Дом Творцаў
СтатистикаІніцыятыва падтрымкі беларускіх творцаў у Варшаве. Рэабілітацыя і дапамога рэпрэсаваным. domtvorcau@gmail.com
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 8
- Всего постов
- 24
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 47
- 1/48двое суток
- 53
- 1/72трое суток
- 58
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
☀️ Летняя Варшава, вачыма беларускага мастака. Гэтыя невялікія рэалістычныя эцюды напісаны з натуры алейнымі фарбамі на палатне падчас мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве летам 2026 года. У іх гарадскія вуліцы, паркі, святло і непаўторная атмасфера цёплых дзён. Некаторыя працы цяпер можна набыць. Кошт – ад 150 да 300 еўра. 💌 Калі нейкі з гэтых краявідаў вам асабліва адгукнуўся, напішыце нам у асабістыя паведамленні.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Зберагчы голас беларускіх вандроўных музыкаў: на Gronka ідзе збор на першую кнігу пра лірніцтва! 🪕✨ Беларускае лірніцтва — унікальная духоўная традыцыя вандроўных спевакоў, якая ў ХХ стагоддзі амаль знікла. Каб вярнуць яе з архіваў да жыцця, рыхтуецца першае ў сваім родзе двухмоўнае выданне (па-беларуску і па-англійску) пра істотную частку нашага культурнага кода. Выданне рыхтуецца сумесна з выдавецтвамі Magenta і «Этна Традыцыя», а за візуальнае афармленне і дызайн адказвае tikava_studio. Аснова кнігі — маштабнае даследаванне Сержука Доўгушава, вядомага папулярызатара фальклору, спявака і даследчыка, якое ён рыхтаваў у Акадэміі навук Беларусі. Пасля вымушанай эміграцыі працу не ўдалося абараніць, але яна перарадзілася ў адкрытую для ўсіх кнігу з ілюстрацыямі, таемнай мовай лірнікаў і аналізам песень. А англамоўны пераклад упершыню адкрые гэтую гісторыю для сусветных этнаграфаў ды даследчыкаў. ❤️ Як дапамагчы? Каб друк 500 асобнікаў у цвёрдай вокладцы стаў рэальнасцю, камандзе засталося сабраць 5 500 € (3 500 € з 9 000 € ужо сабрана!). 🎁 Абярыце свой лот за падтрымку: 15 € — прымірнік кнігі з асабістым подпісам Сержука Доўгушава. 30 € — два асобнікі кнігі з подпісам аўтара. 40 € — кніга з подпісам + кніга «Беларускія калыханкі» ў падарунак. 60 € — кніга з подпісам + эксклюзіўны доступ да архіўных запісаў і нот лірніцкіх песень. 80 € — індывідуальны майстар-клас ад Сержука Доўгушава (анлайн або афлайн). 100 € — кніга з подпісам + запрашэнне на закрытую анлайн-сустрэчу з аўтарам пра гісторыю стварэння кнігі. 400 € — ваша імя на асобнай старонцы падзякі ў кнізе + падпісаны асобнік. Зрабіце свой унёсак у захаванне нашай спадчыны! Пераходзьце па спасылцы ў шапцы профілю, выбірайце падарункі і дапамажыце важнай кнізе пабачыць свет 🪄 🔗 Падтрымаць выданне кнігі на Gronka.org
🔥 «Жывы агонь» Праца, створаная падчас мастацкай рэзідэнцыі «Архіў прысутнасці», – пра людзей, якія «гараць» сваёй справай і сваёй ідэяй. Пра тых, хто захоўвае традыцыі і памяць, падтрымлівае сувязь з вытокамі і перадае гэты агонь далей. Гэта таксама праца пра ўнутраную сілу і пераемнасць. Бо сапраўднае полымя немагчыма пагасіць, пакуль ёсць каму яго захоўваць. 🔜 У наступных публікацыях працягнем знаёміць вас з працамі, створанымі ўдзельнікамі падчас рэзідэнцыі.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
🕯️Сёння Алесю Пушкіну магло б споўніцца 61 год. Падчас мастацкай рэзідэнцыі «Архіў прысутнасці» ствараецца яго скульптурны партрэт. Гэта не проста праца над вобразам, а спосаб захаваць памяць пра чалавека, чыя творчасць і грамадзянская пазіцыя сталі важнай часткай сучаснай беларускай культуры.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи