837 года, калі яму было 22 гады, ён ажаніўся з 16-гадовай Магдаленай Кларай Гонска з суседняй вёскі. Уласнага поля ў яго не было. Ён працаваў наёмным работнікам у суседнім Вяльгалессі. Толькі праз некалькі гадоў ён вярнуўся ў сваю родную вёску Птакі, дзе пачаў гаспадарыць на ўласным двары. Жыццё было неміласэрным да гэтай сям'і. Іх сын Матэвуш памёр, калі яму было дванаццаць гадоў. Урэшце, да дарослага ўзросту дажыла толькі іх дачка Марыяна, якая нарадзілася ў 1847 годзе. Марэк Птасінскі памёр 4 лютага 1871 года ў сваёй роднай вёсцы Птакі. Яму было 56 гадоў. Фота: М. Альшынскі" Крыніца: https://www.facebook.com/share/p/1EYY1cNCNt/

  • #жнівеньскімарафон 8/27 Сёння толькі кароткая музычная паўза. 20 гадоў таму быў такі гурт, які спалучаў фальклорную музыку з электронікай, друм'н'бас і рага. Назваліся яны Psio Crew, што з'яўляецца слоўнай гульнёй з лаянкі: psia krew! Хлопцы і дзяўчаты выконвалі традыцыйныя песні рэгіёну Бескід Жывецкі, што на поўдзень ад горада Бельска-Бяла. Вось нядаўна яны вярнуліся пасля доўгай паўзы, мне вельмі спадабалася гэтая песня пра каня: https://youtu.be/oFcreqvINwM?is=YLu4HUL0nGI8wBR3

  • #жнівеньскімарафон 7/27 "Чысціце гэты польска-шпіёнскі бруд. Знішчвайце яго ў інтарэсе Савецкага саюза" - пісаў Сталін начальніку НКВД у 1937. Сёння адзначаем гадавіну пачатку "польскай акцыі НКВД", якая ў гадах 1937-38 спрычынілася да смерці мінімум 111 тысяч палякаў, якія жылі з Савецкім саюзе. Дзясяткі тысяч былі дэпартаваны ў Сібір і Цэнтральную Азію. Палякаў (ці дакладней: тых каму прыклеілі польскасць) у Савецкім саюзе заўсёды лічылі "няпэўным элементам", таму ў часы Вялікага тэрору рэпрэсіі не абмінулі і гэтай часткі насельніцтва. На фота ўдзельнікі польскай акцыі, якія ў падзяку за "добрую працу" атрымлівалі між іншым гадзіннікі ахвяр, якія потым любілі паказваць на групавых фота.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • #жнівеньскімарафон 6/27 Што з Брэстам? На картах Рэчы Паспалітай можам убачыць два ваяводства з назвай брэсцка-. Адно -куяўскае, другое -літоўскае. Гэты падзел вынікаў непасрэдна з факту існавання двух гарадоў, якія па-польску назавем Brześć, па-беларуску Брэст або Берасце. Польскі Брэст знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, у гістарычным рэгіёне Куявы і доўга быў яго сталіцай, за часоў сярэднявечнага княства. Тут праўдападобна нарадзіўся будучы кароль-абяднальнік Уладзіслаў Лакетак, тут была і ягоная сталіца, да моманту пакуль не пераехаў у Кракаў. У 14 стагоддзі паўстала і ваяводства брэсцкае, якое пасля Люблінскай уніі перайменавалі ў брэсцкакуяўскае, каб адрозніць яго ад новага брэсцкалітоўскага. Горад на Куявах аднак не быў вялікай сталіцай рэгіёну. Яго насельніцтва не перавышала некалькі тысяч. Пры другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі ён адышоў да Прусіі, у ім пражывала 700 чалавек. Абодва Брэсты сваю назву бяруць з адной крыніцы. Народная этымалогія кажа пра бераг, што можа і мела б сэнс пры беларускім, але пры польскім не вельмі. Яно не знаходзіцца пры нейкай буйной рацэ. Хутчэй за ўсё абодва бяруць сваю назву ад берасту - дрэва, якое з'яўляецца адным з відаў вязу. Што цікава - нават калі Брэст Куяўскі знаходзіцца досыць далёка ад усходніх межаў краіны - з 1815 ён быў часткай Расійскай імперыі. Такім чынам абодва гарады былі ў адной дзяржаве з 1569 па 1793 ды з 1815 па 1939 год! У так званай Другой Рэчы Паспалітай (міжваеннай Польшчы) не было ўжо двух ваяводстваў з той жа назвай. Брэст Літоўскі стаў сталіцай палескага ваяводства, а Брэст Куяўскі ўвайшоў у склад пазнанскага ваяводства. За часоў Польшчы не выкарыстоўвалі назвы Брэст Літоўскі, па розных, пераважна палітычных, прычынах. Яго перайменавалі на Brześć nad Bugiem, што было больш паліткарэктна. Ведаю, што гэтую мянушку захавалі заўзятары Дынама. Вось мне цікава, ёсць тут брэшчане? Як вы называеце свой горад? Сёння Брэст Куяўскі налічвае 11 тысяч насельніцтва, ён прайграў барацьбу за лакальны цэнтр з Улацлаўкам. З сярэднявечнай славы засталося ў яго няшмат - адзін касцёл 14 стагоддзя, некалькі будынкаў 18 стагоддзя, рынак, ратуша часоў Расійскай імперыі ды гарадскія муры, якія аднак сталі сценамі дамоў. Напэўна ў ваколіцы больш цікавых кропак, але зрабіць фатаграфію пры ўездзе ў горад варта заўсёды.

  • 9 авг.383427

    #жнівеньскімарафон 5/27 Як чытаць польскія табліцы? Ведаю, што тыя, хто ездзіць на машыне па Польшчы, сістэму зразумеў, але ёсць шмат людзей якія нават не задумваюцца, як пазначаны польскія машыны. Графіка вам на дапамогу. Карацей, прынцыпам пры стварэнні новых табліцах пад канец 90-х быў новы падзел на 16 ваяводстваў. Як аднак абазначыць ваяводства? За прынцып быў вызначаны горад, які з'яўляецца сталіцай і такім чынам удалося абазначыць наступныя ваяводствы: G - як Gdańsk, для паморскага ваяводства. P - як Poznań, для вялікапольскага ваяводства K - як Kraków, для малапольскага ваяводства R - як Rzeszów, для падкарпацкага ваяводства W - як Warszawa для мазавецкага ваяводства B - як Białystok, для падляшскага ваяводства Ёсць у нас два рэгіёны, якіх назва ўзята прама ад назвы сталіцы, таму: L - як Lublin, для люблінскага ваяводства O - як Opole, для апольскага ваяводства. Гэта ўсяго 8, то-бок палова. Для астатніх было вырашана падабраць літары ад назвы ваяводства. І так атрымалася: S - як Śląskie, дзе сталіцай з'яўляюцца Katowice. Паколькі K ужо занята, выбар быў зразумелы. Гэта адабрала аднак магчымасць у Szczecina займець сваю табліцу ад назвы горада, таму Z - як Zachodniopomorskie, бо S ад Szczecin далі іншаму рэгіёну D - як Dolnośląskie, бо Wrocław праз Варшаву страціў магчымасць праявіцца на табліцах. І тут засталося пяць ваяводстваў, сярод якіх у аднаго можна шукаць логіку. C - як Cuiavia, то-бок лацінская назва рэгіёну Куявы, які з'яўляецца часткай куяўска-паморскага ваяводства. Праблема з ім такая, што ў яго дзве сталіцы і яны адна адну не далюбліваюць, таму выбар літары B як Bydgoszcz ці T як Toruń быў бы спрэчным. Тым больш, што B было ўжо занята. Маглі б пачацца яшчэ спрэчкі з Падляшшам... Я асабіста бачу логіку ў наступнай літары: N - для вармінска-мазурскага ваяводства. Яно ж на поўначы, то-бок north/nord, выбірайце самі. Тут выбару ўжо не стала, так як O пайшло для апольскага. Логікі няма ў тройкі: E - лодзкае ваяводства. L прыпала Любліну, таму ўзялі адну з вольных. F - любускае ваяводства. Там сітуацыя падобная, як у куяўска-паморскім. Дзве сталіцы: Zielona Góra (Z ужо занята) і Gorzów Wielkopolski (G таксама занята), вось і чарговая вольная літара алфавіту... T - свентакшыскае. Kielce прайгралі барацьбу з Кракавам і засталіся з літарай, якая дзесьці там у назве рэгіёну ёсць, але нічым асаблівым не вылучаецца. Нядаўна дадаліся новыя літары ў банк табліц і зараз: AA - таксама Варшава XD - Гданьск MO - Познань VW - Вроцлав. Прычына - дабрабыт, не хапае ўжо ўнікальных нумараў у гэтых гарадах, так трэба было зламаць сістэму. Як чытаць далей табліцы? Пасля літары, што абазначае ваяводства - літара, якая абазначае павет. Але паветаў у нас 314, таму дазволю сабе не пісаць пра ўсе. У іх таксама ёсць свае складанасці, так як напрыклад у мазавецкім ваяводстве ёсць чатыры паветы на літару G: garwoliński, gostyniński, grodziski, grójecki, а табліца WG толькі адна. Шчасліва яе атрымаў найлепшы з чацвёркі...

  • 8 авг.278202

    без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи