tgindex
Яўген «Аўгуст» Міхасюк

Яўген «Аўгуст» Міхасюк

Статистика

Прыватны тэлеграм-канал пра вайну ва Украіне вачамі беларускага дабраахвотніка. Пішу пра вайну, армію, баявыя дзеянні. Таксама пішу пра Беларусь і беларускую палітыку. Падтрымаць можна тут: 💳 PayPal: e.mihasyuk@gmail.com

Последний пост
30 июл.
Последнее чтение
09:36
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
русский
Категория
Видео (по похожим)
В каталоге с
16 авг.
Подписчики
329
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
474
21 постов
Вовлечённость
144,1%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
185
1/48двое суток
212
1/72трое суток
228

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Збор подпісаў 24405/25000 Коратка: зрабіць на ўзроўні закону магчымым прысваенне вышэйшых дзяржаўных узнагарод для іншаземцаў. Вераніка та яе каманда правялі цудоўную работу, та амаль сабралі неабходную колькасць подпісаў, каб законапраект быў разглянуты. Ці самая гэта галоўная праблема дабраахвотнікаў ва Украіне? Не. Але па кроку па трошкі можна змяняць усё на лепшага. Ваш подпіс сапраўты зараз вырашальны. Падпісаць могуць толькі грамадзяне Украіны: https://petition.president.gov.ua/petition/264020

  • Украінскій ген свабоды Ва Украіне ёсць ілюзія, што самі ўкраінцы, як нацыя, маюць нейкі “ген свабоды”. І што гэтая краіна заўсёды будзе вольная і “мы не яны, у нас так як там не будзе”. Але гэта вялікая хлусня і самападман. Свабода і правы – гэта тое, за што трэба змагацца ўвесь час. Гэта не тое, што проста даецца і стае ўстойлівай адзінкай. Сёння ёсць, а заўтра ўжо няма. Вялікая колькасць дыктатур пачыналі не з “дварцовага перавароту”, а праз дэмакратычныя выбары пры падтрымцы вялікай часткі народу. Вайна і цяжкія часы не нагода, каб заплюшчыць вочы і прамаўчаць. Ганебныя людзі як раз такіх часоў і чакаюць, каб скарыстацца магчымасцью і зрабіць сітуацыю больш выгаднай для сябе. Дзесці праскачыць, дзесці не атрымаць пакарання (бо не на часі). Карупцыянеры нажываюцца, а аўтарытарысты ўзмацняюць свае пазіцыі. Грамадства рухаецца “не туды”. Аўтарытарныя рэжымы не ствараюцца за адзін дзень. Гэта паступовы працэс вымывання із сістэмы ўсіх “нелаяльных”, які можа быць нават незаўважным. Але на доўгай дыстанцыі аднойчы Украіна праснецца і зразумее, што “ген свабоды” кудысці знік. Цэнзура існуе, а правы абмежаны і не для ўсіх. Канешне, хочацца верыць (і я спадзяюся), што і ў гэты раз усё стабілізуецца і дабро пераможа, але але.

  • Усім прывіт! Не пісаў, быў перапынак, але чаму? Справа ў тым, што я ўжо месяц як зноў на службе, ды з гэтага месяцу больш за 2 тыжні на пазіцыях. Праз новыя для сябе ўмовы, купу падзей ды шчыльны працоўны графік (летам мы працуем з 4 да 21+), сілаў на нармалёвыя пасты не застаецца. Але я ізноў у страю, ёсць ужо збіцця (молніі, ланцет та нават гербера). Карацей, назбіраю сілаў ды дам справаздачу па збору (бо грошы ўжо выкарыстаны, машына працуе, спарядження куплена). А таксама дапішу тое, што планаваў 🙌🏼

  • 1 июн.636204

    «Однажды мне дали пи***ы, и я сразу всех зауважал» Так бы мовіць цытаты вялікіх (гугл у дапамогу). Не ведаю хто і чаму здзіўляецца. Так было заўсёды, прынамсі колькі я сябе помню на вайне. Дый у цэлым. Трэба добра падбіраць словы і фармулёўкі, або быць гатовым адказаць за свае словы. У тым ліку фізічна. Мы жывём у часы ўздыму «права моцнага». Амерыка бамбіць Іран – Расія бамбіць Украіну. Такое адбываецца ўсюды, адбывалася і раней. У каго фізічная сіла, сувязі, грошы, той валодае свядома большымі правамі, чым іншыя. Гэта база. Гэта не пра «добра ці кепска», гэта пра тое як ёсць. Якія могуць быць пытанні? Канешне, калі не жыць у свеце ілюзій.

  • 17 мая630293

    Больш за 85 беларусаў і беларусак загінулі на вайне ва Украіне На днях былі памятныя даты па загінулых Паўлу "Волату" і Міраславу "Мыш", а таксама па некаторых іншых дабраахвотніках, якія загінулі ў гэтыя даты. Нягледзячы на тое, што практычна ўсіх гэтых людзей я ведаў асабіста, а таксама маю з імі нейкія ўспаміны. Пішу я пра памятныя даты рэдка, не ведаю чаму, але словы неяк не збіраюцца ў кучу. Напрыклад, калі я прыехаў на базу Азова ў 2022 менавіта "Волат" быў першым, каго я сустрэў. Ён сустрэў мяне і зрабіў базавыя ўводныя па сітуацыі. Агульнага баявога досведу з ім атрымаць не паспеў, але ён паспеў патрэнаваць мяне і іншых, а таксама падзяліцца досведам. У момант яго гібелі мы ўжо былі ў Мікалаеве і незадоўга да яго выхада паспелі пагаварыць пра праблемы са штабам ПКК. На вайне ўсё змяняецца хутка. З "Мышшу" мы рана разышліся па розных падраздзяленнях, таму перасякаліся хіба што па распалажэнні ці на трэнераваннях. Так склалася, што ў дзень яго гібелі я разам са сваімі пабрацімамі прыязджаў пад Бахмут. У той час я яшчэ не страціў надзеі вярнуцца ў ГУР і сустракаўся з куратарамі, каб паспрабаваць дамовіцца пра ўмовы. Тады ж я і даведаўся пра сумныя весткі. Нешта зрабіць ці неяк дапамагчы там было ўжо немагчыма. Героі не жывуць вечна, яны смяротныя і паміраюць, як і іншыя людзі. Але пакуль жывая памяць, яны існуюць у гісторыі. А гэта я думаю важна. Важна не забываць пісаць і ўспамінаць усіх, хто быў дастаткова ідэйным, каб ахвяраваць сваім жыццём за свабоду Украіны і Беларусі. Фота: уласны архіў, с.Мурахаўка перад штурмам с.Лазавога, 2022 год

  • 15 мая1 280135

    Беларусь вось-вось уступіць у вайну (4 год) "Продовжуємо фіксувати російські намагання більше втягнути Білорусь у війну проти України. Знаємо, що відбулись додаткові контакти між росіянами та Олександром Лукашенком, які мають на меті переконати його долучитись до нових російських агресивних операцій. Зокрема, Росія розглядає плани операцій за напрямками на південь та на північ від території Білорусі – або проти Чернігівсько-Київського напрямку в Україні" - напісаў Зяленскі. Вядома, усялякае можа здарыцца і цалкам выключаць такую магчымасць няможна. Асабіста ў мяне занадта мала інфармацыі для дакладных прагнозаў. Аднак чыста з вайсковага пункту гледжання наступ з поўначы (праз Палессе) – гэта гіблая справа. Што немцы, што саветы ў другую сусветную вайну абыходзілі гэта прапашчае месца і свае лініі наступаў праводзілі вышэй і ніжэй. Палессе – гэта прыродная мяжа, якая з'явілася не проста так. Складаны рэльеф, што складаецца з рэк, балотаў, цяжкапрахадзімых лясоў, мінімальнай колькасці дарог і населеных пунктаў. За што чапляцца, дзе замацоўвацца, як арганізоўваць лагістыку, калі там на ўсё палессе недзе з 5 буйных дарог. Ва ўмовах сучаснай вайны гэта ўсё смяротная пастка. Дадаць сюды яшчэ ўдары па прадпрыемствах і гарадах Беларусі – задумка ўжо здаецца эканамічна і стратэгічна памылкай. Так, можна расцягнуць фронт, для Украіны гэта будзе балюча, але і Расіі давядзецца перакідаць войскі, таму што армія Беларусі можа ўтрымаць ну хіба што дзясятак сёл. І, вядома ж, я спадзяюся ніхто тут не фантазуе пра "бліц-крыг" на Кіеў/Луцк/Роўна. У 2026 годзе гэта немагчыма. У выніку што мы маем? Мінусы: сур'ёзная палітычная і эканамічная страты, гібель салдат і мірнага насельніцтва. Плюс: Пуцін скажа "дзякуй". Здаецца, што мінусы відавочна сур'ёзней, чым плюсы. Авантура, у якую Лукашэнка наўрад ці ўпішацца.

  • 14 мая388195

    Беларускія добраахвотнікі ва Украіне атрымаюць дакументы на пражыванне Ёсць і добрыя навіны ў нашых краях. Малымі крокамі (ва ўмовах вайны занадта малымі), але ўсё ж Украіна прымае рашэнні на карысць добраахвотнікам. З 10 траўня 2026 года ўсе добраахвотнікі на падставе кантракта маюць права на Пасведчанне часовага пражывання на ўвесь тэрмін службы і 6 месяцаў пасля завяршэння кантракта. Такі дакумент дазваляе зручна афармляць унутраныя іншыя дакументы, адкрываць картку ў банку, зрабіць страхоўку і гэтак далей. Важна, што даюць посведчанне нават калі асноўны дакумент (напрыклад пашпарт) пратэрмінаваны. Бачна, што закон распрацоўвалі з улікам рэальнай сітуацыі добраахвотнікаў. Закон быў прыняты намаганнямі БДК у супрацы з іншымі арганізацыямі і прадстаўнікамі ўраду Украіны. Добра, што застаюцца арганізацыі, якія вядуць сістэмную працу. Падрабязней можна пачытаць у БДК на канале.

  • 7 мая1 080337

    Країні потрібен єдиний центр із рекрутингу іноземців - Буданов Не хочацца заўчасна негацівець, але нічога добрага ад "механізм створення відповідного підрозділу ў структурі Міністерства оборони, підготувати комплексну програму рекрутінгу та необхідні законодавчі зміни" я не чакаю. Нагадаю, што напачатку вайны ў ГУР была практычна манаполія на іншаземцаў, абсалютную большасць іншаземцаў ішлі ў ГУР, але стукнуліся там з кумаўством, неразуменнем матывацыі іншаземцаў, бюракратычнымі праблемамі. То бок магчымасць паказаць "як трэба" ўжо была, але яна не была рэалізавана. Чым якасна 2026 год адрозніваецца ад 2022/23 пакуль не зразумела. Мне здаецца, што гэтыя "змены" могуць толькі ўзмацніць колькасць зацягаў для іншаземцаў, фармуе так званае "бутэлькавае горлачка" (bottleneck). Напрыклад праз ускладненне сістэмы ўхвалы на службу, дзе каб пачаць службу трэба будзе пагадзіцца на свядома меней зручныя ўмовы службы. Другое негатыўнае чаго асцерагаюся, гэта змена ўмоў кантракта ў горшы бок. Напрыклад павелічэнне абавязковага тэрміну службы. Цяпер ён складае 6 месяцаў (яно ўсё яшчэ ўмоўна, але ўсё ж). Магчыма яго павялічаць да 1 году. То бок рух у напрамку "заземлення" дабраахвотнікаў. У пытанні добраахвотнікаў для пачатку варта было б стварыць кансультацыйную групу, куды запрасіць прадстаўнікоў розных груп добраахвотнікаў каб пачуць з якімі праблемамі і патрэбамі яны сутыкаюцца. Напрыклад, матывацыя ваяваць у Беларусаў, Амерыканцаў і Калумбійцаў розная. Не фармальна, а рэальна паспрабаваць разабрацца ў пытанні. Калі ж украінскія ўлады хочуць павялічыць колькасць добраахвотнікаў, то варта падумаць якія ўмовы для гэтага можна было б стварыць. Вырашыць тыя праблемы, што ўжо ёсць сёння. У тым ліку падумаць, што Украіна можа прапанаваць ветэранам-іншаземцам (легалізацыя, магчымасці для вядзення бізнесу, крэдыты, годная пенсія). А пакуль што ва Украіне працуе мемная аксіёма "Дзякуй за службу – пайшоў нахуй". Не думаю, што пры гэтым можна разлічваць на якасныя змены і паток добраахвотнікаў.

  • 3 мая468356

    Зварот да маіх украінскіх сяброў! На днях жонка майго загінулага сябра, Аляксея Лазарава, – Вераніка, з дапамогай юрыстаў стварыла петыцыю пра змены заканадаўства пра прысваенне званняў героя Украіны. Гэта змена дазволіць ураўняць усіх, хто ваюе за Украіну ў правах у гэтым пытанні, і зробіць магчымым прысваенне званні героя Украіны за здзяйсненне гераічнага ўчынку для іншаземцаў. Думаю гэта добрая справядлівая ініцыятыва, якую даўно б трэба ўжо рэалізаваць. Герой Украіны – гэта вышэйшая ўзнагарода, якая павінна прысвойвацца за сапраўды значныя дзеянні ў абарону украінскага суверэнітэту. І калі такі ўчынак здзейсніў замежнік, ён павінен мець права на атрыманне адпаведнага прызнання. Вядома, такіх сітуацый не будзе шмат. Іх і не можа быць шмат. Але кожны раз калі мы падымаем тэму замежных добраахвотнікаў, мы прыцягваем увагу і да іншых праблем іншаземцаў, якіая ваююць за Украіну. Такіх як легалізацыя і сацыяльная абарона. Таму падымаць такія пытанні важна. Падпісаць петыцыю можна тут, опцыя даступная толькі для грамадзян Украіны: https://petition.president.gov.ua/petition/264020

  • без подписи

  • без подписи

  • Прыморске та Кам’янске, Запарожжа. 2022 год.

  • 100% сумы збору сабраны! Менш чым за тыдзень вы сабралі ўсю суму. Гэта крута, вялікае ўсім дзякуй за вашу падтрымку. Асабіста я думаў, што збіраць буду значна даўжэй. Ну зараз з мяне справаздача: частку выдаткаў ужо аплаціў, нешта буду закупляць пазней. Чэкі/скрыны ў нейкай форме збяру і пакажу. Іншая частка нашай угоды: невялікае прывітанне ад мяне. Калі ласка, хто кідаў данат і хоча атрымаць паштоўку на памяць, напішыце мне ў асабистыя (@mihasyukevgen). Падрыхтую, пакіну свой каментар і адпраўлю. Гэта тая малая частка, што я магу зрабіць! Яшчэ раз усім дзякуй 🤝

  • Ці былі перспектывы ў ПКК? Хочацца неяк закрыць тэму з ПКК, каб перайсці да наступнага этапу (другі легіён), ну і хачу выказаць сваю думку па ўмовах службы ў ПКК і тым магчымасцям, якія там былі. Па маіх адчуваннях у ГУР было добра. Мне здаецца гэта была адна з тых гістарычных магчымасцяў (падарунак лёсу), якія мы прапусцілі. Чыста з пункту гледжання салдата: - Велічэзная свабода. Такая свабода, якая была ў той час у ГУР складана ўявіць. По-сутнасці ад цябе патрабуецца выконваць задачы на сектары, часам пэўныя задачы ставяцца, але ў цэлым была магчымасць пабудаваць баявую працу, побыт і ўнутраную арганізацыю самастойна. - Спецыяльныя задачы. Тут каму як, але па мне вялікая мабільнасць: заданне - ратацыя - заданне, то гэта плюс. Лепш чым гадамі сядзець у адным бліндажы. - Рэсурсы. У цэлым па забеспячэнні ў ГУР усе было лепшае, чым у шмат каго. Тую ж зброю заходніх зразкоў атрымалі аднымі з першых. Думаю першымі перашлі на 5.56 яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам. - Добрая зарплата, нават трохі вышэй чым у іншых. У тым ліку дадатковыя выплаты (напрыклад за тэхніку і за палонных, я і сам атрымваў). Вядома, з улікам інфляцыі ў 2026 усе не так ужо добра. Маючы ўсё гэта, а таксама велізарныя данаты і дапамогай ад дыяспары, ПКК сапраўды меў перспектывы стаць колькі-небудзь значным падпадзелам. Так, мы ніколі не змаглі б зраўнацца з сухапутнымі брыгадамі. То бок мы не маглі б паспаборнічаць з украінскімі падпадзеламі ў пяхотных і штурмавых задачах. Таму што беларускае дабраахвотніцкае фармаванне ніколі б не было такім масавым і не змагло б папаўняць непазбежныя баявыя страты. Аднак, калі б рабілі стаўку на выведку, дроны (якія зараджаюцца ў той час), а таксама спецыяльныя аперацыі, можна было б унесці сваю лепту ва ўкраінскую армію. Усе гэтыя ўмовы былі дадзены не за рэальныя баявыя дасягненні (тады іх было яшчэ мінімум), а як аванс. З разлікам, што беларусы самаарганізуюцца і дадуць вынік у перспектыве. Праект не стрэліў. Я ўжо пісаў пра прычыны (кіраўніцкая некампетэнтнасць), але ў гэты раз хацеў бы яшчэ і падкрэсліць украінскую ролю ў заняпадзе ПКК. Рэч у тым, што ў ГУР былі нейкія ўнутраныя дамоўленасці з Ванішам і ПКК валодаў манаполіяй на беларускі рух у ГУР. Такім чынам не рэфармаваць, не прыбраць, не стварыць альтэрнатывы доўгі час было немагчыма. Я спрабаваў яшчэ тады ў 2022-2023 годзе і мне сказалі "выбач, але без Ваніша не выйдзе". І гэта такая гістарычная пастка. Камандзіры легіёна ГУРа стварылі ўмовы пры якіх ПКК быў асуджаны на смерць. Далі манаполію тым, хто не здольны ствараць і развіваць. Літаральна склалі ўсе яйкі ў адзін кошык. Не маючы магчымасцяў што-небудзь змяніць, пачаўся паступовы заняпад ПКК. Сёння падраздзялення ўсе яшчэ мае рэпутацыю і пазнавальнасць ва Украіне, але яго рэальная баявая моц мізэрная.

  • 94% ужо сабрана! Менш чым за тыдзень сабралі амаль усю суму, усім хто ўжо закінуў данат вялікі дзякуй! Спадзяюся за бліжэйшыя дні даб'ём усю суму цалкам і закрыем збор. Вы так хутка накідалі грошай, што і кантэнт-машыну не паспеў разагнаць. Ну нічога, сёе-тое яшчэ апублікую. Слова трэба трымаць. Мо ёсць у вас вашыя чацікі (сябры, калегі)? Зрабіце рэпост, было б цудоўна. Збор у UAH: https://send.monobank.ua/jar/K4vE8x2Vy Збор у валюце для ўсіх іншых: https://revolut.me/erlobo

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи