WarsawŠpacyr (гід Варшава)
СтатистикаБадзёрыя шпацыры па польскай сталіцы зь беларускім акцэнтам;) Заказаць: +48780792440 @spacyrujma Instagram: https://www.instagram.com/warsawspacyr_gid_warsaw?igsh=bnR5aHR2bzZ6dm83 https://letemdo.org/susvietny-shpatsyr/ buymeacoffee.com/warsawspacyr
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 6
- Всего постов
- 26
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 45
- 1/48двое суток
- 51
- 1/72трое суток
- 55
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ПАЧАТАК НАЙБУЙНЕЙШАГА СТРАЙКУ Ў КАМУНІСТЫЧНАЙ ПОЛЬШЧЫ 14 жніўня 1980 года на Гданьскай суднавэрфі пачалася стачка. Гэта прывяло да падпісаньня 31 жніўня пагадненьня паміж урадавай камісіяй і страйкамам і стварэньня незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць». Гданьскае пагадненьне было дасягнута ў выніку двухтыднёвай стачкі на Вэрфі ім. Леніна, якая пачалася 14 жніўня. Пратэсту папярэднічаў масавы распаўсюд улётак з патрабаваньнем аднавіць на працы звольненую з заводу актывістку Свабодных прафсаюзаў Ганну Валентыновіч. Быў створаны страйкам, які сфармуляваў знакамітае "21 патрабаваньне." Галоўным з іх было патрабаваньне стварэньня незалежных ад уладаў прафэсійных зьвязаў. Падзеі ў Гданьску паклалі пачатак страйкам па ўсёй краіне, што ў выніку прывяло да зьмены палітычнага рэжыму ў Польшчы.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Mnostva ružaŭ i freski pamiaci słavutych polskich kabiet
НАЙВЯДОМЕЙШЫ ПІСЬМЕНЬНІК МІЖВАЕННАЙ ПОЛЬШЧЫ РОДАМ З ГЛЫБОКАГА 10 жніўня 1898 г. у мястэчку Глыбокае нарадзіўся вядомы пісьменьнік ,сцэнарыст і журналіст, самы чытаны польскі пісьменьнік міжваеннага часу - Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Ён набыў папулярнасьць такімі раманамі, як « Кар'ера Нікадэма Дызмы» , «Знахар» , «Доктар Мурэк » або «Дзёньнік спадарыні Ганкі», на аснове якога ствараліся папулярныя фільмы і сэрыялы. У Глыбокім сям’я Мастовічаў жыла ў доме па вул. Кракаўскай (цяпер вул. Савецкая, 2). Бацька быў юрыстам, а маці настаўніцай. Магілы бацькоў пісьменьніка знаходзяцца на каталіцкай частцы могілак у Глыбокім. У доме Мастовічаў заўсёды была польская літаратура (будучы пісьменнік ведаў на памяць усяго "Пана Тадэвуша"). Пасьля Першай сусьветнай Мастовіч перабраўся ў Варшаву, стаў працаваць у гарадзкіх газэтах. Пасьля Травеньскага перавароту ў сваіх артыкулах крытыкаваў улады, за што быў выкрадзены і жорстка зьбіты. У 1930 гг. паглыбіўся ў мастацкую літаратуру і кінематограф, асабіста займаўся сцэнарамі да экранізацыі сваіх твораў. Фільм «Знахар» 1937 г., па аднайменнаму раману Мастовіча, стаў самым вялікім кінагітом даваеннай Польшчы. Загінуў Мастовіч у пачатку Другой сусьветнай вайны, на тэрыторыі Румыніі. Меў званьне капрала Войска Польскага.
без подписи
Гісторыя брэнду, каторы вырабляе дужа смачнае марозіва!
WarsawŠpacyr (гід Варшава) pinned a photo
15.08 - СТАРЫ МАКОТАЎ Сябры, запрашаю на экскурсію па Старым Макотаве! Адкрыйце для сябе адзін з найатмасфэрнейшых, гістарычных і зялёных раёнаў Варшавы! Стары Макотаў спалучае ў сабе цішыню старых алеяў, цудоўную архітэктуру пачатку XX стагодзьдзя і захапляльныя гісторыі зь мясцовай мінуўшчыны. На шпацыры вас чакаюцьархітэктурныя пэрліны: унікальныя дамы ў стылі мадэрн і функцыяналізму, а таксама маляўнічыя вілы. Гісторыі пра вядомых пісьменьнікаў, мастакоў і паэтаў, якія абралі Макотаў сваім домам. Прагулка па зацішных вуліцах і завулках, дзе адчуваецца атмасфэра старой Варшавы. Вы ўбачыце найстарэйшы слуп для афішаў, найстарэйшую камяніцу Макотава, унікальныя архітэктурныя і гістырычныя адсылкі на фасадах дамоў, скандальную гісторыю зьяўленьня помніка Тараса Шаўчэнкі. 📅 Дата:15.08 📍Месца збору: plac Unii Lubelskiej, каля Green Cafe Nero ( Polna 1, 00-622 Warszawa) 🕒Пачатак: 12:30 💶Кошт: гасьцінец (данат) @spacyrujma Запіс праз асабістыя (Стары Макотаў, колькасьць удзельнікаў) Да сустрэчы!
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Mehafajny budynak Akademii mastactvaŭ, 1880ch hadoŭ. Praz cikavy kupał na zadnim fonie, miascovyja nazyvajuć jaho "Zitronenpresse"- "apelsinavaja vyciskałka"
без подписи
Saksonskaie Ministerstva finansaŭ, budynak 1894 hodu. U frantonie pryhožaja vyjava kabiety, što jość alehoryjaj na Saksoniju, u atačeńni cnotaŭ
без подписи