tgindex
PALIRÁCA | Вывучайма роднае

PALIRÁCA | Вывучайма роднае

Статистика
@paliracaТехнологиибелорусский

📚 Ваш персанальны бясплатны настаўнік беларускай мовы ў тэлефоне. 🎯 Наша мэта — даць кожнаму зручны і эфектыўны спосаб вывучыць беларускую мову, выкарыстоўваючы толькі свой смартфон і бясплатныя праграмы Quizlet і Anki.

Последний пост
10 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Технологии
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
2 055
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
862
20 постов
Вовлечённость
41,9%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 20
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
313
1/48двое суток
358
1/72трое суток
386

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Спадарства, вітанкі! Працягваю выкладаць нанава наборы на Anki, каб вы маглі пісаць адказы і атрымаць большую эфектыўнасць. Найбліжэйшым часам я буду акурат выкладаць старыя пераробленыя набор, бо: 1. Гэта трэба зрабіць; 2. Гэтак я рыхтую матэрыялы для свайго анлайн-праекта па вывучэнні беларускай мовы. Пра яго раскажу пазней, але абяцаю, што будзе вельмі цікава 😊 Добрага вам тыдня! 😊

  • 🐾 Назва: Скланенне назваў маладых істот у беларускай мове • Колькасць картак: 40 • Складанасць: 4\5 • Правапіс: афіцыйны 📖 Кароткае апісанне: У беларускай мове ёсць вельмі дзіўныя назоўнікі, якія змяняюцца нязвыкла! Адна з такіх груп — назвы маладых істот. 🎯 Найважнейшыя правілы: ✅ Правільна: назвы маладых істот у беларускай мове маюць на канцы -аня(ё), -яня(ё): кацяня, зубраня. ❌ Няправільна: кацёнак, зубронак. 🧩 Як яны скланяюцца? Разбяром на прыкладзе слова «кацяня»: Склон Прыклад Хто? гэтае кацяня Каго? гэтага кацяняці Каму? гэтаму кацяняці Кім? гэтым кацянём Па кім? па гэтым кацяняці Замацуйце гэтыя правілы на практыцы ў картках! 🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki? 📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове: https://t.me/mounica_biel 🔅Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasaum/ 💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!

  • 4 авг.6213813из movydyteksty

    Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ). Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале: - «Законы Хамурапі» - паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты) - царскія надпісы - гадальныя тэксты - літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»). Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя: - царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны») - царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра - тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа - юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э. Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага гісторыі і культуры старажытнай Мэсапатаміі. Магчыма, і на гліне папішам. Каб запісацца на курс, запоўніце форму. Калі набярэцца дастатковая колькасьць удзельнікаў, я з вамі зьвяжуся. https://forms.gle/kn3XdeG5h3fZCw3u5

  • Я нават не ведаю, калі яшчэ такая прапанова будзе. То звярніце ўвагу!

  • Спадарства, вітаначкі! Даслаў новы набор на вымаўленне і напісанне "бы" і "б". Правіла даволі простае, але памылка частая. Таму буду рады, калі каму прыдасца і будзе карысна. Зычу вам добрага тыдня! 😊

  • 3 авг.760285

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3) ✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе 💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊

  • 3 авг.736234

    📍 Назва: Вымаўленне і правапіс часціц "б" і "бы" 🗃 Колькасць картак: 100 🔎 Складанасць: 1\5 🖊 Правапіс: афіцыйны 🔖Апісанне: У маўленні беларускамоўцаў вельмі часта назіраецца памылка з часціцай "бы" і "б". У беларускай мове правіла даволі простае: 🔸"бы" вымаўляем і пішам пасля зычнай: Ён бы сказаў. Пайшоў бы туды? 🔸"б" вымаўляем і пішам пасля галоснай: Яна б сказала. Пайшла б туды? Таму я і прапаную замацаваць гэтую тэму ў картках. ❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі. Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы 🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki? 📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове: https://t.me/mounica_biel 🔅Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasaum/ 💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!

  • 3 авг.478233

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3) ✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе 💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊

  • 📍 Назва: Розніца ва ўжыванні "табе" і "цябе" 🗃 Колькасць картак: 100 🔎 Складанасць: 3\5 🖊 Правапіс: афіцыйны 🔖Апісанне: Гэты набор дапаможа замацаваць адрозненне "табе" і "цябе" ў беларускай мове. Трэба сказаць, што гэта ці не самая частая памылка сярод людзей, якія гавораць па-беларуску. Для выпраўлення гэтага ў вас будзе набор на 100 картак, а таксама навучальныя матэрыялы (файл з правілам і практыкаваннем + адказы). ❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі. Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы 🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki? 📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове: https://t.me/mounica_biel 🔅Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasaum/ 💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!

  • 27 июл.1 356396

    Вітаю, спадарства! 👋 Дзялюся паступовым прагрэсам у распрацоўцы праекта, пра які я раней пісаў. 📝 Накіды я раблю сам, каб потым можна было паказаць штосьці прадметнае праграмісту, які будзе гэта рабіць. 💻 Тут яшчэ далёка не ўсё напаўненне і не ўсе функцыі, якія б я хацеў. ⚙️ Але, беручы пад улік, што я гэтым ніколі не займаўся, пакуль што блізка да задумы. Гэта ілюстрацыя з камп'ютара, але і на тэлефоне яно гэтак жа працуе. 🧩 Што скажаце? 🤔

  • 26 июл.1 175221

    видео или голосовое, без подписи

  • 26 июл.1 2964

    видео или голосовое, без подписи

  • 26 июл.1 2714

    видео или голосовое, без подписи

  • 26 июл.1 140454

    🎉 Шаноўнае спадарства! У мяне файнюсенькая навіна! 📢 Заўтра я апублікую нанава некаторыя наборы, якія тут ужо ёсць. ❓ Для чаго? Каб большая частка набораў (па найчасцейшых памылках) з’явілася ў новым фармаце для Anki! 🔸Цяпер вы зможаце не проста падумаць і праверыць, а напісаць правільны адказ і адразу ж праверыць яго з паўтарэннем правіла! ✍️✅ 📚 Я паступова раблю і сістэматызую матэрыялы, каб вы маглі самастойна вучыць беларускую мову і пазбаўляцца ад самых частых памылак у маўленні. 🎯 Канчатковая мэта – стварыць цэлы невялічкі бясплатны курс. Да яе яшчэ далёка (трэба шмат чаго зрабіць, шукаць праграмістаў і г. д.), але, як той казаў, крок за крокам усё зробім!

  • Спадарства! Нас ужо больш за 2000 чалавек! 🎉🎉🎉

  • 19 июл.1 167306

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3) ✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе 💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊

  • 19 июл.1 031265

    📍 Назва: Прыстаўка "у-" і яе значэнне ў беларускай і рускай мовах. 🗃 Колькасць картак: 80 🔎 Складанасць: 4\5 🖊 Правапіс: афіцыйны 🔖Апісанне: У беларускай і рускай мовах ёсць прыстаўка "у-", з якой часта робяць памылку. У беларускай мове пры дзеясловах руху прыстаўка "у-" абазначае дзеянне ўнутр (у рускай мове гэта "в-"): 🔸 Ён унёс рэчы ў дом. (= Он внёс вещи в дом) А рускую прыстаўку "у-" мы будзем перакладаць іначай: 🔸 Он уехал (= Ён паехаў / з'ехаў / выехаў) ❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі. Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы 🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki? 📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове: https://t.me/mounica_biel 🔅Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasaum/ 💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!

  • 11 июл.722484из mounyja_kursy

    ❓Адкуль мы ведаем, як гучалі тэксты на старабеларускай мове, калі яны не перадавалі вымаўлення на пісьме? ❗️Расказваю вам! Галоўнай падказкай для нас будуць сістэмныя «памылкі» Раней тэксты пісалі паводле царкоўнаславянскай традыцыі (царкоўнаславянская – гэта, калі вельмі проста, адаптаваная старабалгарская мова). Праз тое, што яна зарадзілася на Балканах, гэта традыцыя напісання не магла перадаць асаблівасці вымаўлення нашых зямель. Але... У тэкстах XIV–XVII стагоддзяў сустракаюцца рэгулярныя адхіленні ад царкоўнаславянскай нормы. Гэтыя «памылкі» — сапраўдныя падказкі для мовазнаўцаў. Вось прыклады: 📌 1. Аканне (замена «о» на «а» ў ненаціскных складах) ❗️Заўвага: напісанне «молоко» — гэта царкоўнаславянская традыцыя, а не руская «норма», якая для нас прыйшла. Вось прыклады з 15-16 стагоддзя замены «о» на «а»: Здаровье, карою, маланья, на дарозе, на нагах, примнажати, сенажати, радасть, скуръ дубꙗныхъ, с табою, тагды. Пра аканне сведчаць і моманты блытаніны "о" і "а": Акіѧнъ-окіѧнъ, алексей -ѡлексей, алтаръ-олтаръ (цвёрды р!), балванъ-болванъ, козати, накозаниє, подовати і г.д 📌 2. Гук «Ў» (пераход «л» у «в» і наадварот) Гэты паўгалосны выразна бачны праз замены зычных: «л» → «в»: 🔸 а как услышавъ кнꙗзь свꙗтослав што (Віленскі спіс летапісу) 🔸 поранився (Віленскі зборнік №262) 🔸 абы есь долго живъ на земли (С. Будны) 🔸 выбравсѧ в дорогу (Хранограм) «в» → «л» (адваротная замена): взѧлши, вслышалши, ѡбернулши, ѡтворилши. Сюды ж варыянтнасць у старабеларускай мове: 🔸оувесь - ввесь - весь, 🔸оу кого - в кого, 🔸оучинити - вчинити, 🔸ужо - вжо, 🔸унукъ - внукъ 📌 3. Дзеканне і цеканне («дз» і «ц») Ужо ў тэксце 1409 года сустракаем напісанне людзи У XVI–XVII стагоддзях можна знайсці і прыклады з цеканнем: выцесалъ, котори седиц, ѡцецъ, сець, у роце, шацило. 📌 4. Цвёрдае «Р» У старых тэкстах норма — царкоўнаславянская, таму цвёрдасць «р» выяўляюць тыя ж «памылкі» ў напісанні: 🔸боꙗрынъ / боꙗринъ; 🔸октꙗбра / октꙗбрꙗ; 🔸товарышъ / товаришъ. 💎 Вынік Усе гэтыя «памылкі» — не выпадковасць, а жывы струмень тагачаснай жывой мовы. Яны даказваюць, што ў аснове тэкстаў ляжалі менавіта беларускія асаблівасці з аканнем, дзеканнем, цвёрдым «р» і гукам «ў». А ці вы ведалі пра гэта?

  • Спадарства, вітаю! Цяпер я ў сваім Тэлеграм-канале буду публікаваць цікавінкі, якія пішу і ў свой Трэдс! Таму, калі вас цікавіць беларуская мова ды мовазнаўства ўвогуле, то можаце падпісацца 😊

  • видео или голосовое, без подписи

PALIRÁCA | Вывучайма роднае — tgindex